Студопедия — Уліковай сістэмы
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Уліковай сістэмы






 

Магчымасці гарызантальных узаемасувязяў сінтэтычнага рахунку з іншымі сінтэтычнымі рахункамі вызначаецца праз яго валентнасць. Тэрмін валентнасць паходзіць ад лацінскага слова walentis¾ які мае сілу. У рахунказнаўстве валентнасць рахунку — гэта колькасць рахункаў, з якімі дадзены рахунак можа ўступаць у карэспандэнцыю як па дэбеце, так і па крэдыце, ствараючы эканамічна змястоўныя праводкі. Інструкцыяй па выкарыстанні Тыпавога плану рахункаў бухгалтарскага ўліку, зацверджанай пастановай Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь № 50 ад 29 чэрвеня 2011 г. прадугледжана магчымасць карэспандэнцыі рахунку 20 “Асноўная вытворчасць” з 27 сінтэтычнымі рахункамі па дэбеце і 16 рахункамі па крэдыце. У выніку валентнасць гэтага рахунку складае 43 змястоўных праводак пры агульнай колькасці сінтэтычных рахункаў 76.

Іерархічную структуру і ступень развіцця вертыкальных узаемасувязей сінтэтычнага рахунку з аналітычнымі рахункамі раскрывае лагісмаграфічнасць рахунку, гэта значыць колькасць іерархічных узроўняў, на якую распадаецца дадзены сінтэтычны рахунак. Разуменне лагісмаграфічнасці рахункаў узнікла ў 80-ыя гады ХІХ стагоддзя, калі ў 1873 г. кіраўнік тасканскай школы рахунказнаўства Джузепе Чарбоні стварыў лагісмаграфію.

Лагісмаграфія — гэта найбольш поўнае вучэнне аб юрыдычнай канцэпцыі рахунказнаўства, якое прадугледжвае паслядоўнае аналі-тычнае раскладанне рахункаў, пачынаючы з балансу, які трактуецца як вышэйшы рахунак. У аснове назвы гэтага вучэння ляжаць два грэчаскія словы: logislike ¾ майстэрства вылічваць, разважаць + grapho ¾ пішу. Зыходзячы з трактоўкі рахунказнаўства як часткі юрыспрудэнцыі, у аснову лагісмаграфіі пакладзены прынцыпы персаналістычнасці і дуалістычнасці рахункаў.

Сутнасць персаналістычнасці заключаецца ў тым, што за кожным рахункам абавязкова павінна стаяць асоба або група асоб. Лагісмаграфія Джузепе Чарбоні прадугледжвае складаную іерархічную структуру бухгалтарскіх рахункаў. Баланс — гэта сінтэтычны рахунак вышэйшага парадку, які падраздзяляецца на рахунак уласніка і рахункі агентаў і карэспандэнтаў. Агентамі з'яўляюцца выканаўцы гаспадарчых аперацый і матэрыяльна-адказныя асобы, якім уласнік даверыў свае актывы. Пад карэспандэнтамі падразумяваюцца фізічныя і юрыдычныя асобы, з якімі прадпрыемства вядзе разлікі.

Зыходзячы з прынцыпу персаналістычнасці рахунак агентаў падзяляецца на рахункі матэрыяльна-адказных асоб, у падсправаздачнасці якіх знаходзяцца асноўныя сродкі, матэрыялы, каса і г. д. У сваю чаргу рахункі матэрыяльна-адказных асоб падзяляюцца на больш дробныя віды аналітычных рахункаў, на якіх адлюстроўваюцца асобныя найменні, гатункі і іншыя адзнакі дэталізацыі актываў. У выніку была ўведзена шматступеньчатая класіфікацыя рахункаў, заснаваная на іерархічным прынцыпе, якая забяспечвае бясконцую аналітычнасць рахункаводства.

Асноўнай мэтай лагісмаграфіі Джузепе Чарбоні быў кантроль за дзейнасцю агентаў і карэспандэнтаў, на ажыццяўленне якога быў накіраваны і прынцып дуалістычнасці рахункаводства. Дуалізм азначае дваістасць. У рахункаводстве сэнс дуалістычнасці заключаецца ў балансавай роўнасці сальда рахунку ўласніка сальда сукупнага рахунку агентаў і карэспандэнтаў, што поўнасцю адпавядае прынцыпам капітальнай балансавай тэорыі. Аднак галоўнай заслугай лагісмаграфіі з’яўляецца распрацоўка тэарэтычнай базы для далейшага развіцця аналітычнага ўліку.

Высокі паказчык лагісмаграфічнасці павышае інфармацыйную ёмістасць рахункаводства, у той час як высокі паказчык валентнасці ўскладняе ажыццяўленне выбару адназначных класіфікацыйных адзнак, якія даюць магчымасць дакладна адказаць на пытанне: што ўлічваецца на тым або іншым рахунку? Гэта вядзе да празмернай гіпертрафіраванасці сінтэтычных рахункаў, інфармацыю якіх без належнай перапрацоўкі нельга выкарыстаць для прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў. Высокая валентнасць рахунку 20 “Асноўная вытворчасць” абумоўлена тым, што ўказаны рахунак адначасова выконвае функцыі як аперацыйна-калькуляцыйнага, так і матэрыяльнага рахунку.

Аперацыйна-калькуляцыйным рахунак 20 “Асноўная вытворчасць” з'яўляецца ў частцы адлюстравання выдаткаў, а матэрыяльным ¾ ў частцы незавершанай вытворчасці. Па гэтай прычыне акрамя панесеных выдаткаў на гэтым рахунку адлюстроўваюцца выяўлены брак, псаванне, нястачы і лішкі незавершанай вытворчасці, а таксама іншыя аперацыі, звязаныя з яе рухам. Паменшыць валентнасць рахунку 20 “Асноўная вытворчасць” можна за кошт разбуйнення гэтага рахунку і выдзялення асобнага рахунку для ўліку незавершанай вытворчасці. Тады на рахунку 20 “Асноўная вытворчасць” будуць адлюстроўвацца толькі панесеныя ў справаздачным перыядзе выдаткі, а аперацыі і падзеі, звязаныя з рухам незавершанай вытворчасці ¾ на асобным матэрыяльным рахунку. Такая методыка ў цяперашні час выкарыстоўваецца ў краінах Еўрапейскага Саюза, на Ўкраіне, у Малдове і іншых дзяржавах.

Кампенсаваць недастатковую інфармацыйнасць такой уліковай сістэмы за кошт аналітычных рахункаў у поўнай меры немагчыма па прычыне адсутнасці паміж імі гарызантальных сувязей, выражаных з дапамогай двайнога запісу. Таму разнастайнасці фактаў гаспадарчага жыцця і аб'ектаў уліку павінна адпавядаць дастаткова развітая сістэма рахункаў з аптымальнай валентнасцю і лагісмаграфічнасцю кожнага рахунку.

 

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 345. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Подкожное введение сывороток по методу Безредки. С целью предупреждения развития анафилактического шока и других аллергических реак­ций при введении иммунных сывороток используют метод Безредки для определения реакции больного на введение сыворотки...

Принципы и методы управления в таможенных органах Под принципами управления понимаются идеи, правила, основные положения и нормы поведения, которыми руководствуются общие, частные и организационно-технологические принципы...

ПРОФЕССИОНАЛЬНОЕ САМОВОСПИТАНИЕ И САМООБРАЗОВАНИЕ ПЕДАГОГА Воспитывать сегодня подрастающее поколение на со­временном уровне требований общества нельзя без по­стоянного обновления и обогащения своего профессио­нального педагогического потенциала...

Дизартрии у детей Выделение клинических форм дизартрии у детей является в большой степени условным, так как у них крайне редко бывают локальные поражения мозга, с которыми связаны четко определенные синдромы двигательных нарушений...

Педагогическая структура процесса социализации Характеризуя социализацию как педагогический процессе, следует рассмотреть ее основные компоненты: цель, содержание, средства, функции субъекта и объекта...

Типовые ситуационные задачи. Задача 1. Больной К., 38 лет, шахтер по профессии, во время планового медицинского осмотра предъявил жалобы на появление одышки при значительной физической   Задача 1. Больной К., 38 лет, шахтер по профессии, во время планового медицинского осмотра предъявил жалобы на появление одышки при значительной физической нагрузке. Из медицинской книжки установлено, что он страдает врожденным пороком сердца....

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия