Студопедия — Падатковага і бухгалтарскага відаў уліку
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Падатковага і бухгалтарскага відаў уліку






 

субрахункамі для размежавання даходаў і расходаў, якія прымаюцца падатковым заканадаўствам у падлік ад даходаў і расходаў, якія не прызнаюцца ім пры вызначэнні падлеглага абкладанню падаткам прыбытку. Канцэпцыя падатковага ўліку, інтэграваная ў сістэму фінансавага ўліку з дапамогай дыграфічнага запісу на яго рахунках, стварае больш спрыяльныя ўмовы для кантролю за паўнатой адлюстравання выдаткаў на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі, тавараў, работ і паслуг, якія улічваюцца пры падаткаабкладанні.

Адсутнасць адпаведных паказчыкаў на сінтэтычных рахунках аб расходах і даходах, якія прызнаюцца падатковым заканадаўствам для падаткаабкладання прыбытку, і паказчыкаў аб расходах і даходах, якія не прымаюцца ў падлік для такой мэты, не дазваляе выкарыстаць у поўнай меры кантрольныя магчымасці двайнога запісу ў сістэме рахункаў. Да таго ж, вядзенне падатковага ўліку без дапаўнення рабочага плана рахункаў арганізацыі рахункамі або субрахункамі для адлюстравання расходаў і даходаў у адпаведнасці з падатковым заканадаўствам, а таксама без увязкі абаротаў і астаткаў рахункаў сінтэтычнага ўліку з абаротамі і астаткамі рахункаў аналітычнага ўліку, значна ўскладняе тэхнічны аспект яго арганізацыі, паколькі патрабуе вялікай колькасці падатковых рэгістраў. Выбарка з першасных дакументаў інфармацыі для яе занясення ў рэгістры падатковага ўліку без састаўлення адпаведных бухгалтарскіх праводак істотна ўскладняе яго вядзенне і кантроль з боку галоўнага бухгалтара, паніжае дакладнасць даных, што ў канчатковым выніку можа прывесці да значных штрафных санкцый з боку падатковых органаў.

Такім чынам, недахопам статыстычнай канцэпцыі вядзення падатковага ўліку з'яўляецца ўскладненне кантролю за яго дакладнасцю, паколькі яна заснавана на ажыццяўленні выбарак інфармацыі з першаснай дакументацыі і сістэматызацыі яе ў спецыяльных даведках і ведамасцях без наступнага кантролю на аснове двайнога запісу на рахунках бухгалтарскага ўліку. Вядзенне падатковага ўліку, заснаванага на выкарыстанні статыстычнай канцэпцыі, цягне за сабой празмернае ўскладненне сістэмы ўліку у арганізацыях, павелічэнне адміністрацыйна-кіраўніцкіх выдаткаў, прыніжае ролю і значэнне бухгалтарскага ўліку.

 

 

3.6. Інфармацыйная сістэма кантролінгу:

сутнасць, прызначэнне, месца вытворчага ўліку,

адрозненне ад інфармацыйнай сістэмы

фінансавага ўліку

 

Кантролінг ¾ гэта каардынацыя дзейнасці арганізацыі на аснове сінтэзу планавання, уліку, аналізу і кантролю, накіраваная на дасягненне аператыўных і стратэгічных мэт. Тэрмін “кантролінг” на тэрыторыю краін СНД прыйшоў з Германіі. У англамоўных краінах гэта тэрмін практычна не выкарыстоўваецца, аднак супрацоўнікаў апарата кіравання, якія займаюцца прагназаваннем будучага развіцця падзей і інфармацыйным забеспячэннем выбару найбольш аптымальнага варыянту гаспадарчых працэсаў называюць кантролерамі (не трэба блытаць з кантралёрам). Кантролінг патрэбны адміністрацыі і ўласнікам для непасрэднага рэгулявання гаспадарчых працэсаў унутры арганізацыі. З яго дапамогай вырашаецца праблема супярэчнасці паміж празрыстасцю і канфідэнцыяльнасцю ўліковай інфармацыі.

Нягледзячы на тое, што кантролінг выконвае пэўныя кантрольныя функцыі, ён не тоесны кантролю. Кантроль займаецца фіксацыяй і ацэнкай тых фактаў, якія ўжо адбыліся, а кантролінг перамяшчае акцэнты з ацэнкі мінулых фактаў у бок перспектыўнага, апераджальнага кантролю, а таксама аператыўнага адсочвання бягучых падзей. Для вырашэння такой задачы інструментарый фінансавага ўліку, заснаваны на выкарыстанні двайнога запісу ў сістэме рахункаў, не заўсёды прыдатны. У той час калі ў сістэме фінансавага ўліку вытворчыя выдаткі вызначаюцца для ацэнкі матэрыяльна-вытворчых запасаў і павінны адпавядаць патрабаванням знешняй справаздачнасці, у сістэме кантролінгу акцэнт перамяшчаецца на падрыхтоўку інфармацыі аб выдатках для службовых асоб унутры арганізацыі, патрэбнай ім для прыняцця правільных кіраўніцкіх рашэнняў.

Гэта абумовіла неабходнасць распрацоўкі новых падыходаў да уліку вытворчых выдаткаў, які павінен быць не хронікай мінулых падзей, а прагнозам наступстваў прыняцця альтэрнатыўных рашэнняў. Менавіта да такой інфармацыі ў канцы 50-х гадоў мінулага стагоддзя сталі праяўляць інтарэс менеджэры фірмаў ЗША, Заходняй Еўропы і іншых краін з рыначнай эканомікай. У выніку ўзнік вытворчы ўлік. Яго прызначэнне, метады атрымання і апрацоўкі даных, а таксама выхадная інфармацыя якога поўнасцю адпавядаюць задачам кантролінгу.

Вытворчы ўлік ¾ гэта працэс падрыхтоўкі патрэбнай кіраўніцтву аператыўнай інфармацыі аб дзейнасці сегмента бізнесу. Ён патрэбны адміністрацыі для непасрэднага рэгулявання ўнутры арганізацыі яе гаспадарчай дзейнасці. У той час як знешнія карыстальнікі атрымліваюць абмежаваную інфармацыю аб вытворчых выдатках, уласнікі і адміністратары праз вытворчы ўлік могуць атрымаць любую значымую для іх інфармацыю. Аднак выдаткі на вядзенне вытворчага ўліку не павінны перавышаць той выгады, якая можа быць ад яго атрымана. Акрамя таго, вытворчы ўлік павінен адпавядаць узроўню прафесіяналізму карыстальнікаў уліковай інфармацыі. Пры нізкім узроўні прафесіяналізму менеджэраў складаная сістэма вытворчага ўліку становіцца неэфектыўнай, а часам і непатрэбнай.

Паколькі вытворчы ўлік выкарыстоўваецца ўнутраным менеджментам арганізацыі для прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў, яго сталі называць або кіраўніцкім улікам, або ўнутраным ўлікам. У былым Савецкім Саюзе ва ўмовах дзяржаўнай уласнасці пагроза банкруцтва арганізацый адсутнічала, таму і неабходнасці ў развіцці гэтага напрамку ўліку напрамку не было. Замест яго для бягучага аператыўнага кіраўніцтва асобнымі ўчасткамі работы на месцы і ў ходзе іх выканання выкарыстоўваўся аператыўна-тэхнічны ўлік. З дапамогай аператыўна-технічнага ўліку колькасныя і якасныя паказчыкі, прадугледжаныя планам, параўноўваюцца з фактычна дасягнутымі.

Аператыўна-тэхнічны ўлік паўсюдна выкарыстоўваецца і ў цяперашні час для штодзённага кантролю за выпрацоўкай прадукцыі, выкарыстаннем працоўнага часу, працэсамі забеспячэння і адгрузкі прадукцыі і г. д. Безумоўна, гэта функцыі вытворчага ўліку, аднак галоўнай задачай вытворчага ўліку з'яўляецца калькуляванне сабекош-ту прадукцыі і паслуг, што патрэбна для ацэнкі запасаў, вызначэння прадажных цэн і прыбытку арганізацыі. У асноўным інфармацыя вытворчага ўліку выкарыстоўваецца ўнутранымі карыстальнікамі, аднак інтэграваныя даныя аб сабекошце вырабленай прадукцыі выкарыстоўваюцца і для падачы знешнім карыстальнікам.

Калькуляванне сабекошту прадукцыі ў вытворчым уліку не заўсёды прадугледжвае поўны падлік выдаткаў. У залежнасці ад пастаўленых мэт у падлік могуць прымацца толькі вытворчыя (пераменныя) выдаткі, велічыня якіх залежыць аб аб'ёму вырабленай прадукцыі. У некаторых выпадках пад увагу прымаюцца так званыя намененыя (у рускай мове выкарыстоўваецца тэрмін "вмененные") выдаткі. Намененыя выдаткі — гэта ўяўныя выдаткі, якія характарызуюць упушчаную выгаду арганізацыі. Для мэт вытворчага ўліку часта выкарыстоўваецца маржынальны (гранічны) падыход да калькулявання сабекошту прадукцыі, пры якім у падлік прымаюцца толькі пераменныя выдаткі, паколькі велічыня пастаянных выдаткаў не залежыць ад аб'ёму вытворчасці.

Методыка вытворчага ўліку фарміруецца арганізацыяй самастойна зыходзячы з мэт і задач унутрыфірменнага кіравання структурнымі падраздзяленнямі арганізацыі. Для вытворчага ўліку нарматыўныя дакументы, якія рэгламентуюць фінансавы або падатковы віды ўліку, неістотныя. Правілы вытворчага ўліку дыктуюць інтарэсы ўласнікаў і адміністратараў, а таксама прафесійнае меркаванне спецыялістаў.

Існуюць два варыянты вытворчага ўліку: кантынентальны і англа-амерыканскі. Кантынентальны варыянт прадугледжвае выкарыстанне самастойных рахункаў-экранаў, якія дубліруюць інфармацыю рахункаў фінансавага ўліку. Напрыклад, у агульным плане рахункаў Францыі прадугледжаны клас 9 “Рахункі аналітычнай эксплуатацыі”, які прызначаны для вызначэння сабекошту прадукцыі і вынікаў па цэнтрах адказнасці або сегментах дзейнасці. Гэта паляпшае інфармацыйнае абслугоўванне менеджэраў арганізацыі і стварае ўмовы для захоўвання камерцыйнай тайны аб узроўні выдаткаў і рэнтабельнасці асобных відаў прадукцыі або сегментаў бізнесу.

Пры аўтаномным вядзенні вытворчага ўліку фінансавая бухгалтэрыя займаецца толькі абагуленым улікам выдаткаў па эканамічных элементах, а служба кантролінгу дэталізуе гэту інфармацыю па месцах іх узнікнення. Гэта дае магчымасць азнаёміць знешніх карыстальнікаў з велічынёй расходаў арганізацыі, не ўводзячы іх у тайны калькулявання сабекошту канкрэтных відаў прадукцыі і паслуг.

Пры выкарыстанні англа-амерыканскага варыянта вытворчага ўліку або кіраўніцкага, як яго называюць у ЗША і іншых краінах брытана-амерыканскай мадэлі рахункаводства, рахункі, якія вядуцца па прынцыпе двайнога запісу, не патрэбны. Даныя вытворчага ўліку ў такім выпадку поўнасцю незалежны ад даных фінансавага і падатковага відаў уліку. Англа-амерыканскі варыянт вытворчага ўліку значна расшырае яго аб'екты, паколькі дапаўняе ўлік выдаткаў і калькуляванне сабекошту прадукцыі інфармацыйным забеспячэннем кіравання капіталам і бюджэтам арганізацыі, прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў ва ўмовах рызыкі і нявызначанасці, а таксама іншымі аспектамі. Фактычна гэта ўжо не вытворчы ўлік, а інфармацыйнае забеспячэнне кантролінгу.

Кіраваць капіталам можна і з дапамогай балансавай мадэлі актываў, абавязацельстваў і капіталу. Аднак у сістэме інфармацыйнага забеспячэння кантролінгу баланс мае іншую функцыю, чым у фінансавым уліку. Мэта інфармацыйнага забеспячэння кантролінгу ¾ атрымаць аптымальны прагнозны баланс на аснове параўнання альтэрнатыўных сцэнарыяў развіцця бізнесу і даць магчымасць кіраўніцтву арганізацыі выбраць адзін, аднак найбольш выгадны варыянт структуры актываў і абавязацельстваў, суаднясення ўласнага капіталу і пазыковых сродкаў.

У сістэме кантролінгу ўвесь бюджэт расходаў і даходаў арганізацыі падраздзяляецца на міні-бюджэты асобных структурных падраздзяленняў. У выніку аб'ектамі ўліку становяцца расходы і даходы гэтых структурных падраздзяленняў, якія называюцца цэнтрамі адказнасці або сегментамі бізнесу. Для кантролінгу важна выяўленне не толькі велічынь адхіленняў ад прагнозных або планавых бюджэтаў, але як прычын, так і віноўнікаў такіх адхіленняў.

Фінансавы ўлік, незалежна ад таго, нацыянальны ён або міжнародны, так як і падатковы ўлік, з'яўляецца па сваёй сутнасці рэтраспектыўным відам ўліку, паколькі яны звернуты да мінулых падзей. У адрозненне ад фінансавага і падатковага відаў уліку кантролінг і вытворчы ўлік, як яго састаўная частка, абавязкова засяроджваюць увагу на будучыні, на тых дзеяннях, якія трэба ажыццявіць для таго, каб аказаць уплыў на ход падзей. Ён патрабуе значнага аб'ёму дадатковай інфармацыі, якую неабходна генерыраваць аператыўным парадкам паза сістэмай рахункаў і двайнога запісу на іх гаспадарчых аперацый. Для кантролінгу вельмі важна атрыманне інфармацыі ў рэжыме бягучага часу.

Нягледзячы на тое, што інфармацыйная база гэтых трох інфармацыйных сістэм аднолькавая і яны выкарыстоўваюць адну і тую ж метадалогію, кожны факт гаспадарчага жыцця класіфікуецца, ацэньваецца і адлюстроўваецца імі спецыфічным чынам, у адпаведнасці з патрэбнасцямі той групы карыстальнікаў, для якой прызначана гэта ўліковая сістэма. Гэта розныя накірункі падліковай дзейнасці, якія адрозніваюцца мэтамі, задачамі і канчатковымі інфармацыйнымі вынікамі.

Пакуль падлікоўцы працавалі толькі на дзяржаву, улік быў адзіным. У цяперашні час выніковая ўліковая інфармацыя распрацоўваецца для патрэбнасцей некалькіх груп карыстальнікаў. Кожная група карыстальнікаў выбірае адэкватныя сваім задачам метады фарміравання справаздачных паказчыкаў, у сувязі з чым кожны з іх адначасова можа мець некалькі значэнняў. Фінансавы ўлік вядзецца для перадачы інфармацыі знешнім карыстальнікам у выглядзе абагуленых справаздачных паказчыкаў, якія адлюстроўваюць вынікі гаспадарчай дзейнасці арганізацыі ў цэлым, аднак абмежавана, з захаваннем у тайне той інфармацыі, перадача якой можа прывесці да прамых страт, недаатрымання прыбытку і страты становішча, якое было дасягнутае ў выніку барацьбы з канкурэнтамі.

 

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 422. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

Медицинская документация родильного дома Учетные формы родильного дома № 111/у Индивидуальная карта беременной и родильницы № 113/у Обменная карта родильного дома...

Основные разделы работы участкового врача-педиатра Ведущей фигурой в организации внебольничной помощи детям является участковый врач-педиатр детской городской поликлиники...

Ученые, внесшие большой вклад в развитие науки биологии Краткая история развития биологии. Чарльз Дарвин (1809 -1882)- основной труд « О происхождении видов путем естественного отбора или Сохранение благоприятствующих пород в борьбе за жизнь»...

Что такое пропорции? Это соотношение частей целого между собой. Что может являться частями в образе или в луке...

Растягивание костей и хрящей. Данные способы применимы в случае закрытых зон роста. Врачи-хирурги выяснили...

ФАКТОРЫ, ВЛИЯЮЩИЕ НА ИЗНОС ДЕТАЛЕЙ, И МЕТОДЫ СНИЖЕНИИ СКОРОСТИ ИЗНАШИВАНИЯ Кроме названных причин разрушений и износов, знание которых можно использовать в системе технического обслуживания и ремонта машин для повышения их долговечности, немаловажное значение имеют знания о причинах разрушения деталей в результате старения...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия