Працэдура рахункаводства
Сукупнасць прыведзеных метадычных прыёмаў складае працэдуру рахункаводства. Як было ўжо адначана ў параграфе 3.1 «Уліковы цыкл класічнага рахункаводства і яго асаблівасці» ва ўмовах выкарыстання камп'ютарных тэхналогій Найбольш важнымі элементамі працэдуры рахункаводства з'яўляюцца асэнсаванне фактаў гаспадарчага жыцця, адлюстраваных на носьбітах інфармацыі і складанне праводак у выглядзе запісаў па дэбеце і крэдыце адпаведных рахункаў. Вынікам гэтых інтэлектуальных элементаў уліковай працэдуры з'яўляецца сістэматызацыя фактаў гаспадарчага жыцця ва ўліковых каардынатах. У працэсе аналізу і кваліфікацыі фактаў гаспадарчага жыцця бухгалтар ажыццяўляе іх ідэнтыфікацыю ў часе, ацэньвае вартасць закранутых аб'ектаў рахункаводства ў грашовым вымерніку, ажыццяўляе рэканструкцыю даных першасных носьбітаў інфармацыі ў рахунковыя праводкі, прыдатныя для наступнай уліковай апрацоўкі. Складзеныя рахунковыя праводкі заносяцца ў адпаведныя ўліковыя рэгістры ажыццяўленем храналагічных і сістэматычных запісаў. У якасці храналагічнага рэгістра выкарыстоўваецца журнал рэгістра-цыі першасных дакументаў, форма і змест якога ва ўмовах кам'юта-рызацыі рахункаводства істотна змяняюцца. У канцы справаздачнага перыяду па ўсіх запісах, зарэгістраваных у журнале, падлічваецца выніковы абарот. Гэта агульная сума ўсіх зарэгістраваных фактаў гаспадарчага жыцця, якая мае вялікае кантрольнае значэнне пры калацыі (зверкі) абаротаў і сальда па рахунках. Зарэгістраваныя ў храналагічным журнале факты гаспадарчага жыцця атрымліваюць затым другасную рэгістрацыю ў рэгістрах аналітычнага ўліку. Вядзенне галоўнай кнігі і складанне абаротных ведамасцей з'яўля-ецца ключавым этапам уліковай працэдуры, у выніку ажыццяўлення якой атрымліваецца ўзаемазвязаная сістэма паказчыкаў аб актывах, абавязацельствах, капітале, даходах і расходах суб'екта гаспадарання. Іншыя рэгістры толькі дэталізуюць гэту інфармацыю. Паколькі кожны факт
|