Студопедия — Уводзіны
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Уводзіны






 

4.1. РАЗУМЕННЕ ЛІТАРАТУРНАГА ПРАЦЭСУ ……………….

 

4.2. ЛІТАРАТУРНЫЯ СУВЯЗІ………….. ………………………..

 

4.3. МАСТАЦКІ ПЕРАКЛАД …………………………………….

 

Літаратура …………………………………………………………………..

 


[1] Уводзіны ў літаратуразнаўства: вучэб. праграма для выш. навуч. устаноў па спецыяльнасцях: 1-21 05 01 “Беларуская філалогія”, 1-21 05 02 “Руская філалогія”, 1-21 05 04 “Славянская філалогія”, 1-21 05 05 “Класічная філалогія”, 1-21 05 06 “Рамана-германская філалогія”, 1-21 05 07 “Усходняя філалогія” / пад. рэд. В.П.Рагойшы. – Мінск: РІВШ, 2006. – 28 с.

[2] У вершазнаўстве выкарыстоўваюцца наступныя ўмоўныя абазначэнні для пэўных сістэм вершавання, метраў, памераў і відаў верша:

Сістэмы вершавання: М – метрычная (антычная); Т – танічная, у тым ліку НТ – народная танічная, ЛТ – літаратурная танічная; С – сілабічная; С.-т. – сілаба-танічная; Св – свабодны верш (верлібр);

Віды і памеры сілабічнага верша: С5 – сілабічны 5-складовік; С7676 – сілабічны верш з рэгулярным чаргаваннем 7-складовых і 6-складовых радкоў; С11ц – сілабічны 11-складовік з цэзурай пасля 5-га складу; С12ц – сілабічны 12-складовік з цэзурай пасля 6-га складу; С 13ц – сілабічны 13-складовік з цэзурай пасля 7-га складу; С12ц12ц11ц12ц11ц – сілабічны верш з нерэгулярным чаргаваннем 12-складовых і 11-складовых цэзураваных радкоў;

Віды і памеры танічнага верша: Акц3 – 3-акцэнтны верш; Тк2 – 2-іктны тактавік; Тк4-3 – тактавік, у якім спалучаюцца 4-іктныя радкі з 3-іктнымі, але 4-іктныя пераважаюць; Дк3 – 3-іктны дольнік; АС – акцэнтна-складовы верш; АС2/6 – 2-акцэнтны 6-складовік; Клм – каламыйкавы верш (АС4/14); Раёшнік (9-13) – рознаакцэнтны рыфмаваны верш, у якім колькасць складоў у радках вагаецца ад 9 да 13;

Метры, стопы, памеры сілаба-танічнага верша: Ам – амфібрахій, Ан – анапест, Д – дактыль, Х – харэй, Я – ямб; Врз. – верш з урэгуляваным чаргаваннем радкоў з рознай колькасцю стопаў (напрыклад: Я5454 – ямб з рэгулярным чаргаваннем 5-стопных і 4-стопных радкоў); Х4 – 4-стопны харэй; Х6ц – 6-стопны харэй цэзураваны; Я6Цн2 – шасцістопны ямб з цэзураваным нарашчэннем на два склады; Ан4Цу1 – 4-стопны анапест з цэзураваным усячэннем на адзін склад; Ам4Цн1 – 4-стопны амфібрахій з цэзураваным нарашчэннем на адзін склад; П.а.3 – 3-складовы памер з пераменнай анакрузай; П.а.2 – 2-складовы памер з пераменнай анакрузай; В.в. – вольны верш; Я.в. – вольны ямб; Х.в.(3-4) – вольны харэй з нерэгулярным чаргаваннем 3-стопных і 4-стопных радкоў; Лаг – лагаэд; Гк – гекзаметр; Пт – пентаметр; Э.д. – элегічны двуверш; Р.п.2 – рытмічная (метрызаваная) проза з вылучэннем 2-складовых стопаў; Р.п.3 – рытмічная (метрызаваная) проза з вылучэннем 3-складовых стопаў.

 

[3] Тут і далей для паказу характару рыфмаў і рыфмоўкі ўжываюцца парадкавыя літары кірылічнага алфавіту: а (малая літара) – мужчынская рыфма (націск пáдае на апошні склад слова); А (вялікая, прапісная літара) – жаночая рыфма (націск пáдае на перадапошні склад слова); А’ (вялікая літара з адным апострафам) – дактылічная рыфма (націск пáдае на трэці склад ад канца слова); А’’ (вялікая літара з двума апострафамі) – гіпердактылічная рыфма (націск пáдае на чацвёрты і далейшыя склады ад канца слова); нерыфмаваныя радкі сярод рыфмаваных паказваюцца літарай х (або Х, Х’, Х’’ – у залежнасці ад характару клаўзул); В.р. – вольная рыфмоўка; Б.в. – белы (нерыфмаваны) верш. Наяўнасць строфаў (верш страфічны) або іх адсутнасць (верш астрафічны), характар строфаў паказваецца з дапамогай тых жа парадкавых літар кірылічнага алфавіту ў адпаведнасці з размяшчэннем зарыфмаваных слоў і месцам націску ў іх: ААББВВ… -- астрафічны верш з сумежнай жаночай рыфмоўкай; АбАб… -- астрафічны верш, у якім выдзяляюцца чатырохрадкоўі з перакрыжаванай жаноча -- мужчынскай рыфмоўкай; АА ББ -- верш, напісаны асобнымі строфамі з сумежнай жаночай рыфмоўкай; А’Б’А’Б’ – верш, напісаны асобнымі строфамі з перакрыжаванай дактылічнай рыфмоўкай; (аБаБ) х 18 – верш, які складаецца з 18 строфаў, напісаных катрэнамі з перакрыжаванай мужчынска – жаночай рыфмоўкай і г. д.

УВОДЗІНЫ Ў ЛІТАРАТУРАЗНАЎСТВА

У двух частках

 

Пад рэдакцыяй прафесара В.П.Рагойшы

 

Частка 1

 

Літаратуразнаўства як навука. Эстэтыка літаратуры. Паэтыка.

 

Дапушчана

Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь

у якасці вучэбнага дапаможніка для студэнтаў

філалагічных спецыяльнасцей устаноў,

якія забяспечваюць атрыманне

вышэйшай адукацыі

 

 

Мінск

БДУ

УДК

ББК

У

А ў т а р ы:

В. П. Рагойша (Уводзіны; 1.1. Сістэма ведаў пра літаратуру; 2.1. Агульнае і рознае ў мастацка-эстэтычным і навуковым пазнанні жыцця; 3.1. Паэтыка як навуковая дысцыпліна; 3.2. Літаратурныя роды, віды, жанры);

М. П. Кенька (1.2. З гісторыі літаратуразнаўства; 2.2. Мастацтва і грамадскае жыццё);

Т. А. Марозава (1.3 Метадалагічныя праблемы літаратуразнаўства; 2.3. Літаратура як від мастацтва; 3.3. Літаратурны твор як мастацкае цэлае. Змест і форма; 3.4. Змест твора і яго кампаненты).

 

Р э ц э н з е н т ы:

доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык аддзела тэорыі літаратуры Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі М. А. Тычына;

кафедра рускай і замежнай літаратур Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка (загадчык – доктар філалагічных навук, прафесар Т. Я. Камароўская).

 

 

Уводзіны ў літаратуразнаўства: вучэб. дапам.: у 2 ч. / пад рэд. праф. В. П. Рагойшы. – Ч. 1: Літаратуразнаўства як навука. Эстэтыка літаратуры. Паэтыка. – Мінск: БДУ, 2009.

ISBN

 

Мэта вучэбнага дапаможніка – дапамагчы студэнтам засвоіць асновы тэорыі літаратуры: сутнасць асноўных і дапаможных літаратуразнаўчых дысцыплін, комплекс адпаведных паняццяў, катэгорый, дэфініцый па эстэтыцы і паэтыцы літаратуры ў іх сістэмнай узаемасувязі.

Адрасаваны студэнтам вышэйшых навучальных устаноў гуманітарных спецыяльнасцей, якія вывучаюць курс “Уводзіны ў літаратуразнаўтва”.

УДК

ББК

 

© Рагойша В. П., Кенька М. П.,

Марозава Т. А.

© БДУ, 2009

ISBN

ISBN

Уводзіны

 

Вучэбны прадмет “Уводзіны ў літаратуразнаўства” вывучаецца на першых курсах усіх універсітэтаў Беларусі згодна з зацверджанымі Міністэрствам адукацыі РБ “Адукацыйнымі стандартамі” па філалагічных спецыяльнасцях. Дадзены вучэбны дапаможнік раскрывае ўсе наступныя палажэнні стандарту: “Літаратуразнаўства як навука. Асноўныя і дапаможныя дысцыпліны літаратуразнаўства. Метадалогія літаратуразнаўства. Спецыфічныя ўласцівасці мастацкай літаратуры. Літаратурны твор як мастацкае цэлае. Літаратурны працэс”. Напісаны ён у адпаведнасці з палажэннямі вучэбнай праграмы для вышэйшых навучальных устаноў рэспублікі па “Уводзінах у літаратуразнаўства” па спецыяльнасцях 1-21 05 01 “Беларуская філалогія”, 1-21 05 02 “Руская філалогія”, 1-21 05 04 “Славянская філалогія”, 1-21 05 05 “Класічная філалогія”, 1-21 05 06 “Рамана-германская філалогія”, 1-21 05 07 “Усходняя філалогія”, зацверджанай вучэбна-метадычным аб’яднаннем ВНУ РБ па гуманітарнай адукацыі 25.09.2006 г. (Рэгістрацыйны № ТД-ДГ. 028/тып.)[1].

Студэнты-першакурснікі валодаюць атрыманымі яшчэ ў сярэдняй школе пэўнымі пазнаннямі па гісторыі літаратуры, найперш беларускай і рускай, часткова -- замежнай. Разам з тым у сярэдняй школе вучні знаёмяцца і з асобнымі паняццямі па тэорыі літаратуры. Ва універсітэце, дзякуючы “Уводзінам у літаратуразнаўства”, адбываецца значнае паглыбленне і пашырэнне тэарэтыка-літаратурных ведаў і – што не менш важна – іх сістэматызацыя. Матэрыялы вучэбнага дапаможніка скіраваны на тое, каб, абапіраючыся на ранейшыя пазнанні, некалькі ўдакладніць і пераасэнсаваць асобныя палажэнні і катэгорыі або, наадварот, вярнуць ім першапачатковае тлумачэнне. Пры гэтым некаторыя літаратуразнаўчыя паняцці падаюцца ў новай інтэрпрэтацыі, у адпаведнасці з дасягненнямі сучаснай навукі пра мастацкую літаратуру.

“Уводзіны ў літаратуразнаўства” раскрываюць перад студэнтамі ўвесь спектр галоўных і дапаможных літаратуразнаўчых дысцыплін (гісторыя літаратуры, тэорыя літаратуры, літаратурная крытыка, тэксталогія, гісторыяграфія, архівазнаўства, літаратурнае краязнаўства і інш.). Атрыманыя веды пасадзейнічаюць больш глыбокаму і арганічнаму засваенню курсаў гісторый айчыннай і замежных літаратур, вывучэнне якіх пачынаецца на тым жа першым курсе (антычная літаратура, старажытныя беларуская літаратура, старажытная руская літаратура). Разам з тым “Уводзіны ў літаратуразнаўства” – своеасаблівы трамплін да дысцыпліны “Тэорыя літаратуры”, што вывучаецца на чацвёртых курсах філфакаў і выразна арыентаваны на дыскусійныя праблемы тэорыі літаратуры і літаратуразнаўчай метадалогіі. “Тэорыя літаратуры” – у значнай ступені ўжо аўтарскі курс. І таму дадзены вучэбны дапаможнік, змяшчаючы неабходныя тыпавыя палажэнні, не імкнецца набыць жорсткі імператыўны характар. Тым больш, што літаратуразнаўчая тэрміналогія змяняецца не толькі з часам, але і валодае неадназначнасцю ў розных навуковых школах.

Вучэбны дапаможнік мае таксама на мэце дапамогу студэнтам у авалоданні асноўнымі прынцыпамі аналізу літаратурнага твора ў яго мастацкай цэласнасці і своеасаблівасці, што спатрэбіцца навучэнцам філфакаў ужо на другім курсе – пры напісанні курсавых работ па літаратуры. Спатрэбіцца і пазней, пад час працы над семінарскімі і дыпломнымі праектамі. Урэшце, глыбокія тэарэтыка-літаратурныя веды як нельга лепш прыдадуцца для педагагічнай, навуковай, рэдактарскай і літаратурна-крытычнай дзейнасці спецыяліста-філолага.

Разам з тым вучэбны дапаможнік можа быць карысны не толькі для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей, але і сумежных гуманітарных прафесій. У прыватнасці, невялікі курс “Асновы тэорыі літаратуры” чытаецца будучым журналістам. Урэшце, так званы масавы чытач таксама можа знайсці тут нямала цікавага для сябе.

Трэба улічыць, што “Уводзіны ў літаратуразнаўства” – вучэбны дапаможнік, а не слоўнік-даведнік літаратуразнаўчых паняццяў. Большасць тэрмінаў і паняццяў, якія выкарыстоўваюцца ў ім, павінны быць вядомыя студэнтам-першакурснікам яшчэ з сярэдняй школы. Некаторыя з іх растлумачваюцца пры характарыстыцы тых або іншых літаратуразнаўчых з’яў. Разам з тым усё гэта не адмяняе патрэбу ў карыстанні неабходнай даведачнай літаратурай (спецыяльныя слоўнікі і энцыклапедыі). Асноўныя з літаратуразнаўчых даведнікаў указаны ў канцы вучэбнага дапаможніка ў “Спісе літаратуры”, якой карысталіся аўтары дадзенага выдання пры яго падрыхтоўцы.

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 912. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

Понятие о синдроме нарушения бронхиальной проходимости и его клинические проявления Синдром нарушения бронхиальной проходимости (бронхообструктивный синдром) – это патологическое состояние...

Опухоли яичников в детском и подростковом возрасте Опухоли яичников занимают первое место в структуре опухолей половой системы у девочек и встречаются в возрасте 10 – 16 лет и в период полового созревания...

Способы тактических действий при проведении специальных операций Специальные операции проводятся с применением следующих основных тактических способов действий: охрана...

ФАКТОРЫ, ВЛИЯЮЩИЕ НА ИЗНОС ДЕТАЛЕЙ, И МЕТОДЫ СНИЖЕНИИ СКОРОСТИ ИЗНАШИВАНИЯ Кроме названных причин разрушений и износов, знание которых можно использовать в системе технического обслуживания и ремонта машин для повышения их долговечности, немаловажное значение имеют знания о причинах разрушения деталей в результате старения...

Различие эмпиризма и рационализма Родоначальником эмпиризма стал английский философ Ф. Бэкон. Основной тезис эмпиризма гласит: в разуме нет ничего такого...

Индекс гингивита (PMA) (Schour, Massler, 1948) Для оценки тяжести гингивита (а в последующем и ре­гистрации динамики процесса) используют папиллярно-маргинально-альвеолярный индекс (РМА)...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия