Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Палітычная сістэма





Завяршэнне Вялікай Айчыннай вайны суправаджалася аднаўленнем таталітарнага палітычнага рэжыму ў БССР. Галоўную ролю ў яго ўмацаванні адыгрывала партыйная вертыкаль улады; ёй падпарадкоўваліся органы дзяржаўнай улады, якія дзейнічалі паралельна з партыйнымі. Рашэнні партыйных арганізацый з’яўляліся абавязковымі не толькі для ніжэйшых арганізацый партыі, але і для ўсіх дзяржаўных органаў і грамадскіх арганізацый.

З 1952 г. ВКП(б) была перайменавана ў Камуністычную партыю Савецкага саюза (КПСС), а КП(б)Б – у Камуністычную партыю Беларусі (КПБ). Адбываўся хуткі колькасны рост шэрагаў КПБ: з 48 тыс. чалавек у 1946 г. да 145 тыс. – у 1956 г. Пашырэнне шэрагаў партыі тлумачылася яе элітарным статусам: партыйнае членства з’яўлялася абавязковай умовай кар’ернага росту на дзяржаўнай службе, крыніцай некаторых сацыяльных прывілеяў. Унутры партыі ўмацоўваецца жорсткі цэнтралізм, камандна-іерархічны прынцып узаемаадносін паміж партыйнымі арганізацыямі. Разам з аднаўленнем партыйных арганізацый пасля Вялікай Айчыннай вайны аднаўляецца дзейнасць Саветаў і іх выканаўчых камітэтаў а таксама камсамола, прафсаюзаў і іншых афіцыйных грамадскіх арганізацый.

Грамадска-палітычнае жыццё другой паловы 1940-х – пачатку 1950-х гг. характарызавалася бязмежным узрастаннем культу асобы І. Сталіна. Вялізнымі тыражамі выходзілі працы І. Сталіна, ствараліся тысячы гурткоў па засваенню яго біяграфіі, праводзіліся масавыя сходы і мітынгі для ўшанавання І. Сталіна.

Партыйна-дзяржаўныя ўлады ў БССР у разглядаемы перыяд жорстка кантраляваліся ў сваёй дзейнасці саюзным кіраўніцтвам. Яно ажыццяўляла прызначэнне на галоўныя кіруючыя пасады ў рэспубліцы. Пры гэтым перавага аддавалася кадрам з іншых саюзных рэспублік. Першымі сакратарамі ЦК КПБ гэтага перыяду з’яўляліся:

П.К. Панамарэнка (1938-1947);

М.І. Гусараў (1947-1950);

М.С. Патолічаў (1950-1956).

Усе яны былі рускімі сталіністамі і да свайго прызначэння на дадзеныя пасады не мелі ніякага дачынення да Беларусі.

У гэты перыяд БССР пачынае фармальна выступаць як суб’ект міжнароднай палітыкі. У 1945 г. БССР становіцца адной з краін-заснавальніц Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН). Яна была прынятая ў гэтую арганізацыю разам з Украінскай ССР у знак прызнання значных людскіх і матэрыяльных страт, панесеных Беларуссю і Украінай у вайне з фашызмам. У 1944 г. ва ўрадзе БССР быў створаны Народны камісарыят (з 1946 г. Міністэрства) замежных спраў. Членства БССР у ААН адкрыла для яе перпектыву далучэння да дзейнасці шэрагу спецыялізаваных міжнародных устаноў: Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, Міжнароднай арганізацыі працы, Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па справах адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА) і інш., удзеле ў праграмах ААН. БССР прымала ўдзел у заключэнні мірных дагавораў з краінамі, якія ваявалі з СССР у Другой сусветнай вайне. Яна атрымлівала ў 1946-1947 гг. матэрыяльную дапамогу па праграме Адміністрацыі дапамогі і аднаўлення Аб’яднаных Нацый (ЮНРРА).

Разам з тым адсутнічала заканадаўчае размежаванне паўнамоцтваў у знешнепалітычнай сферы паміж СССР і саюзнымі рэспублікамі. Фактычна ўся міжнародная дзейнасць урада БССР строга кантралявалася саюзнымі органамі ўлады. Адмоўны ўплыў на развіццё міжнародных кантактаў БССР меў пачатак “ халоднай вайны ” паміж СССР і заходнімі дзяржавамі на чале з ЗША. Вырашальнай акалічнасцю, якая абумовіла ўвядзенне знешнепалітычных функцый для ўрадаў БССР і іншых саюзных рэспублік, з’яўляўся палітычны разлік кіраўніцтва СССР у выкарыстанні іх для ўмацавання міжнароднага ўплыву.

Значнай з’явай грамадска-палітычнага жыцця БССР другой паловы 1940-х – пачатку 1950-х гг. было правядзенне масавых рэпатрыяцый насельніцтва. У Беларусь, згодна з міжнароднымі пагадненнямі, вярталіся былыя ваеннапалонныя, асобы, прымусова вывезеныя на працу ў Германію, былыя калабаранты. Многія з іх скіроўваліся ў спецлагеры НКВД і лагеры ГУЛАГ. Паводле пагаднення паміж урадамі БССР і Польшчы 1944 г. праводзілася перасяленне асоб, якія дэкларавалі сябе палякамі, з БССР у Польшчу і асоб беларускай нацыянальнасці – з Польшчы ў БССР. У выніку на працягу 1944 – 1948 гг. з БССР у Польшчу выехала 274 тыс. чалавек, а ў БССР перасялілася з Польшчы 36 тыс.

Умацаванне таталітарнага рэжыму суправаджалася працягам палітыкі рэпрэсій. Хваля масавых рэпрэсій пракацілася ў БССР у 1944 – 1947 гг.: яна была скіравана супраць былых калабарантаў, а таксама тых, хто падазраваўся, часта беспадстаўна, у супрацоўніцтве з германскімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У далейшым рэпрэсіі закранулі розныя слаі насельніцтва, пераважна сялян, якіх абвяшчалі “кулакамі”, інтэлігенцыю, духавенства. На пачатак 1950-х гг. у сістэме ГУЛАГа знаходзілася звыш 100 тыс. жыхароў Беларусі. Рэпрэсіі закранулі і многіх кіруючых работнікаў. З канца 1940-х гг. праводзілася афіцыйная кампанія барацьбы з “касмапалітызмам”, накіраваная перадусім супраць інтэлігенцыі (забіты ў Мінску вядомы тэатральны дзеяч І. Меерхольд). У краіне панавала атмасфера страху, падазронасці; масавай з’явай сталі даносы.

Палітыка сталінскага рэжыму выклікала супраціўленне з боку розных слаёў насельніцтва, асабліва сялян і інтэлігенцыі. Антыўрадавы рух ажыццяўляўся ў двух формах: узброенай і мірнай.

Узброены антыўрадавы рух уключаў у сябе некалькі плыняў:

- фарміраванні, якія арыентаваліся на стварэнне незалежнай беларускай дзяржавы (дзейнічалі пераважна ў заходняй частцы БССР);

- польскае падполле, галоўнай сілай якога выступала Армія Краёва, якое арыентавалася на аднаўленне польскай дзяржавы ў межах 1939 г. (дзейнічала ў заходняй частцы БССР);

- фарміраванні Украінскай паўстанцкай арміі, якія арыентаваліся на стварэнне незалежнай украінскай дзяржавы з уваходжаннем у яе склад тэрыторыі Палесся (дзейнічалі на поўдні БССР);

- літоўскія фарміраванні, якія арыентаваліся на стварэнне незалежнай літоўскай дзяржавы з уключэннем у яе склад шэрагу паўночна-заходніх тэрыторый Беларусі (дзейнічалі ў паўночна-заходняй частцы БССР);

- узброеныя фарміраванні без пэўнай палітычнай арыентацыі; нярэдка іх дзейнасць мела паўкрымінальны або чыста крымінальны характар.

Узброеныя антыўрадавыя арганізацыі праводзілі дыверсійныя акцыі, ажыццяўлялі тэрарыстычныя акты супраць прадстаўнікоў улады, займаліся антыўрадавай прапагандай, часамі ўступалі ва ўзброеныя сутычкі з міліцыяй. Некаторыя з іх падтрымлівалі сувязь з выведкамі заходніх краін. Аднак у выніку дзеянняў органаў дзяржаўнай бяспекі і міліцыі да сярэдзіны 1950-х гг. узброеныя антыўрадавыя фарміраванні былі цалкам ліквідаваны.

У другой палове 1940-х – пачатку 1950-х гг. на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі падпольныя арганізацыі, якія арыентаваліся на мірныя формы барацьбы са сталінскім рэжымам. Яны ствараліся пераважна прадстаўнікамі студэнцкай і вучнёўскай моладзі. У 1946-1947 гг. дзейнічалі падпольныя арганізацыі ў Баранавічах, Брэсце, Слоніме, Жыровічах, Ганцавічах, якія аб’ядноўваў Цэнтр беларускага вызваленчага руху. У 1946-1947 гг. сярод навучэнцаў педагагічных вучылішчаў Глыбокага і Пастаў існавала падпольная арганізацыя Саюз беларускіх патрыётаў; у 1947 г. у Мінску, Маладзечанскай і Пінскай абласцях дзейнічала група “ Свабодная Беларусь ” і інш. Дадзеныя арганізацыі выступалі за стварэнне незалежнай беларускай дзяржавы, развіццё беларускай мовы і культуры, дэмакратызацыю грамадска-палітычнага жыцця. Яны праводзілі антыўрадавую прапаганду сярод насельніцтва, аднак, пры гэтым адмаўлялі ўзброеныя метады барацьбы. Да пачатку 1950-х гг. усе падпольныя арганізацыі былі выкрыты органамі дзяржбяспекі, а іх удзельнікі асуджаны на вялікія тэрміны пазбаўлення волі ў лагерах ГУЛАГ.

Такім чынам, другая палова 1940-х – пачатак 1950-х гг. характарызаваліся ўмацаваннем таталітарнага рэжыму ў БССР. Узмацнялася цэнтралізаваная іерархічная партыйна-дзяржаўная сістэма ўлады, якая шырока выкарыстоўвала палітычныя рэпрэсіі і паспяхова падаўляла антыўрадавы рух. У дадзены перыяд БССР атрымлівае фармальны статус суб’екта міжнародных адносін, пачынае ажыццяўляць у абмежаваных маштабах знешнепалітычную дзейнасць.

 







Дата добавления: 2014-12-06; просмотров: 815. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...


Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...


Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...


Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Разработка товарной и ценовой стратегии фирмы на российском рынке хлебопродуктов В начале 1994 г. английская фирма МОНО совместно с бельгийской ПЮРАТОС приняла решение о начале совместного проекта на российском рынке. Эти фирмы ведут деятельность в сопредельных сферах производства хлебопродуктов. МОНО – крупнейший в Великобритании...

ОПРЕДЕЛЕНИЕ ЦЕНТРА ТЯЖЕСТИ ПЛОСКОЙ ФИГУРЫ Сила, с которой тело притягивается к Земле, называется силой тяжести...

СПИД: морально-этические проблемы Среди тысяч заболеваний совершенно особое, даже исключительное, место занимает ВИЧ-инфекция...

Расчет концентрации титрованных растворов с помощью поправочного коэффициента При выполнении серийных анализов ГОСТ или ведомственная инструкция обычно предусматривают применение раствора заданной концентрации или заданного титра...

Психолого-педагогическая характеристика студенческой группы   Характеристика группы составляется по 407 группе очного отделения зооинженерного факультета, бакалавриата по направлению «Биология» РГАУ-МСХА имени К...

Общая и профессиональная культура педагога: сущность, специфика, взаимосвязь Педагогическая культура- часть общечеловеческих культуры, в которой запечатлил духовные и материальные ценности образования и воспитания, осуществляя образовательно-воспитательный процесс...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2025 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия