Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Класіфікацыя метадаў і прыёмаў па спецыфіцы ўнутранай сутнасці пазнавальнай дзейнасці вучняў і ступені іх самастойнасці.




Класіфікацыя метадаў па характары дзейнасці настаўніка і вучняў.У аснове такой класіфікацыі ляжыць логіка пазнавальнай дзейнасці школьнікаў, якая арганізоўваецца і накіроўваецца настаўнікам у працэсе вывучэння літаратуры.

Працэс пазнання і разумення любога мастацкага твора пачынаецца з яго непасрэднага ўспрымання. Мэтай метаду творчага чытання з’яўляецца актывізацыя мастацка-эстэтычнага ўспрымання і напачатку вывучэння твора, і пасля яго аналізу. Метадам творчага чытання настаўнік вучыць адносіцца да літаратуры як да мастацтва: актывізаваць уяўленне, эмоцыі, вобразнае мысленне вучняў, паказ, як успрымаюцца творы розных жанраў. Метадычныя прыёмы, якія забяспечваюць рэалізацыю метаду творчага чытання: выразнае чытанне настаўніка; чытанне майстроў мастацкага слова; навучанне выразнаму чытанню вучняў; каменціраванае чытанне; уступнае слова настаўніка, якое падводзіць да ўспрымання твора; гутарка, якая актывізуе непасрэдныя уражанні ад толькі што прачытанага; творчыя заданні, звязаныя з вучнёўскімі назіраннямі над жыццём. Віды вучэбнай дзейнасці школьнікаў: чытанне, завучванне на памяць, складанне планаў, стварэнне водгукаў, падбор і разгляд ілюстрацый.

Пры выкарыстанні падобных метадаў можна вярнуцца да жыццёвага вопыту вучняў (уражанняў, выкліканых сустрэчамі з уікавымі людзьмі, перажытымі здарэннямі, прыгажосцю прыроды), да назапашаных імі ведаў у галіне літаратуры, гісторыі, мастацтва

Наступная ступень пазнання мастацкага твора – яго аналіз. Аналізуецца твор эўрыстычным метадам, пры якім шырока выкарыстоўваюцца навуковыя паняцці па гісторыі і тэорыі літаратуры. Прыёмы эўрыстычнага метаду: сістэма пытанняў, накіраваная на самастойнае атрыманне ведаў; сістэма заданняў па аналізе мастацкага твора або крытычнага артыкула, па гісторыка-літаратурных і тэарэтычных пытаннях, ілюстрацыйным матэрыяле; пастаноўка праблемнага пытання або задання; эўрыстычная гутарка. Структура эўрыстычнай гутаркі: уступнае слова настаўніка аб задачах і накіраванасці гутаркі, сістэма пытанняў, адказу вучняў, заключнае слова настаўніка. У залежнасці ад формы арганізацыі гутарка можа быць свабоднай (без папярэдняй падрыхтоўкі вучняў да яе) і падрыхтаванай на аснове папярэдніх заданняў і пытанняў настаўніка. Віды дзейнасці вучняў: падбор матэрыялу з мастацкага твора; пераказ з элементамі аналізу; аналіз эпізода; аналіз вобраза-персанажа; складанне плана выступлення; пастаноўка праблемы.

Даследчы метад –вышэйшая ступень самастойнага вывучэння літаратуры, які выкарыстоўваецца ў выпадку поўнага авалодання вучнямі прыёмамі самастойнай працы. Дзейнасць настаўніка накіравана на вылучэнне праблемы для асэнсавання, распрацоўку плана семінара, падбор літаратуры, вызначэнне твораў для самастойнага аналізу. Перыядычна настаўнік праводзіць кансультацыі, каб накіроўваць творчыя вучнёўскія пошукі. Прыёмы: пастаноўка праблемных пытанняў; даследчых заданняў. Даследчы метад мае шмат агульнага з эўрыстычным. Віды вучнёўскай дзейнасці: самастойны аналіз часткі і цэлага мастацкага твора; аналіз пазапраграмнага твора; тэматычнае, праблемнае, гісторыка-літаратурнае, тэарэтыка-літаратурнае параўнанне двух твораў; параўнанне некалькіх пунктаў поглядаў на твор ці на пэўны вобраз, абгрунтаванне сваёй ацэнкі іх; параўнанне літаратурнага твора з яго інтэрпрэтацыяй у іншых відах мастацтва; ацэнка спектакля або кінафільма.

Спецыфіка рэпрадуктыўнага метадувывучэння літаратуры заключаецца ў тым, што вучні атрымліваюць веды ў гатовым выглядзе са слоў настаўніка, з падручніка ці навукова-папулярнай літаратуры. Нягледзячы на тое, што вучні атрымліваюць веды ў гатовым выглядзе, адбываецца іх інтэнсіўная мысліцельная дзейнасць. Таму рэпрадуктыўны метад з’яўляецца спосабам не толькі атрымання ведаў, але і выпрацоўкі навыкаў і ўменняў.

Рэпрадуктыўны метад праяўляецца ў наступных прыёмах працы настаўніка: расказ пра жыццё пісьменніка; лекцыя пра творчы шлях мастака слова, аглядавая лекцыя з папярэднім планам, з выкарыстаннем наглядных дапаможнікаў і ТСН; заданні па падручніку. Віды дзейнасці: запіс плана або канспекта лекцыі настаўніка; праца па падручніку; падрыхтоўка даклада па гатовым матэрыяле. Падобны метад часцеё выкарыстоўваецца пры знаёмстве вучняў з біяграфіяй і творчым шляхам пісьменніка, вывучэнні аглядавых тэм, паняццяў па гісторыі і тэорыі літаратуры.

Агульным патрабаваннем для ўсіх метадаў з’яўляецца зарыентаванасць іх на эстэтычную сутнасць літаратуры, яе мастацкую спецыфіку. У вывучэнні літаратуры вельмі важнае значэнне мае пранікненне ў атмасферу твора, разуменне значэння дэталі, кампазіцыі, жанру. Усё гэта разам узятае і абумоўлівае ўздзеянне на чытача, на яго светаадчуванне, стымулюе яго духоўнае развіццё.

Умелае спалучэнне метадаў навучання з метадамі выхавання робіць гэты працэс яшчэ больш мэтанакіраваным і выніковым. Накапленне маральных, эстэтычных уражанняў, наступная іх сістэматызацыя і абагульненне, тэарэтычнае асэнсаванне ўзбагачаюць жыццёвы вопыт вучняў, уплываюць на іх каштоўнасныя арыентацыі.


 

Метады выкладання літаратуры
па крыніцы атрымання ведаў па спецыфіцы ўнутранай сутнасці пазнавальнай дзейнасці вучняў і ступені іх самастойнасці
славесныя метады прыёмы творчага чытання прыёмы
чытанне выбарачнае; каменціраванае; чытанне і завучванне на памяць; па ролях   выразнае чытанне настаўніка; чытанне майстроў мастацкага слова; навучанне выразнаму чытанню вучняў; каменціраванае чытанне; уступнае слова настаўніка, якое падводзіць да ўспрымання твора; гутарка, якая актывізуе непасрэдныя уражанні ад толькі што прачытанага; творчыя заданні, звязаныя з вучнёўскімі назіраннямі над жыццём
пераказ падрабязны; сціслы; выбарачны; творчы; мастацкае расказванне
гутарка рэпрадуктыўная; эўрыстычная; вольная; дыспут; прыём параўнання
лекцыя лекцыя (уводная, установачная, разавая, аглядная, падагульняючая); слова настаўніка
наглядныя прыёмы рэпрадуктыўны прыёмы
ілюстрацыя вуснае славеснае маляванне; складанне кадраплана; мізансцэніраванне; інсцэніраванне; завочныя экскурсіі   расказ пра жыццё пісьменніка; лекцыя пра творчы шлях мастака слова, аглядавая лекцыя з папярэднім планам, з выкарыстаннем наглядных дапаможнікаў і ТСН; заданні па падручніку
дэманстрацыя выкарыстанне ТСН
практычныя самастойная работа вучняў прыёмы план; тэзісы; канспект; рэферат; даклад эўрыстычны прыёмы сістэма пытанняў, накіраваная на самастойнае атрыманне ведаў; сістэма заданняў па аналізе мастацкага твора або крытычнага артыкула, па гісторыка-літаратурных і тэарэтычных пытаннях, ілюстрацыйным матэрыяле; пастаноўка праблемнага пытання або задання; эўрыстычная гутарка
    даследчы прыёмы
пастаноўка праблемных пытанняў; даследчых заданняў

 







Дата добавления: 2015-08-17; просмотров: 1515. Нарушение авторских прав


Рекомендуемые страницы:


Studopedia.info - Студопедия - 2014-2019 год . (0.002 сек.) русская версия | украинская версия