Тэма 9. Славутасці Беларусі (Х–ХІХ стагоддзі).
План. 1. Выдатныя грамадска-палітычныя і вайсковыя дзеячы з Беларусі. 2. Сусветна вядомыя навукоўцы і вынаходнікі, філосафы і літаратары, мастакі і музыканты беларускага паходжання. І. Драматычны лёс беларускага народа мае безліч адценняў і мноства праяў. Яскравым фактам гэтага з’ўляецца тое, што сёння нават добра адукаваныя беларусы не ведаюць сваіх знакамітых продкаў. Напрыклад, яны звычайна добра дасведчаны аб жыцці і дзейнасці Аляксандра Неўскага і Дзмітрыя Данскога, Суворава і Кутузава, Ламаносава і Паўлава, Пушкіна і Чайкоўскага і аб многіх, многіх іншых славутасцях суседняга народа. Не выпадкова, што многія вуліцы нашых гарадоў носяць прозвішчы людзей, якія ў лепшым выпадку ніякага дачынення да Беларусі не мелі. Толькі ў Мінску ёсць вуліцы Мініна, Пажарскага, Балотнікава, Разіна, Кулібіна, нават адміралаў Ушакова і Нахімава, хоць Беларусь ніколі не была марскою дзяржаваю і не мела свайго ваеннага флоту. Між тым, беларусам ёсць чым і кім ганарыцца. За шматвяковую гісторыю беларускі народ даў свету вельмі многа таленавітых дзеячаў, якія ўнеслі значны ўклад у скарбонку сусветнай культуры. Гэта былі людзі непаўторныя, як у сваіх заслугах перад чалавецтвам, так і ў сваіх гістарычных лёсах адносна сваёй айчыны – Беларусі. Паспрабуем пазнаёміцца з некаторымі славутасцямі Беларусі з розных галін грамадскай і культурнай сферы, гэта значыць з тымі гістарычнымі асобамі, якімі могуць ганарыцца беларусы. Вядома, што ў данай рабоце мы будзем удзяляць больш увагі тым, чые імёны не трапілі ў кароткую гісторыю БССР, ці па кан’юнктурна-гістарычных меркаваннях увогуле замоўчваліся. Такіх людзей было вельмі многа. Сярод шэрагу добра вядомых князёў сярэднявечнай Русі, такіх як Алег, Ігар, Уладзімір – “Хрысціцель”, Яраслаў Мудры, Уладзімір Манамах і іншых, неяк згубілася імя не менш слаўнага і вядомага ў тыя часы князя Усяслава Брачыславіча. Ні аб якім другім князі не гаворыцца так многа і так цікава ў “Слове аб палку Ігаравым” (1186 г.), як аб гэтым чалавеку. Яму прыпісваюцца нават нечалавечыя якасці, быццам ён “...уначы воўкам рыскаў, з Кіева паспяваў да пеўняў да Тмутараканя, Хорсу вялікаму шлях перацінаў”. Так, у мастацкай форме ахарактарызаваў аўтар “Слова” полацкага князя Ўсяслава, які за свае незвычайныя здольнасці і выдатную дзяржаўную дзейнасць атрымаў прозвішча “Чарадзей”. Усяслаў “Чарадзей” 57 гадоў узначальваў Полацкую дзяржаву (1044 – 1101 гг.), некаторы час (7 месяцаў) быў нават Кіеўскім князем па жаданню кіяўлян, але хутка збег у свой родны Полацк. У часы яго княжання ў Полацку быў пабудаваны новы магутны замак, велічны Сафійскі сабор, квітнелі рамёствы і гандаль. Амаль 18 гадоў правёў ён у бітвах і ваенных паходах. Яго паважалі і баяліся суседзі. У полацкі перыяд гісторыі Беларусі было многа цікавых і знакамітых дзеячаў. На жаль мы мала ведаем аб дзейнасці першага полацкага князя Рагвалода. Ён быў дзедам Усяслава Чарадзея і бацькам знакамітай прыгажуні Рагнеды, якая стала нявольніцай–жонкай кіеўскага князя Уладзіміра “Хрысціцеля” ці “Красное солнышко”. Яна нарадзіла ад яго шасцёра дзяцей, у тым ліку заснавальніка роду Яраславічаў, кіеўскага князя Яраслава Мудрага. Яе дочкі і ўнучкі сталі князёўнамі ў Чэхіі, Венгрыі, Нарвегіі, Даніі і Францыі. Як нябесную заступніцу беларускай зямлі здаўна шануюць Еўфрасінню Полацкую (1110-1173 гг.). За падзвіжніцкую дзейнасць праваслаўная царква зрабіла яе святой. Аб ёй гаварылася: “Дан бяше таков дар Евфросинии от Бога: аще кто ея вопрошаше о которой вещи, она же ему разрешаше чему есть быти». Еўфрасіння заснавала ў Полацку мужчынскі і жаночы манастыры, стварыла выдатную бібліятэку ў Полацкім Сафійскім саборы, пабудавала (1160 г.) царкву Спаса (цяпер Спаса-Еўфрасіннеўская), па яе заказу выдатным полацкім майстрам Лазарам Богшам у 1161 годзе быў зроблены шасціканцовы крыж, што стаў нашай найкаштоўнейшай святыняй. Многа выдатных грамадска-палітычных і вайсковых дзеячаў даў перыяд існавання Вялікага Княства Літоўскага. За ўвесь час больш чым 550-гадовага існавання гэтай дзяржавы на вялікакняжацкім прастоле пабывалі некалькі дзесяткаў князёў. Амаль кожны з іх пакінуў прыкметны след у гісторыі нашай радзімы. Гэта князь Міндоўг (1246-1254 гады княжання), стаўшы пасля хрышчэння праваслаўным і заняўшы ў Навагародку княжацкую пасаду, пачаў далучаць другія землі, у тым ліку і гістарычную Літву. Яго справу падоўжыў сын Войшалк (1254-1266 гг.). Ён з дапамогай воінаў з Пінска канчаткова скарыў Літву (не трэба блытаць з сучаснай Літвою!), затым другія балцкія народнасці: Нальшчаны і Дзяволтву (прыблізна тэрыторыя сучасных Ашмян і поўнач возера Нарач). Вельмі мала звестак захавалася аб выдатным князі Віцені (1291-1315 гг.). Пры ім адбылося аб’яднанне ВКЛ з Полацкім княствам каля 1307 года, пры ім быў прыняты дзяржаўны герб “Пагоня”. У Густынскім летапісе гаворыцца, што “А Витен нача княжити над Литвою, измысли себе герб и всему князству Литовскому печать: рыцарь збройны на коне з мечем, еже ныне наречут «погоня». За 24-гадовы час свайго княжання ён правёў 11 паходаў у Прусію, 5 – у Лівонію, 9 – у Польшчу. У адным з апошніх паходаў быццам бы загінуў ад удара маланкі. Сын Віценя (па другіх звестках – брат) – Гедымін (1315-1341 гг.) таксама быў забіты, але ўжо на полі бітвы з крыжакамі. Каменнае ядро з гарматы ўдарыла яму ў плечы, калі ён кіраваў асадай горада Баербурга. За 26 гадоў гаспадарства ў ВКЛ Гедымін зрабіў шмат карыснага для дзяржавы. Пры ім было пабудавана для абароны многа замкаў-крэпасцяў: у Вільні, Лідзе, Крэве, Навагрудку, Гародні, Тракаі і інш. Ён далучыў да ВКЛ Мінскае, Віцебскае, Берасцейскае і Турава-Пінскае княствы, перанёс у 1323 годзе сваю сталіцу ў Крыў-горад і назваў яго Вільняю. Па меркаванню многіх гісторыкаў заснаванне новай сталіцы бліжэй да балцкіх тэрыторый Аўкштайціі і Жамойці (асноўныя народы сучаснай Літвы) тлумачыцца тым, што Гедымін хацеў тым самым паскорыць працэс іх славянізацыі. Сам Гедымін размаўляў на старабеларускай (рускай мове), як і ўсе яго продкі, а потым нашчадкі, для якіх ён стаў заснавальнікам дынастыі князёў Вялікага Княства Літоўскага. Сынам Гедыміна быў князь Альгерд (1345-1377 гг.). Яму належыць слава вялікай перамогі ў 1362 годзе (за 18 гадоў да Кулікоўскай бітвы) – разбіць ушчэнт аб’яднаныя войскі татарскіх орд, якія ўзначальвалі тры ханы: Катлубей, Кацібей-Бекер і Дзмітр-Салтан. Дзякуючы гэтай перамозе, большая частка тэрыторыі сённяшняй Украіны была вызвалена і далучана да Вялікага Княства Літоўскага. Гэтая перамога натхніла рускі народ на бітву супраць хана Мамая ў 1380 годзе. Вялікага князя літоўскага Вітаўта яго сучаснікі называлі “слаўны ва ўсіх землях”. Ён пражыў складанае і доўгае (80 гадоў) жыццё. Княжыў 38 гадоў (з 1392 па 1430 год). Узначальваў літоўскія войскі пры Грунвальдскай бітве ў 1410 годзе, а фактычна кіраваў усёй бітвай, бо польскі кароль Ягайла (Ягелло) праяўляў часам нерашучасць. Поўны разгром войск ордэна крыжакоў на 500 гадоў спыніў набегі нямецкіх захопнікаў з Усходняй Прусіі на беларускія і сённяшняй Літвы землі. Дагэтуль крыжакі часта цярпелі паражэнне ў бітвах, але вайну прайгралі толькі ў 1410 годзе. Вельмі крыўдна, калі ў школьнай “Хрэстаматыі па гісторыі Беларусі” для студэнтаў гістарычных факультэтаў ВНУ рэспублікі аб гэтай бітве не сказана ані слова. Між тым, многа сказана пра Неўскую бітву 1240 і пра “Лядовае пабоішча” 1242 года. А гэтыя бітвы ні ў якое параўнанне з Грунвальдскай не ідуць. Гэта ж факт, што крыжакі пры Грунвальдзе ў 1410 годзе страцілі 40000 забітымі і 15000 палоннымі, а на Чудскім возеры было забіта ці патанула 500 і ўзята ў палон Ал. Неўскім 50 рыцараў. Другі факт. Ва ўсіх падручніках гаворыцца, што ўратавалі ад паражэння польска-літоўскіх войск рускія Смаленскія палкі. Яны не пабеглі пад ударамі крыжакоў, як гэта зрабілі літоўскія палкі, а мужна прынялі ўдар на сябе, тым самым далі магчымасць перастроіцца і зноў кінуцца ў бой літоўцам. На самой справе, літоўскія палкі, якіх было 40, і асноўнай масай іх ваяроў былі продкі беларусаў, не пабеглі, а першымі наступалі і знішчылі ўсю артылерыю крыжакоў. Затым зрабілі манёўр адступлення, каб заманіць у лес браніраваных рыцараў. Смаленскія палкі сапраўды не рабілі падобнага манёўра і былі амаль цалкам вынішчаны крыжакамі. Гэта былі ўсяго тры палкі: Смаленскі, Мсціслаўскі і Аршанскі. Камандаваў імі князь Сямён Мсціслаўскі, родны брат Ягайлы і стрыечны – Вітаўта. Ад маскоўскага княства там не было ніводнага чалавека. А смаленская зямля была далучана да Вялікага княства Літоўскага яшчэ ў 1404 годзе, пры тым, смаляне нічым не адрозніваліся па мове, культуры і менталітэту ад палачан, віцебчан, магіляўчан і іншых беларусаў, бо былі беларусамі, продкамі крывічоў. Беларуска-літоўскай дзяржаве ўвесь час прыходзілася змагацца. Гэтыя абставіны спрыялі вылучэнню з асяроддзя князёў і шляхты выдатных палкаводцаў і знатакоў вайсковай справы. Такім быў Давыд Гарадзенскі (1282-1326 гг.). Нарадзіўся ў Пскове, бацьку якога Міндоўг прагнаў з ВКЛ, маці – унучка Аляксандра Неўскага – Марыя. Бацька добра падрыхтаваў яго да вайсковай справы. Ён віртуозна валодаў мячом, дзідай (кап’ём), выдатна страляў з лука. Будучы князем Гародні (кашталянам), ні разу не дапусціў ворагаў у Гарадзенскі замак, ні разу нікім не быў пераможаны. На чале параўнаўча невялікіх атрадаў рабіў імклівыя набегі на ворагаў і атрымліваў бліскучыя перамогі. А ў 1314 годзе ён ушчэнт знішчыў дзве арміі крыжакоў, якія аблажылі Навагародак. Ён тады не ўступіў з імі ў адкрыты бой, бо сілы крыжакоў у многа раз былі большымі, а знішчыў іхнія боезапасы і склады, спаліў усе лодкі, на якіх рыцары прыплылі па Нёману.Толькі адзінкі дыстрофікамі вярнуліся назад у Прусію. Палкаводзец Давыд Гарадзенскі быў па здрадніцку забіты нажом у спіну падкупленым польскім рыцарам Анжэем Горстам. Сын вялікага князя Альгерда Андрэй Полацкі не стаў галавою дзяржавы, але праславіўся як выдатны воін, палкаводзец, бліскучы камандзір правага флангу рускіх войск у бітве на Куліковым полі 1380 года. У выдатным памятніку рускага народа таго часу “Задоншчыне” аб Андрэі Полацкім і яго браце Дзмітрыі гаворыцца: “О, соловей, летняя птица, вот бы тебе, соловей, пеньем своим прославить великого князя Дмитрия Ивановича..., и из земли Литовской двух братьев Ольгердовичей, Андрея и брата его Дмитрия..! Те ведь – сыновья Литвы храбрые, кречеты в ратное время и полководцы прославленные, под звуки труб их пеленали, под шлемами лелеяли, с конца копья они вскормлены, с острого меча вспоены в Литовской земле”. Слаўны князь гераічна загінуў у бітве з татарамі пад Ворсклай у 1399 годзе. Амаль на сто гадоў пазней жыў Канстанцін Іванавіч Астрожскі(1460-1530гг.). Па бацьку паходзіў з князёў Тураўскіх. У 37 гадоў стаў гетманам найвышэйшым – галоўнакамандуючым усімі ўзброенымі сіламі Вялікага Княства Літоўскага і на гэтай пасадзе здабыў сабе заслужаную еўрапейскую славу. Ён 63 разы дабіваўся перамогі ў бітвах з ворагамі Айчыны. У краінах Еўропы яго называлі “Сцыпіёнам” (рымскі палкаводзец), “Другім Ганібалам”. Паказальная перамога над войскам маскоўскай дзяржавы пад Оршай 8 верасня 1514 года, калі Астрожскі з 30 тыс. воінаў ушчэнт разбіў 80-ці тысячную армію цара Васілія Ш. Сказалася не толькі лепшае ўзбраенне і вывучка літоўскіх ваяроў, але і тонкі тактычны разлік камандуючага. (Для параўнання: Аляксандр Неўскі атрымаў перамогу над нямецкімі “псамі-рыцарамі” пад час “лядовага пабоішча” у 1242 годзе, маючы 15 – 17 тыс. воінаў над 10 – 12 тысячамі супраціўніка). Не меншую славу меў гетман ВКЛ Ян Кароль Хадкевіч (1560-1621 гг.) са слаўнага роду быхаўскіх магнатаў. У 1601 годзе ён з 2 тыс. воінаў перамог 14- тысячнае шведскае войска пад Белым Камяком. А пра перамогу пад Кірхгольмам у 1605 годзе ў еўрапейскіх газетах пісалі, што “нашчадкі будуць хутчэй дзівіцца гэтаму трыумфу, чым верыць у яго”. У гэтай бітве была атрымана перамога 4-тысячнага войска ВКЛ над 14-тысячным войскам шведаў. Пры тым, страты пераможцаў саставілі ўсяго каля 100 ваяроў. З гэтай перамогай Хадкевіча віншавалі многія еўрапейскія манархі і асабіста папа рымскі Павел У. Аб папулярнасці яго ў народзе сведчыць тое, што дзеці, калі ў той час гулялі ў “вайну”, то абавязкова героем быў Хадкевіч. Зоркай першай велічыні на небасхіле палітычнай гісторыі Беларусі лічыцца Леў Сапега(1557-1633 гг.). Гэта быў выдатны палітык, ваенны і грамадскі дзеяч, мог выдатна гаварыць на 5-ці мовах. Ён аўтар і рэдактар славутага на ўвесь свет “Статута Вялікага княства Літоўскага” (1588 года). Менавіта Леў Сапега выказаў думку, што закон – гэта “найвышэйшы вартавы ўсеагульнай свабоды”. Як па-сучаснаму гучаць гэтыя словы! Многа карыснага для нашай айчыны зрабіў магутны старажытны магнацкі род Радзівілаў, з якога выйшла цэлая кагорта знакамітых і ў добрым, і ў дрэнным сэнсе гэтага слова асоб. Згодна летапісу, яшчэ пры Вялікім князі Гедыміне, быццам бы малады чалавек знатнай фаміліі з Жамойці па імені Радзівіл прыйшоў на тэрыторыю сучаснай Беларусі ў саставе ваяроў, якія хацелі паспытаць сябе ў бойцы супраць “Залатой Арды”. Потым і засталіся тут і, як сказана ў летапісе, “пакумаваўшыся і пабратаўшыся з Руссю”. Ёсць яшчэ і другая легенда, быццам у славяніна Крыва-Крывейшы, што быў вярхоўным жрацом у язычнікаў-літоўцаў нарадзіўся сын, які ўмеў тлумачыць сны. І калі з гэтай нагоды звярнуўся да яго Гедымін, хлопчык параіў князю заснаваць горад, што атрымаў назву Вільні. З цягам часу мянушка “Радзівіл” ад слова “радзіць” перайшла ў прозвішча. На працягу амаль 500 гадоў з рода Радзівілаў выйшлі канцлеры, дыпламаты і гетманы; кампазітары, мастакі і пісьменнікі; мецэнаты, разумныя і прыдуркаватыя асобы. Гэта былі прадстаўнікі самага багатага і ўплывовага роду магнатаў Вялікага Княства Літоўскага, без знаёмства з якім немагчыма пазнаць гісторыю ўсёй дзяржавы. На наш погляд, цікавым будзе нават просты пералік некаторых з іх. Звярніце ўвагу на мянушкі. Радзівіл Мікалай Чорны (1515- 1565 гг.). (Быў яшчэ “Руды”, “Доўгая барада” і інш.), дзяржаўны дзеяч, рэфарматар, першы перайшоў у пратэстанцтва. Мікалай Крыштоф Сіротка (1549-1616гг.). Таксама дзяржаўны дзеяч, знатны падарожнік. Ён напісаў кнігу, у якой з навуковых пазіцый, вельмі вобразна апісаў Егіпет, Сірыю, Ліван, Мёртвае мора, Крыт і інш. Кніга вытрымала 19 выданняў на розных мовах Еўропы. Цікавая яна і цяпер. Міхаіл Казімір Рыбанька (1702-1762 гг.) – выдатны дзяржаўны дзеяч, будаўнік Нясвіжскага замка, стваральнік першых на Беларусі мануфактур, у тым ліку і нясвіжскай габеленавай, фаянсавай у Новым Свержні і Слуцкай, якая вырабляла цудоўныя паясы. Кароль Станіслаў “ПанеКаханку” – (? - 1790) – вядомы на ўсю Еўропу авантурыст, дзівак, фантаст і ілгун тыпа барона Мюнхаўзена, бабнік, абжора і п’яніца. Гэта ён гарачым летам, калі госці млелі ад спёкі, паабяцаў ім назаўтра зіму са снегам. А раніцай госці, прачнуўшыся, убачылі снег і паехалі да касцёла на санях. На самой справе князь усё наваколле ў замку пасыпаў соллю, якая тады вельмі дорага каштавала. Але ж надта багаты быў Радзівіл. Усім вядома слаўнае імя Тадэвуша Касцюшкі (1746-1817 гг.). Сын беларускага шляхціча, і ганарыўся тым, што ён літвін. Змагаўся за незалежнасць Паўночнай Амерыкі і ўзнагароджаны вышэйшым ордэнам ЗША Цынцынаці, кіраваў паўстаннем у Польшчы і Літве 1794 года. Нацыянальны герой Польшчы і ЗША. Кастусь Каліноўскі (1838 – 1864 гг.) – гонар беларускага народу. Зусім невядомы саратнік К.Каліноўскага Урублеўскі Валерый Антоній(1836-1908 гг.). Нарадзіўся ў сям’і беззямельнага шляхціча ў мястэчку Жалудок Лідскага павету. Разам з Каліноўскім выдаваў газету “Мужыцкая праўда”. Быў кіраўніком паўстанцкага атрада і ў часе бою 7 жніўня 1864 года быў пасечаны шаблямі казакоў. Цудам выжыў і эміграваў у Францыю. У час рэвалюцыйных падзей, калі была створана “Парыжская камуна”, актыўна яе падтрымаў. Кіраваў абаронай паўднёвай часткі Парыжа. Яму прысвоена званне генерала. Пасля паражэння рэвалюцыі з фальшывым пашпартам пераехаў у Англію, дзе пазнаёміўся з К.Марксам і Ф.Энгельсам. Быў членам Генеральнага Савета І Інтэрнацыянала. Да канца сваіх дзён захаваў вернасць ідэям сацыялізма. Дзеля ідэі аб вызваленні прыгнечаных ахвяраваў сваё жыццё рэвалюцыянер-народаволец Грынявіцкі Ігнат. 1 сакавіка 1881 года ён самаробнай бомбай узарваў сябе і цара Аляксандра ІІ. Нарадзіўся ён у Бабруйскім павеце ў 1856 годзе, вучыўся ў Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце, разам з А.Жалябавым і С.Пяроўскай быў членам арганізацыі “Народная воля”. Вось такі кароткі пералік дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў нашай Айчыны. Анатацыя зместу іх слаўнага жыцця, вядома, не можа быць у адной такой публікацыі, каб гэта адпавядала вартасці іх асоб.
ІІ. Беларуская ніва навукі і культуры таксама была багатай на таленавітых людзей. З самых старажытных часоў яны засвяціліся яркімі зоркамі. Аб многіх з іх вядома яшчэ са школы. Гэта вялікі гуманіст старажытнасці Кірыла Тураўскі (1130-1184 гг.). Прапаведнік і пісьменнік, які пакінуў пасля сябе многа твораў, у асноўным царкоўнага характару. Напісаныя ім пропаведзі, малітвы і павучанні вызначаюцца багатай паэтычнай вобразнасцю і ўзнёсласцю. Сучаснікі яго называлі “залатавустам”. Яго тэксты малітваў гучаць і сёння ў цэрквах. Напрыклад, кожную нядзелю пасля ранішняй літургіі гаворыцца:“Ведаю, што ты прывёў мяне з нябыту ў быццё і ўпрыгожыў падобнасцю да вобраза Свайго, надзяліў мяне словам і розумам. Ты ўзнёс мяне вышэй за ўсё жывое і паставіў мяне валадаром усяго тварэння”. Ідэйным апанентам Кірылы Тураўскага па пытанню залежнасці рускай царквы ад Канстанцінопаля выступаў Клім Смаляціч (пачатак ХІІ – 1164 г.). Летапісец называе яго кніжнікам і філосафам, якіх не было дагэтуль на рускай зямлі. З 1148 па 1155 год займаў пасаду Кіеўскага мітрапаліта. Эпоха Вялікага Княства Літоўскага вылучыла з асяроддзя нашых продкаў многа выдатных дзеячаў навукі і культуры. Зоркай першай велічыні быў ужо даволі вядомы Францыск Скарына (1490 – 1551 гг.). Мы ўжо абумовіліся, што ў даннай публікацыі будзем рабіць акцэнты толькі на менш вядомых выдатных асобах даўнасці, але не менш заслужаных. Пагэтаму аб Ф.Скарыне скажам толькі, што 1990 год у гонар 500-годдзя яго нараджэння аб’яўлены ЮНЭСКА (арганізацыя ААН) годам Скарыны. Гэта знак сусветнага прызнання заслугі нашага продка перад усім чалавецтвам. Прадаўжальнікам справы Ф.Скарыны былі Іван Фёдараў (Федаровіч) – (1510–1583 гг.) і яго паплечнік Пётр Мсціславец (даты яго жыцця невядомы). Абодва яны з ВКЛ. Іван Фёдараў з магнацкага роду Рагозаў, меў іх фамільны герб, а прозвішча Пятра азначала, што ён родам з Мсціслаўля. Іх заслугі перад усімі ўсходнімі славянамі вядомы: яны першадрукары. Ніколькі не прыніжаючы іх заслугі, адзначым, што яны сталі друкавць свае кнігі ў Маскве амаль на 50 гадоў пазней Ф.Скарыны. Вялікая заслуга ў развіцці друкарскай справы, а таксама асветніцтва і філасофскай думкі належыць Сымону Буднаму (1530-1593 гг.) і Васілю Цяпінскаму (Амельяновічу) (1530-1600 гг.). У шэраг выдатных людзей варта паставіць Сімяона Полацкага (1629-1680 гг.), сапраўднае імя якога Самуіл Гаўрылавіч Пятроўскі-Сітніяновіч. Акрамя роднай старабеларускай, ён добра ведаў лацінскую, польскую і царкоўна-славянскую мовы, нават пісаў на гэтыхмовах вершы і прамовы. У 1664 годзе ён вымушаны быў пераехаць у Маскву, дзе ў хуткім часе становіцца выхавацелем і настаўнікам царскіх нашчадкаў, у тым ліку і Пятра Першага. Спецыяльна для апошняга падрыхтаваў і выдаў “Буквар”, які ўвогуле стаў першым падручнікам і на доўгі час для дзяцей Расіі. Паколькі ў той час самым надзейным сродкам заахвочвання дзяцей да навукі былі розгі, то Полацкі напісаў у гэтым падручніку як бы змякчаючы такую жорсткасць верш: «Плевела от пшеницы жезл тверд отбивает, Розга буйство от сердец детских прогоняет. Та орудия глупых исправляют, Плоти целости ничтоже вреждают. Целуйте розгу, бич и жезл лобзайте, Та суть безвинна, тех не проклинайте». Сімеон Полацкі задумаў стварыць у Маскве першую вышэйшую навучальную ўстанову накшталт Віленскага ўніверсітэта і самому стаць рэктарам. Але здзейсніць не паспеў. Па яго ідэі і распрацоўках у 1686 годзе адкрылася славяна-грэка-лацінская акадэмія, у якой пазней вучыўся М.В.Ламаносаў. С.Полацкі стаў першым прафесіянальным рускім пісьменнікам–паэтам, першым рускім інтэлігентам, для якога тады яшчэ не склалася належнае асяроддзе. У гэтым сэнсе ён на цэлае стагоддзе абагнаў расійскую рэчаіснасць. А па яго завяшчанню пасля смерці набытую працай значную маёмасць перадалі дзевяці беларускім манастырам, у тым ліку Полацкаму, Менскаму, Віленскаму, Міёрскаму і іншым. Гэта была яго апошняя даніна радзіме, і пасільная дапамога аднадумцам. Многія напэўна памятаюць, што Міхайла Ламаносаў, калі вучыўся ў Славяна-грэка-лацінскай акадэміі, пасцігаў навуковыя прамудрасці з вельмі папулярных у той час падручнікаў: “Арыфметыкі” Магніцкага і“Граматыкі” Сматрыцкага, называючы іх “вратамі маёй вучонасці”. Аўтар “Граматыкі” Мяленцій Сматрыцкі (свецкае імя Максім Герасімовіч) (1575-1633 гг.) – царкоўны дзеяч на тэрыторыі Беларусі, мысліцель, доктармедыцыны,пісьменнік. Сваю працу “Граматыкі славенскія...” ён выдаў у Іўі ў 1619 годзе, як абагульненне сваёй багатай навуковай і педагагічнай практыкі. Аб высокім узроўні гэтага падручніка сведчыць тое, што ім карысталіся амаль 150 гадоў. Нават больш пазнейшыя граматыкі з’яўляліся ў той ці іншай меры перапрацоўкамі гэтага твора М.Сматрыцкага. Доўгі час не было вядома нам, што сённяшні шрыфт стварыў не Пётр Першы, а аўтарам яго быў наш суайчыннік з Мсціслаўля Ілля Капіевіч (Капіеўскі) (1651-1714 гг.). У 1697 годзе, калі Пётр Першы быў у Галандыі, да яго перакладчыкам быў пастаўлены Капіевіч, які ведаў шмат моў і служыў тады ў Амстэрдамскім саборы. Рускаму цару спадабаўся перакладчык, і ён быў запрошаны ў Расію, дзе зрабіў новы шрыфт. У 1703 годзе на яго аснове Пётр І правёў рэформу расійскай азбукі. Новымі літарамі Капіевіча, або “беларускай азбукай”(капіеўкай) і сёння карыстаюцца рускія, украінцы, сербы, балгары, македонцы і інш. Капіевіч стварыў першы рускі народны каляндар і інш. Навуковыя эксперыменты і прапановы Казіміра Семяновіча (1600 – 1651 гг.)на многія гады прадвызначылі шляхі развіцця еўрапейскай артылерыі і ракетабудавання. У 1650 годзе ў Амстэрдаме вышла яго фундаментальная кніга “Вялікае майстэрства артылерыі. Частка першая”. Яна была перакладзена на большасць еўрапейскіх моў. У кнізе навукова абгрунтавана залежнасць калібру гармат, вагі ядраў ад матэрыала, з якога яны зроблены, апісана тэхналогія вырабу розных гатункаў, пораху. Семяновіч навукова абаснаваў канструкцыі больш дзесяці тыпаў ракет, у тым ліку з хвастамі ў выглядзе дэльты. Але самае цікаўнае, што ён амаль за 300 гадоў да асваення космасу падрабязна апісаў у сваёй кнізе многаступенчатую ракету, а таксама ракеты ў звязцы з некалькіх штук. Ён вынайшоў прыцэльнае прыстасаванне для артылерыі тыпу сённяшняй бусолі. Усё гэта сведчыла аб даволі высокім узроўні артылерыйскай справы ў Вялікім Княстве Літоўскім. Асабліва каліулічыць, што беларусАндрэй Чохаў (альбо Чэхаў),пераехаўшы ў Расію, стварыў там многа выдатных бронзавых гармат, у тым ліку ў 1586 годзе знакамітую “ Цар-Гармату”, вагою ў 40 тон.Цяпер яна побач з “Цар-колакалам” дэманструецца ў Маскоўскім Крамлі. Мы можам ганарыцца таксама тым, што заснавальнікам школы рускіх доменшчыкаў, аўтарам сучаснага доменнага працэсу выплаўкі чыгунубыў нашзямлякКурка Міхаіл Канстанцінавіч (1872 – 1920 гг.). Са смаленскіх беларусаў паходзіў Тацішчаў Васіль Нікіціч (1686–1750), напісаў першую фундаментальную работу “История Российская с самых древнейших времён”. А якія выдатныя людзі насілі прозвішчы Кавалеўскіх! Перш за ўсё, гэта матэматык сусветнага маштабу першая жанчына член-карэспандэнт Пецярбургскай Акадэміі навук Соф’я Васільеўна Кавалеўская (1850–1891 гг.). Яна паходзіла са старажытнага шляхецкага роду Корвін-Крукоўскіх. Цікава, што нават вышла замуж яна фіктыўна, каб пазбавіцца бацькоўскай апекі і прадоўжыць сваю адукацыю ў Германіі, дзе жанчына магла вучыцца ва ўніверсітэце горада Гейдэльберга. Згадзіўся стаць фіктыўным супругам Кавалеўскі Уладзімір Ануфрыевіч (1842 – 1891 гг.) родам з Віцебскай вобласці. Крыху пазней гэты шлюб стаў сапраўдным. За сваё кароткае жыццё (41 год) Уладзімір Ануфрыевіч паспявае прыняцьудзел у паўстанні 1863 года, затым увызваленчым паходзе Гарыбальдзі. Пасля гэтага абараняе дысертацыю па палеанталогіі і становіцца прафесарам Маскоўскага ўніверсітэта. За важкі ўклад у навуку яго лічаць заснавальнікам эвалюцыйнай палеанталогіі. Бліскучым даследчыкам у вобласці біялогіі быў брат Уладзіміра Аляксандр Кавалеўскі (1840–1901гг.). Прафесар Пецярбургскага ўніверсітэта, член Расійскай Акадэміі навук, ён зрабіў важнае адкрыццё, даказаўшы эвалюцыйнае адзінства хрыбетных і бесхрыбетных жывёлін. Мала хто ведае, што народным героем у далёкім Чылі названы беларус Ігнат Іпалітавіч Дамейка (1802 – 1889 гг.). Яго імем названы партовы горад (Пуэрта – Дамейка), вулканічны ланцуг гор у Андах, аткрыты ім мінерал (дамейкіт), фіялкавая кветка (віёлка дамейкона), у Сант’яга пастаўлены памятнік “Грэндэ Эдукатору” (вялікаму асветніку), самая высокая ў Чылі пенсія носіць таксама яго імя. За што такія вялікія пашаны чалавеку, дыяшчэчужынцу з далёкай Беларусі? А ёсць за што, чаго нават пералічыць сёння немагчыма. Калі вельмі коратка, то гэта была вымушаная эміграцыя пасля паражэння паўстання 1830–31 гг.: з 1838 жыццё ў Чылі, дзе ён арганізаваў у Сант’яга ўніверсітэт і стаў яго рэктарам аж на 16 гадоў. Акрамя гэтага стварыў вышэйшую горную школу, якая стала сапраўднаю кузняю нацыянальных кадраў у горнай справе; увёў метрычную сістэму мер, па яго праекту быў пабудаваны першы ў Чылі вадаправод; распрацаваў асновы прамысловага пошуку і эксплуатацыі карысных выкапняў серы, срэбра, золата і медзі; апублікаваў больш за 130 навуковых работ, у тым ліку падручнік “Мінералогія”, якім многа дзесяцігоддзяў карысталіся ва ўсіх лацінаамерыканскіх краінах. Яго з вялікай павагай называлі “Дон Ігнаціо”, і яго добраведаюць сучасныя чылійцы. Чалавекам-легендай можна назваць Судзілоўскага Яўгена Канстанцінавіча (1850-1930 гг.), ураджэнца Магілёва. Як рэвалюцыянер-народнік, ён “хадзіў у народ”, удзельнічаў у грамадскім руху Швейцарыі, Англіі, ЗША, Францыі, Румыніі, Балгарыі, Японіі і Кітая. Нават выбіраўся сенатарам на амерыканскіх Гавайскіх астравах і каля двух гадоў быў прэзідэнтам гавайскага сената, у Японіі выдаваў штотыднёвік “ Японія і Расія”. Па прафесіі ён быў медык, з яго іменем звязаны навуковыя дасягненні ў галіне хірургіі і тэорыі туберкулёзу. За выратаванне сотняў параненых быў узнагароджаны ў Румыніі залатым медалём. “Доктар Русель”, так ягозвычайна называлі, валодаў 10 мовамі, у тым ліку японскай і кітайскай. За дасягненні ў галіне этнаграфіі, энтамалогіі, хіміі, біялогіі і аграноміі яму былі прысвоены ганаровыя званні члена Амерыканскага таварыства генетыкаў, навуковых таварыств Японіі і Кітая. Адным з першых іншаземцаў, якім было дазволена наведаць унутраную Японію быў Іосіф Антонавіч Гашкевіч (1814-1872 гг.). Ён скончыў Мінскую духоўную семінарыю, затым духоўную акадэмію ў Пецярбургу. Працаваўпершым консулам у Японіі, выдаў першы ў Расіі “Японска-рускі слоўнік”. Імя яго ўшаноўваюць у Японіі. За выдатныя навуковыя работы імёны многіх нашых землякоў замацаваны ў назвах іх адкрыццяў. Гэта “конь Пржавальскага” ў гонар Мікалая Міхайлавіча Пржавальскага (Прывальскага) (1839-1888 гг.); горныя храбты Чэрскага ў Забайкаллі, Якуціі і Магаданскай вобласці як дань той заслугі, якую набыў віцебскі жыхар Іван Дзяменцьевіч Чэрскі (1845-1892 гг.). У тэорыі адноснасці існуе паняцце “прастора” Мінкоўскага”. Гэта паняцце ўвайшло ў навуковы абарот, дзякуючы працам нямецкага матэматыкаі фізіка беларускагапаходжанняГермана Мінкоўскага(1826-1909 гг.) Стварыў навуку аб глебе, як спецыфічным прыродна-гістарычным феномене, распрацаваў методыку павышэння яе ўрадлівасці, прапанаваў план абароны ад засухі і іншыя агранамічныя меры Васіль Васільевіч Дакучаеў (1846-1903 гг.). Важным доказам музыкальнасці беларускага народа з’ўляецца не толькі яго найбагацейшы ў свеце песенны і танцавальны фальклор, але і веліч таленту музыкантаў, якія выйшлі з яго нетраў. Да нас не дайшлі імёны многіх выдатных музыкантаў сярэднявечча. А ў эпоху Асветніцтва найбольш ярка засвяціўся музычны талент беларуса Агінскага Міхала Клеафаса (1765-1833 гг.). Ён быў аўтарам выдатных вальсаў, маршаў, паланэзаў і мазурак. Асабліва папулярны і сёння паланэз “Развітанне з Радзімай”, а таксама песня “Яшчэ Польша не загінула”, якой ён верагодней усяго быў аўтарам. У гэты ж час на карысць расійскай культуры тварыў другі музыкант з Беларусі Казлоўскі Іосіф Антонавіч (1757-1831 гг.). Ён кіраваў музычнай часткай тэатра Расіі ў Пецярбургу. Гэты кампазітар з’ўляецца адным з стваральнікаў рускага раманса, аўтарам папулярнага марша, які потым стаў гімнам “Гром победы, раздавайся!”. Помніце, памешчык Траякураў у пушкінскай аповесці “Дуброўскі” любіў напяваць гэтую мелодыю ў розных варыянтах. Усё сваё жыццё працаваў на тэрыторыі Беларусі выдатны піяніст, кампазітар і дырыжор Юзаф Дашчынскі (1781-1844 гг.) Ён аўтар больш 100 музычных твораў, якія выконваліся ў той час амаль па ўсёй Еўропе. Лепшыя яго паланэзы не ўступалі па прыгажосці паланэзам Агінскага. Амаль 30 гадоў ён узначальваў сімфанічны аркестр у Гарадзішчы пад Мінскам. Кампазітар, дырыжор, педагог, класік беларускай і польскай музыкі, стваральнік нацыянальнай беларускай і польскай оперы Станіслаў Манюшка (1819-1872 гг.). Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і Ігуменскага (Чэрвеньскага) павета Мінскай губерніі. Ён шырока выкарыстоўваў беларускі і польскі фальклор. Найбольш папулярнымі з’ўляюцца оперы “Ідылія”, “Галька”, “Слова гонару”, “Парыя” і “Страшны двор”. Напісаў больш 300 песен, у тым ліку на вершы А.Міцкевіча, Я.Чачота і інш. Вялікі ўклад у рускую і сусветную музыкальную культуру зрабілікампазітары беларускага паходжанняГлінка Міхаіл Іванавіч(1804-1857 гг.),Мусаргскі МадэстПятровіч (1839-1881 гг.). Гэтыя музыкантынапэўна вядомыя ўсім. У беларускага народа ёсць “свая ніша” ў сусветным мастацтве і скульптуры. Адзначым найбольш вядомых мастакоў. Аляшкевіч Іосіф Іванавіч (1777-1830 гг.). Знатныя яго партрэты А.Міцкевіча, Л.Сапегі, М.Радзівіла. За карціну “Апека сірот” ён атрымаў званне акадэміка жывапісу. Добра вядомы яго карціны, выкананыя ў стылі позняга класіцызму. Гэта “Мадона з дзіцем”, “Групавы партрэт”, “Развітанне гетмана Хадкевіча з маладой жонкай” і інш. Смуглевіч Францішак (1745-1807 гг.). Працаваў у стылі класіцызму і ў жанры гістарычным, батальным, выкарыстоўваў міфалагічныя тэмы. Тут карціны “Прысяга Т.Касцюшкі на Кракаўскім рынку”, “Бітва пры Хоціне ў 1673 годзе”, “Юдзіф”, “Смерць Марыі” і інш. Многа зрабіў размалёвак у храмах Мінска, Гродна, Полацка, Рэчыцы, у гарадах Польшчы і сучаснай Літвы. Ваньковіч Валенцій Мельхіоравіч (1799-1842 гг.). Пасля заканчэння з залатым медалём Пецярбургскай мастацкай акадэміі вярнуўся ў Мінск іпрацаваў у сваёй майстэрні ў Сляпянцы. Стварыў многа выдатных партрэтаў сваіх блізкіх і сучаснікаў. У карцінах маляваў вобразы святых як натуральных людзей. Яго карціна-абраз “Дзева Марыя Вострабрамская” упрыгожвае алтар касцёла св. Севярына ў Парыжы, карціна “Мадона з дзіцем” знаходзіцца ў Луўры, некаторыя палотны захоўваюцца ў Нацыянальным музеі Варшавы, а таксама ў Дзяржаўным мастацкім музеі Беларусі ў Мінску. Знясілены працай, без падтрымкі мясцовых улад, ён вымушаны быў эміграваць у Францыю, дзе і памёр. Орда Напалеон(1807-1883 гг.). Аб гэтым таленавітым чалавеку можна ў роўнай ступені гаварыць як аб музыканце, так і аб мастаку. Як кампазітар і музыкант, ён напісаў многа паланэзаў, вальсаў, мазурак, серанад і песен. Быў некаторы час дырэктарам італьянскай оперы ў Парыжы, напісаў і выдаў “Граматыку музыкі”, высока ацэненую С.Манюшкам. Як мастак, пакінуў многа карцін, у якіх з дакументальнай дакладнасцю адлюстраваны помнікі архітэктуры, якіх сёння ўжо няма. Заранка Сяргей Канстанцінавіч(1818-1870 гг.). Вучань А.Венецыянава, акадэмік жывапісу, настаўнік вядомых рускіх мастакоў В.Пярова, У. Макоўскага і В.Пукірава. Напісаў выдатныя партрэты сваіх сучаснікаў. Гараўскі АпалінарГіляраевіч(1833-1900 гг.). Пейзажыст і партрэціст. Творы яго адметныя жыццёвай праўдай, глыбокай народнасцю, высокім тэхнічным майстэрствам, асабліва “Балота”, “Вечар”, “На Радзіме”, “Свіслач”, “Вечар у Мінскай губерні”, “Пейзаж з каровамі”, “Старая моліцца” і інш. Андрыёлі Міхаіл Эльвіра(1836-1895 гг.). Нарадзіўся ў Вільні, вучыўсяна медыцынскім факультэце Маскоўскага ўніверсітэта, але ў хуткім часе перайшоў ў маскоўскае вучылішча жывапісу. Удзельнічаў у паўстанні 1863 года. Уцёк за граніцу, а калі ў 1866 годзе вярнуўся, то быў арыштаваны і сасланы ў Вятку. Там быў настаўнікам будучых рускіх мастакоў братоў Васняцовых, зрабіў многа жывапісных і графічных работ на гістарычнуютэму: “Смерць Кейстута”, “Сутычка ліцвінаў з крыжаносцамі”, “Гусляр”,“Хрышчэнне язычнікаў” і інш., напісаў партрэты А.Міцкевіча, У.Сыракомлі, Э.Ажэшкі, Ф.Багушэвіча. У вобласці скульптуры і мастацтва працаваў Мікешын Міхаіл Восіпавіч (1835-1896 гг.). Усерасійскую вядомасць прынесла яму работа над помнікам “Тысячагоддзе Расіі”. Ён аўтар помніка Кацярыне ІІ у Пецярбургу, Багдану Хмяльніцкаму ў Кіеве, у Севастопалі – У.Карнілаву і П.Нахімаву. Аўтар шэрагу замалёвак з жыцця беларусаў: “Каханне”, “Паштовая эстафета, Беларусь”, “Жабрачка”, “Банкір і шляхціч” і іншыя. Вось такі кароткі абрыс круга людзей – выхадцаў з Беларусі, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё сусветнага мастацтва. На ніве літаратуры ў Беларусі талентаў было яшчэ больш. У далёкім сярэднявеччы звонка на ўсю Еўропу прагучаў паэтычны голас Міколы Гусоўскага(1470-1533 гг.), аўтара паэтычнага зборніка “Песня пра зубра”. У гэтым зборніку, акрамя аднайменнай паэмы, змешчаны 11 вершаў. Паэт першы ў славянскай літаратуры ўбачыў і адлюстраваў пачатак крызісу сацыяльна-палітычнага ладу Вялікага Княства Літоўскага. Акрамя выдатнай паэмы “Песня пра зубра”, яго пяру належаць яшчэ паэмы “Новая і славутая перамога над туркамі ў ліпені месяцы” і “Жыццё і подзвігі св. Гіяцынта”. Міжнародная арганізацыя ЮНЕСКО ў знакпрызнання паэтычнага таленту ўключыла М.Гусоўскага ў спіс найвыдатнейшых дзеячаў славянскага свету. У 1980 годзе чалавецтва адзначала 500-гадовы юбілей гэтага паэта. Вельмі цікавым дзеячам беларускай культуры канца ХУІ – пачатку ХУІІ стагоддзя з’яўляецца пісьменнік і перакладчык Будны Беняш (не трэба блытаць яго з Сымонам Будным). Даты яго жыцця невядомы. Галоўным творам Беняша Буднага была фундаментальная праца “Кароткія аповесці”, якія па-грэчаску называюцца Апафегматамі”, выданая першы раз у 1599 годзе. Затым яна выдавалася шмат разоў і ў розных краінах, у тым ліку больш 7 разоў у Расіі. Пятру Першаму спадабалася, што ў гэтай кнізе ў яснай і даступнай форме апавядалася пра антычных філосафаў, іх вучэнні, іх асабістае жыццё і ён стаў як бы “хросным бацькам” першага яе выдання ў 1712 годзе. Адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры таго часу, якая спалучала рысы асветніцтва і рамантызму, быў ураджэнец Навагрудчыны Тамаш Зан (1796-1855гг.). Ён адыграў таксама важную ролю ў станаўленні новага накірунку ў літаратуры – рэвалюцыйнага рамантызму. У сваёй творчасці шырока выкарыстоўваў беларускі фальклор, беларускія абрадавыя традыцыі. Гэта камедыя “Грэцкія піражкі”, паэмы “Табакерка”, “Цыганка”, “Свіцязь-возера”, “Твардоўскі”і інш. Зан аказаў значны ўплыў на паэтычнуютворчасць Адама Міцкевіча (1798-1855 гг.). Гэта быў польскі паэт, класік польскай літаратуры, але з беларускаю душою. Ён не лічыў сябе палякам, а толькі ліцвінам. Сваю галоўную працу “Пан Тадэвуш” пасвяціў апісанню беларускага жыцця. Нездарма сучаснікі гэту паэму назвалі “энцыклапедыяй жыцця ліцвінаў”, гэта значыць беларусаў. У паэмах “Конрад Валенрод” і “Гражына” Міцкевіч паказаў барацьбу ліцвінаў з крыжакамі. Знаходзячыся далёка ад радзімы, ён адчуваў як губляецца ўяго паэтычнае натхненне. Аб гэтым сведчаць радкі з яго паэмы: Літва, айчына мая Ты што здароўе... Як цаніць цябе трэба, Толькі той спазнае, Хто цябе страціў. Сёння тваю прыгажосць У поўнай меры я бачу і апяваю, Бо вельмі сумую па табе. Прабачце за вольны пераклад з польскай мовы. Гэтыя радкі яскрава сведчаць, што для паэта радзі
|