Студопедия — П’есы К. Крапівы пра падзеі ВАВ: тэматыка, праблематыка, жанравыя адметнасці.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

П’есы К. Крапівы пра падзеі ВАВ: тэматыка, праблематыка, жанравыя адметнасці.






У час ВялікайАйчыннай вайны К. Крапіва напісаў некалькі драматургічных твораў. З чэрвеня1943 г. на сцэне БДТ-2, які знаходзіўся тады ва Уральску, адбылася прэм'ераспектакля «Проба агнём». У гэтай п'есе драматург адмовіўся ад простагасцэнічнага паказу гераізму савецкіх людзей, паставіўшы перад сабой задачураскрыць не батальны бок мужнасці барацьбітоў з фашысцкімі агрэсарамі, амаральную, духоўную прыроду іх подзвігу. Вайна ўнесла прынцыповыя карэктывы ўразуменне асабістых узаемаадносін паміж людзьмі. Дружба, каханне, рэўнасць.Спатрэбілася выпрабаванне агнём, каб героі драмы пераканаліся, колькі былонаноснага, неістотнага, нават дробязна-мяшчанскага ў іх штодзённым побыце.Сумленныя, чыстыя, светлыя, яны часам атручвалі жыццё сабе і іншым дробязныміпадазрэннямі, беспадстаўнай рэўнасцю. Ацверазенне прыходзіла пад грукатфрантавых гармат, і паказ гэтага працэсу выліўся ў хвалюючую драматычнуюгісторыю пра вернасць савецкіх людзей Радзіме, свайму каханню, грамадзянскамуабавязку.

Меншы творчыпоспех спаткаў драматурга пры напісанні аднаактовай драмы «Валодзеў гальштук»(1943), прысвечанай паказу барацьбы беларускіх падпольшчыкаў і партызан знямецкімі акупантамі.

Затое сатырычнаякамедыя «Мілы чалавек» (1945) стала выдатнай з'явай не толькі беларускай, але іўсёй савецкай камедыяграфіі. Выдатнай і нечаканай, калі ўлічыць, што менавітана сярэдзіну — канец 1945 г. прыладае новы ўсплёск параднай літаратуры.Арыгінальная, нязвыклая камедыя і па сваёй форме: сцэнічная ўмоўнасць даведзенадраматургам да самага высокага ўзроўню — гледачы прысутнічаюць пры непасрэднымстварэнні камедыі, калі аўтар вуснамі аднаго з галоўных герояў Язвы абмяркоўваез імі і персанажамі далейшае развіццё дзеі. I гэта яшчэ не ўсё. «Мілы чалавек»з'яўляецца рэдкім у мастацкай практыцы творам — апалогіяй жанру сатырычнай камедыі.Заявіўшы ў пралогу аб правамернасці, жыццяздольнасці і неабходнасці гэтагажанру, аўтар трыма актамі дзеі бліскуча даказаў свой тэзіс. Да мэты ж ягопрывяло майстэрскае, бязлітасна-вынаходлівае зрыванне маскі з мілага чалавека —Дзям'яна Дзям'янавіча Жлукты. Такіх людзей, якія, усякімі няпраўдамі ўхіліўшысяад фронту, вельмі камфортна — за чужы кошт — уладкоўваліся ў глыбокім тыле, К.Крапіва сустракаў нямала. Нават сярод сваіх знаёмых-землякоў. I яго да глыбінідушы абураў цынізм гэтых філосафаў жывата, якія раскашавалі-жыравалі ў час,калі іншыя пралівалі на франтах кроў. Адсюль аўтарская няшчаднасць сатырычнагавыкрыцця Жлукты, гнюснага дэзерціра, які ў лістападзе 1941 г. прыбыў у тылавыгорад Н., каб пераседзець ваенную навалу. Жаданне выжыць любой цаной,гатоўнасць адштурхнуць слабейшага, культ уласнага трыбуха — вось, па сутнасці,гэтым і вычэрпваецца яго жыццёвае крэда. Цікава, што ўсё гэта Жлукта называепрынцыпамі. Праўда, іх у яго толькі два: першы — я хачу жыць; другі — я хачужыць па-людску. Гэта значыць, жыць з шыкам. Дзеля дасягнення сваёй мэты ёнадкрывае ў горадзе блаткантору па аказанні паслуг, не прадугледжаных законам,паступова ўцягнуўшы ў махінатарскія цянёты вялізную колькасць «патрэбных»людзей — прадстаўнікоў улады, кіраўнікоў розных прадпрыемстваў. «Жлукта — гэтаж страшны тып. Гэта зяпа, міла ўсміхаючыся, злопае вас так, што вы і неагледзіцеся… У той час, калі людзі перажываюць вялікія цяжкасці, каліпраліваецца святая кроў нашага народа, гэты агідны клоп тлусцее на нашай бядзе»(Крапіва К. 3б. тв.: У 5 т. Т. 2. С. 351). Гэтыя словы належаць АнтонуМакаравічу Канягіну, намесніку старшыні гарсавета горада Н. Праўда, сказаны яныў заключнай сцэне камедыі, а да гэтага менавіта Канягін быў самым актыўнымпатуральнікам і заступнікам Жлукты. I не заўсёды бескарысным.

Менш плённыміаказаліся драматургічныя здзяйсненні К. Крапівы ў пасляваенны час. Прынамсі,сам пісьменнік да сваіх творчых няўдач адносіў драмы «З народам» (1948),«Зацікаўленая асоба» (1953), «Людзі і д'яблы» (1958). Сапраўды, ніводзін згэтых твораў не дасягнуў мастацкага ўзроўню сатырычнай камедыі «Хто смяеццаапошнім»: згубнае ўздзеянне тэорыі бесканфліктнасці адбілася на творчасці наваттакога выдатнага майстра, якім быў К. Крапіва. Магчыма, гэта ўздзеянне на яготатальным назваць нельга, паколькі пэўныя адзнакі майстэрства заўважаюцца і ўназваных п'есах. Крытыка, напрыклад, адзначала, што ў драмах «З народам» і«Людзі і д'яблы» падзеі Вялікай Айчыннай вайны асэнсоўваюцца на якасна новымвыяўленчым узроўні. У першай з іх драматург адлюстраванне барацьбы беларускаганарода з фашысцкімі акупантамі рэалізуе ў нязвыклым для тагачаснай творчайпрактыкі ключы, паслядоўна пазбягае батальных сцэн, засяроджваючы асноўную сваюўвагу на маральных калізіях. Няма ў п'есе лабавога супастаўлення «нашых» і«чужынцаў», затое ёсць небеспаспяховая спроба высвятлення маральных вытокаўгераізму і здрадніцтва. У заслугу аўтару п'есы можа быць пастаўлена і тое, штоўпершыню ў беларускай драматургіі была закранута тэма інтэлігенцыі на вайне. Нажаль, раскрыта яна без належнай глыбіні, паколькі аўтар пры адлюстраванніканфлікту двух кампазітараў — патрыёта Гудовіча і калабаранта Шкуранкова — незасцярогся ад схематызму.

Выклікамтагачаснай драматургічнай практыцы была расцэнена драма «Людзі і д'яблы». Яеаўтару давялося выслухаць нямала папрокаў за тое, што цэнтральнае месца ў п'есезаняла фігура здрадніка Скробата-Нёманскага. Але былі і іншыя меркаванні, тамудрама без асаблівых перашкод трапіла на сцэны тэатраў, заваяваўшы вялікуюпапулярнасць. I гэта было абсалютна справядліва, бо драматург у цэлымпераканаўча паказаў карціну ўсенароднага супраціўлення фашызму, раскрыў гераізмяго удзельнікаў без залішняй патэтыкі, з унутранай стрыманасцю і глыбінёй.







Дата добавления: 2015-08-17; просмотров: 1593. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

МЕТОДИКА ИЗУЧЕНИЯ МОРФЕМНОГО СОСТАВА СЛОВА В НАЧАЛЬНЫХ КЛАССАХ В практике речевого общения широко известен следующий факт: как взрослые...

СИНТАКСИЧЕСКАЯ РАБОТА В СИСТЕМЕ РАЗВИТИЯ РЕЧИ УЧАЩИХСЯ В языке различаются уровни — уровень слова (лексический), уровень словосочетания и предложения (синтаксический) и уровень Словосочетание в этом смысле может рассматриваться как переходное звено от лексического уровня к синтаксическому...

Плейотропное действие генов. Примеры. Плейотропное действие генов - это зависимость нескольких признаков от одного гена, то есть множественное действие одного гена...

Закон Гука при растяжении и сжатии   Напряжения и деформации при растяжении и сжатии связаны между собой зависимостью, которая называется законом Гука, по имени установившего этот закон английского физика Роберта Гука в 1678 году...

Характерные черты официально-делового стиля Наиболее характерными чертами официально-делового стиля являются: • лаконичность...

Этапы и алгоритм решения педагогической задачи Технология решения педагогической задачи, так же как и любая другая педагогическая технология должна соответствовать критериям концептуальности, системности, эффективности и воспроизводимости...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия