Студопедия — Дзяржаўныя рэформы другой паловы 60-х гг. XVIII ст.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Дзяржаўныя рэформы другой паловы 60-х гг. XVIII ст.






 

Праекты рэфармавання і яго пачатак. Перыяд панавання ў Рэчы Паспалітай саксонскай дынастыі (Сасаў) у 1697—1763 гг. стаў адным з найбольш складаных у яе гісторыі. Яго асноўнымі праблемамі з'яўляліся гра-

______________

 

1 Козловский П.Г. Магнатское хозяйство Белоруссии во второй половине XVIII в. С. 97-98.

2Мелешко В.И. К вопросу о состоянии экономики Белоруссии и Литвы. С. 76-78.

 

 

мадзянская вайна ў ВКЛ, шматлікія канфедэрацыі, уцягванне ў Паўночную вайну, фактычная страта самастойнасці ў правядзенні знешняй і ўнутранай палітыкі, эканамічная і сацыяльная стагнацыя.

Разам з тым гэта эпоха аказалася важным этапам у развіцці рэфарматар-скай і патрыятычнай думкі. Менавіта ў гэты час пачаў закладвацца тэарэ-тычны падмурак будучых пераўтварэнняў 60—90-х гг. Першыя праекты ўдасканалення дзяржаўнага ладу былі рознымі па сваім характары і зместу. У самым пачатку XVIII ст. з'явіліся «Віленская пастанова» (1700), «Зацямненне Польшчы» падканцлера ВКЛ С.Шчукі (1709). Пераломным моман-там у развіцці палітычнай думкі саксонскіх часоў сталі 40-я гг. Тады з'явіліся ў друку «Вольны голас, які волю абяцае» Станіслава Ляшчынскага, «Лісты зямяніна» ваяводы мазавецкага Станіслава Панятоўскага і «Ана-томія Рэчы Паспалітай» С.Гарчынскага (1751). Аб рэфарматарскіх памк-неннях сведчаць дэбаты на сеймах і сейміках, асабліва тыя, якія тычыліся рэформаў скарбу (фінансаў) і войска.

У выніку ў грамадстве паволі знікла ілюзорнае меркаванне аб даскана-ласці ладу Рэчы Паспалітай. Трактат С.Канарскага «Аб паспяховым вя-дзенні нарад» (1760—1763) як бы замыкаў падрыхтоўчы перыяд саксонскіх часоў. Надыходзіў пачатак новай эпохі, звязаны з далейшым развіццём рэ-фарматарскай думкі і першымі спробамі яе практычнага ўвасаблення.

У другой палове 60-х гг. XVIII ст. праекты, звязаныя з рэфармаваннем дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай, спрабавала рэалізаваць палітычная групоўка на чале з князямі Чартарыскімі, вядомая таксама якдфамілія». Яе лідэрамі з'яўляліся вялікі канцлер ВКЛ Міхал і ваявода рускі Адам Чарта-рыскія. Ім дапамагалі Адам Казімір Чартарыскі і зяці лідэраў — маршалак каронны С.Любамірскі, М.Агінскі, а таксама браты Панятоўскія — Станіслаў, Міхал, Андрэй і Казімір. У ажыццяўленні праектаў рэфармаван-ня дзяржавы «фамілія» вялікія спадзяванні звязвала з асобай імператрыцы Кацярыны П, што грунтаваліся і на асабістым знаёмстве стольніка ВКЛ С.Панятоўскага падчас яго знаходжання ў Пецярбургу (1755—1758) з тага-часнай вялікай князёўнай і будучай імператрыцай, якая паабяцала дапамаг-чы яму ўзысці на трон.

Восенню 1763 г. Чартарыскія імкнуліся правесці рэформы шляхам дзяр-жаўнага перавароту, пазбаўлення ўлады хворага Аўгуста Ш з дапамогаю канфедэрацыі*. Але ідэя развязвання ў Рэчы Паспалітай чарговай грама-дзянскай вайны не знайшла падтрымкі ў Пецярбургу.

Праграма рэформаў «фаміліі» прадугледжвала абмежаванне ўлады ма-нарха, ліквідаванне яго права раздаваць пасады. Рэфармаванне сейма павінна было прывесці да так званага «гатовага сейма», які на працягу двух гадоў заўсёды мог быць скліканы ў выпадку неабходнасці, скасавання права «ІіЬегшп уеіо». Партыя Чартарыскіх выступала таксама за абмежаванне ўлады падскарбіяў і ліквідацыю гетманства.

Адметны падыход да змен у дзяржаўным ладзе быў у стаўленіка «фаміліі» С.Панятоўскага. Ён адстойваў правы манарха раздаваць пасады, падпарадкаванне яму выканаўчай улады ў выглядзе каралеўскай рады, увядзенне спадчыннага трона.

Да непасрэднага ажыццяўлення праграмы рэформаў з'явілася магчы-масць прыступіць пасля смерці Аўгуста III (5 кастрычніка 1763 г.). Важнай

________________

 

* Канфедэрацыя - часовы саслоўны саюз Рэчы Паспалітай, заключаны для дасягнення пэўных мэт.

 

 

падзеяй у Рэчы Паспалітай стала падпісанне 31 сакавіка 1764 г. у Пецярбур-гу расійска-прускага дагавора з сакрэтнай канвенцыяй. Яно прадугледжва-ла падтрымку Фрыдрыхам II стольніка ВКЛ С.Панятоўскага ў якасці кан-дыдатуры Кацярыны П на трон Рэчы Паспалітай. I Прусія, і Расія да-мовіліся таксама захоўваць у Рэчы Паспалітай права свабоднай элекцыі (выбараў) манарха, не дапускаць зацвярджэння спадчыннага трона, пры не-абходнасці дзейнічаць сумесна з прымяненнем узброенай сілы. Расійска-прускі дагавор прадугледжваў таксама ўзгодненыя дзеянні ў вы-рашэнні пытання ўраўнавання ў правах дысідэнтаў і католікаў. Абодва бакі пры гэтым адзначалі, што яны ў першыя часы задаволіліся б і абяцаннем толькі змяніць становішча1.

Супраць кандыдатуры «пяста» (ураджэнца Рэчы Паспалітай) былі на-строены каронны гетман Браніцкі, які сам марыў стаць каралём, ваявода Віленскі К.Радзівіл і кіеўскі ваявода Патоцкі. У ВКЛ супраць К.Радзівіла выступалі вялікі гетман літоўскі М.Масальскі і віленскі біскуп І.Масальскі. Чартарыскія і Масальскія шукалі абароны ў імператрыцы Кацярыны II і прасілі прыслаць расійскія войскі. У выніку Кацярына II загадала сканцэн-траваць перад пачаткам працы канвакацыйнага* сейма, прызначанага на май 1764 г., на мяжы каля Смаленска 20-тысячны вайсковы корпус на чале з М.Валконскім.

Канвакацыйны сейм павінен быў вызначыць тэрмін, месца і ўмовы элек-цыі будучага караля. Пры абранні паслоў на яго ў Беларусі і Л ітве, у тым ліку і ад беларускіх паветаў, прадстаўнікі «фаміліі» не змаглі дабіцца перавагі. У Вільні, Коўне, Оршы, Рэчыцы, Менску К.Радзівіл, ужо пасля выбараў кан-дыдатаў "фаміліі", з дапамогаю ўзброеных прыхілыйкаў сілай дамогся аб-рання сваіх стаўленікаў. Гэта стала адной з галоўных прычын утварэння Ібкрасавіка 1764 г. Віленскай канфедэрацыі на чале з канюшым ВКЛ М.Бжастоўскім. Яна выступіла з абвінавачваннямі радзівілаўскай партыі ў злоўжываннях і паспрабавала аб'яднаць супраць яе прыхільнікаў «фаміліі».

______________

 

1 Вестник Европы. Кн. 11.1868 С. 100.

* Канвакацыйныя сеймы склікаліся пасля смерці караля. На іх прымаліся меры бяспекі на час бескаралеўя і вялася падрыхтоўка да выбараў новага караля.

 

 

Пад актам канфедэрацыі сярод іншых стаяў подпіс і С.Панятоўскага, буду-чага караля. Па просьбе канфедэратаў у ВКЛ быў накіраваны шасцітысячны расійскі корпус генерала Рэненкампфа.

У сваім указе ад 19 красавіка 1764 г. Кацярына II дакладна вызначыла задачы Рэненкампфа па супакаенні краю і недапушчэнні ў ім грамадзянскай вайны. У першую чаргу ён павінен быў «абараняць адданых патрыётаў і сяб-роў ад насілляў і ўціскаў супрацьлеглай партыі, у якой галоўныя кіраўнікі -гетман каронны граф Браніцкі, ваявода кіеўскі граф Патоцкі, а асабліва ў Літве ваявода Віленскі князь Радзівіл».

Спроба апанентаў Чартарыскіх перад адкрыццём канвакацыйнага сей-ма на падставе прыбыцця ў Варшаву расійскіх войск заявіць свой пратэст ад імя 22 сенатараў і 45 паслоў, сарваўшы тым самым яго адкрыццё, поспеху не мела. Рэферэндар каронны Г.Падоскі матываваў свой адказ малой колькас-цю пратэстуючых, гаворачы, што яны яшчэ не ўся Рэч Паспалітая, на што ва-явода кіеўскі Патоцкі, паказваючы на сябе, разгневана крыкнуў у адказ: «Я — Рэч Паспалітая!»

Канвакацыйны сейм распачаў сваю працу 7 мая 1764 г. Лідэры апазіцыі гетман К.Браніцкі і К.Радзівіл на другі дзень са сваім прыхільнікам пакінулі сейм. Пасля гэтага ўзнікла спрыяльная сітуацыя для прыхільнікаў рэфор-маў. За час сваёй працы з7маяпа23 чэрвеня сейм ухвал іў больш чым 180 па-станоў (пры Аўгусце III за 27 гадоў не было прынята ніводнай, бо ўсе сеймы зрываліся).

Першым канцэпцыю праграмы рэформаў на сейме ў сваёй прамове прадставіў канцлер каронны А.Замойскі, падчас якой яго ўдзельнікі, відаць, у першы раз пачулі пра ідэю Мантэск'ё аб траістым падзеле ўлады. Замойскі

выказаўся на карысць рэформы падат-каў і гаспадарчага развіцця дзяржавы, неабходнасці змен у становішчы мяш-чан і сялянства, за незалежнасць цар-коўных судоў у Рэчы Паспалітай ад Рыма. Канцэпцыя рэформаў А.Замой-скага ў многім выходзіла за межы праг-рамы «фаміліі».

Знаходзячыся пад ціскам патраба-ванняў Прусіі і Расіі аб недапушчэнні ліквідацыі «ІіЬегат уе(ю» і ўвядзення спадчыннага трона, партыя Чарта-рыскіх паспрабавала пачаць рэфарма-цыйны працэс паступова.

Перш за ўсё былі прыняты рашэнні, якія дазвалялі ўпарадкаваць працу сей-ма. У пастанове «Аб парадку сеймаван-ня» быў замацаваны рэгламент яго ра-боты. Так, каб падоўжыць час пасяджэн-няў, была прынята працэдура працягу пасяджэнняў «пры свечках», што раней забаранялася. Для вырашэння такіх пы-танняў, як падаткі, пошліны і іншыя эка-намічныя «матэрыялы», было прынята рашэнне аб галасаванні большасцю. Такім чынам, права «Liberum veto» было часткова абмежавана. Прынятая паста-

 

 

нова аб утварэнні на канвакацыйным сейме генеральнай канфедэрацыі на неабмежаваны час павінна была на некалькі гадоў заблакіраваць яго ўжы-ванне. Яшчэ адна пастанова вызваляла паслоў ад сляпога падпарадкавання "інструкцыям", перадсеймавым наказам ваяводскай і павятовай шляхты. Тым самым ім надавалася права самастойна прымаць рашэнні пры разгля-дзе важнейшых пытанняў унутранай і знешняй палітыкі дзяржавы.

У мэтах павышэння эфектыўнасці выканаўчай улады былі створаны дзве скарбовыя (фінансавыя) камісіі для ВКЛ і Полынчы на чале з пад-скарбіямі. Сейм утварыў таксама вайсковую камісію, але толькі для Поль-шчы. Чартарыскія не захацелі абмяжоўваць уладу гетмана ВКЛ М.Масаль-скага, які падтрымліваў на той час «фамілію».

Канвакацыйны сейм ліквідаваў прыватныя пошліны і ўстанавіў «галоўную пошліну», аднастайную і абавязковую для ўсіх жыхароў дзяржа-вы, не выключаючы шляхту, святарства і самога караля. Аднак ужо ў 1765 г. намаганнямі Прусіі яна была адменена. Адбыліся і пэўныя змены ў ад-носінах да гарадоў: на іх карысць стала абкладацца падаткамі не толькі мяш-чанства, але і шляхта, маючая тут нерухомасць. Сейм ліквідаваў абавязак мяшчан выдзяляць бясплатна кватэры паслам на сейм і ўдзельнікам шля-хецкіх з'ездаў. Месцам каранацыі будучага караля была ўпершыню прызна-чана Варшава.

Пасля заканчэння сейма К.Радзівіл паспрабаваў паставіць пад сумненне яго рашэнні. На чале сваёй надворнай міліцыі ў чэрвені 1764 г. ён рушыў з Бялай на Падляшшы, спусташаючы на беларускіх землях маёнткі сваіх во-рагаў і прыхільнікаў «фаміліі». Але пад Слонімам, разбіты расійскім вой-скам, ён вымушаны быў падаццаў эміграцыю, спачатку ў Турцыю, а потым у Саксонію1.

Прыход да ўлады Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Першы этап рэ-формаў партыя Чартарыскіх ажыццявіла зверху, абапіраючыся на ўзброе-ную падтрымку Расійскай імперыі, у якой былі ўласныя інтарэсы ў Рэчы Паспалітай. Але залежнасць ад замежнай дапамогі ў далейшым выявіла ўсе свае негатыўныя вынікі.

На нарадзе ў прымаса У.Лубенскага 7 жніўня 1764 г. расійскі пасол Г.Кайзерлінг афіцыйна прапанаваў кандыдатуру стольніка ВКЛ С.ГІаня-тоўскага на трон манарха Рэчы Паспалітай. Так знікла надзея лідэраў «фаміліі» правесці на трон Адама Чартарыскага. Ім прыйшлося задаволіцца тым, што і кандыдатура С.Панятоўскага была цесна звязана з рэфарматар-скай партыяй. 27 жніўня 1764 г. распачаў сваю працу элекцыйны сейм у ата-чэнні некалькі тысяч расійскага войска і надворнай міліцыі Чартарыскіх. 6 верасня 5584 паслы-выбаршчыкі і сенатары аднагалосна абвясцілі 32-га-довага С.Панятоўскага каралём польскім і вялікім князем літоўскім. Пры каранацыі ён узяў імя Аўгуста і ўжо як Станіслаў Аўгуст узначальваў дзяр-жаву на працягу 35 гадоў. Каранацыя новага манарха адбылася 25 лістапада таго ж года ў дзень св.Кацярыны. «Віншую вас з каралём, якога мы зрабілі», — напісала задаволеная Кацярына II графу М.Паніну.

Палітычная лінія новаабранага караля была накіравана на ўстанаўленне як мага болын раўнапраўных адносін менавіта з Расіяй. Пры гэтым бачыла-ся яе спрыянне ў правядзенні неадкладных дзяржаўных рэформаў, каб на-дзейна суцішыць апазіцыйнае магнацтва. Арыентацыя на Расійскую імпе-рыю, паводле меркавання Станіслава Аўгуста, павінна была ўраўнаважыць агрэсіўныя памкненні Прусіі. Але на самай справе, як аказалася, ні Расія,

________________

 

1 Matuzewicz M. Pamietniki. Warszawa, 1876. T. III. S. 237.

 

 

спачатку нібыта зацікаўленая ў абмежаваных рэформах у Рэчы Паспалітай, ні Прусія не жадалі падтрымліваць якія-небудзь істотныя змены ў гэтай дзяржаве.

Спроба лідэраў «фаміліі» пасля абрання новага караля праводзіць сама-стойную палітыку, прадоўжыць рэформы, адмяніць цалкам «Liberum veto» і замяніць яго галасаваннем пераважна на сеймах большасцю галасоў асабліва непакоіла Прусію і Расію. Пры гэтым адкрытае імкненне ваяводы рускага і канцлера ВКЛ падпарадкаваць сабе Станіслава Аўгуста, кіраваць дзяржавай праз яго — выклікала пахаладанне ў адносінах паміж імі. На фоне прыціхлай, але не зніклай апазіцыі з боку магнацкай партыі ў дачыненні да караля, яго становішча выглядала не надта трывалым. Гэта вырашыў выка-рыстаць расійскі пасол М.Рэпнін. Па заданню з Пецярбурга ён пачаў пра-водзіць палітыку, накіраваную на поўнае адасабленне Станіслава Аўгуста ад сваіх дзядзькаў і падпарадкаванне сабе выхаванца «фаміліі». М.Рэпніну для рэалізацыі сваіх намераў не хапала існавання ў Рэчы Паспалітай палітычнай групоўкі, абапіраючыся на якую, ён змог бы дабіцца мэт, пас-таўленых перад ім канцлерам М.Паніным.

У адным са сваіх лістоў-інструкцый да М.Рэпніна ў Варшаву М.Панін пісаў, што той зробіць бессмяротным сваё імя ў гісторыі Расійскай імперыі, калі даб'ецца ў дачыненні Рэчы Паспалітай выканання трох задач: замаца-вання існуючага палітычнага ладу, устанаўлення расійскай гарантыі над палітычнай сістэмай і поўнага ўраўнавання ў правах дысідэнтаў з католікамі.

Найбольш зручным спосабам для ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай заставалася ўзняцце дысідэнцкага пытання. Апякунства над вызнаўцамі праваслаўя, якія складалі частку насельніцтва Беларусі і Украіны, было адной з даўніх традыцый расійскай дыпламатыі. Нявыраша-насць рэлігійнага пытання, прыніжэнне палітычных і рэлігійных правоў праваслаўных і пратэстантаў не магло быць не выкарыстана як сродак націску на Станіслава Аўгуста.

Дысідэнцкае пытанне было ў Рэчы Паспалітай набалелым і складаным. У перыяд панавання саксонскай дынастыі рэлігійную неталерантнасць па-глыбляла недальнабачная палітыка каталіцкага духавенства. Іншаверцы, у тым ліку нешматлікая пратэстанцкая і праваслаўная шляхта, былі паз-баўлены палітычных правоў. Ім фактычна быў закрыты доступ да дзяр-жаўнай і вайсковай службы, яны не маглі выбірацца пасламі на сеймы, дэну-татамі ў Галоўны Трыбунал. Дысідэнтам, праваслаўным і католікам, забаранялася будаваць новыя храмы. Палітычная і рэлігійная няроўнасць была за-мацавана пастановамі сеймаў 1717, 1733 і 1736 гг.

Пры гэтым трэба ўлічваць, што для Расійскай імперыі рэлігійнае пытан-не было толькі зручнай падставай для ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай у сваіх інтарэсах, а ніяк не самамэтай. М.Панін так ахарак-тарызаваў мэты знешняй палітыкі Расіі ў гэтым пытанні: «Справа дысідэн-таў ніяк не можа быць падставай для пашырэння ў Рэчы Паспалітай нашай веры і пратэстанцкіх вераванняў, а толькі выключна рычагом заваявання для сябе, з дапамогаю нашых адзінаверцаў і пратэстантаў, моцнай і прыязнай партыі з правам удзелу ва ўсіх польскіх справах». Паводле яго мерка-вання, пашырэнне правоў пратэстанцкага насельніцтва не пажаданае, бо можа «вывесці палякаў з цемры». Гэтак жа небяспечна занадта падтрымліваць і праваслаўных у Беларусі і Украіне, што магло б прывесці да ўзрастання колькасці сялян-уцекачоў з Расіі.

 

 

Кацярына II выказвала клопат пра дысідэнтаў у Рэчы Паспалітай, аднак пры гэтым строіла вялікія планы. Падтрымка праваслаўнага насельніцтва ў гэтым рэгіёне Еўропы павінна была стварыць лепшыя ўмовы для экспансіі Расійскай імперыі на Балканах, у войнах з Турцыяй. Станіслаў Аўгуст і «фамілія» разумелі ўсю важнасць вырашэння дысідэнцкага пытан-ня для лёсу сваёй дзяржавы. Але адначасо-ва яны апасаліся агульнага адпору з боку як папскай курыі, разам з іерархіяй ка-таліцкай царквы ў Рэчы Паспалітай, так і кансерватыўнага шляхецтва. Іх кансаліда-цыя магла паставіць пад сумненне выра-шэнне ўсяго працэсу рэформаў, які яшчэ толькі распачынаўся.

Сам Станіслаў Аўгуст не з'яўляўся рэлігійным фанатыкам, як, напрыклад, Жыгімонт III Ваза. Ён выказваўся за ўраўноўванне ў правах католікаў і нека-толікаў-хрысціян. Але практычнае выра-шэнне гэтага пытання на сейме яму бачы-лася толькі з папярэдняй адменай права «Liberum veto». Чартарыскія ж, наадварот, шукаючы сабе большай падт-рымкі і папулярнасці сярод шляхты, вырашылі не дапускаць рэформаў у дысідэнцкім пытанні. Гэта стала прычынай пагаршэння іх адносін з пецяр-бургскім дваром і прывяло да фактычнай страты расійскай пратэкцыі. Такім чынам, стаўленне да дысідэнцкага пытання было пробным каменем ва ўзае-маадносінах паміж рэфарматарскай партыяй у Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыяй.

Перад чарговым вальным сеймам 1766 г. М.Панін падрыхтаваў праект, які прадугледжваў пашырэнне расійскіх гарантый і на пратэстантаў. Адна-часовачатыры пратэстанцкія краіны (Прусія, Англія, Данія і Швецыя) вы-ступілі ў абарону правоў сваіх адзінаверцаў у Рэчы Паспалітай. Усе разам яны дабіваліся доступу іншаверцаў у сейм і іншыя дзяржаўныя ўстановы. Пры гэтым захаванне пануючага становішча каталіцкай царквы не ставілася пад сумненне.

Вырашэнне дысідэнцкага пытання канцлер М.Панін звязваў адначасова з устанаўленнем з боку Расіі гарантый над дзяржаўным ладам Рэчы Пас-палітай. Гэта магло азначаць нішто іншае як захаванне ранейшага ста-новішча ў непарушным стане пад лозунгам абароны правоў і вольнасцей шляхты. Расія, абараняючы «НЬепші уеСо», патрабавала таксама ліквідацыі генеральнай канфедэрацыі, створанай на канвакацыйным сейме. Тым са-мым быў зроблены крок насустрач магнацкай («рэспубліканскай») апазіцыі, якая выступала супраць рэфарматарскіх планаў караля і «фаміліі».

Сейм 1766 г. пачаў сваю работу яшчэ як канфедэрацкі, рашэнні на якім прымаліся большасцю галасоў. Ён пачаў сваю дзейнасць у атмасферы не-прыкрытага націску з боку расійскага пасла М.Рэпніна, пагроз з яго боку ўжыць вайсковую сілу ў выпадку ігнаравання пажаданняў Пецярбурга. Сітуацыя для рэфарматараў ускладнялася яшчэ і тым, што выявіліся прын-цыповыя разыходжанні паміж каралём і Чартарыскімі. Лідэры «фаміліі»

 

 

вымушаны былі саступіць пажаданням Расіі і Прусіі ў захаванні «НЬегат уегю», затое падтрымалі шляхецкую апазіцыю ў недапушчэнні ўраўноўван-ня ў правах католікаў і дысідэнтаў. Наадварот, Станіслаў Аўгуст імкнуўся да ліквідацыі ці далейшага абмежавання дзеяння прынцыпу «НЬегат уеСо». Планавалася не ўжываць яго пры ўстанаўленні новых падаткаў на скарб і войска. У лістах да Кацярыны II Станіслаў Аўгуст паведамляў, што яму ніколі не ўдасца паспяхова закончыць справу з дысідэнтамі, пакуль будзе існаваць «Liberum veto». У дысідэнцкай справе кароль і яго прыхільнікі гато-выя был і пайсці насустрач Расіі і супольнаму дэмаршу чатырох дзяржаў, каб не ставіць пад сумненне далейшы працэс рэформаў.

У выніку ў адносінах да «НЬегат уеіо» сейм прыняў праект аднаго з са-мых актыўных дзеячаў апазіцыі М.Вяльгорскага пад назвай «Забеспячэнне свабоднага слова». Гэта пастанова фактычна замацавала існаванне «Liberum veto» на далейшыя 20 гадоў на вольных (несканфедэраваных) сеймах. У вы-падку непрыняцця рашэння аб вяртанні «НЬегат уеіо» Расія і Прусія пагра-жалі абвяшчэннем вайны. Супраць гэтага рашэння выступілі толькі людзі з бліжэйшага атачэння караля — К.Панятоўскі і падскарбій надворны ВКЛ А.Тызенгаўз.

Яшчэ адным крокам назад у палітыцы рэформаў стала пастанова аб рос-пуску генеральнай канфедэрацыі, прынятая пад ціскам расійскага і пруска-га паслоў. Немалую ролю ў прыняцці гэтага рашэння, якое аблягчала ўжы-ванне «НЬегат уеіо», адыгралі супярэчнасці паміж Станіславам Аўгустам і Чартарыскімі.

Нетрывалы саюз на сейме каталіцкіх біскупаў і Чартарыскіх прывёў да таго, што дысідэнты не былі ўраўнаваны ў палітычных і рэлігійных правах з католікамі. На іх карысць былі прыняты толькі другарадныя саступкі ў ад-праўленні культу.

Сейму 1766 г. удалося падоўжыць толькі некаторыя нязначныя рэфор-мы выканаўчай улады. У прыватнасці, на павятовых сейміках пры абранні паслоў, дэпутатаў у Галоўны Трыбунал, земскіх ураднікаў і маршалка, а так-сама пры ўхваленні інструкцый і пастаноў рашэнні павінны былі прымацца большасцю галасоў. Сеймікам было забаронена ўстанаўліваць якія-небудзь асобныя ваяводскія падаткі. Войска было пазбаўлена права самастойнага збору падаткаў на грашовае забеспячэнне.

Дзейнасць дысідэнцкіх канфедэрацый. Спроба праігнараваць выра-шэнне дысідэнцкага пытання выклікала вострую незадаволенасць у Пецяр-бургу. Расійскі двор імкнуўся заваяваць прыхільнасць дысідэнтаў - і пра-васлаўных і пратэстантаў, каб пры іх дапамозе шляхам выкарыстання «Liberum veto» мець магчымасць заблакіраваць усялякую спробу рэформаў. У гэты час М.Рэпнін атрымаў указанне арганізаваць у Рэчы Паспалітай «сваю» канфедэрацыю, каб, абапіраючыся на заяўлены пратэст дысідэнтаў, прымусіць Станіслава Аўгуста і «фамілію» да пакорнасці. Інструкцыі з Пе-цярбурга былі падмацаваны ўвядзеннем у Рэч Паспалітую новых расійскіх войскаў. Афіцыйна гэта было растлумачана неабходнасцю абароны інтарэ-саў дысідэнтаў.

Імкнучыся стварыць «сваю канфедэрацыю», М.Рэпнін сутыкнуўся з не-прадбачанымі цяжкасцямі. Ён паведамляў у сталіцу імперыі, што не можа знайсці сярод нешматлікай праваслаўнай шляхты Беларусі і Украіны ніводнай болып-менш значнай і ўплывовай асобы, каб гэту канфедэрацыю ўзначаліць.

 

 

Тым не менш пры вайско-вым і фінансавым забеспя-чэнні Расіі 20 сакавіка 1769 г. утварыліся дзве дысідэнцкія канфедэрацыі — у беларускім горадзе Слуцку з праваслаўнай і пратэстанцкай шляхты (на чале яе стаяў пратэстант Ян Грабоўскі) і ў Торуні — з пратэ-стантаў на чале з В.Гольтцам. Акты канфедэрацыі былі рас-працаваны ў Пецярбургу. Кіраўнікі канфедэрацыі атры-малі па 335 тыс. злотых на іх падрыхтоўку. Пад актам Слуц-кай канфедэрацыі падпісалася ўсяго каля 200 асоб. Праціўнікі потым папракалі іх тым, што ў акт былі ўпісаны нават мала-летнія дзеці, і называлі гэту канфедэрацыю «цыганскай».

Слуцкая канфедэрацыя фактычна была канфедэрацыяй кальвінісцкай, лютэранскай і праваслаўнай шляхты. Прычым праваслаўныя ў ёй, акрамя магілёўскага архіепіскапа Г.Каніскага, не адыгрывалі вядучай ролі. У акце Слуцкай канфедэрацыі (афіцыйная назва "Канфедэрацыя дысідэнтаў ВКЛ") між тым звярталася ўвагаўлады і грамадства на бяспраўнае становішча ў Рэчы Паспалітай праваслаўных вернікаў. Пералічваліся крыўды і здзекі на працягу апошніх гадоў, кал і іх беспадстаўна, па рэлігійнай прыкмеце, аўтаматычна зал ічвал і ў ворагі дзяржавы. Адначасова акт Слуцкай канфедэрацыі падкрэсліваў, што яна ні ў якім разе не накіравана супраць каталіцкай царквы, а толькі на ўраўноўванне ў палітычных і рэлігійных правах з католікамі. I слуцкія, і то-руньскія канфедэраты не прасілі для сваіх адзінаверцаў увядзення нейкіх новых прывілеяў, а толькі вяртання ім ранейшых правоў, засведчаных яшчэ знакамітым варшаўскім пагадненнем «Аб іншаверцах у рэлігіі» 1573 г.1

Адначасова пачалі стварацца і рэканфедэрацыі каталіцкай шляхты Бе-ларусі і Літвы з мэтаю абароны «веры і вольнасці». Такія канфедэрацыі, створаныя ў красавіку 1767 г. у Наваградскім і ў маі Менскім ваяводствах, як і іх апаненты ў Слуцку, таксама прасілі пратэкцыі ў Кацярыны II2. Інспіравалі стварэнне такіх канфедэрацый праціўнікі Станіслава Аўгуста і Чартарыскіх, наіўна мяркуючы, што імператрыца дазволіць расправіцца з імі.

Аднак вельмі хутка стала зразумела, што ніякай рэальнай сілы ні Слуц-кая, ні Торуньская канфедэрацыя не маюць. На іх нельга было абаперціся, каб дыктаваць свае ўмовы каралю ці яго праціўнікам. М.Рэпнін, нягледзячы на вострыя пратэсты каталіцкіх біскупаў, змог толькі дабіцца аўдыенцыі прадстаўнікоў Слуцка і Торуня ў Станіслава Аўгуста. Але і іх кароль пры-

________________

1 НГАБ.ф. 1727,воп. 1,спр. 14, а. 1256-1257; Грыцкевіч А. П..Рэлігійнае пытанне і знешняя палітыка царызму перад падзеламі Рэчы Паспалітай // Весці АН БССР. Серыя грамад. навук. 1973. № 6. С. 70.

2 НГАБ, ф. 1774, воп. 1, спр. 3, а. 304.

 

 

няў толькі ў якасці прадстаўнікоў правас-лаўнага і пратэстанцкага насельніцтва, а не канфедэратаў нягледзячы на афіцыйны прыём іх лідэраў у Пецярбургу. Слуцкая і Торуньская канфедэрацыі яўна не апраўд-валі надзей і сродкаў, патрачаных на іх утварэнне.

У такіх абставінах пецярбургскі двор пайшоў на нечаканы крок і пачаў наладж-ваць кантакты з рэакцыйным магнацкім лагерам, заахвочваючы яго абяцаннямі дэтранізацыі (пазбаўлення трона) Станіслава Аўгуста. Верагодна, што ў да-дзеным выпадку размова ішла аб магчы-масці аказання большага ціску на караля, які мог не браць пад увагу адносна не-шматлікія канфедэрацыі дысідэнтаў. Ад-бывалася ўтварэнне новых канфедэра-цый - спачатку Віленскай (3 чэрвеня 1767 г.), на чале з М.Бжастоўскім, а потым і Радам-скай (23 чэрвеня) на чале з К.Радзівілам. Галоўным рэжысёрам гэтага палітычнага спектакля быў расійскі пасол М.Рэпнін. Акты абедзвюх канфедэрацый былі складзены літаральна пад яго дыктоўку. К.Радзівіла, экс-ваяводу віленскага, удалося даволі лёгка ўгаварыць узна-чаліць каронных канфедэратаў за абяцанне вярнуцца на радзіму з трохгадо-вай эміграцыі, атрымаць канфіскаваныя маёнткі, а таксама пасаду ваяводы. К.Радзівіл пакорліва падпісаў абавязацельства быць заўжды лаяльным да Расійскай імперыі. У пачатку ліпеня 1767 г. дзве канфедэрацыі - літвінская і польская - аб'ядналіся ў адну - генеральную пад кіраўніцтвам таго ж «пане Каханку»*.

Станіслаў Аўгуст быў вымушаны падтрымаць дысідэнцкія патраба-ванні. Радамскія канфедэраты без задавальнення, але прынялі прад-стаўнікоў Слуцкай і Торуньскай канфедэрацый. Перагаворы паміж імі не далі якіх-небудзь канкрэтных вынікаў. Вырашэнне дысідэнцкай справы было аднесена на будучы надзвычайны сейм. Па распараджэнні М.Рэпніна віленска-радамскія канфедэраты накіравалі спецыяльную дэлегацыю да Кацярыны II з просьбаю аб вяртанні «даўнейшага кіравання» пад расійскай гарантыяй.

Лідэры віленска-радамскай апазіцыі разлічвалі выкарыстаць уяўную гатоўнасць Расіі да дэтранізацыі Станіслава Аўгуста і захапіць уладу ў свае рукі, а потым пазбавіцца ад апякунства расійскай імператрыцы. Рэпнін пад-манваў іх надзеяй адхілення ад улады караля — «усё, чаго народ сканфедэра-ваны захоча ад імператрыцы, атрымае поўнасцю». На самай справе расійскі бок імкнуўся ўзяць на будучым сейме рэванш за правал у дысідэнцкай спра-ве на сейме 1766 г., а таксама дабіцца прыняцця новых выгадных для імперыі рашэнняў.

Выбары паслоў на надзвычайны сейм 1767 г. адбываліся ў атмасферы непрыкрытага ціску з боку расійскага войска, подкупу і шантажу з боку

_______________

 

* Мянушку "пане Каханку" К.Радзівіл атрымаў за тое, што гэтыя словы з'яўляліся яго любімым зваротам і прыслоўем.

 

 

ўтворанай віленска-радамскай канфедэрацыі. Але ўжо ў час выбараў паслоў на сейміках М.Рэпнін аддаліўся ад «рэспубліканскай» антырэфарматар-скай партыі і тым самым забяспечыў немалую частку мандатаў для «фаміліі» і Станіслава Аўгуста.

Ашуканыя лідэры канфедэрацыі і ў першую чаргу кракаўскі біскуп К.Солтык, палявы гетман каронны В.Жэвускі і іншыя апынуліся ў нязруч-най сітуацыі. Яны ўзначальвалі цалкам пракаталіцкі рух, а павінны былі садзейнічаць зацвярджэнню палітычных правоў дысідэнтаў.

Надзвычайны сейм 1767—1768 гг. Ён пачаў працу 5 кастрычніка 1767 г. Расійскі пасол, каб зменшыць цяжкасці пры вырашэнні дысідэнцкага пы-тання, вырашыў дабіцца падрыхтоўкі новых пастаноў спецыяльнымі дэле-гацыямі, падкантрольнымі яму. Гэта давала магчымасць выключыць з па-сяджэнняў апазіцыйных паслоў. Паслы павінны былі потым прызнаць ра-шэнні дэлегацыі.

«Дэлегацыйны» праект сейма выклікаў адпор з боку часткі паслоў і сена-тараў на чале з біскупам К.Солтыкам. Гэта пагражала зрывам працы сейма. У ноч з 13 на 14 кастрычніка па загаду Рэпніна былі арыштаваны і вывезены з Варшавы ў Калугу біскупы К.Солтык і А. Залускі, палявы гетман каронны В.Жэвускі з сынам Севярынам. У знак пратэсту супраць нябачанага яшчэ ў гісторыі Рэчы Паспалітай гвалту падаў у адстаўку каронны канцлер А.За-мойскі.

19 кастрычніка сейм амаль без супраціўлення пагадзіўся выдзеліць са свайго складу «дэлегацыю» ў колькасці 70 чалавек. У яе ўвайшлі прад-стаўнікі апазіцыі, Станіслава Аўгуста і «фаміліі» (хаця фармальна сената-раў у «дэлегацыю» прызначаў кароль, а паслоў — маршалак сейма К.Радзівіл). Узначальваў працу «дэлегацыі» яўны стаўленік пецярбургска-га двара Габрыэль Падоскі. Пасля гэтага сейм спыніў сваю работу да 1 люта-га 1768 г.

«Дэлегацыя» працавала пад неафіцыйным кіраўніцтвам расійскага пас-ла. Самым важкім яго аргументам (пасля подкупу) было размешчанае ў Рэчы Паспалітай 40-тысячнае войска.

5 сакавіка 1768 г. праекты пастаноў, распрацаваныя «дэлегацыяй», былі ўхвалены сеймам. Дысідэнты атрымалі права доступу да ўсіх дзяржаўных пасад, у тым ліку вышэйшых, сенатарскіх. Ім была гарантавана свабода культу, права будовы і рамонту храмаў, адкрыцця пры іх школ. Дысідэнты былі вызвалены ад каталіцкай царкоўнай юрысдыкцыі. Для вырашэння рэлігійных канфліктаў павінен быў утварыцца «змешаны суд». Аднак за ка-таліцкай верай было пакінута яе пануючае становішча ў дзяржаве. Пераход з каталіцызму ў іншыя веравызнанні («апастазія») забараняўся і караўся выгнаннем з краіны.

Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай быў акрэслены так званымі «карды-нальнымі правамі». Яны абвяшчаліся «вечнымі» і «нязменнымі». У іх ува-ходзілі: «НЬешт уеіо», свабодны выбар манарха («элекцыя»), права наўтва-рэнне шляхецкіх канфедэрацый, прывілеі шляхецкага стану займаць дзяр-жаўныя пасады, валодаць і распараджацца зямлёй і сялянамі.

Пастанова аб дысідэнтах і «кардынальныя правы» спецыяльным рашэн-нем сейма павінны былі гарантавацца з боку Расійскай імперыі. Такім чы-нам, ужо не толькі фактычна, але і фармальна Расія атрымала права быць га-рантам дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай. Кожная яго змена патрабавала згоды суседняй краіны.

Астатнія правы, такзваныя«дзяржаўныясправы» ("material status") падлягалі кампетэнцыі «вальных" сеймаў і маглі быць на іх зменены шляхам

 

 

адзінагалоснасці. На»канфедэрацкіх сеймах" пакідалася магчымасць пры-маць пастановы ў гэтых пытаннях большасцю галасоў. Да такіх пытанняў адносіліся ўстанаўленне падаткаў і колькасці войска, абвяшчэнне вайны і падпісанне міру, скліканне паспалітага рушання, гандлёвыя пагадненні і са-юзы, парадак сеймаў і сеймікаў, курс манеты, наданне індыгенатаў (прыз-нанне іншаземнага шляхецтваў Рэчы Паспалітай) і набілітацыя (увядзенне ў шляхецтва) і інш.

3 магчымасцю такім чынам «абысці» права «ІіЬегат уеіо» лічыліся і ў Пецярбургу. Там разумелі, што распаўсюджанне гэтага права на ўсе пытанні работы сейма нявыгаднае і Расійскай імперыі. Гэта пакінула б Рэч Пас-палітую назаўсёды ў стане анархіі, дзяржава пераўтварылася б літаральна ў «нуль» і не змагла б нічым дапамагчы ў ваенных канфліктах з суседзямі.

Трэцяя катэгорыя законаў, якія прымаліся сеймам, так званыя «справы эканамічныя», павінны былі зацвярджацца большасцю галасоў. Гэта павінна было гарантаваць нармальную дзейнасць фінансаў дзяржавы, але і адначасова азначала тое, што адносна свабодная заканадаўчая дзейнасць «вальных» сеймаў абмяжоўвалася толькі эканамічнымі пытаннямі.

Дэлегацыйны сейм 1767—1768 гг. можна разглядаць як частковую пера-могу Станіслава Аўгуста. Яму і яго прыхільнікам праз кампраміс з расійскімі ўладамі ўдалося зберагчы пэўныя рэформы, захаваць магчы-масць іх развіцця ў будучым. Віленска-радамскія канфедэрацыі пацярпелі на гэтым сейме паражэнне. Амаль ні адна з мэт, якія яны ставілі перад сабой, не была дасягнута: рэформы не былі заблакіраваны поўнасцю, Станіслаў Аўгуст застаўся пры ўладзе, не было ў поўным аб'еме вернута «НЬегат уе-іо». Але самым адчувальным для праціўнікаў палітыкі рэформаў стала іх капітуляцыя ў дысідэнцкім пытанні. Аднак і трыумф М.Рэпніна быў нядоўгім. Праваслаўная і пратэстанцкая шляхта Беларусі, як і Рэчы Пас-палітай у цэлым, часова здолела ўмацаваць свае палітычныя пазіцыі, якія перад тым былі істотна аслаблены.

 







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 928. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

В эволюции растений и животных. Цель: выявить ароморфозы и идиоадаптации у растений Цель: выявить ароморфозы и идиоадаптации у растений. Оборудование: гербарные растения, чучела хордовых (рыб, земноводных, птиц, пресмыкающихся, млекопитающих), коллекции насекомых, влажные препараты паразитических червей, мох, хвощ, папоротник...

Типовые примеры и методы их решения. Пример 2.5.1. На вклад начисляются сложные проценты: а) ежегодно; б) ежеквартально; в) ежемесячно Пример 2.5.1. На вклад начисляются сложные проценты: а) ежегодно; б) ежеквартально; в) ежемесячно. Какова должна быть годовая номинальная процентная ставка...

Выработка навыка зеркального письма (динамический стереотип) Цель работы: Проследить особенности образования любого навыка (динамического стереотипа) на примере выработки навыка зеркального письма...

Принципы, критерии и методы оценки и аттестации персонала   Аттестация персонала является одной их важнейших функций управления персоналом...

Пункты решения командира взвода на организацию боя. уяснение полученной задачи; оценка обстановки; принятие решения; проведение рекогносцировки; отдача боевого приказа; организация взаимодействия...

Что такое пропорции? Это соотношение частей целого между собой. Что может являться частями в образе или в луке...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия