Студопедия — Таргавіцкая канфедэрацыя і адыход да Расіі цэнтральных і паўднёвых зямель Беларусі
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Таргавіцкая канфедэрацыя і адыход да Расіі цэнтральных і паўднёвых зямель Беларусі






Арганізацыя антырэфарматарскай канфедэрацыі. Пасля заключэння міру з Турцыяй у пачатку 1792 г. Расія была гатова да актыўных дзеянняў у Рэчы Паспалітай. 3 самага пачатку Кацярына П разлічвала на дапамогу з боку часткі магнацтва, варожа настроеных да Канстытуцыі 3 мая 1791 г. Яшчэ ў маі таго ж 1791 г. Ш.Патоцкі, генерал кароннай артылерыі, звяр-таўся з Вены праз М.Пацёмкіна да расійскай імператрыцы з прапановай аб падтрымцы з боку Расіі антырэфарматарскай рэканфедэрацыі.

У сакавіку 1792 г. у Пецярбургу апынуліся Ш.Патоцкі, С.Жэвускі і К.Браніцкі — лідэры антырэфарматарскага руху. У хуткім часе да іх далу-чыўся і былы барскі канфедэрат, генерал-лейтэнант расійскай служоы С.Касакоўскі. Падчас сустрэч і перагавораў паміж Кацярынай П і міністрамі яе двараз кіраўнікамі апазіцыі выпрацоўваўся праект «новага» дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай. Адным з яго пунктаў стала патрабаванне адмены ўсяго таго, што было ўхвалена на Чатырохгадовым (Вялікім) сейме і супя-рэчыла ранейшай уніі ВКЛ і Полыпчы, г. зн. таго, што было накіравана на цэнтралізацыю ўлады, уніфікацыю дзяржаўна-палітычнага жыцця Рэчы Паспалітай праз ліквідацыю, у прыватнасці, асобных «літоўскіх» магістра-тур і пасад. Так, прадугледжвалася вяртанне інстытута гетманства як процівагі ўзмацненню каралеўскай улады ў далейшым.

27 красавіка 1792 г. лідэры апазіцыі і невялікая група іх прыхільнікаў (усяго 14 чалавек) падпісалі ў Пецярбургу «Акт канфедэрацыі генеральнай вольнай кароннай». Менавіта ён потым быў абвешчаны пад іншай датай -14 мая 1792 г. ва ўкраінскім мястэчку Таргавіца, а ўтвораная на яго аснове канфедэрацыя атрымала назву Таргавіцкай.

Акт Таргавіцкай канфедэрацыі звычайна азначаў прыярытэт каталіцкай веры. У ім падкрэслівалася вяртанне «роўнасці і вольнасці» для ўсёй, а не толькі для аседлай шляхты. Рабіўся выразны акцэнт на захаванне цэлас-насці дзяржавы: «на адарванне найменшай часткі краю або яго прыналеж-насцей дазваляць не будзем». Галоўны ж націск быў накіраваны на ліквіда-цыю Канстытуцыі 3 мая, вяртанне «залатых шляхецкіх вольнасцей». Пры гэтым Станіслаў Аўгуст нідзе ў акце не ўпамінаўся, што можна было разгля-даць як маўклівую спробу яго дэтранізацыі.

У якасці кіраўнікоў канфедэрацкага руху ў Польшчы бачыўся Ш.Па-тоцкі, у ВКЛ — канцлер Аляксандр Сапега. С.Касакоўскаму планавалася пе-радаць рэгіментарства (намесніцтва) пры вялікім гетмане войска ВКЛ, якім на той час быў Міхал Агінскі. Яму ж даручалася кіраўніцтва працай па далу-чэнні да канфедэрацыі беларускіх і літоўскіх ваяводстваў і паветаў. Літвінская канфедэрацыя, складзеная стараннямі Касакоўскага, павінна была злучыцца з кароннай.

Яшчэ 30 красавіка 1792 г. у Варшаву быў накіраваны з Санкт-Пецярбур-га ад расійскай імператрыцы тэкст дэкларацыі паслу Я.Булгакаву. Даклад-ная дата яе абвяшчэння не называлася. Паслу толькі паведамлялася, што ўваходжанне войскаў Расіі ў землі Рэчы Паспалітай плануецца не пазней 21 мая. Інструкцыя дазваляла яму самастойна выбраць дзень для падачы яе вышэйшым асобам дзяржавы. Я.Булгакаў вырашыў зрабіць гэта 18 мая 1792 г. Ён уручыў тэкст дэкларацыі падканцлеру ВКЛ І.Храптовічу, які кіраваў замежнымі справамі ў Стражы Правоў.

«Дэкларацыя» матывавала прычыны ўвядзення расійскіх войскаў на тэ-рыторыю Рэчы Паспалітай і абвяшчала падтрымку Таргавіцкай канфедэра-

 

 

цыі. У ёй, у прыватнасці, гаварылася, што «расійская гарантыя» не павінна лічыцца ярмом, бо, напрыклад, ужо існуе такая сістэма сярод германскіх дзяржаў, што цяперашні сейм быў скліканы як звычайны, але бяспраўна пераўтварыўся ў канфедэрацкі, што Рэч Паспалітая падчас вайны Расіі з Турцыяй накіравала сваіх паслоў у Стамбул для перагавораў, што склады маскоўскія было загадана вывезці з Рэчы Паспалітай, а падчас вывазу яшчэ было загадана і падатак мытны выплачваць, што быў беспадстаўна арышта-ваны архімандрыт слуцкі В.Садкоўскі і ўвогуле прыгняталіся правас-лаўныя вернікі. Не былі забыты ў дэкларацыі і абразлівыя, па меркаванні расійскага боку, у дачыненні да Кацярыны II выступленні паслоў на бягу-чым сейме. Звярталася ўвага на беспадстаўнае ўвядзенне спадчыннага тро-на. Пры гэтым гаварылася, што войскі ўводзяцца на тэрыторыю Рэчы Пас-палітай па просьбе праціўнікаў рашэнняў сейма для «вяртання даўняй волі і незалежнасці». Таму іх трэба разглядаць як войскі «дружалюбныя», неаб-ходныя для адраджэння былых правоў, адабраных Канстытуцыяй 3 мая1.

21 мая поўны тэкст «дэкларацыі» быў зачытаны на пасяджэнні сейма, пасля чаго слова ўзяў Станіслаў Аўгуст. Абвінавачванні ў адрас Канстыту-цыі 3 мая, Рэчы Паспалітай у цэлым былі названы зняважлівымі і беспад-стаўнымі. 3 аднаго боку, Станіслаў Аўгуст заклікаў да абароны дзяржавы, а з другога — выказаў неапраўданую надзею, што калі Кацярына II «даведаец-ца праўду», яна возьме свае пагрозы назад. Ён заявіў, што было б найлепш дабіцца паразумення шляхам перагавораў, «лепей пяром, чым зброяй». Па-радокс сітуацыі заключаўся ў тым, што з-за няроўнасці сіл сапраўды адзіным выйсцем з сітуацыі было спыненне ваенных дзеянняў і пачатак пе-рагавораў. Але каб прымусіць пайсці на іх Кацярыну П, трэба было змагац-ца. Менавіта ў гэтай прамове кароль выказаў пажаданне аб неадкладным разглядзе і прыняцці прапаноў «пінскай кангрэгацыі», што і было зроблена ў гэты ж дзень2.

22 мая Станіслаў Аўгуст быў прызначаны сеймам галоўнакамандуючым над усімі ўзброенымі сіламі Рэчы Паспалітай. Праз тры дні манарх звяр-нуўся з патрыятычнай адозвай да войска «двух народаў». Пазіцыя Кацяры-ны II была ім ахарактарызавана як «спроба з чужою дапамогаю вярнуць даўнейшае бязладдзе, даўнейшую залежнасць, бяссілле і ганьбу». 29 мая 1792 г. адбылося апошняе пасяджэнне Чатырохгадовага сейма. Ён за-цвердзіў афіцыйны адказ Рэчы Паспалітай на расійскую «дэкларацыю», адмаўляў кожны з яе пунктаў і заклікаў да абароны дзяржавы.

Пэўны час сярод атачэння Станіслава Аўгуста існавала хісткая надзея, што згодна са сваімі дагаворнымі абавязацельствамі ў канфлікт на баку Рэчы Паспалітай умяшаецца Прусія. Але візіт у Берлін І.Патоцкага ў пачат-ку чэрвеня паказаў, што Фрыдрых Вільгельм II рабіць гэтага не збіраецца. Фармальнай прычынай адмовы для прускага боку стала прыняцце Кансты-туцыі 3 мая 1791 г. ужо пасля падпісання абарончага саюза. Значыць, ба-раніць яе Прусія не абавязвалася.

Інтэрвенцыя Расійскай імперыі ў Рэч Паспалітую пачалася з увахо-джання на яе тэрыторыю амаль 100-тысячнага войска. У пачатку ваенных дзеянняў яно было падзелена на дзве арміі — украінскую (64 тыс. чалавек) пад камандаваннем М.Кахоўскага і беларускую (32 тыс. чалавек) на чале з Г. Крачэтнікавым.

______________

 

1 Коrespondent warszawski. 1792. № 9. 22. maja. S. 73.

2 Tам жа. № 10. S. 74.

 

 

Армія Крачэтнікава складалася з чатырох частак. Корпус пад каманда-ваннем С.Касакоўскага з-пад Полацка павінен быў рухацца праз Паставы на Ліду, корпус Меліна з-пад Талочына — на Менск і Наваградак. Войскі князя Далгарукага з-пад Дынабурга (Даўгаўпілс) павінны былі накіравацца на Вільню. На поўдні корпус Ферзена пад Рагачовам прызначаўся для пад-трымкі і ўзаемадзеяння з украінскай арміяй. У сваіх рэскрыптах камандую-чым Кацярына II асаблівую ўвагу звяртала на тое, што «першы стрэл» павінен быць з боку непрыяцеля.

Войска Рэчы Паспалітай знаходзілася ў стадыі рэфармавання і не было падрыхтавана да шырокамаштабных дзеянняў. Толькі ў красавіку 1792 г. сейм пачаў рабіць захады па ўзмацненні абароны дзяржавы. 21 красавіка было прынята рашэнне павялічыць войска да 100 тыс. чалавек, штат якога быў зацверджаны толькі 22 мая. Не хапала афіцэрскіх кадраў, узбраення, амуніцыі, а таксама патрэбных фінансавых сродкаў. У выніку Рэч Пас-палітая змагла выставіць супраць інтэрвентаў не больш 45—47 тыс. чалавек, пры гэтым да 20 тыс. было пакінута ў рэзерве.

Колькасць войска ВКЛ не перавышала 14,5 тыс. чалавек. Галоўныя яго сілы (9 тыс.) знаходзіліся пад Менскам. Астатнія былі рассяроджаны па краі. Фактычна аголенай была мяжа з Расійскай імперыяй на ўсходзе. За ёю «наглядаў» полк татарскай кавалерыі ў паўтары тысячы чалавек пад каман-даваннем генерала Ю.Беляка.

Асноўныя сілы Рэчы Паспалітай (каля 30 тыс. чалавек) пад камандаван-нем пляменніка караля Ю.Панятоўскага былі сканцэнтраваны на Украіне. Адной з дывізій там камандаваў генерал-маёр Т.Касцюшка.

Ваенныя дзеянні на беларускіх землях. 22 мая войскі М.Крачэтнікава ўвайшлі на тэрыторыю Беларусі. Расійскія атрады не сустрэлі якога-не-будзь сур'ёзнага адпору. Разрозненыя і нешматлікія часткі войска ВКЛ ад-ступалі, пазбягаючы бою, пад Барысаў, Слуцк і Менск. Сітуацыя ў Вялікім Княстве з самага пачатку ўскладнілася з прычыны здрады камандуючага

войскам ВКЛ Л.Віртэмбергскага. Быў вы-падкова перахоплены яго ліст да прускага караля ў Берлін, у якім ён паведамляў, што кіруе сваім войскам згодна з распараджэн-нем Фрыдрыха Вільгельма II. Князь Л.Віртэмбергскі паведамляў таксама, што спецыяльна не збірае разам войска ВКЛ, каб стварыць як мага лепшыя ўмовы для пе-рамогі над ім. Калі здрада была выкрыта, 7 чэрвеня 1792 г. галоўнакамандуючым літвінскім войскам быў прызначаны гене-рал-лейтэнант Ю.Юдыцкі.

Яшчэ перад гэтым у атмасферы ўсеагульнага бязладдзя 31 мая атрады Ю.Юдыцкага пакінулі Менск. Яму пагражаў надыходзячы з Барысава корпус генерала Меліна (9600 чалавек) і корпус генерала Ферзена (5500 чалавек), які ішоў з-пад Бабруйска на Слуцк. 4 чэрвеня ў Менск увайшлі расійскія войскі. Ю.Юдыцкі адступіў спачатку Стоўбцы на Свержань і Мір. Пад Мірам нарэшце вырашана было даць бой.

 

 

Генерал Мелін здолеў 10 чэрвеня бесперашкодна пераправіцца пад Стоўбцамі праз Нёман і на наступны дзень атакаваць Юдыцкага. Першай не вытрымала агню расійскай артылерыі кавалерыя, якая пачала адступленне, больш падобнае на ўцёкі. Дарэмна Ю.Юдыцкі імкнуўся сабраць рэшткі пя-хоты, каб арганізавацьякі-небудзь адпор. Яго войску прыйшлося адступіць у кірунку да Гародні. Будучы кіраўнік паўстання 1794 г. у ВКЛ Я.Ясінскі пасля гэтай бітвы прасіў аб пераводзе на іншую службу, матывуючы гэта тым, што тут яго чакаюць або страта жыцця ў замяшанні і бязладдзі, або вяр-танне дамоў з рэпутацыяй дэзерціра ці здрадніка1.

16 чэрвеня без бою здалася генералу Ферзену нясвіжская фартэцыя. У гэты ж дзень расійскія войскі ўвайшлі ў Наваградак, але не засталі там «ні магістратуры, ні шляхты». Ваколічная шляхта ў большасці сваёй, як і ў іншых месцах, таксама адступала разам з войскам. У выніку ў таргавічан ча-сам былі праблемы са зборам людзей для ўтварэння мясцовых канфедэра-цый. Так, яшчэ 25 мая, калі войскі генерала Далгарукага занялі Браслаў, там была абвешчана «вольная канфедэрацыя Браслаўскага павета», якая далу-чылася да Таргавіцкай. Але на яе абвяшчэнне з'явілася мала шляхты, не-калькі дзесяткаў прывялі ў Браслаў казакі. Падобная сітуацыя склалася і ва Ушачах, Барысаве, Менску на першапачатковым этапе вайны, калі яе вынікі былі яшчэ не вядомы.

Атмасфера ўсеагулыіага разладу яскрава адбілася на лёсе Вільні. Не было зроблена нават спробы арганізаваць яе абарону. У канцы мая гене-рал-маёр М.Забела, маючы ўсяго 600 чалавек пяхоты і 700 чалавек кавалерыі, пакінуў сталіцу. Папярэдне былі вывезены арсенал, эвакуіраваны ў Га-родню і Варшаву, канцылярыя, архівы. 14 чэрвеня войскі Далгарукага і С.Касакоўскага ўвайшлі ў пакінуты горад. 16 чэрвеня члены віленскага магістрата былі запрошаны да С.Касакоўскага. Ён прапанаваў усім ім неадк-ладна далучыцца да Таргавіцкай канфедэрацыі пад пагрозай аддаць горад «на пагулянне» казакам.

25 чэрвеня ў Вільні было абвешчана ўтварэнне Генеральнай канфедэра-цыі Вялікага княства Літоўскага. Па сутнасці тэкст яе акта супадаў з тар-гавіцкім варыянтам. На пасаду маршалка ў канфедэрацыі запрашаўся канц-лер А.Сапега, на намесніцтва — сваяк С.Касакоўскага, лоўчы літоўскі Ю.За-бела, які знаходзіўся ў Варшаве. Сам Касакоўскі «з волі народу» быў абраны палявым гетманам ВКЛ. Бадай, гэта быў першы ў гісторыі Княства гетман, які дэманстратыўна хадзіў у мундзіры расійскага генерал-лейтэнанта.

Пасля паражэння пад Мірам галоўнакамандуючым войскамі ВКЛ 23 чэрвенябыўпрызначаныгенерал-маёр М.Забела. Ёнперагрупіраваўсвае невялікія сілы і 29 чэрвеня рушыў з-пад Гародні ў напрамку Слоніма. Пад Зэльваю 4 ліпеня адбылася сутычка паміж авангардам войска ВКЛ, якім ка-мандаваў маёр Ведэлыггдэт, і часткай падыходзячага корпуса Ферзена, без бачнай перавагі таго ці іншага боку. Паколькі на дапамогу Ферзену пады-ходзіў корпус Меліна, М.Забела вырашыў адступіць, бо не спадзяваўся, відаць, на перамогу свайго дэмаралізаванага войска.

План ваенных аперацый з боку войска ВКЛ, як бачна, не прадугледжваў актыўных дзеянняў. Для гэтага па прычыне значнай колькаснай перавагі расійскага войска і ўласнай непадрыхтаванасці не было ніякіх падстаў. За-ставаліся толькі абарончыя дзеянні, што і прывяло да адступлення войскаў як з Беларусі, так і з Украіны з мэтаю абароны Варшавы.

Справа хутка набліжалася да развязкі. 7 ліпеня расійскія войскі занялі Гародню. Галоўнакамандуючы М.Забела з часткай атрадаў адышоў на Пад-

______________

 

1 Рrzeglad Historyczny. T. XLV, Z/ 1. 1954. S. 33.

 

 

ляшша. Другую частку войска ён накіраваў пад Берасце, каб абараніць апошні важны стратэгічны пункт на тэрыторыі ВКЛ. 23 ліпеня пачаўся штурм фартыфікацыйных умацаванняў войскамі генерала Ферзена. Пасля жорсткага пяцігадзіннага бою абарона была прарвана, пачалося адступлен-не літвінскага воінства. Берасце апынулася ў руках наступаючага расійскага войска. Тут, як і ў іншых месцах, немалую ролю адыграла перавага ў сіле: васьмітысячнаму корпусу генерала Ферзена супрацьстаялі тры тысячы аба-ронцаў.

Няздольнасць рэгулярнага войска ВКЛ абараніць край прымушала шу-каць і выкарыстоўваць новыя формы змагання. Падчас вайны была зробле-на спроба арганізаваць у Беларусі атрады добраахвотнікаў з мясцовага на-сельніцтва для больш шырокага адпору ворагу. Ініцыятарам стварэння такіх атрадаў стаў Я.Ціхоцкі. Ён планаваў сабраць з «лясной службы» ў Бе-расцейскай і Гародзенскай эканоміях ажно 4000 стральцоў. Т.Ваўжэцкі болып рэалістычна ставіўся да гэтай праблемы і лічыў, што ў лепшым вы-падку з Берасцейскай эканоміі ўдасца сабраць з ліку падляснічых і стражнікаў не больш 400 чалавек, якія б умелі карыстацца зброяй.

Кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст прыхільна аднёсся да гэтай ідэі Я.Ціхоцкага і Т.Ваўжэцкага. Але замест накіравання стральцоў пад Вар-шаву ён прапанаваў выкарыстаць іх для мясцовай абароны. Ім жа яшчэ 6 чэрвеня 1792 г. «для рэкрутавання стральцоў» былі накіраваны ў Белару-скае Палессе афіцэры пяхотнага палка войска ВКЛ капітан Ф.Канопка і па-ручнік С.Казлоўскі, харужы Кужанецкі. Але іх місія, у прыватнасці на Піншчыне, не сустрэла падтрымкі. Сюды якраз дайшлі весткі аб паражэнні пад Мірам. Сам Кужанецкі меў слабую надзею на арганізацыю адпору за кошт мясцовага насельніцтва ў Пінскім павеце, які «складзены найболын з праваслаўнай шляхты без капіталу». Спробы арганізаваць атрады добраах-вотнікаў рабіліся ў Наваградку і Берасці. Але недахоп зброі, амуніцыі, гро-

шай, хуткае наступленне расійскага вой-ска не дазволілі шырока развіць гэту справу.

Адначасова з перамяшчэннем расійскага войска на захад і выцясненнем атрадаў ВКЛ вырашалася яшчэ адна важная задача — утварэнне павятовых і ваяводскіх канфедэрацый. С.Касакоўскі разам са сваім братам інфлянцкім біскупам Ю.Касакоўскім фактычна ўзялі гэтую справу ў свае рукі. Так, пасля ўзяцця Вільні корпус С.Касакоўскага 4 ліпеня знаходзіўся ў Шчучыне. Там было прынята рашэнне аб утварэнні канфедэрацыі Лідскага павета. 9 ліпеня ў дзень каранацыі Кацярыны II С.Касакоўскі сабраў у Гародні каля 500 чалавек ваколічнай шляхты і абвясціў аб утварэнні Гародзенскай канфедэрацыі. Гэтым жа днём у рапарце М.Крачэтнікаву ён паведаміў аб арганізацыі яшчэ чатырох канфедэрацый, у тым ліку Менскай. «Сканфедэраванне» шляхты ў прысутнасці расійскага войска адбылося ў Наваградскім, Ашмянскім,

 

 

Ваўкавыскім і іншых паветах. Нельга, аднак, не ўлічваць таго, што вяртанне таргавічанамі палітычных правоў неаседлай шляхце магло добраахвотна прыцягваць яе да канфедэрацкага руху.

Імператрыца Кацярына II у адказе на ліст Станіслава Аўгуста, у якім ён імкнуўся дабіцца больш-менш пачэсных умоў перамір'я, заявіла, што адзінай умовай будзе з'яўляцца далучэнне караля да Таргавіцкай канфедэ-рацыі. 23 ліпеня Станіслаў Аўгуст афіцыйна абвясціў аб спыненні ваенных дзеянняў і далучэнні да Таргавіцы.

Перад гэтым войскі Рэчы Паспалітай, кароннае і літвінскае, якія налічвалі адпаведна 19 тыс. і 11 тыс. чалавек і знаходзіліся пад камандаван-нем генералаў Ю.Панятоўскага і М.Забелы, былі выцеснены за Буг і Нараў, але яшчэ былі гатовы да супраціўлення. У рэзерве знаходзілася да 20 тыс. ча-лавек гвардыі, так і не выкарыстанай Станіславам Аўгустам. Пад уражаннем капітулянцкага рашэння караля дзесяткі афіцэраў, у тым ліку Ю.Паня-тоўскі і Т.Касцюшка, дэманстратыўна падалі ў адстаўку і выехалі ў эміграцыю.

Другі падзел Рэчы Паспалітай. Тым не менш вынікі гэтай вайны і дзей-насці Таргавіцкай канфедэрацыі сталі аднымі з самых трагічных у лёсе Рэчы Паспалітай. У хуткім часе «заснавальнікі» Таргавіцкай канфедэрацыі ўба-чылі, чаго варта для Кацярыны II іх папярэдняя заява аб непарушнасці межаў дзяржавы. 23 студзеня 1793 г. прадстаўнікі Расіі і Прусіі падпісалі па-гадненне аб другім падзеле Рэчы Паспалітай. Галоўным апраўданнем дзвюх дзяржаў стала неабходнасць барацьбы з «якабінскай заразай», якая паўплы-вала на рэфарматарскія рашэнні Чатырохгадовага сейма. Рэвалюцыйная Францыя бачылася ў першую чаргу Кацярыне II галоўнай натхніцелькай Канстытуцыі 3 мая 1791 г.

Паводле ўмоў другога падзелу Прусія атрымлівала даўно жаданыя Гданьск і Торунь разам з часткай Вялікапольшчы, Куяваў, Мазовіі і іншых зямель, плошча якіх разам складала 58 тыс. км2. Да Расійскай імперыі ады-ходзілі ў асноўным беларускія і ўкраінскія землі. У складзе Расіі апынуліся цэнтральна-паўночныя і паўднёвыя землі Беларусі з гарадамі Менскам, Нясвіжам, Слуцкам, Пінскам, Мазыром. Новая мяжа прайшла прыблізна па лініі Друя—Пінск—Збруч (на Украіне). Тэрыторыя, якую захапіла Расія, складала 250 тыс. км2.

Прусія, якая не стала чакаць афіцыйнага абвяшчэння падзельнай кан-венцыі, увяла свае войскі на польскія землі. Гэта азначала нішто іншае як палітычны крах для лідэраў Таргавіцы.К.Браніцкі і Ш.Патоцкі яшчэ спра-бавалі ў Пецярбургу знайсці там «праўду». С.Жэвускі нават заклікаў дапас-палітага рушання супраць Прусіі. Гэта азначала, што з захопамі Расійскай імперыі яны фактычна згаджаліся. Пасля афіцыйнага абвяшчэння аб другім падзеле Рэчы Паспалітай гэтыя лідэры Таргавіцкай канфедэрацыі склалі паўнамоцтвы і выехалі ў свае маёнткі, а некаторыя, як, напрыклад, А.Сапега, за мяжу.

Такім чынам, уся ўлада ў канфедэрацыі з вясны 1793 г. апынулася фак-тычна ў руках братоў Касакоўскіх.

Цалкам скампраметаваны ў вачах грамадскасці быў і Станіслаў Аўгуст. У адчаі ён нават некаторы час прасіў у Кацярыны II дазволу на адмову ад трона. Але гэта было немагчыма. Без удзелу Станіслава Аўгуста не мог ад-быцца сейм, які павінен быў зацвердзіць другі падзел яго дзяржавы.

Апошні сейм Рэчы Паспалітай адбыўся ў Гародні з 17 чэрвеня па 23 лістапада 1793 г. Галоўнай мэтай яго склікання, па меркаванні Кацяры-ны II, павінна было стаць зацвярджэнне падзельных трактатаў з Расіяй і

 

 

Прусіяй. Адмена рашэнняў Чатырохгадовага сейма і прыняцце адпаведных пастаноў лічыліся задачай другараднай. Кацярына II нават рэкамендавала свайму паслу Я.Сіверсу пасля зацвярджэння трактатаў аб падзелах дабівац-ца часовага спынення яго работы, каб «головы несколько успоконлнсь от хлопот п огорченнй».

Выбары ў сейм адбыліся 27 мая 1793 г. паводле пастановы Пастаяннай рады, дзейнасць якой была адноўлена рашэннем Таргавіцкай канфедэрацыі 21 красавіка. Аднак гэта пастанова Рады была прынята 3 мая. Усяго было аб-рана каля 140 паслоў. Перад іх абраннем расійскі пасол дабіўся прыняцця спецыяльнай пастановы Пастаннай радай аб недапушчэнні ў сейм прыхільнікаў і абаронцаў Канстытуцыі 3 мая 1791 г. Таргавічане ў сейме складалі безумоўную большасць і падзяляліся на дзве прарасійскія гру-поўкі. Першая групавалася вакол караля і імкнулася да стварэння максімаль-на цэнтралізаванай дзяржавы. Другая, літвінская групоўка аб'ядналася ва-кол біскупа інфлянцкага Ю.Касакоўскага і гетмана ВКЛ С.Касакоўскага. Касакоўскія лічылі магчымым нават уваходжанне ВКЛ у склад Расійскай імперыі з абавязковым захаваннем беларускай і літоўскай шляхце іх старых прывілегій. Аднак Кацярына II не жадала абвастрэння адносін з Прусіяй і Аўстрыяй і не падтрымала такіх прапаноў.

Падзельны трактат з Расіяй быў прыняты на сейме 17 верасня. Падпісанне трактата, у тэкст якога паслы не маглі ўносіць змены, адбывала-ся ў абставінах прымусу, пагроз і дэманстрацыі ваеннай сілы. Перад гэтым па загаду Сіверса пяць найбольш апазіцыйна настроеных паслоў былі арыштаваны і вывезены з Гародні. Некаторых трымалі пад хатнім арыштам, іншым пагражалі секвестрам маёнткаў.

Яшчэ болынае непрыманне з боку паслоў сейма сустрэў праект падзель-нага трактата з Прусіяй, з якой зусім нядаўна быў падпісаны абарончы саюз і на дапамогу якой разлічвалі ў ажыццяўленні рэформаў. 23 верасня Сіверс загадаў двум батальёнам грэнадзёраў акружыць каралеўскі замак і не выпу-скаць з сеймавай залы караля і паслоў, пакуль не будзе прыняты «прускі трактат». Яшчэ раней расійскія вайскоўцы атрымалі права прысутнічаць у зале пасяджэнняў. Адзін з афіцэраў сядзеў у крэсле побач з каралём. Усё гэта матывавалася неабходнасцю абароны Станіслава Аўгуста, на жыццё якога нібыта рыхтаваўся замах.

 

Каля ўваходу ў каралеўскі палац напярэдадні былі пастаўлены гарматы. У знак пратэсту супраць гвалту паслы вырашылі не ўдзельнічаць у абмерка-ванні праекта дагавора з Прусіяй. Такім чынам, адбылося "нямое пасяджэн-не" сейма, на якім ніхто з паслоў не ўзяў слова. Урэшце ноччу 24 верасня маршалак сейма С.Бялінскі здагадаўся вытлумачыць гэта маўчанне як адзінагалосную згоду паслоў з умовамі падзельнага трактата з Прусіяй.

16 красавіка быў прыняты "саюзны" дагавор Рэчы Паспалітай з Расійскай імперыяй, паводле якога ўрад апошняй меў права ўводзіць і тры-маць "пасля сяброўскага папярэджання" свае войскі на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. У адным з пунктаў гэтага дагавору прадугледжвалася, паміж іншым, што ў тых краінах, дзе Рэч Паспалітая не мае сваіх паслоў, яе інтарэ-сы будзе прадстаўляць расійская дыпламатыя.

Сейм зацвердзіў новае дзяржаўнае ўпарадкаванне Рэчы Паспалітай. Ця-пер сейм павінен быў збірацца раз у чатыры гады. Мяшчане страцілі частку сваіх правоў, прызнаных за імі ў 1791 г., за выключэннем права асабістай не-датыкальнасці і права набываць зямельныя ўладанні. Былі пацверджаны ўсе ранейшыя прывілеі шляхецкага саслоўя праз вяртанне кардынальных правоў 1775 г. Пацвярджалася таксама унія ВКЛ і Польскага каралеўства без змен, уведзеных на Чатырохгадовым сейме. Сейм прыняў рашэнне аб роспуску Таргавіцкай канфедэрацыі.

 







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 1262. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Машины и механизмы для нарезки овощей В зависимости от назначения овощерезательные машины подразделяются на две группы: машины для нарезки сырых и вареных овощей...

Классификация и основные элементы конструкций теплового оборудования Многообразие способов тепловой обработки продуктов предопределяет широкую номенклатуру тепловых аппаратов...

Именные части речи, их общие и отличительные признаки Именные части речи в русском языке — это имя существительное, имя прилагательное, имя числительное, местоимение...

ОСНОВНЫЕ ТИПЫ МОЗГА ПОЗВОНОЧНЫХ Ихтиопсидный тип мозга характерен для низших позвоночных - рыб и амфибий...

Принципы, критерии и методы оценки и аттестации персонала   Аттестация персонала является одной их важнейших функций управления персоналом...

Пункты решения командира взвода на организацию боя. уяснение полученной задачи; оценка обстановки; принятие решения; проведение рекогносцировки; отдача боевого приказа; организация взаимодействия...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия