Студопедия — Магнацкія культурныя цэнтры
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Магнацкія культурныя цэнтры






 

Магнаты і Асветніцтва. Асноўны на-прамак культурнага развіцця еўрапейскіх народаў у эпоху Асветніцтва выяўляўся ў імклівай секулярызацыі (абміршчэнні) розных сфер духоўнага жыцця. Гэта тэн-дэнцыя закранула і Беларусь, для якой дру-гая палова XVIII ст. была часам плённага развіцця свецкай культуры, росквіту музыч-

нага і прыкладнога мастацтваў, часам станаўлення свецкага прафесійнага тэатра.

Мастацкае жыццё Беларускага краю таго часу канцэнтравалася, як правіла, у невялікіх гарадах - цэнтрах магнацкіх латыфундый, дзе існавалі багатыя арыстакратычныя двары. Тут захоўваліся каштоўныя мастацкія ка-лекцыі і кнігазборы, працавалі друкарні, тэатры, музычныя капэлы, тэат-ральная і музычная школы, развівалася сядзібная і паркавая архітэктура. Дзякуючы працы таленавітых замежных і мясцовых дойлідаў, мастакоў, кампазітараў, музыкантаў, балетмайстраў, майстроў прыкладнога мастацт-ва магнацкія сядзібы пераўтвараліся ў "малыя Версалі" і "паўночныя Афіны".

Буйныя землеўласнікі, уладальнікі многіх тысяч прыгонных душ, маг-наты, чые даходы часам перавышалі прыбыткі дзяржаўнага скарбу, заўжды мелі дастаткова сродкаў для задавальнення сваіх культурных патрэб. Яны традыцыйна з'яўляліся на сваёй радзіме заканадаўцамі моды і густаў у галіне культуры, вылучаліся адкрытасцю да ўспрыняцця новых культур-ных павеваў. Не з'явілася выключэннем у гэтым сэнсе і эпоха Асветніцтва -час, калі ў Рэчы Паспалітай пачала разбурацца звыклая і, як здавалася да таго, непарушная шляхецкая сармацкая культурная прастора і складвалася новая сістэма агульнапрызнаных этычных і эстэтычных каштоўнасцей.

Актыўнае разбурэнне сармацкай культуры распачалося ў першыя гады праўлення Станіслава Аўгуста Панятоўскага, падчас так званай "станісла-ваўскай вясны", з імклівай еўрапеізацыі ўсіх галін культурнага жыцця. Прадстаўнікі магнацкага асяроддзя прынялі ў гэтым працэсе самы актыўны ўдзел, нягледзячы на тое што значная частка магнатаў не падтрымлівала рэ-фарматарскія памкненні "караля-літвіна" і яго паплечнікаў і знаходзілася ў апазіцыі да новай улады. Магнацкі ўдзел у еўрапеізацыі культуры тлума-чыўся перш за ўсё сталымі культурнымі традыцыямі і запатрабаваннямі

 

 

магнатэрыі, якія ў дадзеным выпадку перамагалі палітычныя амбіцыі і ідэа-лагічную несумяшчальнасць.

Магнаты былі тым слоем грамадства, які традыцыйна падтрымліваў вельмі цесныя культурныя сувязі з Заходняй Еўропай. Яны мелі магчы-масці знаёміцца з еўрапейскай культурай і плённа гэтыя магчымасці выка-рыстоўвалі. У другой палове XVIII ст. маладыя літвінскія магнаты пасля ат-рымання даволі вузкай, як правіла, хатняй адукацыі накіроўваліся за мяжу, дзе наведвалі еўрапейскія сталіцы, манаршыя двары і арыстакратычныя са-лоны. Гэтыя падарожжы ў значнай ступені спрыялі фарміраванню іх эстэ-тычных густаў і арыенціраў. 3 Еўропы магнаты прывозілі моду на нашэнне еўрапейскага адзення1 і звычкі культурнага правядзення вольнага часу, якое пачало асацыіравацца з наладжваннем баляў-маскарадаў, тэатральных прадстаўленняў, з практыкаваннямі ў прыгожым пісьменстве і вельмі папу-лярным сярод тагачаснай літвінскай знаці аматарскім музыцыраваннем2.

Згодна з тагачаснай еўрапейскай модай у рэзідэнцыях магнатаў за-сноўваліся пышныя "парнасы". Станоўчую ролю пры гэтым адыгрывалі знакамітыя магнацкія амбіцыі: жаданне не адставаць ад Еўропы, ад роўных сабе суайчыннікаў і ў рэшце рэшт ад караля, варшаўскі двор якога быў у той час суцэльна еўрапеізаваны. Магнаты не скупіліся на выдаткі дзеля надання сваім дварам еўрапейскага бляску. Яны ахвотна запрашалі на працу замеж-ных майстроў, музыкантаў, артыстаў, мастакоў, архітэктараў, сярод якіх было нямала знакамітых дзеячаў культуры. Сапраўды, "мода і снабізм павінны былі адыграць сваю культурна-творчую ролю, і яны яе адыгралі"3. Нясвіж і Слуцк Радзівілаў, Слонім М.К.Агінскага, гародзенскія культур-ныя ўстановы А.Тызенгаўза, Ружаны і Дзярэчын А.М.Сапегі сталі знач-нымі, сапраўды еўрапейскага тыпу культурнымі асяродкамі, дзе канцэнтра-валася і квітнела мастацкае жыццё Беларускага краю.

У магнацкім асяроддзі знаходзіліся прыхільнікі новых асветніцкіх ідэй і асобы, якія спачувальна да гэтых ідэй ставіліся. Трэба перш за ўсё згадаць прадстаўнікоў рэфарматарскай каманды караля Станіслава Аўгуста -І.Храптовіча і А.Тызенгаўза. Граф Іахім Літавор Храптовіч, актыўны ўдзельнік асветніцкага руху, грамадскі і палітычны дзеяч агульнадзяр-жаўнага маштабу, адзін са стваральнікаў Адукацыйнай камісіі Рэчы Пас-палітай, ажыццяўляў асветніцкія новаўвядзенні ў сваіх уладаннях. У маёнтках Шчорсы і Вішнева ён замяніў паншчыну на чынш і ўсталяваў ад-носіны з прыгоннымі на падставе дагавору "як бы з вольнымі людзьмі"4, утрымліваў за свой кошт парафіяльную школу для простага люду ў Хало-пенічах. Рэфарматарская дзейнасць кіраўніка каралеўскіх эканомій графа Антонія Тызенгаўза, прыхільніка новай філасофіі, які запрашаў знакамітага Ж.-Ж.Русо пасяліцца ў Беларусі, спрыяла пераўтварэнню Гародні ў значны прамысловы і навукова-культурны цэнтр ВКЛ.

Безумоўна, асветніцкімі ідэаламі кіраваўся падчас працы над здзяйснен-нем сваіх грандыёзных праектаў па пракладцы дарог праз палескія балоты і збудаванню канала, які звязаў басейны Балтыйскага і Чорнага мораў, гет-

_______________

 

1 Szlemuller W. Diariusz podrozy na sejm Grodziecski 1752 // Cudzioziemcy o Polsce. Relacje I opinie. T. 2. Wiek XVIII – XIX. Krakow, 1971. S. 26-27; Bernouli J. Podroz po Polsce. S. 59.

2 Niemcewicz U. J. Pamietniki czasow moich. Parys, 1848. S. 106; Bartoszewicz K. Radziwillowe. Warszawa; Krakow, 1907. S. 88, 126; Zorawska-Witrowska A. Kapela Antoniego Tyzenhauza w Grodnie // Muzyka. 1977. № 2. S. 25; Дадиомова О.В. Музыкальная культура городов Белоруссии в XVIII веке. Мн„ 1992. С. 42.

3 Цеханавецкі А. Міхал Казімір Агінскі і яго "сядзіба музаў" у Слоніме. Мн., 1993. С. 35.

4 НГАБ, ф. 142, воп. 1, спр. 1220, арк. 98.

 

 

ман вялікі літоўскі граф Міхал Казімір Агінскі. Ён сябраваў з Д.Дзідро, а смерць Русо перажываў як згубу блізкага сябра1. Сярод прыхільнікаў новай французскай філасофіі былі і Марцін Радзівіл, і перакладчык Вальтэра Міхал Сапега.

Між тым у межах новай культурнай эпохі, новай ідэалогіі, заснаванай на прынцыпах натуральнага права, дэмакратыі, усталявання павагі да правоў чалавека, магнатам як саслоўю феадальнай арыстакратыі было па сутнасці наканавана сысці з гістарычнай арэны, бо само іх існаванне супярэчыла ідэа-лам Асветніцтва і перспектывам гістарычнага развіцця2. Менавіта гэтымі абставінамі тлумачылася супярэчлівасць культурнай дзейнасці магнатаў у другой палове XVIII ст. і дзіўнае спалучэнне новага і старога ў іх побыце і ладзе жыцця. Чытанне Вальтэра і Русо ужывалася з саслоўнай фанабэрыяй, пагардай да ўсіх, хто знаходзіўся на больш нізкіх прыступках саслоўнай лесвіцы; прагляды тэатральных пастановак - з дзікімі паляўнічымі забавамі і сармацкімі застоллямі.

Бадай што самай яскравай постаццю сярод захавальнікаў старых звы-чаяў быў знакаміты нясвіжскі ардынат князь Караль Станіслаў II Радзівіл ("Пане Каханку"), эксцэнтрычны і не вельмі цывілізаваны стыль паводзінякога вельмі часта шакіраваў сучаснікаў. Падчас распачатай у перыяд "станіславаўскай вясны" зацятай барацьбы паміж прыхільнікамі еўрапей-скай і сармацкай культур - "вайны фрака і жупана" - князь "Пане Каханку" дэманстратыўна стаў на бок "жупана". Ён пачаў апранацца ў сармацкую во-пратку, а ў палітычных гульнях таленавіта іграў ролю "сармацкага караля" -захавальніка і абаронцы традыцый "залатых шляхецкіх вольнасцей". Між тым ён жа ўтрымліваў у Нясвіжы бліскучы, еўрапейскага ўзроўню двор.

Літвінская арыстакратыя ў большасці сваёй схілялася да таго, каб са шматаблічнай культурнай асветніцкай палітры выбіраць тыя яе галіны, якія спрыялі не столькі ажыццяўленню "перавароту ў розумах", колькі ўпрыгож-ванню жыцця - пераважна прыгожыя мастацтвы. Гэта з'яўлялася ў пэўным сэнсе лагічным вынікам даволі няпростых узаемаадносін магнатэрыі і прад-стаўнікоў асветніцкай культуры. Разам з тым засяроджванне ўвагі магнатаў на мастацкіх аспектах Асветніцтва прыводзіла да таго, што тагачасныя маг-нацкія сядзібы былі сапраўднымі "сядзібамі муз".

Магнацкія сядзібы як асяродкі культуры. У шэрагу магнацкіх культур-ных цэнтраў другой паловы XVIII ст. асаблівае месца займаў Нясвіж -цэнтр уладанняў адной з багацейшых ліній самага магутнага ў Рэчы Пас-палітай магнацкага роду Радзівілаў. Веліч і багацці ўладальнікаў Нясвіжа ўражвалі сучаснікаў, якія складвалі пра іх легенды, бо "багацці тут былі незлічоныя: без перабольшванняў можна сказаць, што большая палова Літвы, значная частка Украіны, Русі і амаль уся Польшча зносілі сюды даніны за сваё збожжа, за свае лясы, за рыбу, што ў вадзе, за птушак і пчол, што ў паветры і, хто ведае, можа за само паветра"; "пот мільёнаў ратаяў, зме-

_______________

 

1 Цеханавецкі А. Міхал Казімір Агінскі і яго "сядзіба музаў" у Слоніме. С. 37-38.

2 Магнаты не беспадстаўна сталі асноўнай мішэнню рэзкай крытыкі з боку рэфарматараў Рэчы Паспалітай, якія абвінавачвалі іх у недастатковым для новых часоў узроўні адукаванасці, адсутнасці прафесіяналізму пры выкананні дзяржаўных абавязкаў, у саслоўным эгаізме, амбіцыйнасці, неразумнай сквапнасці, прадажнасці і бачылі менавіта ў магнатах галоўных віноўнікаў разбурэння краіны. Сапраўды, у другой палове XVIII ст. Вельмі відавочна выявіліся хібы магнацкага выхавання і ладу жыцця. Вынікі блізкароднасных шлюбаў не аднаго пакалення магнатаў сказваліся да таго ж на беспатомнасці і стане здароўя, у тым ліку і псіхічнага, прадстаўнікоў знакамітых магнацкіх родаў, сярод якіх у той час было нямала "слабых галоў" і асоб з яўным адхіленнем ад нормаў паводзін (Kuszowicz Z. Czlowiek polskiego Baroku. Lodz, 1992. S. 121-125).

 

 

нены на золата, напаўняў тутэйшыя скарбніцы каштоўнасцямі, тутэйшыя лёхі вытанчанымі напоямі, свет - здзіўленнем, Сенатарскую і Пасольскую залы - гонарам і страхам"1.

У Нясвіжы ў другой палове XVIII ст. пачала працаваць суконная ману-фактура, а ў прыгарадзе Нясвіжа Альбе - шаўкаткацкая, якая выпускала так званыя нясвіжскія паясы. У горадзе быў заснаваны кадэцкі корпус, дзе рых-тавалі кадры для радзівілаўскага войска, а ў Альбе - школа флоцкіх афіцэраў. У 1750 г. нясвіжскі ардынат гетман вялікі літоўскі ваявода віленскі князь Міхал Казімір Радзівіл заклаў тут друкарню, якую потым пе-радаў у валоданне мясцовым езуітам.

Таксама аднаўляўся і пашыраўся велічны нясвіжскі палацава-замкавы комплекс. Перабудова і аздабленне інтэр'ераў вялася пад кіраўніцтвам тале-навітых архітэктараў К.Ждановіча, М.Фларыяновіча і італьянскіх дойлідаў М.Педэцы і К.Спампані. У нясвіжскім замку захоўваліся багацейшыя калек-цыі каштоўнасцей, жывапісу і фафікі, вырабаў прыкладнога мастацтва. Там жа знаходзіліся унікальны архіў ВКЛ (з 1551 г.) і самая багатая ў Рэчы Паспалітай бібліятэка, якая значна папоўнілася менавіта ў другой палове XVIII ст.

Урачыстыя магнацкія ўезды ў горад і выезды з яго, балі, святы, ваенныя парады суправаджаліся выступленнямі заснаванай пры князю М.К.Радзі-вілу прыдворнай музычнай капэлы. 3 1746 г. у нясвіжскім замку пачаў пра-цаваць прыдворны тэатр, для якога ў хуткім часе ў горадзе быў пабудаваны па праекту К.Ждановіча спецыяльны будынак - "камедыенхауз" - першы ў Беларусі спецыяльны тэатральны стацыянарны будынак. 3 1751 г. у Нясвіжы распачала дзейнасць музычная школа, аз 1758 г. - балетная школа.

У Альбе па загаду Караля Радзівіла была пабудавана цэлая ідылічная вёска з некалькімі дзесяткамі псеўдася-лянскіх хатак, размешчаных па берагах пракапаных суднаходных каналаў. Там жылі "пейзане", "пейзанкі", "янычары" і іншыя не менш дзіўныя асобы, апрану-тыя адпаведна прызначаным "амплуа", -удзельнікі сапраўды экзатычнага гэат-ралізаванага відовішча3.

Прыдворны тэатр, музычная капэ-ла, музычная і балетная школы існа-валі і ў Слуцку - рэзідэнцыі малодша-га брата нясвіжскага ардыната М.К.Ра-дзівіла князя Гераніма Фларыяна Радзівіла. Пры ім у горадзе працаваў княжацкі кадэцкі корпус, дзейнічала знакамітая майстэрня па вырабу шаў-ковых слуцкіх паясоў, так званая персіярня, працай якой кіраваў запрошаны Г.Ф.Радзівілам майстар Я.Мад-

________________

 

1 Сыракомля У. Вандроўкі па маіх былых ваколіцах // Сыракомля У. Добрыя весці. Мн., 1993. С. 219.

2 Барышев Г.И. Театральная культура Белоруссии XVIII века. С. 225.

3 Мальдзіс А.І. Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII стагоддзя. Мн., 1982. С. 121,210,223.

 

 

жарскі1. Пазней, у 1760 г., пасля смерці ўладальніка Слуцка, яна была пера-несена ў Нясвіж.

Рэзідэнцыю гетмана М.К.Агінскага - Слонім, слава якога была не мен-шая,чым слава Нясвіжа, сучаснікі называлі "паўночнымі Афінамі", а так-сама "калыскай і цэнтрам навукі і прыгожых мастацтваў, духоўным пры-тулкам прыгнечанага чалавецтва"2. Агінскі пасяліўся ў Слоніме ў 1765 г., і з таго часу распачаўся росквіт гэтага горада. Тут пачалі працаваць ткацкія мануфактуры, дзе вырабляліся высокамастацкія шпалеры і ворсавыя дыва-ны. Пачаў перабудоўвацца слонімскі (раней сапегаўскі) палац, пашыраўся і ўпрыгожваўся парк. У замку была заснавана друкарня, сярод прадукцыі якой былі і сачыненні самога ўладальніка Слоніма - тэксты лібрэта яго опер3.

Згодна з праектам італьянскага архітэктара І.Мараіна ў 1770-я гг. паблізу замка быў узведзены "Новы дом оперы" - будынак для гетманскага прыдворнага тэатра. Там штодзённа наладжваліся прадстаўленні і канцэр-ты пры ўдзеле выкокапрафесійнай музычнай капэлы. Партыю першай скрыпкі ў ёй выконваў сам Агінскі, таленавіты музыкант-віртуоз, вучань знакамітага скрыпача Дж.Віоці. У слонімскай сядзібе мелася багацейшая калекцыя музычных інструментаў і нотны збор, у якім налічвалася каля 800 партытур опер, балетаў, араторый і дывертысментаў4.

У Слоніме былі заснаваны музычная і балетная школы. Для артыстаў шыкоўнагапрыдворнагатэатрабыліпабудаваны "кафенхаўсы" - кавярні. У гэтых кавярнях наладжваліся знакамітыя слонімскія балі-маскарады ці, як іх тады называлі ў Рэчы Паспалітай, рэдуты, для гасцей якіх меўся цэлы склад карнавальных касцюмаў. Маскарады, дзействы, у аснове сваёй дэмак-ратычныя, арганізоўваліся таксамаі ў Слуцку, і ў Гародні. Пры гэтым калі на маскарадныя балі пры слуцкім двары Г.Ф.Радзівіла збіралася толькі запро-шаная князем публіка, то на рэдуты ў Гародні і Слоніме мог прыйсці кожны жадаючы, акрамя прыгонных5.

На другую палову XVIII ст. прыпадае росквіт Ружанаў і Дзярэчына -галоўных рэзідэнцый канцлера ВКЛ Аляксандра Міхала Сапегі. У новым, класічным стылі абсталёўваўся шыкоўны сапегаўскі палац у Ружанах. Там захоўваліся археалагічныя калекцыі (археалагічны кабінет), багаты архіў сямейства Сапегаў і самая багатая ў краіне (пасля радзівілаўскай) бібліятэ-ка, якую пачаў збіраць яшчэ канцлер ВКЛ Леў Сапега. У флігелі палаца было абсталявана памяшканне для прыдворнага тэатра. На яго сцэне ставіліся камедыі і драмы, оперы і балеты, у тым ліку опера Ж.-Ж.Русо "Вяс-ковы чараўнік". 3 1781 г. трупа ружанскага тэатра пачала працаваць у новай рэзідэнцыі Сапегі - Дзярэчыне. Тут, у збудаваным па праекту архітэктараў І.Бекера і Л.Гуцэвіча палацы, знаходзілася і тэатральная зала, сцэну якой

________________

 

1 Карпачоў Я.М. Узнікненне і развіццё слуцкай вотчыннай мануфактуры шаўковых паясоў // Весці АН БССР. Серыя грам. навук. 1982. № 3. С. 48.

2 Andrzejkowski A. Ramoty Starego o Wolynie. Wilno, 1941. S. 176.

3 Мальдзіс А.І. Кнігадрукаванне Беларусі ў XVIII ст. // Книга, библиотечное дело и библиография в Белоруссии. Мн., 1974. С. 130-150; Белоруссия в печати XVIII столетия. Мн., 1985. С. 267; Цеханавецкі А. Міхал Казімір Агінскі і яго "сядзіба музаў" у Слоніме. С. 66-73.

4 Цеханавецкі А. Міхал Казімір Агінскі і яго "сядзіба музаў" у Слоніме. С. 121-124; Барышев Г.М. Театральная культура Белоруссии XVIII века. С. 156.

5 Барышев Г.М. Театральная культура Белоруссии XVIII века. С. 94.

 

 

упрыгожваў занавес "Купанне Дзія-ны", створаны знакамітым мастаком К.Атасельскім1.

Уласныя прыдворны тэатр, му-зычную капэлу, а таксама тэатраль-на-музычную школу, арганізаваную ў 1774 г. з мэтай падрыхтоўкі музы-кантаў, спевакоў і танцоўшчыкаў, утрымліваў і А.Тызенгаўз у Га-родні. Сам гародзенскі староста, здольны і энергічны адміністратар, які спрыяў узвядзенню ў горадзе архітэктурнага комплексу Гарадніца, усталяванню каралеўскіх гаро-дзенскіх мануфактур, прафесійных навучальных і навуковых устаноў, быў арганізатарам выпуску першай у Беларусі газеты - "Gazety Grodzienskiej " (1776-1783), не цураўся прыго-жых мастацтваў. Ён добра іграў на скрыпцы і клавікордзе, ствараў му-зыку і імкнуўся так планаваць рабо-чыя дні, каб мець час на заняткі мас-тацтвамі2. Свой прыдворны тэатр Тызенгаўз арганізаваў, арыентуючы-ся на лепшы мясцовы і еўрапейскі во-пыт. Трэба зазначыць, што гаро-дзенскі тэатр быў адным з лепшых у той час не толькі ў Беларусі, але і ва ўсёй Рэчы Паспалітай.

Магнацкі тэатр. Адметнай з'явай у культурнай дзейнасці магнатаў Беларусі ў другой палове XVIII ст. было стварэнне ў адносна кароткі гістарычны прамежак часу прыватнаўласніцкага маёнткавага тэатра, суцэльна свецкага і ў аснове сваёй прафесійнага.

Гісторыя магнацкага тэатра распачыналася ў Нясвіжы, дзе ў 1746 г. быў заснаваны першы прыдворны маёнткавы тэатр. Яго стваральніцай была жонка князя Міхала Казіміра Радзівіла княгіня Францішка Урсула з роду Вішнявецкіх. Гэта была жанчына высокаадукаваная і, несумненна, тале-навітая. Яна прывяла да парадку багацейшую, але да таго часу даволі заняд-баную замкавую бібліятэку, прывучала прыдворных чытаць кнігі, займала-ся літаратурнай дзейнасцю - пісала вершы, а таксама п'есы для свайго пры-дворнага княжацкага тэатра3.

Францішцы Урсуле Радзівіл належаць 16 драм і камедый. Сярод іх ёсць і пераробкі п'ес Ж.Б.Мальера, з творчасцю якога менавіта нясвіжская ўла-

________________

 

1 Филатова Е.Н. Магнатские культурные центры в Белоруссии во 2-й половине XVIII века (по владениям Сапег в Новогрудском воеводстве) // Наш радавод. Кн. 3. 4. 2. Гродна, 1991. С. 319-324; Барышев Г.И. Театральная культура Белоруссии XVIII века. С. 240-243.

2 Bernouli J. Podroz po Polsce // Cudzoziemcy o Polsce. Relacje I opinie. T. 2. Wiek XVIII – XIX. Krako Барышев ГМ. Театральная культура Белоруссии XVIII века. С. 94.ш, 1971. 5. 59.

3 Sajkowski A. Od Sierotki do Rybenki: W kregu radziwillowskiego mecenatu. Poznan, 1965.

 

 

дальніца ўпершыню пазнаёміла мясцовую публіку. Драматургія княгіні Радзівіл - выразнае люстэрка творчай самабытнасці пісьменніцы і цікавей-шы помнік культуры Беларусі сярэдзіны XVIII ст. Францішка Урсула ніколі не пакідала Нясвіж, але, начытаная і надзеленая ад прыроды палкай і жывой фантазіяй, яна смела "падарожнічала" ў сваіх п'есах ў прасторы і часе. Кіпр, Егіпет, Рымская імперыя, старажытная Грэцыя - далёка не поўная "геаграфія" яе драматургіі. Сюжэты для сваіх трагедый і камедый княгіня брала з гісторыі, міфалогіі, сярэднявечных містэрый, заходнееўра-пейскай навелістыкі эпохі Адраджэння. Яна выкарыстоўвала і багаты вопыт мясцовага школьнага тэатра. Цікава, што герояў сваіх п'ес (сярод іх былі персанажы італьянскай камедыі сіеіі агіе, антычныя багі і героі, каралі экза-тычных краін і хрысціянскія пакутнікі) пісьменніца надзяляла рысамі добра ёй знаёмай бел арускай шляхты, што надавала яе творам выразны мяс-цовы каларыт1.

Спектаклі ў тэатры Францішкі Урсулы Радзівіл ставіліся амаль штоме-сячна і прымяркоўваліся да свят і ўрачыстых падзей у жыцці княжацкага двара. У іх стварэнні актыўны ўдзел прымалі члены княжацкай сям'і, прыд-ворныя і чэлядзь, вучні нясвіжскага кадэцкага корпуса. Па-барочнаму квяцісты тэатр княгіні Радзівіл быў аматарскім, меў абмежаванае кола гле-дачоў з ліку блізкіх да радзівілаўскага двара асоб. Аднак яго значэнне пера-расло рамкі прыгожай княжацкай забавы. Пасля смерці ў 1753 г. княгіні Францішкі Урсулы яе п'есы яшчэ нейкі час ставіліся на сцэне створанага ёю нясвіжскага тэатра. Але наступалі новыя часы. Сын Францішкі Урсулы князь Караль Радзівіл паспрыяў пераўтварэнню аматарскага нясвіжскага тэатра ў тэатр прафесійны. Тут сталі працаваць еўрапейскія і мясцовыя кам-пазітары, дырыжоры, балетмайстры, спевакі, танцоўшчыкі і мастакі, а асно-ву рэпертуара тэатра пачалі складаць оперы і балеты.

На прафесійнай аснове працавалі і ўсе іншыя магнацкія тэатры Беларусі другой паловы XVIII ст.: слуцкі, слонімскі, гародзенскі, ружанскі і дзярэ-чынскі. Яны былі таксама оперна-балетнымі тэатрамі. Аднак вядома, што музычны тэатр патрабуе значных капіталаўкладанняў. Зразумела, што з'яўленне яго ў Беларусі ў другой палове XVIII ст. стала магчымым толькі дзякуючы апецы з боку магнацкай алігархіі2.

Спецыяльная тэатральныя будынкі абсталёўваліся па апошняму на той час слову тэхнікі. У слонімскім тэатры М.К.Агінскага, напрыклад, маглі ставіцца спектаклі з вялікімі батальнымі сцэнамі, воднымі феерыямі і імгненнай зменай дэкарацый3. Па тэхнічных магчымасцях гэты тэатр не меў сабе роўных сярод маёнткавых тэатраў краіны і пераўзыходзіў варшаўскі Тэатр Нарадовы, а таксама знакаміты мангеймскі тэатр у Германіі.

Магнаты запрашалі ў свае тэатры вопытных прафесіяналаў, у тым ліку музыкантаў з Чэхіі, Германіі, Італіі, танцоўшчыкаў з Італіі і Францыі. У по-шуках кваліфікаваных музыкантаў і артыстаў для гародзенскага тэатра па даручэнню А.Тызенгаўза вандраваў па Еўропе кіраўнік гародзенскай капэ-лы Л.Сітанскі. Вынікам гэтых вандровак было запрашэнне на працу ў Га-родню групы спевакоў з Фларэнцыі і Рыма і неапалітанскага харэографа Г.Петынеці. У магнацкіх тэатрах Беларусі працавалі знакамітыя дырыжоры і кампазітары Дж.Альберціні, Я.Голанд, К.Чыпрыяна, вакаліст Дж.Кампа-

_____________

 

1 Radziwillwa U. F. / Komedye I tragedye… U. F. Radziwillowa… Zolkwa, 1754; Барышев Г.И. Театральная культура Белорусснн XVIII века. С. 103-140.

2 Дадіюмова О.В. Музыкальнай культура городов Белоруссии в XVIII веке. С. 22.

3 Skibinski K. Pametnik aktora. Warszawa, 1921. S. 13.

 

 

нучы, балетмайстры Л.М.Дзюпрэ, Ф.Г.Ле Ду, А.Пуціні, мастак К.Атасельскі і інш.

Прафесіяналы ўзначальвалі магнацкія музычныя і балетныя школы, дзе з мя-шчанскіх і прыгонных хлопчыкаў і дзяўчынак рыхтаваліся высокакваліфіка-ваныя кадры для прыдворных тэатраў. Аб узроўні прафесійнай адукацыі вучняў гэ-тых школ, прынамсі гародзенскай, свед-чыць той факт, што прыгонныя артысты Тызенгаўза пасля смерці ўладальніка былі прыняты ў склад трупы варшаўскага Тэатра Нарадовага. Выхаванцы слонім-скай музычнай школы папаўнялі склад музычнай капэлы Агінскага, якая ўяўляла сабой аркестр высокага класа з адметным уласным выканальніцкім стылем.

На сцэнах магнацкіх тэатраў Беларусі ставіліся ў асноўным французскія і італьянскія оперы і балеты - творы Б.Блёза, А.Э.Грэтры, Э.Р.Руні, Дж.Паізэла, Дж.Сарці, Д.Чымароза, а таксама оперы прыдворных кампазітараў і мясцовых кампазітараў-аматараў - М.К.Агінскага, Я.Го-ланда, М.Радзівіла. Здзяйсняліся і драматычныя пастаноўкі, якія наладж-валі, як правіла, прафесійныя вандроўныя трупы. У ліку драматычных прадстаўленняў варта згадаць пастаноўку ў гародзенскім тэатры ўжо тады знакамітай камедыі П.Бамаршэ "Севільскі цырульнік"1.

Аснову рэпертуару маёнткавых тэатраў складалі пераважна камічныя балеты і оперы - опера-буфа і зінгшпіль - пераважна дэмакратычныя і ан-тыфеадальныя, якія выводзілі на сцэну герояў з простанароддзя. Менавіта яны спрыялі змякчэнню суровых сармацкіх нораваў гледачоў, прывучалі іх да ўспрыняцця новых асветніцкіх ідэй. Да гэтага жанру ахвотна звярталіся мясцовыя аўтары, у тым ліку і стваральнікі пастаўленай у 1784 г. у Нясвіжы оперы "Агатка" кампазітар Я.Голанд і аўтар лібрэта М.Радзівіл. У іх твор-часці відавочна выявілася новае стаўленне да тэатра як да сродку ўплыву на публіку і яе выхавання.

Важна зазначыць, што маёнткавыя тэатры не былі абсалютна самаізаля-ванымі адзінкамі. Творчыя кантакты і сувязі існавалі паміж нясвіжскім і слуцкім, нясвіжскім і слонімскім тэатрамі. Слонімскі аркестр Агінскага ня-рэдка выязджаў на гастролі, а ў 1780 г. наведаў ужо закардонны на той час Шклоў, дзе ў вялікай раскошы жыў царскі фаварыт у адстаўцы С. Зорыч. Ён утрымліваў роўны магнацкаму двор з тэатрам, музычнай і балетнай шко-ламі, кадэцкім корпусам2.

Да таго ж свецкі тэатр як культурнае новаўвядзенне магнатаў спрыяў распаўсюджванню цікавасці да прыгожых мастацтваў у асяроддзі шляхты, якая заўжды ахвотна пераймала магнацкія культурныя звычкі. Безумоўна, у вялікай ступені менавіта магнацкім уплывам тлумачылася мода на аматар-

______________

 

1 Барышев Г.И. Театральная культура Белоруссии XVIII века. С. 244.

2 3аписки Льва Николаевича Энгельгардта (1766-1836). М., 1876

 

 

скае хатняе музіцыраванне, якая вельмі хутка пашыралася ў тыя часы сярод шляхціцаў і асабліва шляхцянак1.

Між тым маёнткавы тэатр не быў агульнадаступным, што яўна супярэ-чыла ідэалам асветніцкай культуры. Але гэтым не абмяжоўвалася кола су-пярэчнасцей, уласцівых магнацкім тэатрам, як і магнацкім культурным цэн-трам Беларусі другой паловы XVIII ст. наогул. Само існаванне прыдворных тэатраў, дзе ставіліся не толькі простанародныя аперэткі, але і п'есы Вальтэ-ра, Мальера, Бамаршэ, забяспечвалася выкарыстаннем працы прыгонных артыстаў. Улада магнатаў над тымі, хто працаваў у іх тэатрах, была па сут-насці ўсемагутнай і нярэдка выкарыстоўвалася неадпаведным чынам. Слуцкі ўладальнік Г.Ф.Радзівіл меў звычку жорстка здзекавацца з акцёраў свайго тэатра, а нясвіжскі ардынат К. С. Радзівіл - не плаціць запрошаным на працу прафесіяналам2.

Бліскучы і супярэчлівы магнацкі тэатр скончыў сваё існаванне ў канцы XVIII ст. разам з магнацкімі культурнымі асяродкамі, якія пасля смерці, ра-зарэння ці вымушанай у той складаны час эміграцыі іх уладальнікаў пры-ходзілі ў заняпад. Яны адыходзілі ў гісторыю, пакідаючы падмурак для ства-рэння новага свецкага агульнадаступнага тэатра, а таксама памяць пра апошнія водблескі магнацкай велічы, "якія тым ярчэй палалі, чым хутчэй ім трэба было назаўсёды пагаснуць"3.

 







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 2619. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Сущность, виды и функции маркетинга персонала Перснал-маркетинг является новым понятием. В мировой практике маркетинга и управления персоналом он выделился в отдельное направление лишь в начале 90-х гг.XX века...

Разработка товарной и ценовой стратегии фирмы на российском рынке хлебопродуктов В начале 1994 г. английская фирма МОНО совместно с бельгийской ПЮРАТОС приняла решение о начале совместного проекта на российском рынке. Эти фирмы ведут деятельность в сопредельных сферах производства хлебопродуктов. МОНО – крупнейший в Великобритании...

ОПРЕДЕЛЕНИЕ ЦЕНТРА ТЯЖЕСТИ ПЛОСКОЙ ФИГУРЫ Сила, с которой тело притягивается к Земле, называется силой тяжести...

РЕВМАТИЧЕСКИЕ БОЛЕЗНИ Ревматические болезни(или диффузные болезни соединительно ткани(ДБСТ))— это группа заболеваний, характеризующихся первичным системным поражением соединительной ткани в связи с нарушением иммунного гомеостаза...

Решение Постоянные издержки (FC) не зависят от изменения объёма производства, существуют постоянно...

ТРАНСПОРТНАЯ ИММОБИЛИЗАЦИЯ   Под транспортной иммобилизацией понимают мероприятия, направленные на обеспечение покоя в поврежденном участке тела и близлежащих к нему суставах на период перевозки пострадавшего в лечебное учреждение...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия