Студопедия — Мяшчанская і сялянская культура
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Мяшчанская і сялянская культура






 

Рост у грамадстве цікавасці да народнай культуры. Важнейшай част-кай беларускай культуры з'яўлялася народная культура, багатая і самабыт-ная па зместу, разнастайная і выразная па форме. Яна адлюстроўвала света-погляд мяшчанскага саслоўя і сялянства, іх сацыяльную і жыццёвую псіха-логію, мастацкія густы і інтарэсы. Развіваючыся пад уплывам змен сацыяль-на-эканамічнага і палітычнага характару, што адбыліся ў Беларусі, народ-ная культура ў другой палове XVIII ст. уздзейнічала на духоўнае жыццё ўсяго грамадства, зацвярджала ў ім прагрэсіўныя дэмакратычныя тэндэн-цыі. Яна хавала ў сабе вялікія патэнцыяльныя сілы і здольнасці, раскрыцца якім у поўнай меры ва ўмовах феадальна-прыгонніцкага ладу не было маг-чымасці. Абмежаваная ў мажлівасці карыстацца набыткамі прафесійнай культуры, мяшчанская і сялянская культура шчодра жывіла яе сама. Гэты працэс - уплыў народнай культуры на элітарную - узмацняўся на працягу другой паловы XVIII ст.

У канцы гэтага ж стагоддзя ў нетрах культуры Беларусі зарадзілася ціка-васць да народнага жыцця, фальклору, з'явіўся новы дэмакратычны стру-мень, які сцвярджаў чалавечую годнасць простага люду. Мода на сентымен-талізм вывела прадстаўнікоў ніжэйшых саслоўяў на падмосткі магнацкіх тэ-атраў, зрабіла іх героямі прафесійнай літаратуры. Дэмакратызацыя - харак-тэрная з'ява новага этапа ў развіцці культуры Беларусі, што пачалася з кан-ца XVIII ст., - праяўлялася таксама ва ўзнікненні новых форм арганізацыі

______________

 

1 Па сведчанню Ф.В.Булгарына.у канцы XVIII ст. у Беларусі амаль кожная, нават бедная шляхцянка ўмела іграць на гітары, "і ва ўсіх памешчыцкіх дамах ўсе дамы ігралі на фартэп'яна, і на арфе, і на гуслях, якія былі тады ў вялікім ужыванні" (Булгарш Ф.В. Воспомннання: Отрывкц нз внденного, слышанного н нспытанного в жнзнн. Ч. 1. СПб., 1846. С. 58).

2 Барышее Г.И. Театральная культура Белоруссии XVIII века. С. 146-149.

3 Niemcewicz U. I. Pamietniki czasow moich. Parys, 1848. S. 44.

 

 

культуры, якія рабілі духоўныя каш-тоўнасці больш даступнымі (напрык-лад, перыядычны друк).

У неспрыяльных умовах другой паловы XVIII ст., калі паланізацыя адцягвала ад беларускай культуры значныя разумовыя сілы, беларуска-моўнай засталася пераважна народ-ная культура. Сацыяльны статус бе-ларускай мовы знізіўся. Яны адышла ў сферу бытавых зносін, захоўвалася і развівалася ў народных казках, па-даннях, абрадавых песнях. Вёска менш за ўсё паддалася культур-на-моўнай асіміляцыі. Менавіта са-цыяльныя нізы, і перш за ўсё запры-гоненае і бяспраўнае сялянства, вы-конвалі ў тыя часы вялікую культур-на-гістарычную місію, зберагаючы родную мову. "Калі ў 1795 г. гіста-рычны лёс зліў гэты край з Расіяй, -выкладаў у 1866 г. свае назіранні III аддзяленню імператарскай канцыля-рыі адзін чыноўнік з Беларусі, - у ім усё, што насіла адбітак цывілізацыі, было ўжо чыста польскае. Урадавай, малітоўнай, літаратурнай мовай была польская. Народ захаваў сваю беларускую гаворку з дамешкамі многіх польскіх слоў. У гарадах жа, у мястэчках і панскіх дварах усе ніжэйшыя ста-ны ўжывалі ўжо польскую мову"1. Але моўны ўплыў быў узаемным: белару-ская мова аказала такі ўплыў на мясцовую пальшчызну, што выкладчык па-этыкі менскай школы М.Дудзінскі вымушаны быў у свой падручнік поль-скай мовы, выдадзены ў Вільні ў 1776 г., уключыць спецыяльны раздзел аб "варварызмах" (так названы шматлікія беларусізмы тыпу: хітры, гібкі, гру-бы, парогі, сысун, бервяно, дзяркач, ляда, ручай, шыпшына і інш.)2.

У той час як каталіцкая і праваслаўная царква рашуча адмовілася ад бе-ларушчыны, яе носьбітам у сакральнай сферы засталося уніяцкае духавен-ства. У патрыятычных базыльянска-уніяцкіх колах ішло супраціўленне польскамоўнаму засіллю. Уніяты распаўсюджвалі беларускія кантычкі і ка-тэхізісы. Ва уніяцкім асяроддзі нараджаліся беларускія інтэрмедыі і арацыі, рэлігійныя і свецкія песні і вершы. У 1771-1792 гг. яны выдалі на асобных аркушах беларускамоўныя гімны "Радуйся, божы народзе, радасць з неба нам прыходзе", "Нова радасць стала, яка не бывала", "Цару Хрысце мілы, ба-ранку доўгацярплівы", "Кажуць людзі, што я ўмру, а я хочу жыці"3.

На хвалі Асветніцтва адбываўся заняпад аўтарытэту царквы, секуляры-зацыя грамадскай свядомасці, развіццё свецкага светапогляду і далейшае абміршчэнне грамадства, у якім пашырыліся рэлігійны скептыцызм і ан-

______________

 

1 Дзяржаўны архіў Расійскай Федэрацыі ў Маскве, ф. 109, воп. 2, спр. 713, арк. 4, 8 адв.

2 Мальдзіс А.І. На скрыжаванні славянскіх традыцый: Літаратура Беларусі пераходнага перыяду (другая палавіна ХУІІ-ХУШ ст.). Мн., 1980. С. 224.

3 Там жа.С. 224-225.

 

 

тыклерыкалізм. Рэаліі, народжаныя контррэфармацыяй, паступова змя-няліся культам розуму, рацыяналізмам, грамадзянскасцю, актыўнасцю, патрыятызмам, крытыцызмам. Пад уплывам агульнапалітычнага ўздыму, які ахапіў Беларусь у апошняй трэці XVIII ст., сярод мясцовай шляхты і гараджан "распаўсюджваліся перадавыя для свайго часу дэмакратычныя ідэалы.

Аднак паводле ўяўленняў большасці, селянін быў патрэбны толькі для сахі і касы і ўспрымаўся як ніжэйшая істота. Са шляхецкіх мемуараў XVIII ст. паўстае наступны вобраз мужыка: дурны, лянівы, схільны да гарэлкі, ама-ральны1. Зразумела, гэты вобраз далёка не адпавядаў рэчаіснасці. Сацыяль-ны і нацыянальны прыгнёт не змог ператварыць мужыка ў дзікуна. Наадва-рот, менавіта народ быў пазбаўлены маральных заган, уласцівых шляхце, -беспрабуднага п'янства, марнатраўства, ляноты, пакланення перад чужазем-шчынай. Народ захоўваў спрадвечныя пачаткі дабра і справядлівасці. Вучо-ны-аграном А.Меер канстатаваў, што беларускія сяляне "адораны шматлікімі добрымі якасцямі", ціхія, цярплівыя, гасцінныя, сарамлівыя, але вельмі бедныя і неадукаваныя2.

Якімі б дрэннымі ні былі ў той час умовы жыцця народа, скрозь шматлікія перашкоды прабіваліся здольныя, таленавітыя, кемлівыя сама-родкі, якія пры болын спрыяльных акалічнасцях, безумоўна, праславілі б сваю айчыну.

Побыт сялян і мяшчанства. Змены другой паловы XVIII ст. закранулі галоўным чынам культуру і быт пануючых саслоўяў: вышэйшыя і сярэднія пласты шляхты, багатых гараджан. Вёска ж захавала традыцыйныя тыпы планіроўкі, дваровай забудовы, будаўнічую тэхніку і канструкцыйныя асаблівасці пабудоў, інтэр'ер жылля, адзенне, стравы і інш.

Знешні выгляд вёскі і сялянскае жыллё былі вельмі "кансерватыўнымі", непадуладнымі розным павевам моды. У другой палове XVIII ст. выглядала беларускай вёска убога. Звычайна яна складалася з двух радоў драўляных, крытых саломай хат, роўна адна пры адной пабудаваных паабапал шырокай вуліцы. Дзеля "эканоміі" месца яны стаялі да вуліцы бокам. Чыншавыя вёскі, пастаўленыя на рыначную аснову, былі больш заможнымі, чым пан-шчынныя, і адрозніваліся ад апошніх болыхіымі памерамі і грунтоўнасцю сялянскіх пабудоў.

Сялянская сядзіба складалася з хаты, хлява (аборы) і гумна (стадолы). Бяднейшыя вяскоўцы злучалі жылую пабудову з гаспадарчай пад адным да-хам, заможнейшыя гаспадары ставілі іх асобна, а таксама будавалі свіран на збожжа, павець для сельскагаспадарчага інвентару і дроў. Як правіла, гэтыя пабудовы ставіліся ў адзін рад, радзей квадратам, у цэнтры якога тады ўтва-раўся падворак.

Хата складалася з жылой "ізбы", сенцаў і каморы. У бяднейшых сялян магло не быць каморы, сенцаў, ганку - яго замяняў пляскаты камень ля дзвярэй. Жылое памяшканне было дастаткова цёмным - маленькія акенцы ў сцяне, што выходзілі на вясковую вуліцу, давалі мала святла. Вокны не за-шкляліся - у холад бяднейшыя сяляне затыкалі іх анучамі, саломай або драўлянай засаўкай. 3 сярэдзіны XVIII ст. у вокнах сялянскіх хатусё часцей з'яўляецца шкло - тоўстае і цьмянае. Асвятлялася хата лучынай, засунутай

______________

 

1 МальдзісА.І. Беларусьу люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII стагоддзя. Нарысыбыту ізвычаяў. С. 156.

2 Мейер А. Описание Кричевского графства или бывшего староства // Могилевская старина. Вып. 2. Могилев, 1901. С. 92.

 

 

у сцяну ў жалезны лучнік. У студзёны зімовы час у адным памяшканні з людзьмі знаходзіліся маладняк хатняй жывёлы і птушка. Коміна звычайна не было - дым выходзіў праз адтуліну ў столі. Два разы ў год (да Каляд і Вялікадня) сцены ў хаце бялілі вапнай, але яны хутка зноў чарнелі ад дыму. Падлога была земляная або гліняная.

У сялянскай хаце мелася нешматлікая і прымітыўная самаробная мэбля: драўляныя лавы ўздоўж сцяны, стол, скрыня (куфар) для адзення і ўпрыго-жанняў, паліца для кухоннага начыння. Гэтыя рэчы часам аздаблялі адмыс-ловай разьбой або арнаментальным роспісам. Ля ўваходу стаяла печ. На по-куці віселі абразы. Ложкаў сяляне тады яшчэ не ведалі - спалі на кулі сало-мы на падлозе, на печы, летам - на сене ў гумне. Ад сялянскага жылля мала чым адрозніваліся сядзібы дробнай шляхты.

Не зведала павеваў моды і сялянскае адзенне. Жыхары вёскі пераважна апраналіся ў вопратку дамашняга вырабу. Здаўна сыравінай для вырабу адзення служылі скура, футра і воўна хатніх і дзікіх жывёл, льняное, канапля-нае валакно. Кожная вясковая жанчына ўмела прасці і ткаць. Ткалі палатно, паясы, ручнікі, абрусы, гунькі, коўдры, дываны, сукно, корт і інш. Тканіны аздабляліся арнаментам, які перадаваўся ад бабуль і маці дочкам. Ткацтва поўнасцю задавольвала патрэбы вёскі. Штодзённы мужчынскі ўбор скла-даўся з палатняных портак (штаноў), выпушчанай наверх кашулі, перавяза-най рэмнем ці поясам, і світы. На галаве насілі магерку ці капялюш. Абу-валіся ў скураныя пасталы або лапці з лыка, падвязаныя аборамі да ног. Жа-ночы строй складаўся з кашулі, спадніцы, фартуха, світы паверх, хусткі на галаве. У штодзённым адзенні пераважалі шэры, чорны і белы колеры. У царкву і на свята апраналі больш дарагое і яркае адзенне, вышытае народ-ным арнаментам, дапоўненае купленымі ўпрыгожаннямі - поясам, кара-лямі, меднымі кольцамі. У святы мужчыны з болып заможных сем'яў насілі боты, а жанчыны - чаравікі.

Асабістая гігіена вясковага насельніцтва складалася з мыцця рук і твару вадой, пераважна без выкарыстання мыла, якое ў сялянскай хаце было рэд-касцю. Штодзённае адзенне насілася без змены і хутка пакрывалася бру-дам. У выніку нізкага стану гігіены, дрэннага харчавання, шматлікіх хва-роб і эпідэмій сярэдняя працягласць жыцця была кароткая і не перавыша-ла 30 гадоў.

Сярэдні тагачасны сялянін жыў сціпла, нярэдка на мяжы галечы. Пры-гонная вёска хранічна недаядала, а ў неўрадлівыя гады - галадала. Асноўнымі ў харчовым рацыёне былі прадукты расліннага паходжання: хлеб, капуста, гарох, бабы, рэпа, буракі, з сярэдзіны XVIII ст. - бульба. Ва-рылі кашы, боршч, зацірку, крупнік, жур. Стравы прыпраўлялі алеем, са-ладзілі мёдам, які, аднак, не быў агульнадаступным прадуктам.

Найпершай сялянскай ежай быў у асноўным хлеб. У бяднейшых сем'ях яго выпякалі, дадаючы да мукі мякіну, рабілі аўсяныя праснакі са шчаўем. Даставаўся хлеб цяжка, часта яго не хапала, таму ён вельмі шанаваўся. Ма-лака сяляне спажывалі мала, мяса елі рэдка - толькі ў святочныя дні. Пілі ваду, хлебны квас, бярозавы сок. Прадуктаў куплялі няшмат: галоўным чы-нам соль, селядцы, піва, гарэлку.

Ежа была аднастайнай, маласпажыўнай, нясмачнай. Найперш дбалі пра яе колькасць, а не пра якасць. Харчаваліся тры разы на дзень. Вясной, калі канчалася збожжа, сяляне елі шчаўе, крапіву, лебяду, асот. Ад такой стравы, як пісаў у 1800 г. Г.Р.Дзяржавін пра земляробаў Віцебскай губерні, усе яны

 

 

былі "вялыя, худыя і бледныя, нібы мерцвякі"1. Пра нядужасць крычаўскіх жыхароў і бледнасць іх твараў сведчыў і А.Меер2. Летам сяляне збіралі ў ля-сах ягады і грыбы. Больш багатым і разнастайным харчаваннем было ў час свят: на Каляды, Вялікдзень, вяселлі, на якія пакідалі апошнія запасы. По-суд сяляне выраблялі з дрэва і гліны. Калі ў хаце з'яўляўся госць, стол засцілалі ручніком. Запасы прадуктаў захоўвалі ў драўляных бочках і сала-мяных лубках.

Сялянскія дзеці раслі ў голадзе, холадзе і брудзе. Дзяцінства ў прыгон-най вёсцы было бязрадаснае і кароткае. У пяць гадоў дзеці пасвілі хатнюю птушку, даглядалі малодшых, у сем - працавалі пастухамі, падпаскамі, у дзесяць - баранавалі, ішлі "на згон". Хадзілі дзеці ў адной палатнянай ка-шулі, босыя. Цацак не ведалі. Раслі непісьменнымі, у лепшым выпадку ўмелі крыху чытаць і лічыць3.

У сямейным жыцці жонка цалкам залежала ад мужа, прыніжалася ім, не дапускалася ў мужчынскую кампанію. Яе абавязкам было даглядаць дзяцей і весці хатнюю гаспадарку. Развесціся ў сялянскім і мяшчанскім асяроддзі было немагчыма. За здраду мужу цяжка каралі, сялянак нават прыгаворвалі да смерці. Але прыгонная беларуская вёска не апусцілася да падзення нора-ваў, разбэшчанасці і "масавага псіхозу эратызму", якія ахапілі вышэйшыя пласты ў другой палове XVIII ст., - яна працавала4.

Селянін быў вольны ад працы толькі ў нядзелю і святочныя дні. Асабістае жыццё прыгонных праходзіла ў такія дні ў дзвюх установах: царк-ве ці касцёле і карчме. Да паўдня селянін знаходзіўся ў царкве (у гэты час за-баранялася гандляваць спіртнымі напіткамі), пасля набажэнства накіроўваўся ў карчму.

Для вёскі, замкнутай, адарванай ад кантактаў з усім светам, пазбаўленай магчымасці карыстацца дабротамі ўсеагульнай асветы, прыток культурнага зместу быў надзвычай ускладнены і абмежаваны. Ролю пункта перадачы ўсялякіх навін адыгрывала карчма.

У сярэдзіне XVIII ст. корчмы меліся амаль у кожнай беларускай вёсцы. Карчмар быў патрэбным чалавекам для шляхты і сялян. Ён пастаўляў інфармацыю, выконваў канфідэнцыяльныя даручэнні, пасрэднічаў у куплі-продажы, ведаў амаль усё і пра ўсіх. На начлег і харчаванне спы-няліся ў карчме праезджыя купцы, падарожнікі, салдаты, бадзягі, уцекачы, вандроўныя музыкі. Яны прыносілі сюды весткі з розных мясцін, расказвалі пра далёкія гарады і дзяржавы, існуючыя там звычаі і культуру, важныя зда-рэнні. Зразумела, было ў іх апавяданнях нямала фантастыкі і пера-большванняў. Але ўсё гэта ўважліва слухалі карчмар з сям'ёй і вяскрўцы, якія наведваліся сюды ў святочныя і звязаныя з сямейнымі ўрачыстасцямі (хрэсьбіны, вяселле) дні. Да таго ж сяляне нярэдка шукалі ў гарэлцы забыц-ця ад гора і крыўды. Яны танцавалі тут пад гукі скрыпкі, цымбал ці дуды. У корчмах не раз выспяваў сацыяльны элемент, абмяркоўваліся антыпры-гонныя выступленні і бунты. Стагоддзямі карчма ў нейкім плане замяняла прыгонным вясковую школу. 3 цягам часу яна аказвала ўсё болыны ўплыў на вёску, пашырала духоўныя гарызонты сялян і задавальняла ўласцівую ім цікаўнасць да ўсяго таго, што адбывалася ў свеце.

_____________

 

1 Мальдзіс А.І. Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII стагоддзя. С. 154-240.

2 Мейер А. Описание Кричевского графства или бывшего староства // Могилевская старина. Вып. 2. С. 92.

3 МальдзісА.І. Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII стагоддзя. С. 180-182.

4 Там жаС. 194-195.

 

 

У той жа час карчма была вялікім злом для вёскі, бо дэмаралізавала ся-лян, прывучала іх да п'янства і знявагі добрых і здаровых звычаяў. Праз арандатара пан збываў тут сялянам прадукцыю свайго гарэлачнага бровара. Прыгонны абавязаны быў выпіць за год у сваёй карчме пэўную колькасць "сівухі". Даходы ад арэнды корчмаў дасягалі часам паловы ўсіх панскіх пры-быткаў1.

Цэнтрам культурнага жыцця заўсёды быў горад. 3 сярэдзіны XVIII ст. беларускія гарады ахапіла агульнае ажыўленне. На карце Беларусі з'явіліся новыя культурныя цэнтры (Шклоў, Слуцк і інш.), павысілася роля трады-цыйных (Нясвіжа, Міра, Наваградка і інш.). Грамадска-палітычнае і куль-турнае жыццё гарадоў асабліва актывізавалася ў апошняй трэці XVIII ст. Сярод мяшчан часткова парушаўся патрыярхальны ўклад жыцця. Сярод прагрэсіўнай шляхты і гараджан раслі, з аднаго боку, сепаратысцкія тэндэн-цыі ў адносінах да Полыпчы, а з другога - патрыятычныя настроі, абуджа-ныя падзеламі Рэчы Паспалітай. "Краёвы" літвінскі патрыятызм перастаў быць набыткам абмежаванага кола асоб. У той жа час у культурным жыцці пачаў адчувацца ўсё болып моцны рускі ўплыў.

Як і ва ўсе часы, гарады з'яўляліся культурнымі цэнтрамі, але ў другой палове XVIII ст. адбывалася некаторае пераразмеркаванне паміж імі гэтай ролі. Страціў сваё былое значэнне Полацк. У 1780 г. тут заставалася каля ты-сячы жыхароў2. Затое ў астравок еўрапейскай цывілізацыі ў 70-80-я гг. пераўтварылася Гародня, якая з пункту гледжання прамысловасці і культу-ры стала адным з першых гарадоў Беларусі. У канцы стагоддзя сюды былі пераведзены Галоўны Трыбунал і Грашовая камісія Вялікага княства Літоўскага.

У цэлым тагачасныя беларускія гарады, асабліва невялікія, мелі даволі непрывабны выгляд. Жылыя дамы былі тут пераважна драўляныя. Двух-трохпавярховыя будынкі былі вялікай рэдкасцю. Магнацкія палацы і асабнякі багатых купцоў перамяжоўваліся з убогімі хацінамі гарадской бед-наты. Крытае саломай жыллё рамеснікаў і чэлядзі мала чым адрознівалася ад сялянскіх хат. Побач з жылымі дамамі стаялі хлявы і гумны - многія га-раджане займаліся земляробствам і жывёлагадоўляй.

У другой палове XVIII ст. пачалася рэгулярная забудова гарадоў. Тады ж па загаду Тызенгаўза ў Гародні і Паставах былі ўзведзены для рамеснага люду першыя тыповыя камянічкі, спраектаваны архітэктарамі-прафесіяна-

______________

 

1 Мальдзіс А.І. Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII стагоддзя. С. 149.

2 СмолічА. Геаграфія Беларусі. Мн., 1993. С. 210.

 

 

ламі. У канцы гэтага ж стагоддзя для многіх беларускіх гарадоў былі распра-цаваны новыя планы ў адпаведнасці з прынцыпамі рускага горадабу-даўніцтва.

Гарадскія вуліцы брукаваліся толькі ў цэнтры - каля ратушы і гандлёвых радоў і афіцыйных назваў не мелі. На сваіх майстэрнях рамеснікі вывешвалі замест шыльдаў розныя знакі: каваль - падкову, шавец - бот, кравец - нажніцы, цырульнік - таз. Ноччу горад не асвятляўся, таму прахо-жыя ўзбройваліся ліхтарамі і паходнямі. Затое ўсюды адкрываліся корчмы і шынкі.

Светапогляд і абраднасць жыхароў вёскі і горада. Духоўная культура простага чалавека, далёкага ад навукі і прафесійнай культуры, трымалася найперш традыцыяй. 3 пакалення ў пакаленне пераходзілі арыгінальныя, прыгожыя і паэтычныя звычаі і абрады, якімі было абстаўлена ўсё жыццё бе-ларуса. Вясну ён сустракаў песнямі-заклінаннямі, маладую рунь - велікод-нымі песнямі, веснавы росквіт прыроды - сёмушнымі звычаямі. Адметнай з'явай народнага жыцця ў рэчышчы ўсёй культуры Беларусі было святка-ванне Купалля, якое зарадзілася яшчэ ў язычніцкія часы і праходзіла ў дру-гой палове XVIII ст. па добра адпрацаванаму многімі пакаленнямі сцэна-рыю. На пераломе лета на заходзе сонца кожная вёска ў ваколіцы раскладва-ла вогнішча, вакол якога збіралася моладзь і спявала. Старыя шчыра падтрымлівалі ўрачыстасць. Асаблівай прыкметай гэтага свята з'яўляліся кветкі. Іх збіралі з вечара, затыкалі ва ўсе шчыліны ў доме, каб злы дух не прабраўся, плялі вянкі, а ў купальскую ноч варажылі, пускалі іх па вадзе, на-ладжвалі скокі праз агонь, шукалі папараць-кветку.

На дажынках радаваліся сабранаму ўраджаю. Зжаты сноп калосся, з якім звязвалі дабрабыт, парадак, згоду, ставілі ў куце хаты, дзе ён стаяў да таго часу, пакуль не было асвечана абмалочанае зерне. На Каляды (свята ся-лянскай заможнасці) хадзілі з песнямі і з "казой" ад хаты да хаты, наладж-валі цэлыя прадстаўленні.

 

 

Уся вёска збіралася разам, калі прыходзілі скамарохі, мядзведнікі, сля-пыя лірнікі. У зімовыя вечары вясковыя жанчыны і дзяўчаты збіраліся на попрадкі - гучалі песні і казкі, што дайшлі ад продкаў.

Светлымі днямі ў жыцці прыгоннага селяніна былі сямейныя святы: хрэсьбіны і вяселлі, якія таксама адзначаліся ўсёй вёскай. Абапіраліся яны пераважна на язычніцкія традыцыі.

Нованароджанага адразу ж "далучалі" да зямлі, сям'і, грамадства: клалі на падлогу, падносілі да печкі ці парога, узнімалі на руках, сімвалічна білі розгай. У адведкі прыходзілі суседкі, прыносілі падарункі і ежу. Сялянскія хрэсьбіны праводзілі па-свойму пышна: земляроб стараўся забіць парсючка, купіць бочку піва.

Імя дзіцяці даваў па сваёй волі поп або ксёндз, выбіраючы іх пераважна з календара, радзей называлі імем бацькі ці дзеда. Калі дзіця памірала, асаблівай трагедыі не рабілі. Казалі: "Бог даў - бог узяў". Немаўлятка калы-халі ў калысцы, падвешанай вяроўкамі да столі, спявалі калыханкі. У час працы ў полі маці клала дзіця ў баразну.

Хату, дзе дзяўчына была на выданні, бялілі светлай глінай, вакол яе садзілі кветкі. У чаканні свата дзяўчына старанна шаравала мэблю, кухон-нае начынне, па некалькі разоў падмятала хату. Яна апранала лепшае ўбран-не, якое разам з тым павінна было быць будзённым, неадметным.

Вестуном вяселля быў сват - звычайна чалавек вопытны, вясёлы, гу-тарлівы, паважаны ў наваколлі. Ва ўмоўлены час ён прыбываў з бутэлькай гарэлкі і пачынаў з бацькамі дзяўчыны складаную славесную гульню: тарга-ваў "ялаўку", шукаў "гуску" або "лябёдку", усхваляў вартасці і пералічваў маёмасць хлопца. Рашэнне звычайна прымалі бацькі, згоды дзяўчыны асабліва не пыталіся. Тады ж агаворвалі пасаг, ішла размова пра гаспадарку маладога - абмяркоўваліся матэрыяльныя асновы будучай сям'і.

Першая традыцыйная сустрэча двух бакоў называлася запоінамі. Пасля яе да дзяўчыны запрашалі сябровак, якія не адыходзілі ад яе ад гэтага часу аж да шлюбу. Яны амаль увесь час спявалі песні, адпаведныя моманту, на-кшталт:

 

"Наша Тацянка, наша,

Паймала сабе пташа

Ды ў зялёным жыце,

У чырвоным аксаміце";.

 

Песні сябровак гаварылі пра стан сэрца закаханай дзяўчыны, пра вар-тасці яе любага.

Праз тыдзень спраўляліся "вялікія запоіны" - сціплы банкет з удзелам радні маладой і маладога. Потым адбываліся "змовіны", на якія запрашалі таксама і жыхароў вёскі. Пасля застолля пачыналіся танцы - скрыпка і дуда не сціхалі ні на момант. Тут можна было наслухацца шмат шчырых, часам вельмі дасціпных жартаў, вершаваных двух- ці чатырохрадкоўяў.

Вяселле звычайна сяляне святкавалі паміж Пакровам і Калядамі, калі было ўсё сабрана ў полі і можна больш багата і шчодра накрыць стол, спадзе-ючыся, што такое ж багацце будзе і ў доме маладых. Людзі верылі, што як робіцца на ўрачыстасці, так будзе і далей у жыцці.

Сялянскае вяселле цягнулася два-тры дні. У ім удзельнічала ўся вёска -адны ў ролі акцёраў-спевакоў, другія - у ролі гледачоў. На "дзявочым веча-ры" нявеста развітвалася з сяброўкамі, а тыя плялі вянкі і спявалі песні пра смутак дзяўчыны, што не той будзе яе мужам, каго кахала, што яна мусіць ужо развітвацца з дзявочымі забавамі і ўцехамі; песні пра бацьку, які так

 

 

любіць выпіць, што дачку на гарэлку прамяняў, і дат.п. Назаўтра з'яўляўся з сябрамі жаніх. Атрымаўшы благаславенне бацькоў, маладыя ехалі ў царкву або касцёл браць шлюб. Там яны мяняліся пярсцёнкамі, якія ў тыя часы толькі што ўваходзілі ў моду. Вярнуўшыся ў дом нявесты, госці дзялілі кара-вай, уручалі падарункі. Моладзь ішла танцаваць у карчму, а старэйшыя пра-цягвалі святочную вячэру. Назаўтра замужнія жанчыны прымалі маладую ў сваё асяроддзе: саджалі на дзяжу, абразалі косы, пакрывалі галаву чапцом або наміткай. Затым наступала развітанне, пасля чаго малады вёз жонку да сваіх бацькоў, якія сустракалі іх на парозе свайго дома1.

Пэўныя абрады былі звязаны і з пахаваннем селяніна. Нябожчыка клалі на лаву, пыталіся ў яго, навошта ж ён памёр. Цела хавалі на могілках - у лесе ці ў полі. Потым праводзілі сціплыя памінкі. Смуткуючы па нябожчыку, ап-лаквалі і сваё гаротнае жыццё.

Вялікае значэнне беларусы надавалі ўшанаванню продкаў, у якім праяўлялася павага да даўніны. Дзяды былі восеньскія (болын распаўсю-джаныя) і веснавыя, або Радаўніца.

Адносіны народа да рэлігіі і яе месца ў развіцці культуры. Важнае мес-ца ў жыцці селяніна і мешчаніна займала рэлігія. Яго жыццё ад нараджэння да смерці было звязана з царквой. Там ён быў хрышчоны, там браў шлюб, там, адыходзячы на вечны спакой, быў адпеты. Аднак у побыце, земляроб-чых абрадах і сямейных святах народа ў другой палове XVIII ст. захоўвалася нямала элементаў язычніцтва: павер'і, варажба і магічныя рытуалы, з дапа-могай якіх імкнуліся папярэдзіць небяспекі і няўдачы, што пагражалі чала-веку, хаджэнне валачобнікаў на Вялікдзень, святкаванне Купалля і інш. У адным з дакументаў за 1756 г., у прыватнасці, паведамлялася, што "хлопы Глускай воласці... займаліся чарадзействам"2.

Пад уплывам царквы ўдасканальвалася не толькі рэлігійная практыка народа, але і ўяўленне аб надпрыродным свеце, які ўспрымаўся як нябеснае царства божае, што з'яўлялася марай кожнага веруючага чалавека. Але ў да-сягненні гэтага царства перашкаджалі злыя духі - сілы, якія гняздзіліся на зямлі, усяляліся ў чалавека, рабілі шмат шкоды і выклікалі мноства няшчас-цяў. У той перыяд існавала вера ў авалоданне д'яблам чараўнікоў і чара-дзеяў. Адно неасцярожнае слова, адзін загадкавы ўчынак падазронага чала-века мог быць прычынай для абвінавачвання яго ў вядзьмарстве і прыцяг-ненні да судовай адказнасці. Як вынік гэтага - шматлікія "працэсы аб ведзь-мах". Так, у 1758 г. былі закаваны ў кайданы і пасаджаны ў турму жыхары Магілёва: "чарадзей" Кузьма Чарняк і Арына Бацоўка (яна карысталася яго паслугамі). У 1763 г. мяшчанка г.Дзісны Метліна абвінавачвалася "ў злым спосабе калдавання". Копны суд у Боркавічах (ля Дзісны) у 1772 г. разбіраў справу прыгоннага Юрыя Борсука і яго памочніка Ясуты, абвінавачаных у "чарадзействе"3.

Культавыя ўстановы розных канфесій імкнуліся да ўмацавання веры праз яе ўвязванне са штодзённым жыццём і інтэлектуальным узроўнем на-сельніцтва. У царкве і касцёле селянін і гараджанін знаёміліся з асновамі ве-равучэння, слухалі пропаведзі, у якіх закраналіся не толькі тэалагічныя пы-

_____________

 

1 Тышкевіч Я. Вясельныя абрады вясковага люду ў Мінскай губерні, Барысаўскім павеце, Гаенскай парафіі, назіраныя ў 1800, 1801 і 1802 гадах, з некаторымі песнямі і нотамі // Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў. Мн., 1997. С. 162-174; Мальдзіс А.І. Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII стагоддзя. С. 188-191.

2 МарашЯ.Н. Очерки истории экспании католической церкви в Белоруссии XVIII века. С. 188.

3 Там жа.С. 197-199.

 

 

танні, але і пытанні маралі, абавязкаў хрысціяніна перад царквой, сям'ёй, дзяржавай, выхавання дзяцей, падпарадкавання ўладам. Тут народ вучылі доўгацярпенню і пакорлівасці, выхоўвалі набожнасць, паслухмянасць, пра-цавітасць.

Духоўным кіраўніком селяніна найперш быу поп ці ксёндз. Многія свя-тары карысталіся аўтарытэтам на вёсцы. Яны былі дарадцамі ў жыццёвых справах, арганізоўвалі розныя тыпы аб'яднанняў, фарміравалі нацыяналь-ную свядомасць жыхароў вёскі.

Амаль усе цэрквы і касцёлы праводзілі шмат агульных і мясцовых свят (фэстаў, одпустаў, шэсцяў і працэсій з абразамі і харугвамі, тэатралізаваных відовішчаў): "сашэсця св. Духа", у гонар св. Брыгіты, св. Клімента, "узнясен-ня Дзевы Марыі", апосталаў Пятра і Паўла, у сувязі з рознымі гадавінамі і інш. Мясцовыя святы адзначаліся асабліва ўрачыста. Да іх звычайна прыўрочвалі кірмашы і таргі. Так, галоўным святам Варнянскага касцёла (Ашмянскі павет) былі св. Апосталаў Пятра і Паўла, св. Юрыя, "узнясення Дзевы Марыі" і св. Ісідора-пахара. Яны прываблівалі ў касцёл, як адзначаў візітатар у 1784 г., вялікую колькасць людзей не толькі са свайго прыхода, але і з суседніх вёсак1.

У другой палове XVIII ст. у многіх беларускіх гарадах функцыяніравалі брацтвы - арганізацыі свецкіх людзей, згуртаваных вакол каталіцкай і уніяцкай цэркваў. Яны насілі назвы св. Алойзы, св. Ганны, св. Варвары, св. Лазара, св. Яна Непамуцэна, Маці Божай, Цела Божага, прасвятой Дзевы Марыі і інш. Брацтвы займаліся рэлігійна-дабрачыннай дзейнасцю: дапама-галі хворым, арыштаваным, жабракам, утрымлівалі "шпіталі", праводзілі масавыя ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды рэлігійных свят, ар-ганізоўвалі рэлігійныя працэсіі, пахавальныя шэсці, тэалагічныя дыспуты. Брацтвы мелі свае ўставы, харугвы, набажэнскія кнігі, скарбонку, персанал. Кіраўнікі брацтваў выбіраліся кожныя два-тры гады, пераважна са шляхты ці заможных мяшчан2.

У той жа час у другой палове XVIII ст. назіраўся заняпад рэлігійнасці ў народзе. Сяляне гародзенскіх ваколіц, па сведчанню І.Ляхніцкага, за вельмі малым выключэннем, не мелі ўяўлення пра рэлігію. Іх рэлігійныя пазнанні і пачуцці абмяжоўваліся выразамі: "Каб цябе Бог забіў", "Хай цябе д'ябал возьме". Некаторыя сучаснікі тлумачылі гэта непадрыхтаванасцю, лянотай і амаральнасцю духоўных кадраў, сярод якіх няшмат было святароў, здоль-ных навучыць народ асновам хрысціянскай рэлігіі на зразумелай яму мове і паказаць людзям прыклад высокай маральнасці3. Паводле слоў сучаснікаў, "селянін уцякае ад царквы, бо там усё трэба аплачваць, аж да споведзі" (хаця царкоўныя правілы забаранялі браць грошы за споведзь). Паборы за хрыш-чэнне, шлюбы і пахаванне, канфлікты паміж сялянамі і духавенствам на гле-бе платы за рэлігійныя паслугі больш чым што іншае адварочвала люд ад рэлігійных абрадаў і належнай пашаны духавенства4.

Прэстыж духавенства ў другой палове XVIII ст. панізіўся - у народзе сфарміраваўся адмоўны вобраз папа як вымагацеля, добрага гулякі, аматара

______________

 

1 Мараш Я.Н. Очерки истории экспансии католической церкви в Белоруссии XVIII века. С. 166-167.

2 Там жа. С. 156-158, 161, 164.

3 Мейер А. Описание Кричевского графства... С. 93; Lachnicki I. Biografia wloscianina nad brzegami Niemna powyzej Lososny mieszkaiecego. Warszawa, 1815. S. 86-87.

4 Lachnicki I. Biografia wloscianina nad brzegami Niemna powyzej Lososny mieszkaiecego. S. 88, 89.

 

 

паесці, не вельмі абцяжаранага сваімі "боскімі абавязкамі". А для падданых цар-коўных уладанняў культавыя ўстановы выступалі ў ролі вотчынніка і прыгонніка. Так, манастыр св. Брыгіты ў Гародні, каб папярэдзіць страту рабочых дзён на пан-шчыне, прадпісваў дваровай адміністра-цыі, каб сяляне надта доўга не гулялі на вя-селлях, хрэсьбінах і рэлігійных святах. За-можным сялянам на вяселлі і хрэсьбіны да-валі два-тры дні, беднякам - толькі адзін.

Дзеячы культу зыходзілі з прыдумана-га імі палажэння аб тым, што прыгонныя ў разумовых адносінах з'яўляюцца мала-летнімі дзецьмі, таму ва ўласных інтарэсах сялян іх трэба апекаваць. На выхаванне ў той час глядзелі як на барацьбу са злом. Не дзіўна, што за сялянствам здзяйснялася строгае назіранне, якое павінна было слу-жыць "выратаванню" душ, бо лічылася, што без апекі прыгонныя болын схільныя да зла, чым да дабра. Зыходзячы з гэтага па-стулата, духоўныя і свецкія ўлады дама-галіся, каб сяляне добрасумленна выкон-валі рэлігійныя абрады і царкоўныя аба-вязкі. Уставы маёнткаў патрабавалі, каб у

выхадныя і святочныя дні сяляне наведвалі касцёл ці уніяцкую царкву, слу-халі казанні і ўдзельнічалі ў набажэнствах. Жыхары навакольных вёсак павінны былі з'яўляцца ў касцёл усёй сям'ёй, а з аддаленых - па аднаму ча-лавеку з дыма. Спецыяльна прызначаныя людзі складалі спісы адсутных на набажэнствах і споведзях. Ва ўладаннях Віленскага капітула існавала сістэ-ма штрафаў і пакаранняў за ненаведванне культавай установы (біццё, ту-рэмнае зняволенне, адпрацоўкі)1.

Меры прымусу, аднак, не былі ў стане да канца пераадолець рэлігійны індыферэнтызм. Так, візітатары Стрэшынскай воласці (Віленскі капітул) у 1788 г. адзначалі, што мясцовы "селянін нібы верыць у Бога, але "Ойча наш" і царкоўных запаведзей не ведае. У царкве ён рэдкі госць, але затое яго паста-янна можна бачыць у карчме". Інвентар маёнтка Брашэвічы за 1755 г. свед-чыць: "Маеццамноствалюдзей, якія нежадаюць спавядацца". Інвентар таго ж прыхода за 1799 г. канстатаваў, што шэраг прыхаджан "неахвотна звярта-юцца ў касцёл" і ксяндзу-плебану "няма каго навучаць асновам рэлігіі", няма перад кім выступаць у нядзельныя і святочныя дні2.

Формы традыцыйнай культуры сялян і мяшчан. У асяроддзі пра-цоўнага люду, для якога шляхі да пісьма і навукі былі закрыты панамі, не маглі з'явіцца пісьменнікі - ён жыў тады толькі вуснай народнай творчасцю. Фальклор адлюстроўваў усе бакі народнага жыцця: працоўную дзейнасць, узаемаадносіны з прыродай, бытавыя традыцыі, любоўную лірыку, падзеі сацыяльнага і палітычнага жыцця таго часу. Развіваліся як асноўныя фаль-

______________

1 Мараш Я.Н. Очерки истории экспансии католической церкви в Белоруссии XVIII века. 182-184,189.

2 Там жа. С. 185, 187.

 

 

клорныя жанры (эпас, песні, легенды, казкі), так і творы малога бытавога жанру: прымаўкі, прыказкі, прытчы, замовы, галашэнні, павер'і, анекдоты і інш. Многія з іх набывалі сацыяльнае гучанне: народ высмейваў у іх га-нарлівых шляхціцаў, хабарнікаў-суддзяў, шарлатанаў-лекараў, крыва-душнікаў-манахаў. Акрэсленую антыпрыгонніцкую накіраванасць мела та-гачасная народная казка, з якой паўставаў вобраз народнага заступніка.

Значнае месца ў вуснай народнай творчасці займала абрадавае песеннае мастацтва: песні каляндарнага і сямейнага цыклаў (калядныя, валачобныя, веснавыя, купальскія, жніўныя, хрэсьбінныя, вясельныя, калыханкі і інш.). Гэтыя творы з'яўляліся і самавыражэннем душы народа, яго радасцей і спа-дзяванняў, жыцця і вясковага побыту. Сярод вясельнага цыкла гэта, на-прыклад, адвечныя песні-скаргі на няўдалы жаночы лёс, песні з выразнай сацыяльнай скіраванасцю, у якіх проціпастаўляліся бедная і багатая нявесты. Салдацкія і казацкія песні былі прасякнуты болем за служылых людзей.

Распаўсюджаным фальклорным жанрам у другой палове XVIII ст. былі паданні. Народ склаў паданні пра веру ў Бога і бязбожжа, дзяка, папа, ксяндза, высокія ўчынкі і нізменныя чалавечыя рысы. Той час пакінуў шмат прыгодніцкіх апавяданняў, народных паданняў пра розныя саслоўі, пра-фесіі, народы (найбольш пра палякаў, "маскалёў" і "жыдоў"). Цыклы апавя-данняў стварыў народ пра вядомых асоб свайго часу: Караля Радзівіла, Станіслава Аўгуста Панятоўскага, Тадэвуша Касцюшку (напрыклад, "Станіслаў Аўгуст у Нясвіжы", "Трапіла каса на камень", "Як Радзівіл му-жыка розуму навучыў", "Як Радзівіл жыда правучыў")1. Народнае паданне аб паўстанні 1794 г., якое абапіралася на гарадскую беднату і сялянства, ад-люстравала той факт, што шляхту палохалі якабінскія заклікі левага крыла паўстанцаў: "Касцюшка заваяваў бы свет цэлы, жэб паны его слухаць хацелі, але паны як паны: гулялі, банкетавалі. Касцюшкі не слухалі, затым і Поль-шча прапала"2.

У народзе шырока бытавалі прыказкі і прымаўкі: гістарычныя, набож-ныя, забабонныя, пра стасункі падданых з панамі, хатняе, сямейнае, грама-дзянскае жыццё, на тэмы маралі, прыказкі гаротнікаў, земляробчыя пры-казкі, здзеклівыя парады, прымаўкі аратых, гандляроў і г.д. Сярод гістарыч-ных прыказак можна адзначыць наступныя:

 

"Як быў Сас, было хлеба з нас";.

"За Саса было хлеба і мяса";.

"Настаў Панятоўскі, стаў хлеб не такоўскі";.

"Нашы дзяды не зналі бяды, але ж унукі набраліся мукі";.

 

Сярод узораў тагачаснай народнай мудрасці прыказкі: "Ціхая свіння глыбока рые", "На чыім вазку едзеш, таму песеньку спявай", "Як пасцелеш, так і выспішся", "Жонку бяры далёка, а кароўку купляй блізка", "Пытайся не ў старога, а ў бывалага", "Доля прымацкая - сабацкая".

Своеасаблівы светапогляд простага селяніна, яго прыроднае і матэры-яльнае акружэнне адлюстроўвалі загадкі. У рэчышчы традыцыйнай міфапа-этычнай сімволікі створаны загадкі пра год, напрыклад: "Вылецела 12 галу-боў, села на 50 дубоў, знесла па 30 яец, кожнаму адно яйцо". Болынасць зага-дак дэманстравала талент народа ў будзённым жыцці бачыць дзівоснае, у простым - незвычайнае, у нерухомым - жывое: "У лесе сцята, у хлеве ўзята,

_______________

 

1 Federowski M. Jud bialoruski na Rusi Litewskiej. T. III. Cz. 2. Krakow, 1903. S. 6-9, 11.

2 Мальдзіс А.І. На скрыжаванні славянскіх традыцый: Літаратура Беларусі пераходнага перыяду (другая палавіна ХУІІ-ХУШ ст.). С. 218.

 

 

а на руках плача" (скрыпка), "Кручаны, мучаны па зямлі







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 1261. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Примеры решения типовых задач. Пример 1.Степень диссоциации уксусной кислоты в 0,1 М растворе равна 1,32∙10-2   Пример 1.Степень диссоциации уксусной кислоты в 0,1 М растворе равна 1,32∙10-2. Найдите константу диссоциации кислоты и значение рК. Решение. Подставим данные задачи в уравнение закона разбавления К = a2См/(1 –a) =...

Экспертная оценка как метод психологического исследования Экспертная оценка – диагностический метод измерения, с помощью которого качественные особенности психических явлений получают свое числовое выражение в форме количественных оценок...

В теории государства и права выделяют два пути возникновения государства: восточный и западный Восточный путь возникновения государства представляет собой плавный переход, перерастание первобытного общества в государство...

Методы анализа финансово-хозяйственной деятельности предприятия   Содержанием анализа финансово-хозяйственной деятельности предприятия является глубокое и всестороннее изучение экономической информации о функционировании анализируемого субъекта хозяйствования с целью принятия оптимальных управленческих...

Образование соседних чисел Фрагмент: Программная задача: показать образование числа 4 и числа 3 друг из друга...

Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.007 сек.) русская версия | украинская версия