Студопедия — Уключэнне зямель Усходняй Беларусі ў склад Расійскай імперыі
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Уключэнне зямель Усходняй Беларусі ў склад Расійскай імперыі






 

Стварэнне Барскай канфедэрацыі. Заканчэнне працы сейма 1767-1768 гг. азнаменавала, здавалася о, канчатковую перамогу Расійскай імпе-рыі па ўсталяванню яе панавання ў Рэчы Паспалітай. Але вырашэнне «дысідэнцкага пытання» праз амаль поўнае ўраўноўванне ў палітычных і канфесійных правах католікаў і некатолікаў несла ў сабе непрыкрыты канфлікт. Яшчэ не паспеў скончыць сваю працу сейм, як справа дайшла да адкрытага супраціўлення яго рашэнням.

29 лютага 1768 г. ва ўкраінскім мястэчку Бар спачатку невялікай групай людзей была абвешчана канфедэрацыя ў абарону каталіцкай веры і неза-лежнасці дзяржавы. На чале руху сталі Ю.Пуласкі і М.Красінскі. Барская канфедэрацыя пачалася з выступлення толькі польскай шляхты, нават ад-ной яе правінцыі - Малапольшчы.

У акце канфедэрацыі гаварылася аб «бяспраўным і беззаконным» аб-ранні на трон Станіслава Аўгуста з дапамогай расійскага войска. Звяртал ася ўвага на яго гвалты падчас павятовых сеймікаў і сейма 1767—1768 гг. Канфе-дэраты рашуча асуджалі арышт і высылку ў Расію сенатараў Рэчы Пас-палітай у пачатку працы таго ж сейма. Асаблівая ўвага звярталася на падпісанне «найгоршых і найшкадлівейшых трактатаў з дысідэнтамі»1.

_______________

 

1 Konfederacja Barska. Wybor tekstow. Krakow, 1928. S. 4.

 

 

Прынцыповай мэтай Барскай канфедэрацыі была абарона незалежнасці, /правядзенне Рэччу Паспалітай самастойнай знешняй і ўнутранай палітыкі, выгнанне чужаземных войскаў. У гэтым бачыўся, несумненна, яе пазітыўны і патрыятычны бок. Адначасова барычане рашуча выступілі ў абарону вяр-шынства каталіцкай царквы, шляхецкіх правоў пры ігнаравЯнні спачатку якіх^небудзь істотных дзяржаўных рэформаў. Пры гэтым трэба ўлічваць, што ідэалогія канфедэрацкага руху на даволі працяглым адрэзку часу яе існавання мянялася. Яна карэкціравалася ў залежнасці ад абставін часу, міжнароднай сітуацыі, змен у кіраўніцтве, але па сутнасці заставалася той жа.

Адзін з буйнейшых даследчыкаў гісторыі Барскай канфедэрацыі польскі гісторык У.Канапчыньскі сцвярджаў, што яна «была і засталася да канца» рухам шляхецкім у арганізацыі і практыцы. Канфедэрацыя была шляхецкай па духу, алёдалёка не шляхецкай паводле саслоўнай прыналеж-насці яе ўдзельнікаў. Даволі шырокі ўдзел у ёй узялі прадстаўнікі сялянства і мяшчанства. 3 таго факта, што шляхта змагла ўцягнуць у канфедэрацкі рух людзей ніжэйшых станаў, яшчэ не вынікала, што гэты рух меў цалкам дэ-макратычны напрамак ці агульнастанавы грамадскі характар. I сялянства, і мяшчанства, далучыўшыся да гэтага руху, пакуль што служыла інтарэсам шляхецкай Рэчы Паспалітай. Пашырэнне сацыяльнай базы канфедэрацыі пагражала змене яе сутнасці. Калі б было больш увагі да «паспольства», кан-федэрацыя магла б узняцца да паўстання і хаця б часткова стаць народным рухам.

Канфедэрацкі рух на беларускіх землях. Канфедэрацкі рух у ВКЛ, на беларускІРлітбускіх землях, таксама знайшоў сабе падтрымку, хаця развіваўся нераўнамерна і часам супярэчліва. У яго дзейнасці ў Беларусі можна вылучыць тры асноўныя этапы:1) 1768 г. 2) 1769—1770 гг 3) 1771 г.

Першыя канфедэрацкія аддзелы ў ВКЛ пачалі стварацца ў лСамойці, Браслаўскім, Ашмянскім, Наваградскім, Берасцейскім, Рэчыцкім паветах, Мсціслаўскім ваяводстве. Але падобна на тое, што прыклад Бару ў ВКЛ набіраў сілу перш за ўсё там, дзе дзейнічалі прыхільнікі вяртання саксон-скай дынастыі і дэтранізацыі (пазбаўлення трона) Станіслава Аўгуста.

У канцы верасня 1768 г. на сейміку ў Мядзелі да канфедэрацыі далучаец-ца ашмянская шляхта. Адначасова ўздымаецца частка шляхты Берасцей-скага ваяводства. Тут вылуЧыўся сваёй актыўнасцю А.Бянклеўскі, староста ляхавіцкі. 24 верасня ў лесе пад Пружанамі ён, сабраўшы да пяці соцень кан-федэраванай шляхты, быў абраны яе маршалкам. Пружанскія канфедэраты былі дастаткова добра ўзброены, мелі спецыяльную вопратку: чорныя кун-тушы (від верхняй вопраткі) з выявай чэрапа на левым баку і надпісам «Езус Марыя» - на правым. Аднак яны былі разбіты расійскімі войскамі ў пачатку кастрычніка пад Дзярэчынам.

У Браславе 7 верасня 1768 г. маршалкам павятовай канфедэрацыі стаў Аляксандр Тадэвуш Ваўжэцкі. 16 кастрычніка канфедэруецца і мсціслаўская шляхта на чале з харужымі М.Цеханавецкім і Г.Кл'ркорам, пад-каморым мсціслаўскім. У першыя дні кастрычніка М.Пац, стараста Зёлаўскі, арганізаваў у Наваградку ваяводскую канфедэрацыю. Першьія канфедэрацкія аб’яднанні былі няўстойлівьмі і пры неспрыяльных умовах мелі тэндэнцыю да самаліквідацыі.

Але галоўныя населеныя пункты беларускага краю - Менск, Пінск, Бе-расце, Слонім - фактычна амаль усе гарады заставаліся пад кантролем расійскіх войскаў. Усяго на тэрыторыі ВКЛ у 1768 г. знаходзілася да 6 тыс. расійскага войска. Сілы ж канфедэратаў былі спачатку надта малымі для ад-

 

 

крытага выступлення. Сказвалася і адсутнасць агульнага кіраўніцтва рухам.

Многія ў ВКЛ у пачатку канфедэрацкага руху глядзелі ў бок Нясвіжа. Ад пазіцыі самага магутнага магната, ваяводы віленскага К.Радзівіла залежала шмат. Гэта выдатна разумеў і расійскі пасол М. Рэпнін, па хадайніцтву якога ў Беларусі з'явіліся дадатковыя войскі Іх мэтай было адсячы канфедэраваныя ўскраіны ад Нясвіжа і выцесніць канфедэратаў за мяжу ва Усходнюю Прусію ці Курляндыю.

У пачатку абвяшчэння Барскай канфедэрацыі К.Радзівіл не хаваў сваіх сімпатый да яе. Тым больш што першапачаткова барычане хацелі менавіта яго запрасіць на пасаду свайго маршалка. К.Радзівіл абяцаў нават выставіць на службу канфедэрацыі 6 тыс. сваёй «надворнай міліцыі». Расійскім прадстаўнікам трэба было нейтралізаваць «пане Каханку». Тым больш што ў пачатку жніўня да Варшавы дайшлі чуткі аб сабраным пад Нясвіжам нібыта чатырохтысячным радзівілаўскім войску, якое было гатова далучыцца да канфедэратаў.

Таму да Нясвіжа пачалі сцягвацца дадатковыя расійскія войскі, каб рас-сеяць «радзівілаўшчыкаў». У гэты ж час у Нясвіж да Радзівіла прыехалі кан-федэрацкія маршалкі з паветаў (Пац, Жэвускі, Бянклеўскі, Лапацінскі, Ко-зел) з мэтаю заахвоціць яго далучыцца ці нават узначаліць канфедэрацыю ў ВКЛ.

10 кастрычніка 1768 г. расійскі аддзел быў атакаваны каля в.Лань пад Нясвіжам ашмянскімі канфедэратамі пад камандаваннем Козела і радзівілаўскай міліцыяй. У выніку расійскі атрад вымушаны быў адступіць да Міра. Але гэты поспех не натхніў, а напалохаў уладара Нясвіжа. 13 каст-рычніка, калі прыйшоў загад аб сцягванні расійскіх войскаў пад Нясвіж, К.Радзівіл у пісьмовай форме папрасіў у расійскага камандавання праба-чэння за сутычку пад Ланню і заявіў аб сваёй поўнай пакорлівасці.

Паводзіны Радзівіла можна было растлумачыць асаблівасцямі яго ха-рактару, але яшчэ болын матэрыяльнымі інтарэсамі. Якраз у гэты час спецы-яльная камісія вырашала пытанне аб вяртанні яму канфіскаваных у 1764 г. уладанняў, выплаце мільённых пазык. М.Рэпнін быў упэўнены, што К.Радзівіл «па п'янаму гаварыць будзе што захоча, але сваім мільёнам шко-ды не зробіць».

Капітуляцыя К.Радзівіла вылілася ў тое, што ў нясвіжскі і слуцкі замкі былі ўведзены расійскія гарнізоны. Некалькі тысяч радзівілаўскай «міліцыі» ў складзе апошніх ардынацкіх харугваў (нясвіжскай і слуцкай), нягневіцкіх, слуцкіх і капыльскіх казакаў былі распушчаны - «пайшлі сеяць грэчку па засценках». Радзівілу ўдалося захаваць «для аховы ўладанняў» 560 чалавек дворскай міліцыі. Пры гэтым да гонару «пане Каханку» трэба дадаць, што ён катэгарычна адмовіўся выдаць на высылку ў Смаленск М.Паца і іншых канфедэрацкіх маршалкаў. К.Радзівіл даў прысягу аб безу-моўным недалучэнні да канфедэрацкага руху ўзамен на захаванне фартэ-цый з артылерыяй і зброяй у Слуцку і Нясвіжы.

Наступным этапам у фарміраванні канфедэрацкага руху ў Беларусі і Літве стала ўтварэнне Генеральнай канфедэрацыі ВКЛ. Лічыцца, што гэты цэнтральны орган пгГкіраушцтву канфедэрацкі'м рухам на белару-ска-літоўскіх землях быў створаны 5 жніўня 1769 г. у Словіках (Жамойць). Генеральным маршалкам быў абраны М. Пац. Акт 1 маніфест словікаўскай канфедэрацыі ствараўся пры ўдзеле французскага публіцыста М.Бадо. У адрозненне ад барскага акта ў дакументах літвінскіх канфедэратаў не было вострых нападак на караля, рэформы і дысідэнтаў.

 

 

Прыкметнай з'явай 1769 г. стаў дыверсійны рэйд летам—у пачатку во-сені па Беларусі канфедэратаў на чале з братамі Казімірам і Францішкам Пуласкімі. Першы раз канфедэраты пасля выхаду ў чэрвені з Люблінскага ваяводства прайшлі па маршруту Берасце-Ваўкавыск-Слонім-Дзятлава. Падчас рэйду колькасць аддзелу Пуласкіх павялічылася з 1 да 4 тыс. чала-век, была адноўлена дзейнасць пяці павятовых канфедэрацый. Найболын значнай падзеяй гэтага рэйду стаў бой пад Слонімам 12 ліпеня 1769 г. з расійскім атрадам. Канфедэраты здолелі ўтрымацца і прадоўжыць свой рэйд. Але з-пад Дзятлава, з-за таго, што ім пагражала акружэнне перавыша-ючымі сіламі, яны павярнулі назад і праз Дзярэчын, Волпу і Лунна вышлі на Падляшша.

Другі рэйд пад камандаваннем братоў Пуласкіх на Беларусь адбыўся ў верасні таго ж года. Канфедэраты мелі намер дайсці да Кобрына, ажывіць канфедэрацкі рух на Піншчыне з дапамогай пінскага маршалка Арэшкі. Ад-нак намеры іх былі пастаўлены пад сумненне з'яўленнем на тэатры баявых дзеянняў расійскага атрада пад камандаваннем А.Суворава. 13 верасня пад в.Арэхава каля аднайменнага возера адбыўся бой. 3 абодвух бакоў у ім удзельнічалада 1200чалавек. Змаганне было зацятым. Калі стала цямнець, а лёс бою так і не быў вырашаны, Сувораў аддаў загад запаліць з гармат в.Арэхава, каб пайсці ў апошнюю атаку на пазіцыі канфедэратаў, пакуль не сцямнела. У выніку аддзел Пуласкіх не вытрымаў болын рашучых дзеянняў расійцаў і вымушаны быў адступіць у кірунку Владавы.

Некаторыя літвінскія канфедэраты, у тым ліку і М.Пац, паставіліся да рэйдаў Пуласкіх нават з некаторым падазрэннем, бо бачылі ў іх спробу ўзна-чаліць рух у ВКЛ. Дарэчы, першы рэйд Пуласкіх стымуляваў у пэўным сэн-се ўтварэнне Генеральнай канфедэрацыі ВКЛ, у склад якой «каранякаў» (палякаў) спецыяльна не дапусцілі.

31 кастрычніка 1769 г. у Цешыне адбылося аб'яднанне кароннай і літвінскай канфедэрацый у Генеральную канфедэріадшо^двухнарбдаў». Спачатку яе ўзначальваў М.Красіііскі, маршалак кароннай канфедэрацыі, але ў час яго адсутнасці абавязкі выконваў М.Пац. Апошні адначасова з'яўляўся старшынёй Найвышэйшай Рады, у склад якой уваходзілі ўсе мяс-цовыя маршалкі. Гэта выклікала незадаволенасць вялікай часткі каронных маршалкаў, якія ўбачылі ў гэтым верхавенства ВКЛ над Полынчай.

Разам з М.Дацам адным з фактычных кіраўнікоў аб'яднанай канфедэра-цыі, штаб-кватэра якой размяшчалася на аўстрыйскай тэрыторыі, быў другі літвін І.Богуш. Ён належаў да той нешматлікай часткі кіраўнікоў Барскай канфедэрацыі, якія не толькі прызнавалі неабходнасць рэформаў, але імкнуліся да іх ажыццяўлення. У сувязі з гэтым у Францыю да абата Маблі і Ж.-Ж. Русо быўнакіраваны іх прадстаўнік кухмістр ВКЛ М. Вяльгорскі, каб у прыватнасці высветліць меркаванні знакамітых французаў наконт сітуацыі ў Рэчы Паспалітай. Кіраўніцтва Францыі, занепакоенае ўзрастаннем уплыву Расіі ў Рэчы Паспалітай, з 1770 г. пачало аказваць барскім канфедэ-ратам фінансавую дапамогу, прысылаць дзесяткі афіцэраў-інструктараў, сярод якіх галоўную ролю адыгрываў палкоўнік Ш.Дзюмур'е.

Кіраўніцтва Барскай канфедэрацыяй імкнулася ўвогуле заручыцца міжнародным прызнаннем, дабіцца дыпламатычнай і фінансавай пад-трымкі ў Вене, Стамбуле, Дрэздэне, Рыме. Найбольш вядомая з такіх спроб -«місія» М. Вяльгорскага ў Парыж у пачатку 1769 г. Дабіваючыся ад Францыі дапамогі канфедэрацкаму руху, ён адначасова выклаў і адно з галоўных па-жаданняў барычан: дэтранізацьія Станіслава Аўгуста.

 

 

12 кастрычніка 1770 г. М.Пац абвясціў «акт бескаралеўя» і маніфест, накіраваны супраць Чартарыскіх. «Генеральнасць» (кіраўніцтва Барскай канфедэрацыі) прадставіла ў іх Станіслава Аўгуста Панятоўскага як «ня-прошанага госця, узурпатара і тырана» і фактычна заклікала кожнага пат-рыёта да пазбаўлення яго жыцця. У ноч з 3 на 4 лістапада 1771 г. у Варшаве канфедэратамі была ажыццёўлена няўдалая спроба выкрадання манарха, падчас якой яго ледзь не забілі. Каралеўскі двор і сам Станіслаў Аўгуст змаглі выкарыстаць гэты факт перад еўрапейскімі дварамі для дыскрэдыта-цыі палітыкі барскіх канфедэратаў.

Новы і апошні этап канфедэрацкага руху наступіў для Беларуі і Літвы ў 1771 г. Нарэшце вырашыў далучыцца да канфедэрацыі вялікі гетман ВКЛ Міхал Казімір Агінскі разам з больш за 2 тыс. рэгулярнага войска.

Расійскі пасол К. фон Сальдэрн, даведаўшыся аб намерах гетмана, аддаў загад атраду пад камандаваннем палкоўніка Албычава заблакіраваць яго з войскам у Целяханах. Потым меркавалася прапанаваць капітуляцыю, а са-мога гетмана пад арыштам накіраваць у Варшаву. Але М.Агінскі змог апя-рэдзіць падзеі. Ён першым 6 верасня 1771 г. атакаваў расійскія войскі пад в.Бездзеж, у выніку чаго Албычаў загінуў, а яго атрад цалкам трапіў у палон. 7 верасня гетман выдаў у мястэчку Хомск маніфест аб далучэнні рэгулярна-га войска ВКЛ да канфедэрацыі.

Перамога пад Бездзежам атрымала шырокі розгалас, асабліва на фоне амаль поўнай адсутнасці якіх-небудзь значных поспехаў у канфедэратаў. Далучэнне да яе вялікага гетмана ВКЛ будзіла надзею, магчыма, апошнюю, на пашырэнне канфедэрацкага руху за кошт беларускіх зямель. У Дрэздэне нават хадзілі чуткі, што і атрады Суворава нібыта разграміў Агінскі, а сам Сувораў забіты.

Пасля перамогі пад Бездзежам невялікае войска М.Агінскага накірава-лася на Клецк. 3-пад Клецка была арганізавана спроба ўзяць Нясвіж, але пасля некалькіх гадзін штурму канфедэраты вымушаны былі адысці. Гэтак

 

 

жа беспаспяхова закончылася іх спроба вызваліць Слуцк. Пасля гэтага вой-ска гетмана, якое павялічылася да 3 тыс. чалавек, накіравалася на захад. У ноч з 22 на 23 верасня канфедэраты спыніліся ў мястэчку Сталовічы.

Незадоўга перад гэтым на сустрэчу з Агінскім з-пад Любліна імклівым маршам праз Коцк, Міжрэчча, Белую, Берасце, Косава, Слонім, Палонку рушыў А.Сувораў. Ноччу 23 верасня ён атакаваў Агінскага нечакана, адразу з маршу. Канфедэраты, захопленыя знянацку, не змаглі аказаць арганізава-нага супраціўлення і былі разгромлены. Сам гетман і частка яго войска змаглі вырвацца з мястэчка. У Сталовічах жа засталося да тысячы забітых, параненых і палонных канфедэратаў.

Апошні год дзеяння Барскай канфедэрацыі ў Беларусі адзначаны ды-версійным рэйдам на чале з С.Касакоўскім. Ён стаў адной з самых значных і гучных падзей часоў канфедэрацыі.

Рэйд пачаўся з Жамойці ў пачатку чэрвеня 1771 г. Адметнайрысай гэтай акцыі на ўсім яе працягу стала тое, што яго кіраўнікі імкнуліся абаперціся на больш шырокія колы насельніцтва ВКЛ. Сам С.Касакоўскі апранаўся ў ся-лянскі ўбор, на простай брычцы перабіраўся ад мястэчка да мястэчка, абмінаючы заможную службовую шляхту, збіраючы ў свае аддзелы дроб-ных шляхціцаў, нават цыган і яўрэяў1. Канфедэраты рабавалі ўладанні сваіх праціўнікаў, не грэбуючы часам і касцёльнай маёмасцю. Пры гэтым пра-водзіўся пастаянны набор у аддзелы новых людзей - чаляднікаў, парабкаў. Найбольш радыкальна настроеныя паплечнікі С.Касакоўскага, такія, як На-вамейскі, крытыкуючы шляхецкіх добраахвотнікаў, гаварылі, што «шляхта каналья, пры сутычках здраджвае і ўцякае. Мужык вось жаўнер, вось брат мой...»2

Адначасова ішоў працэс аднаўлення старых ці ўтварэння новых канфе-дэрацый. 17 ліпеня 1771 г. аднавілася Браслаўская канфедэрацыя на чале з войскім А.Ваўжэцкім і падкаморычам Я.Мірскім. 17 жніўня 1771 г. Каса-коўскі абвясціў маніфест супраць расійскага пасла Сальдэрна і яго памага-тых, да якіх ён залічваў усіх гродскіх і земскіх суддзяў, іншых ураднікаў з маршалкам Галоўнага трыбунала ВКЛ. Галоўнай мэтай сваіх дзеянняў ён вызначыў выгнанне за межы ВКЛ акупантаў. Аднак Касакоўскі дзейнічаў самастойна і нават не спрабаваў устанавіць кантакты, напрыклад з гетманам М.Агінскім.

У сярэдзіне жніўня аддзелы С.Касакоўскага з'явіліся пад Лынтупамі і Кабыльнікам. Яны ішлі праз Мядзел і Даўгінава, потым выйшлі наРадаш-ковічы, Заслаўе і 30 жніўня канфедэраты з'явіліся ў Менску. Перад гэтым пад Заслаўем адбыўся бой з атрадам палкоўніка Табулава. У Менску была арганізавана павятовая канфедэрацыя. Па дарозе канфедэраты канфіскоўвалі маёмасць, выбіралі падаткі на патрэбы свайго войска. С.Ка-сакоўскі, падпісваючыся «грамадзянін ВКЛ», 28 жніўня даў распіску Ра-дашковіцкаму кагалу аб забранні дзвюх выплат («рат») яўрэйскага пага-лоўнага ў суме 4405 злотых, 11 верасня - менскаму кагалу аб забранні 3164 злотых3.

Полымя канфедэрацкага руху ахапіла значную частку Беларусі. На Меншчыне, у Рэчыцкім павеце рух узначальвалі галоўным чынам падстаро-ста рэчыцкі Я.Юдыцкі і павятовы маршалак Халецкі. Яшчэ да з'яўлення С.Касакоўскага ў пачатку верасня там сабралася 1200 чалавек сканфедара-

______________

 

1 Konopczynski W. Konfederacja Barska. Warszawa, 1938. T. 2. S. 111.

2 Там жа. S. 124.

3 НГАБ, ф.1727, в. 1, спр. 16, с. 276, 278, 858, 860.

 

 

ванага войска і добраахвотнікаў, у тым ліку 300 гусараў, якія ішлі на злучэн-не з гетманам Агінскім.

Падчас рэйду С.Касакоўскага здараліся і спробы арганізацыі антыкан-федэрацкіх акцый. Напрыклад, у Полацкім ваяводстве пад старшынствам уніяцкага полацкага арцыбіскупа Я.Смагаржэўскага частка шляхты ўзброілася і рыхтавалася да самаабароны. Напалоханыя радыкалізмам С.Касакоўскага, яны казалі, што «разбуральнікаў чужых сюды не пусцім, а сваіх дашчэнту знішчым, бо інакш гультайства, рамеснікі, асуджаныя, па-рабкі скуру з нас здзіраць будуць».

Войска канфедэратаў у пачатку верасня папоўнілася добраахвотнікамі з розных месцаў Беларусі і павялічылася больш чым у тры разы і налічвала да 4 тыс. чалавек1. Расійскія вайсковыя ўлады ў ВКЛ пастаянна падкрэслівалі, што яно па-ранейшаму складалася з «найгоршай галоты: конюхаў, фурма-наў, слуг, парабкаў...» Паўсюдна на сваім шляху «касакоўшчыкі» ўціскалі сваіх ворагаў, найбольш актыўным палілі маёнткі ці наводзілі на іх сялянст-ва. На аддзелы С.Касакоўскага з розных бакоў пастаянна насядалі расійскія атрады. Адыходзячы ад непрыяцеля, канфедэраты бурылі масты, пераразалі шляхі камунікацый, абцяжарвалі фуражыраванне і харчовае забеспячэнне, перахоплівалі кур'ераў, вялі разведку.

Канфедэрацкае войска С.Касакоўскага, рухаючыся ўздоўж усходняга берага Бярэзіны, дайшло да Стрэшына над Дняпром. Адсюль частка канфе-дэратаў пад камандаваннем ротмістра Пашкевіча накіравалася за Днепр пад Гомель, другая - пад камандаваннем капітана Рацэна - у Мсціслаўскае вая-водства, дзе і было разбіта. Аддзел на чале з Ю.Юдыцкім рушыў на Мазыр. Канфедэраты тым самым імкнуліся адцягнуць у розныя бакі расійскае войска.

Сам С.Касакоўскі дзейнічаў са сваімі асноўнымі сіламі паміж Чачэр-скам, Магілёвам і Шкловам. Аддзелы канфедэратаў нават перайшлі расійска-літвінскую мяжу і рухаліся ў кірунку да Смаленска, але вымушаны былі вярнуцца назад. 14 верасня пад Старым Быхавам С.Касакоўскі даў бой, пасля чаго змог вырвацца з атачэння і накіраваўся ў Віцебскае ваяводства, адкуль, пераправіўшыся праз Дзісну, увайшоў у Курляндыю. 12 каст-рычніка 1771 г. у Купішках С.Касакоўскі выдаў свой апошні зварот да «абы-ваталяў» ВКЛ. Пасля гэтага канфедэрацкія аддзелы, ратуючыся ад пагоні расійскага войска, перайшлі ў Мазовію, маючы яшчэ ў сваім складзе да дзвюх з паловай тысяч чалавек.

Рэйд С. Касакоўскага па сваіх маштабах і глыбіні стаў выключнай з'явай у гісторыі Ба^сканканфедэрацыі ў Беларусі. Ён адцягнуў на сябе значную частку расійскага войска, прывёў да часовага ажыўлення асяродкаў канфе-дэрацыі, але не быў узгоднены і звязаны з дзеяннямі гетмана М. Агінскага, у выніку чаго страціў сваю эфектыўнасць. Рэйд С.Касакоўскага, выступленне М.Агінскага былі апошнімі ўсплёскамі заціхаючай хвалі канфедэрацкага руху ў Беларусі.

Канфедэрацкая вайна разам з інтэрвенцыяй Расійскай імперыі 1768—1772 гг. прынесла цяжкія спусташэнні Рэчы Паспалітай, якая перад гэтым імкнулася выйсці з крызісу. Яна каштавала больш чым 60 тыс. жыц-цяў яе ўдзельнікаў2. Каля 5 тыс. палонных трапіла на выгнанне ў Сібір. Бар-ская канфедэрацыя аслабіла дзяржаву і тым самым дала зачэпку будучым краінам-падзельшчыцам Рэчы Паспалітай для пашырэння ў Еўропе перака-

_______________

 

1 Konfederacja Barska w dokumentach…, S. 142.

2 Dyaryusz Seymu ordynaryjnego…[1776], Warszawa, 1776. S. 31.

 

 

нання, што "польская анархія" цалкам невылечная. Барская канфедэрацыя стала прадвесцем першага падзелу дзяржавы.

Першы падзел Рэчы Паспалітай. Скарыстаць слабасць Рэчы Пас-палітай першай вырашыла АДстоьія, захапіўшы яшчэ ў 1769 і 1770гг. частку Паўднёвай Польшчы. Прусія таксама пад умовай "санітарнага кардону" ў 1770 г. акупавала частку Паўночнай Польшчы так "зваттых "Прусаў Каралеўскіх" і актыўна штурхала Расійскую імперыю да падзелу Рэчы Паспалітай. Кацярына II спачатку, не жадаючы дзяліцца з кім-небудзь яшчэ
фактычным панаваннем ва ўсёй дзяржаве, вымушана была саступіць.

Перагаворы паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй, якія ішлі на працягу 1771 г., завяршыліся ў Пецярбургу падпісаннем 5 жніўня 1772 г. трохбаковага пагаднення. У ім былі вызначаны памеры тэрытарыяльных набыткаў. Расія заняла паўночна-ўсходнюю Беларусь з Полацкам, Віцебскам, Мсціславам і частку Інфлянтаў плошчаю ў 92 тыс. км2 з 1 млн 300 тыс. насельніцтва. Прусія атрымала тэрыторыю з гарадамі Холмам, Мальбаркам, Вармію, частку Куяў і Вялікаполыпчы - разам 36 тыс. км2 з 580 тыс. насельніцтва. Аўстрыя набыла польска-ўкраінскія землі на поўдзень ад верхняй Віслы, Падолію, частку Валыні з гарадамі Тарнопаль, Пярэмышль і Львоў - усяго 83 тыс. км2 з 2 млн 650 тыс. насельніцтва.

Агульным матывам падзелу ў трактатах з'явіліся анархія ў Рэчы Пас-палітай, што пагражала спакою суседзяў, і неабходнасць захавання такой формы дзяржаўнасці і кіравання, якая б задавальняла падзельшчыкаў. Пасля ратыфікацыі трактатаў у Вене, Берліне і Пецярбургу былі выпушчаны спецыяльныя памфлеты. Яны павінны былі гістарычна "абгрунтаваць" пра-вамоцнасць захопу ў Рэчы Паспалітай яе зямель.

Для надання "законнасці" сваім дзеянням і пад пагрозай ужыць сілу і выставіць яшчэ болын жорсткія прэтэнзіі тры дзяржавы запатрабавалі склікання надзвычайнага сейма, які павінен быў ухваліць падзел. Станіслаў Аўгуст у пачатку 1773 г. звярнуўся да некаторых еўрапейскіх манархаў і папы рымскага з просьбай выступіць у абарону Рэчы Паспалітай. Але да-рэмна. Ніхто не хацеў звязвацца з аб'яднанай сілай Расіі, Прусіі і Аўстрыі.

Надзвычайны сейм павінен быў пачаць работу 19 красавіка 1773г.у Варшаве. Паслы на ягоадбеларуска-літоўскіх зямель абіраліся на павятовых сейміках 22 сакавіка. У большасці пасольскіх інструкцый утрымлівалася пажаданне не пагаджацца на адлучэнне ад Рэчы Паспалітай яе тэрыторый. Але многія паслы на гэты сейм былі абраны ў сітуацыі непрыкрытага ціску з боку акупацыйнага расійскага войска, подкупу і шантажу з боку пас-ланнікаў Расіі, Прусіі і Аўстрыі.

Па запланаванаму ў Пецярбургу сцэнарыю перад пачаткам работы сей-ма павінна была ўтварыцца канфедэрацыя з ліку лаяльных да падзелу пас-лоў і сенатараў на чале з кухмістрам каронным А. Панінскім. Гэта давал а маг-чымасць прымаць рашэнні на сейме ў выпадку далучэння яго да канфедэра-цыі большасцю галасоў. Так, магчыма, першы раз у гісторыі свайго існаван-ня права "ІіЬегат уег,о" магло адыграць станоўчую ролю ў жыцці дзяржавы. Але праз сеймавую канфедэрацыю, якая і ўтварылася 16 красавіка, яго дзе-янне было заблакіравана.

Расійскі пасол Штакельберг, прускі пасол Бенуа і аўстрыйскі пасол Рэвітцкі былі ўпэўнены ў поспеху. Але ў дзень адкрыцця з рашучым пратэ-стам супраць абрання маршалкам сейма А.Панінскага як непрыкрытага расійскага агента выступіла невялікая група паслоў. На чале яе былі паслы ад Наваградскага ваяводства Тадэвуш Рэйтан і Самуэль Корсак, ад Менска-

 

 

га - Станіслаў Багушэвіч. Знешне іх пратэст насіў фармальны характар. Яны пратэставалі супраць спробы пераўтварыць сейм у канфедэрацкі, хаця пра гэта нічога не гаварылася ў перадсеймавых каралеўскіх універсалах, накіраваных на павятовыя пасольскія сеймікі. Па закону гэты сейм павінен быў праводзіцца ў Беларусі, у Гародні (з 1673 г. кожны трэці сейм Рэчы Пас' і палітай павінен быў праводзіцца там), ане ў Варшаве. На самай жа справе кож-ны з прысутных, а асабліва паслы трох дзяржаў разумелі: справа ідзе аб зрыве сейма і недапушчэнні зацвярджэння падзелу.

Т.Рэйтан і яго двое сяброў 38 гадзін не пакідалі залу пасяджэнняў, каб не дапусціць абрання А.Панінскага, не паддаючыся ні на пагрозы, ні на подкуп. Але пасля таго, як 21 красавіка кароль Станіслаў Аўгуст, а разам з ім і астатнія паслы далучыліся да канфедэрацыі, яны вымушаны былі спыніць супраціўленне, аднак удзелу ў працы сейма не бралі.

Пасля гэтага работа сейма пайшла амаль без перашкод. Каб пазбегнуць небяспекіўзбуджэннядэбатаўнасейме, Штакельбергі Панінскі, абраны ўсё ж маршалкам, звярнуліся да ўжо апрабаванага метаду - прызначэння "дэлегацыі" для выпрацоўкі дагавораў з Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй. У яе склад увайшлі ў асноўным прыхільнікі Расіі. 29 верасня 1773 г. "дэлегацыя" падпісала трактаты, тым самым адмовіўшыся ад насільна адабраных зямель, пасля чаго на наступны дзень, 30 верасня, іх зацвердзіў кароль і прыняў сейм.

Такім чынам, была выканана галоўная задача, дзеля якой і склікаўся сейм у 1773г, Але другая задача – выпрацоука мерапрыемстваў, якія б маглі “супакоіць” Рэч Паспалітую, засталася нявыкананай. У сувязі з неабходнас-цю падрыхтоўкі і прыняцця некаторых праектаў рэформаў дзяржаўнага ладу і іншых рашэнняў сейм некалькі разоў працягваў сваю работу.

Сеймавая “дэлегацыя” працавала далей пад наглядам Штакельберга. Яна павінна была ў першую чаргу распрацаваць такую форму кіравання дзяржавай, якая б адпавядала інтарэсам Расійскай імперыі і гарантавала б падпарадкаванасць Рэчы Паспалітай.

“Дэлегацыя” пацвердзіла і дапоўніла “кардынальныя правы”1768 г. Ад-нак тыя іх артыкулы, якія тычыліся дысідэнтаў, былі зменены ў бок абмежа-вання. У прыватнасці, дысідэнты зноў былі пазбаўлены права атрымліваць сенатарскія і міністэрскія пасады. На сеймах у якасці паслоў дазвалялася быць толькі тром дысідэнтам: двум ад Польшчы і аднаму з ВКЛ.

Расійскай імперыі і польска-літвінскаму магнацтву было выгадным устанаўл енне ў Рэчы Паспалітай такога ладу, які б да пэўнай ступені звязваў караля і рабіў залежным яго як ад Кацярыны II, так і ад феадальнай алігархіі. Антыкаралеўская апазіцыя і расійскі пасол патрабавалі ўтварэння пры ка-ралю Пастаяннай Рады, якая б выконвала функцыі цэнтральнай выка-наўчай ўлады. У сакавіку 1775 г. у выніку працяглага абмеркавання было прынята рашэнне аб утварэнні Пастаяннай Рады. Яна павінна была скла-

 

 

дацца з 18 сенатараў і 18 паслоў, якіх выбіралі на два гады, з падзелам на пяць дэпартаментаў: замежных спраў, паліцыі, вайсковага, справядлівасці і скар-бу. На чале дэпартаментаў павінны былі стаяць адпаведныя міністры. Стар-шынёй Рады прызнаваўся кароль. Пры гэтым яго паўнамоцтвы, напрыклад, у прызначэнні на вызначаныя пасады абмяжоўваліся: кароль мог выбіраць аднаго з трох прапанаваных кандыдатаў.

Рада была адказнаю перад сеймам і трымала справаздачу перад ім праз кожныя два гады. Нягледзячы на першапачатковыя планы яе пра-екціроўшчыкаў і дзякуючы старанням Станіслава Аўгуста, Пастаянная Рада паступова станавілася дзейсным органам выканаўчай улады. Тым не менш яе востра крытыкавалі праціўнікі караля за праявы "манаршага абсалютызму", а для патрыётаў Рада была сімвалам расійскага ўціску - "паста-яннай здрадай".

Адной з самых важных спраў падзельнага сейма, як паказаў час, стала за-снаванне ў межах дзяржаўных рэформаў Рэчы Паспалітай Адукацыйнай камісіі. Янабылаўтворанапапрапановепадканцлера ВКЛ І.Храптовіча і са згоды паслоў 14 кастрычніка 1773 г.

У адрозненне ад іншых камісій, напрыклад вайсковай ці скарбовай, Адукацыйная камісія ў далейшым дзейнічала аўтаномна і не падпарадкоўвалася Пастаяннай Радзе, а толькі каралю. Яна павінна была складацца з васьмі асоб, абіраемых на шэсць гадоў. Адукацыйная камісія стала ў будучым, па-сутнасці, першым міністэрствам асветы ў Еўропе. Пад яе кіраўніцтвам у далейшым адбылася рэформа сярэдняй і вышэйшай адукацыі ў духу ідэй асветніцтва.

 

 







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 1236. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Условия приобретения статуса индивидуального предпринимателя. В соответствии с п. 1 ст. 23 ГК РФ гражданин вправе заниматься предпринимательской деятельностью без образования юридического лица с момента государственной регистрации в качестве индивидуального предпринимателя. Каковы же условия такой регистрации и...

Седалищно-прямокишечная ямка Седалищно-прямокишечная (анальная) ямка, fossa ischiorectalis (ischioanalis) – это парное углубление в области промежности, находящееся по бокам от конечного отдела прямой кишки и седалищных бугров, заполненное жировой клетчаткой, сосудами, нервами и...

Основные структурные физиотерапевтические подразделения Физиотерапевтическое подразделение является одним из структурных подразделений лечебно-профилактического учреждения, которое предназначено для оказания физиотерапевтической помощи...

Классификация потерь населения в очагах поражения в военное время Ядерное, химическое и бактериологическое (биологическое) оружие является оружием массового поражения...

Факторы, влияющие на степень электролитической диссоциации Степень диссоциации зависит от природы электролита и растворителя, концентрации раствора, температуры, присутствия одноименного иона и других факторов...

Йодометрия. Характеристика метода Метод йодометрии основан на ОВ-реакциях, связанных с превращением I2 в ионы I- и обратно...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия