Студопедия — Утварэнне і развіццё Вялікага Княства Літоўскага ў пачатку ХІІІ – сярэдзіне XIV стст.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Утварэнне і развіццё Вялікага Княства Літоўскага ў пачатку ХІІІ – сярэдзіне XIV стст.






У сярэдзіне ХІІІ ст. у Панямонні, на балта-ўсходнеславянскім сумежжы пачалося фарміраванне новай дзяржавы – Вялікага княства Літоўскага. Назва княства звязана з тым, што першыя князі былі выхадцамі з балцкага племені літва. Назва “Літва” ўпершыню ў пісьмовых крыніцах узгадваецца пад 1009 г. у запісах нямецкага горада Кведлінбурга. У “Аповесці мінулых часоў” першая згадка Літвы датуецца 1040 г., калі кіеўскі князь Яраслаў Мудры заваяваў землі Літвы і прымусіў яе плаціць даніну Кіеву.

Па пытанні месцазнаходжання летапіснай Літвы ў сучаснай гістарычнай навуцы вядуцца дыскусіі. Па меркаванні літоўскіх даследчыкаў і польскага гісторыка Г. Лаўмянскага, летапісная Літва размяшчалася ва ўсходняй частцы сучаснай Літоўскай рэспублікі. Беларускі гісторык М. Ермаловіч змяшчаў Літву ХІІ – ХІІІ стст. у Верхнім Панямонні на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў прасторы паміж Маладзечна, Наваградкам, Слонімам і Менскам. Больш слушным з’яўляецца меркаванне, што летапісная Літва размяшчалася на тэрыторыі сучасных усходнелітоўскіх і суседніх паўночна-заходніх беларускіх зямель (А. Краўцэвіч, В.Насевіч).

У этнічным сэнсе літва ўяўляла сабой адзін са шматлікіх балцкіх народаў, побач з яцвягамі, прусамі, жамойтамі, латгаламі і інш. Балты па ўзроўні свайго грамадскага развіцця адставалі ад усходніх славян. У ХІІ – пачатку ХІІІ ст. яны перажывалі працэс распаду родаплемянных адносін і пераходу да класавага грамадства. У літоўскіх плямён ужо існавала сацыяльная і маёмасная няроўнасць. На чале грамадства стаялі племянныя князі – кунігасы. Яны жылі ў сядзібах сярод сваіх дружыннікаў і рабоў, праводзілі зіму ў зборы даніны, а лета – у набегах на суседзяў. Мелася родавая знаць, якая валодала ўмацаванымі дварамі з чэляддзю. Маючы добрых баявых коней і ўзбраенне, у час паходаў арыстакраты стваралі грозную літоўскую конніцу. Просты люд сумяшчаў абавязкі земляробаў і воінаў. Да шлюбу кожны з іх лічыў справай гонару паўдзельнічаць у паходах пад кіраўніцтвам правадыра. Паходы мелі грабежніцкі характар і з’яўляліся адной з крыніц назапашвання багаццяў літоўскай знаці. Такім чынам, літва знаходзілася на стадыі ваеннай дэмакратыі, якая папярэднічала ўзнікненню дзяржавы. Якраз на пачатку XIII ст. набегі літвы набылі асабліва актыўны характар, ахапілі прастору ад Валыні да Наўгародскай зямлі. Так, у 1225 г. літоўская раць дасягнула Таржка (больш за 500 кіламетраў ад Літвы!). Трэба адзначыць, што ваяўнічы рух літвы быў скіраваны за межы Панямоння, якое з’яўлялася рэгіёнам балта-славянскага супрацоўніцтва.

Усходнеславянскія землі ў ХІІ – першай палове ХІІІ ст. знаходзіліся ў стадыі феадальнай раздробленасці. Шматлікія князі з роду Рурыкавічаў падзялілі свае ўладанні на невялікія княствы, абароназдольнасць якіх была невысокай. Аднак час раздробленасці быў часам эканамічнага росквіту. Рост вытворчых сіл, умацаванне феадальных адносін, паглыбленне грамадскага падзелу працы, развіццё гандлю садзейнічалі пераадоленню адасобленасці княстваў, рыхтавалі глебу для кансалідацыі. У гістарычнай перспектыве раздробленасць павінна была завяршыцца новым аб’яднаннем усходнеславянскіх земляў.

Такім чынам, супалі дзве тэндэнцыі: дзяржаваўтваральніцкая ў балтаў і імкненне да кансалідацыі ў заходніх землях Русі. Аднак рэалізаваліся гэтыя тэндэнцыі ў сярэдзіне ХІІІ ст. пад уплывам знешнепалітычнай прычыны – небяспекі з боку крыжакоў і мангола-татар.

Пачатак утварэнню ВКЛ паклаў саюз, які быў заключаны паміж панямонскім горадам Наваградкам і мацнейшым літоўскім кунігасам Міндоўгам. Наваградак стаў цэнтрам аб’яднання зямель Верхняга і Сярэдняга Панямоння, таму што займаў выгоднае геапалітычнае становішча (знаходзіўся далёка ад шляхоў паходаў крыжакоў і мангола-татар), з’яўляўся значным цэнтрам рамяства і гандлю. Міндоўг у сваю чаргу быў адным з племянных князёў, які ў 20 – 30-я гг. ХІІІ ст. здолеў падпарадкаваць значную частку літоўскіх плямён.

Пад 1235 г. летапіс прыгадвае “ Літву Міндоўга ”: “... Данил же возведе на Кондрата Литву Мендога Изяслава Новгородьского ”. Гэта звестка кажа шмат пра што. Па-першае, Літва належала Міндоўгу. Па-другое, Ізяслаў Наваградскі дзейнічаў сумесна з Міндоўгам, што сведчыць пра іх цесныя сувязі. Па-трэцяе, і Ізяслаў, і Міндоўг выступалі ці то як васалы, ці то як наёмнікі Данілы Раманавіча, князя уладзіміра-валынскага, які іх накіраваў на свайго ворага Конрада Мазавецкага.

У 1240-я гг. Міндоўг стаў князем у Наваградку. У крыніцах няма ніякіх сведчанняў, што Міндоўг захапіў Наваградак гвалтоўна, як і таго, што ён знайшоў там прытулак, калі быў чамусьці выгнаны з Літвы. Хутчэй за ўсё ён валодаў Літвой і Наваградчынай адначасова і са згоды мясцовага насельніцтва. Відавочна, да гэтага часу памёр наваградскі князь Ізяслаў, які не пакінуў нашчадкаў. Таму мясцовае баярства вырашыла запрасіць на княскі пасад уладара ваяўнічай літвы, які меў сілы пры неабходнасці аказаць узброенае супраціўленне татарам.

З’яўленне Міндоўга ў Наваградку прывяло да выхаду Наваградскага княства з-пад уплыву галіцка-валынскіх князёў. Таму каля 1248 г. супраць Міндоўга склалася магутная кааліцыя, у якую ўвайшлі галіцка-валынскія князі Даніла і Васілька, пляменнік Міндоўга полацкі князь Таўцівіл, жамойцкі кунігас Выкінт, Лівонскі ордэн. Распачалася ўзброеная барацьба. Міндоўг імкнуўся разбурыць кааліцыю. У гэтых мэтах ён уступіў у перамовы з крыжакамі і з дыпламатычных меркаванняў прыняў каталіцкую веру. Затым у 1253 г. Міндоўг каранаваўся ў Наваградку і прыняў тытул караля. Папа рымскі Інакенцій IV абвясціў, што прымае новае каралеўства пад сваё заступніцтва. Гэта дазволіла Міндоўгу нейтралізаваць варожасць Лівоніі.

У 1254 г. быў заключаны мір з Галіцка-Валынскім княствам. Наваградак быў перададзены сыну Данілы Галіцкага Раману, які пачаў там княжыць як васал Міндоўга. Дачка Міндоўга была выдадзена замуж за другога сына Данілы – Шварна. Сын Міндоўга Войшалк ахрысціўся ў праваслаўе і пайшоў у манастыр на тэрыторыі Галіцка-Валынскага княства. У хуткім часе ён заснаваў паблізу Наваградка Лаўрышаўскі манастыр.

Мір паміж Міндоўгам і Галіцка-Валынскім княствам пратрымаўся да 1258 г. і быў парушаны ўмяшальніцтвам магутнай знешняй сілы – мангола-татараў. Татарскі ваявода Бурундай прымусіў Данілу Галіцкага дапамагчы яму ажыццявіць паход на Літву. Між тым для татар гэты паход быў няўдалы: Міндоўг, верагодна, разбіў іх войска. У той жа час у Наваградку з’явіліся Войшалк з Таўцівілам, якія забілі Рамана Данілавіча. Пасля гэтых падзей Міндоўг упэўнена адчуваў сябе ў Літве.

У 1260 г. жамойты перамаглі крыжакоў каля воз. Дурбе. Пасля гэтага Міндоўг разарваў саюз з Лівонскім ордэнам і вярнуўся ў язычніцтва. Пачала фарміравацца моцная антыордэнская кааліцыя, да якой далучыўся наўгародскі князь Аляксандр Неўскі. Але восенню 1263 г. Міндоўг і двое яго сыноў (Рэпік і Рукля) былі забіты. Змову супраць яго арганізавалі жамойцкі князь Транята, полацкі князь Таўцівіл і нальшанскі князь Даўмонт – непасрэдны забойца Міндоўга. Даўмонт меў асабістую прычыну для помсты. Справа ў тым, што незадоўга да гэтага памерла жонка Міндоўга Марта, перад смерцю яна быццам бы выказала пажаданне, как новай жонкай састарэлага князя стала яе сястра блізнятка, якая на той момант была замужам за Даўмонта. Ці было так на самой справе (магчыма, княжна спадзявалася, што за яе дзецьмі лепш прыглядзіць іх родная цеця), ці гэта было ўласнае жаданне Міндоўга, агучанае як воля Марты, невядома. Але пажаданне памерлай княжны для язычнікаў з’яўлялася законам і Даўмонт вымушаны быў пагадзіцца з гэтым, але затаіў помсту, чым уласна і скарысталіся іншыя змоўшчыкі.

У выніку змовы Транята атрымаў вялікакняжацкі пасад, але на ўладу прэтэндаваў і полацкі князь Таўцівіл. Транята запрасіў яго на перамовы і забіў з дапамогай здрадніка – полацкага баярына. Але неўзабаве Транята і сам быў забіты былымі конюхамі Міндоўга (відавочна забойства арганізаваў Войшалк).

З дапамогай пінскіх і наваградскіх дружын Войшалк (1264 – 1267) здолеў усталяваць уладу над Літвой. Разам са Шварнам Данілавічам Войшалк пачаў помсціць прыхільнікам змовы: “ поча вороги свои избивати, изби их бесчисленное множество, а другие разбегошося камо кто видя ”. У 1265 г. галіцка-наваградскае войска захапіла Дзевалтву і Нальшаны. Іх гаспадар – Даўмонт – уцёк у Пскоў, дзе гараджане прынялі яго на княжанне. Там былы забойца Міндоўга ахрысціўся ў праваслаўе і атрымаў імя Цімафей, а затым неаднаразова кіраваў абаронай горада ад крыжакоў, за што быў кананізаваны царквой і зараз лічыцца святым заступнікам Пскоўскай зямлі.

Пасля гэтага Войшалк раптам зноў згубіў цікавасць да палітычных спраў і пажадаў аднавіць сваё манаства – ці то ў выніку нейкіх палітычных інтрыг, ці то сапраўды з мэтай пакаяння за пралітую кроў. Ад улады над Літвой ён адмовіўся на карысць свайго швагра (мужа сястры) Шварна Данілавіча (1267 – 1270), а сам пайшоў у манастыр. Старэйшы брат Шварна Леў пакрыўдзіўся за тое, што ўлада дасталася не яму, а Шварну, і ўласнаручна забіў Войшалка. У Літве Шварн меў пэўную падтрымку з-за свайго сваяцтва з загінуўшай дынастыяй Міндоўга. З другога боку, яго ўзвышэнне не магло не выклікаць моцнага незадавальнення літоўскай знаці, для якой падпарадкаванне чужому князю было абразай. Магчыма, менавіта мясцовыя баяры паспрыялі таму, што панаванне Шварна не зацягнулася. У 1270 г. князь памёр (магчыма, яму дапамаглі гэта зрабіці).

Наступным князем ВКЛ стаў Трайдэн (1270 – 1282). Для Галіцка-Валынскага княства гэтая кандыдатура была непажаданай, пра што сведчыць абурэнне мясцовага летапісца: “ Нача княжити в Литве окаянный и беззаконный, проклятый, немилостивый Троиден. Его же беззакония не могохом писати срама ради... ”. Трайдэн усталяваў сваю ўладу ва ўсім Верхнім Панямонні, здолеў стабілізаваць унутраны лад дзяржавы. У ваколіцах Гародні і Слоніма ён пасяліў прусаў, якія ратаваліся ад крыжакоў. Адначасова князь даволі аспяхова змагаўся супраць крыжакоў (захапіў Дзінабург), палякаў, Галіцка-Валынскага княства і мангола-татар.

Пасля смерці Трайдэна палітычная гісторыя Літвы апускаецца ў змрок. Імя яго пераемніка гістарычныя крыніцы не называюць. Выказваюцца меркаванні, што княжыць маглі браты Будзікід і Будзівід ці Путувер (Лютувер), імёны якіх прыгадваюцца ў летапісах. Але вызначыць колькі кіравалі гэтыя князі, іх паходжанне і чаргаванне не ўяўляецца магчымым. Тым не менш, папярэдняе развіццё ВКЛ дазваляла сцвярджаць, што княства як самастойнае славяна-балцкае палітычнае ўтварэнне ў рэгіёне склалася, і хутка пачало прэтэндаваць на ролю лідэра на землях усходніх славян.

Ажыўленне палітычнага жыцця ВКЛ пачалося ў 90-я гг. ХІІІ ст. з пачаткам княжання Віценя (каля 1295 – 1316). Паводле паведамлення летапісу, стаўшы князем у Наваградку, Віцень пачаў выкарыстоўваць у якасці асабістага сімвалу “Пагоню” ( выяву ўзброенага вершніка ). Гэты князь актыўна супрацьстаяў крыжакам. За 1300 – 1315 гг. крыжакі зрабілі каля 20 рэйдаў на землі Літвы. У адказ з 1298 па 1313 год Віцень зрабіў адзінаццаць уварванняў у Прусію, яго войскі неаднаразова спусташалі Лівонію. Пры Віценю ў складзе ВКЛ канчаткова замацавалася Полацкая зямля. Згодна звесткам беларуска-літоўскіх летапісаў, апошні самастойны полацкі князь завяшчаў свае ўладанні рыжскаму архібіскупу, пасля чаго ў горадзе пачалося засілле каталіцкіх ксяндзоў і нямецкіх купцоў. Полацкае баярства звярнулася па падтрымку да Віценя, які выбіў рыжан з Полацка у 1307 г. Далучэнне Полацка да Літвы адбылося на падставе дагавора – “рада”, які гарантаваў палачанам захаванне мясцовых законаў і суда, манапольнае права баярства на заняцце пасад мясцовага кіравання. Акрамя таго, Віцень пашырыў тэрыторыю ВКЛ да Буга, далучыўшы ў 1315 г. Берасцейскую зямлю. У 1316 г. вялікі князь памёр. Легенда паведамляе, быццам ён загінуў ад удару маланкі.

Яшчэ больш узмацнілася ВКЛ пры вялікім князю Гедыміне (1316 – 1341). Пры ім паспяхова вялася барацьба з крыжакамі. Асаблівай мужнасцю і вайсковым майстэрствам у гэтай барацьбе вызначыўся князь Давыд Гарадзенскі (верагодна, сын Даўмонта), дзейнасць якога пачалася яшчэ пры Віценю. У 1314 г. ён адбіў напад крыжакоў на Наваградак. Неаднойчы Давыд прыходзіў на дапамогу Пскову, здзяйсняў рэйды ў Прусію. У 1326 г. пад час далёкага паходу на нямецкі Брандэнбург Давыд Гарадзенскі быў забіты здраднікам.

У час княжання Гедыміна ў складзе ВКЛ апынулася амаль уся тэрыторыя Беларусі. У 1318 г. яго сын Альгерд ажаніўся з дачкой віцебскага князя Яраслава Марыяй. У 1320 г. Яраслаў памёр, а Віцебскае княства адышло па спадчыне Альгерду, які істотна узмацніў горад, пабудаваўшы ў Віцебску замест драўлянага каменны замак. Вялікі ўклад у развіццё горада ўнеслі і абедзве жонкі Альгерда віцебская княжна Марыя і цвярская княжна Ульяна.

У 1320-я гг. у складзе ВКЛ апынулася і Менскае княства. Палітычная мудрасць Гедыміна выявілася ў тым, што далучаным землям ён гарантаваў захаванне традыцыйных законаў. Прынцып кіравання Гедыміна быў наступны: “ старыны не рушыць, навіны не ўводзіць ”. Да таго ж Гедымін хоць і заставаўся язычнікам, аднак заўсёды падтрымліваў праваслаўе. Сам Гедымін называў сябе каралём Літвы і Русі, а беларуска-літоўская дзяржава стала называцца Вялікім княствам Літоўскім і Рускім. Пры ім жа сталіцай ВКЛ з 1323 г. стала Вільня.

У 1341 г. Гедымін загінуў ад ранення з агнястрэльнай зброі пры штурме крыжацкага замка. Пераемнікам, па волі бацькі, стаў яго сярэдні сын Яўнуцій (1341 – 1345). Ён праявіў сябе як князь слабы і нерашучы. У выніку змовы старэйшых братоў Альгерда і Кейстута Яўнуцій быў пазбаўлены прастола. Вялікім князем быў абвешчаны Альгерд (1345 – 1377), які стаў правіць разам са сваім братам Кейстутам.







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 555. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

Приложение Г: Особенности заполнение справки формы ву-45   После выполнения полного опробования тормозов, а так же после сокращенного, если предварительно на станции было произведено полное опробование тормозов состава от стационарной установки с автоматической регистрацией параметров или без...

Измерение следующих дефектов: ползун, выщербина, неравномерный прокат, равномерный прокат, кольцевая выработка, откол обода колеса, тонкий гребень, протёртость средней части оси Величину проката определяют с помощью вертикального движка 2 сухаря 3 шаблона 1 по кругу катания...

Неисправности автосцепки, с которыми запрещается постановка вагонов в поезд. Причины саморасцепов ЗАПРЕЩАЕТСЯ: постановка в поезда и следование в них вагонов, у которых автосцепное устройство имеет хотя бы одну из следующих неисправностей: - трещину в корпусе автосцепки, излом деталей механизма...

В эволюции растений и животных. Цель: выявить ароморфозы и идиоадаптации у растений Цель: выявить ароморфозы и идиоадаптации у растений. Оборудование: гербарные растения, чучела хордовых (рыб, земноводных, птиц, пресмыкающихся, млекопитающих), коллекции насекомых, влажные препараты паразитических червей, мох, хвощ, папоротник...

Типовые примеры и методы их решения. Пример 2.5.1. На вклад начисляются сложные проценты: а) ежегодно; б) ежеквартально; в) ежемесячно Пример 2.5.1. На вклад начисляются сложные проценты: а) ежегодно; б) ежеквартально; в) ежемесячно. Какова должна быть годовая номинальная процентная ставка...

Выработка навыка зеркального письма (динамический стереотип) Цель работы: Проследить особенности образования любого навыка (динамического стереотипа) на примере выработки навыка зеркального письма...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия