Студопедия — Літаратура
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Літаратура






1. Бурак, Л. І. Пунктуацыя беларускай мовы / Л. І. Бурак. — 3-е выд., дап. і перапрац. — Мінск: Нар. асвета, 1982. — 223 с.

2. Буракова, М. У. Беларуская мова. Арфаграфія і пунктуацыя / М. У. Буракова В. А. Ляшчынская, З. У. Шведава; пад рэд. В. А. Ляшчынскай. М-ва адукац. РБ, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны. — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2006. — 237 с.

3. Лепешаў, І. Я. Практыкум па беларускай мове: вучэб. дапам. / І. Я. Лепешаў, Г. М. Малажай, К. М. Панюціч. — Мінск: Выш. шк., 2005. — 316 с.

4. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. — Мінск: Нац. цэнтр прававой інфарм. Рэсп. Беларусь, 2008. — 144 с.

5. Яўневіч, М. С. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы: падруч. для студэнтаў філал. спецыяльнасцей устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі / М. С. Яўневіч, П. У. Сцяцко. — Мінск: Аверсэв, 2006. — 286 с.

6. Сучасная беларуская мова: вучэб. дапаможнік / Л. М. Грыгор’ева [і інш.]; пад агул. рэд. Л. М. Грыгор’евай. — Мінск: Выш. шк., 2010. — 662 с.

7. Сямешка, Л. І. Курс беларускай мовы / Л. І. Сямешка, І. Р. Шкраба, З. І. Ба-дзевіч. — Мінск: Універсітэцкае. — 1996. — 654 с.

 


Тэма 11.5.3 Ускладнены сказ

Пытанні:

1. Адасобленыя акалічнасці, выражаныя дзепрыслоўямі і дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі.

2. Адасобленыя акалічнасці, выражаныя прыслоўямі і назоўнікамі.

 

 

Гласарый

Акалічнасць — гэта даданыя члены сказа, якія абазначаюць абставіны і характар дзеяння, стану або праяўлення прыметы.

Адасабленне — гэта сэнсавае і інтанацыйнае выдзяленне даданых членаў сказа з мэтай узмацніць іх значэнне і надаць ім некаторую самастойнасць.

 

Вучэбна-практычныя матэрыялы

 

Заданне 1. Запішыце сказы, расстаўляючы патрэбныя знакі прыпынку. Падкрэсліце адасобленыя акалічнасці.

 

1. Конь не крануўся з месца і перабіраючы пярэднімі нагамі намагаўся звярнуць убок (М. Лынькоў). 2. Ён усё прыбаляў кроку а вышаўшы на поплаў подбегам пусціўся паўз гароды на другі бок вёскі (К. Крапіва). 3. Сакольны ўбачыў што яго каманда зусім не паўзла а прыадстаўшы і прыгнуўшыся ішла паціху следам (А. Кулакоўскі). 4. Разгрузіўшы воз і паставіўшы каня чалавек увайшоў у хату (К. Чорны). 5. Антон умее гаварыць і не падумаўшы як след (П. Галавач).

 

Заданне 2. Запішыце сказы, расстаўляючы патрэбныя знакі прыпынку. Растлумачце, пры якіх умовах адасабляюцца або не адасабляюцца акалічнасці, выражаныя назоўнікамі ў форме ўскосных склонаў, а таксама прыслоўямі.

 

1. На другім краі поля за рэчкай ледзьве-ледзьве вызначалася купка дрэў (Р. Няхай). 2. На поўдні за большай затокай выразна адлюстроўваецца ў вадзе высока падняты жоўтым абрывістым берагам сасняк (Я. Брыль). 3. Нягледзячы на дождж хлопцы пайшлі ў грыбы (З. Бядуля). 4. У вышыні ў блакітнай далі гучна жаўранкі спявалі (З. Бядуля). 5. На ўзгорку непадалёк ад асфальтаванай дарогі выраслі карпусы новага завода (І. Гурскі). 6. Дзесьці там далёка у правым канцы гасцінца чуліся спевы жней (Ц. Гартны). 7. Мы спалі мала ўсяго дзве гадзіны (М. Зарэцкі).

 

Задане 3. Запішыце тэкст, расстаўляючы прапушчаныя знакі прыпынку. Падкрэсліце адасобленыя акалічнасці.

 

I. Званы Сафіі... Калі абуджаўся вялікі звон і густы чысты гул яго падымаўся над саборам і ўслед за ім на адно імгненне апярэджваючы наступную магутную хвалю працяглага трывожна-ўрачыстага гуку праз спалоханы пошум крылаў узляталі ў паветра бязважкія чародкі галубоў усё нерухомела і ў Полацку і ў яго ваколіцах. І вось ужо адгукаліся іншыя меншыя званы адгукаліся здавалася бязладна таропка быццам даганяючы гук і вось ужо іх пявучае бомканне злівалася ў нястрымнае неабдымнае гучанне прасторы. І ў кожнай жывой душы страпянуўшыся білі крыламі трывога і радасць (Паводле Т. Бондар).

 

II. Ёсць такая задума напісаць гісторыю маёй дружбы з кнігай. Не напісаўшы цяжка пераканаць каго-небудзь што гэта будзе цікава. Хачу пісаць пра Чэхава пра пачатак нашай дружбы пра маю сардэчную любоў. З радасным пачуццём давялося нядаўна спыніўшыся перад адным з кніжных магазінаў Рыма распазнаць на стэндзе сярод залітых сонцам каляровых вокладак «Вайну і мір» і зборнік чэхаўскіх навел. Зрэшты і не бачачы на ўласныя вочы не так ужо цяжка ўявіць шматтысячную а то і шматмільённую армію жыхароў Зямлі ўлюбёных у творчасць Чэхава (Паводле Янкі Брыля).

Заданне 4. Запішыце тэкст, расстаўляючы прапушчаныя знакі прыпынку. Падкрэсліце ўдакладняльныя акалічнасці, укажыце іх значэнне (часу, месца, спосабу дзеяння).

 

Зіма так і не заладзілася. Пратрымаўся глыбокі і ранні снег нядоўга толькі да Новага года потым задажджыла быццам на поўдні. І так дзень за днём з туманам з пахмурным нізкім небам неўпрыкмет без вялікай вады і сонечных дзён прыйшла вясна. Добра-такі па-вясноваму змеркла пацягнула халадком моцным нейкім спрадвечным які прыходзіць увосень у зазімкі і доўга трымаецца ў старым мокрым лесе. Адразу за вёскай узбоч дарогі пачаліся нізкія маладыя з сухімі паламанымі ніжнімі галінамі вербы. Яны былі ў прадчуванні радасці дружна наважыліся выкінуць да сонца мядова-залацістыя «коцікі» і здавалася толькі і чакалі таго аднаго апошняга самага патрэбнага цёплага сонечнага дня (Паводле А. Жука).

 

Заданне 5. Выпішыце з тэкстаў сказы з адасобленымі ўдакладняльнымі акалічнасцямі, падкрэсліце іх, пісьмова растлумачце ўмовы іх адасаблення.

 

Хораша летам у лесе! Стаіць млосная, з густым пахам соснаў і ягад цішыня. Недалёка ад дарогі, пасярод лесу, на невялікай палянцы, – чырвоныя россыпы суніц. Буйныя, як клубнічныя, галоўкі суніц усцілаюць яркім агнём зямлю. Аня збірае ягаду за ягадай у вязаны лазовы кораб, час ад часу кладзе сунічку ў рот. Аня любіць і ведае лес. Ёй тут, у гэтым вялізным лесе, бадай, знаёмая кожная паляначка, кожная сцяжыначка (Паводле І. Мележа). Перад тым як засяваць гароды, у нашай вёсцы заўсёды паляць трэскі, шумавінне. Выграбаюць з дрывотняў, падворкаў, паветак – адусюль, куды толькі ні пазакідае іх гнілая восень і лютая зіма. Выграбаюць доўга, з прадвесня. І неяк раптоўна, надвячоркам, абавязкова ў суботу, калі навокал ціха-ціха, не дзьме ні адкуль вецер, па ўсёй вёсцы ўспыхваюць агні (Паводле Б. Сачанкі).

 







Дата добавления: 2015-09-04; просмотров: 2710. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

ТЕХНИКА ПОСЕВА, МЕТОДЫ ВЫДЕЛЕНИЯ ЧИСТЫХ КУЛЬТУР И КУЛЬТУРАЛЬНЫЕ СВОЙСТВА МИКРООРГАНИЗМОВ. ОПРЕДЕЛЕНИЕ КОЛИЧЕСТВА БАКТЕРИЙ Цель занятия. Освоить технику посева микроорганизмов на плотные и жидкие питательные среды и методы выделения чис­тых бактериальных культур. Ознакомить студентов с основными культуральными характеристиками микроорганизмов и методами определения...

САНИТАРНО-МИКРОБИОЛОГИЧЕСКОЕ ИССЛЕДОВАНИЕ ВОДЫ, ВОЗДУХА И ПОЧВЫ Цель занятия.Ознакомить студентов с основными методами и показателями...

Меры безопасности при обращении с оружием и боеприпасами 64. Получение (сдача) оружия и боеприпасов для проведения стрельб осуществляется в установленном порядке[1]. 65. Безопасность при проведении стрельб обеспечивается...

Кран машиниста усл. № 394 – назначение и устройство Кран машиниста условный номер 394 предназначен для управления тормозами поезда...

Приложение Г: Особенности заполнение справки формы ву-45   После выполнения полного опробования тормозов, а так же после сокращенного, если предварительно на станции было произведено полное опробование тормозов состава от стационарной установки с автоматической регистрацией параметров или без...

Измерение следующих дефектов: ползун, выщербина, неравномерный прокат, равномерный прокат, кольцевая выработка, откол обода колеса, тонкий гребень, протёртость средней части оси Величину проката определяют с помощью вертикального движка 2 сухаря 3 шаблона 1 по кругу катания...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.008 сек.) русская версия | украинская версия