Студопедия — Сельская гаспадарка. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Сельская гаспадарка. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы






У першай палове 19 ст. сельская гаспадарка заставалася вядучай галіной эканомікі беларускіх зямель. У структуры землеўладання ў гэты перыяд, як і раней, панавалі дзве формы ўласнасці: дзяржаўная і прыватная. Сяляне лічыліся толькі карыстальнікамі зямлі і абавязаны былі за дадзенае права карыстання выконваць павіннасці на карысць уласніка зямлі. Акрамя таго сяляне знаходзіліся ў асабістай залежнасці ад уладальніка.

У выніку падараванняў расійскім чыноўнікам часткі дзяржаўных і канфіскаваных шляхецкіх зямель пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, вайны 1812 г. і паўстання 1830-1831 гг. павялічылася роля буйнапамеснага землеўладання. Так, уладанні князя Вітгенштэйна ўключалі ў сябе 500 тыс. дзесяцін зямлі, на якіх працавалі 60 тыс. прыгонных сялян. Буйныя ўладанні (звыш 100 тыс. дзесяцін) мелі князі Радзівілы, Патоцкія, Паскевічы. Канцэнтрацыя буйнога землеўладання суправаджалася скарачэннем удзельнай вагі землеўладання сярэдняй і дробнай шляхты.

Характэрнай рысай развіцця памешчыцкай гаспадаркі дадзенага перыяду з’яўлялася ўзрастанне яе таварнасці. Індустрыялізацыя ў Заходняй Еўропе і звязаная з ёй урбанізацыя выклікалі павелічэнне попыту на сельскагаспадарчыя прадукты і адпаведна рост цэн на іх. У гэтых умовах буйныя землеўласнікі ўзмацнялі арыентацыю на продаж прадукцыі сваіх гаспадарак на знешнім і ўнутраным рынку і імкнуліся да павелічэння прыбыткаў. У некаторых буйных маёнтках сталі выкарыстоўвацца капіталістычныя метады гаспадарання: увядзенне травасеяння і шматпольных севазваротаў, прымяненне ўдасканаленых сельскагаспадарчых машын (малатарні, веялкі, сечкары, сеялкі, жнейкі), выкарыстанне працы наёмных рабочых.

Аднак большасць памешчыкаў імкнуліся да павелічэння даходнасці сваіх гаспадарак шляхам узмацнення феадальнай эксплуатацыі сялянства. Гэта праяўлялася ў пашырэнні фальваркаў шляхам абеззямельвання сялян, перасялення іх на горшыя землі, а таксама ў павелічэнні паншчыны і іншых павіннасцяў. Перавага аддавалася стварэнню сярэдніх па велічыні маёнткаў з колькасцю прыгонных 200-500 чал., якія здаваліся ў арэнду.

Сялянства гэтага перыяду падзялялася на дзве асноўныя групы: прыватнаўласніцкія (каля 70%) і дзяржаўныя (каля 27%). У Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях пераважала сялянскае падворнае землекарыстанне, а ў Віцебскай і Магілёўскай – абшчыннае. Асноўнымі формамі феадальных павіннасцяў сялян заставаліся паншчына (яе ўдзельная вага павялічвалася) і чынш. Амаль ва ўсіх сялянскіх гаспадарках панавалі прымітыўная сельскагаспадарчая тэхніка і трохпольныя севазвароты.

У той жа час назіраецца некаторы ўплыў таварна-грашовых адносін у сялянскай гаспадарцы:

- павелічэнне колькасці сялян, занятых промыславай дзейнасцю (лесараспрацоўкі, сплаўныя работы, будаўніцтва і г.д.);

- некаторае расслаенне сялянства: паступова вылучаюцца групы заможных і збяднелых, беззямельных сялян;

- з’яўленне ў гаспадарках некаторых заможных сялян удасканаленых прылад працы, шматпольных севазваротаў.

Павышэнне таварнасці сельскай гаспадаркі Беларусі ў першай палове 19 ст. прывяло да змен у структуры сельскагаспадарчай вытворчасці. Пачынаецца вырошчванне ў якасці таварных культур бульбы, цукровых буракоў, кармавых траў.

У сярэдзіне 19 ст. назіраецца крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы ў сельскай гаспадарцы Беларусі. Прыкметамі гэтага былі:

- зніжэнне ўраджайнасці, пагалоўя жывёлы;

- прагрэсіруючае разарэнне сялянскіх гаспадарак; пра гэта сведчыць пастаянны рост нядоімак сялян па дзяржаўных падатках (так, паводле дадзеных на 1856 г., нядоімкі па 5 беларускіх губернях складалі 8 млн. руб з агульнай сумы нядоімак па Расійскай імперыі 23 млн.);

- зніжэнне даходнасці памешчыцкіх гаспадарак, павелічэнне колькасці маёнткаў, якія былі закладзены ў банк і прададзены з таргоў;

- узрастанне колькасці сялянскіх хваляванняў.

Прычынай гэтых з’яў была супярэчнасць паміж аб’ектыўнымі працэсамі паступовага ўваходжання сельскай гаспадаркі ў сістэму капіталістычных таварна-грашовых адносін і захаваннем феадальных вытворчых адносін. Гэтая супярэчнасць праяўлялася ў наступным: У буйных памешчыцкіх гаспадарках, якія ўсё больш арыентаваліся на рынак, ствараліся аб’ектыўныя ўмовы для развіцця шматгаліновай вытворчасці і павышэння таварнасці шляхам інтэнсіфікацыі працы. Аднак ва ўмовах панавання прыгоннага права памешчыкі лічылі найбольш аптымальным шляхам павышэння даходнасці сваіх гаспадарак ўзмацненне феадальнай эксплуатацыі сялянства. Сялянскія гаспадаркі ўцягваліся ў рынак амаль выключна з мэтай знаходжання грошай для выплаты дзяржаўных і памешчыцкіх падаткаў. У дадзенай сітуацыі ў памешчыцкіх гаспадарках не было стымулаў, а ў сялянскіх – магчымасцяў для тэхнічнай мадэрнізацыі і рацыяналізацыі вытворчасці. Значнае ўзмацненне павіннасцяў сялянства прыводзіла да яго разарэння, а потым, як вынік, і зніжэння даходнасці памешчыцкіх гаспадарак.

У дадзеных умовах дзяржаўныя ўлады спрабавалі змякчыць адзначаную супярэчнасць шляхам правядзення некаторых рэформ у сельскай гаспадарцы. Найбольш значнымі сярод іх былі рэформа дзяржаўнай вёскі П.Д. Кісялёва 1837-1841 гг. і інвентарная рэформа 1844-1857 гг.

Рэформа дзяржаўнай вёскі 1837-1841 гг. праводзілася па ініцыятыве міністра дзяржаўнай маёмасці Расійскай імперыі П.Д. Кісялёва. Рэформа мела тры накірункі:

- рэформа сістэмы кіравання дзяржаўнымі сялянамі: была адменена арэнда дзяржаўных маёнткаў; уводзілася мясцовае самакіраванне для сялян пад наглядам дзяржаўных органаў улады; дзяржаўныя сяляне атрымлівалі некаторыя грамадзянскія правы: атрыманне спадчыны, уласнасці, заняткі гандлем;

- “папячыцельская палітыка”: уключала ў сябе арганізацыю харчовай дапамогі сялянам, агранамічных мерапрыемстваў, пачатковага навучання для дзяцей і медыцынскай дапамогі ў дзяржаўнай вёсцы;

- люстрацыя дзяржаўных маёмасцяў: прадугледжвала пераразмеркаванне зямельнага фонду паміж маёнткамі і сялянскімі дварамі, рэгламентацыю сялянскіх павіннасцяў. Яна праводзілася ў два этапы:

да 1844 г. – пры захаванні фальварачна-паншчыннай сістэмы;

з 1844 г. па 1857 г. – шляхам паскоранага пераводу сялян з паншчыны на аброк.

Мэтай дадзенай рэформы з’яўлялася павышэнне плацежаздольнасці дзяржаўнай вёскі. Вынікам яе стала змяншэнне феадальных павіннасцяў дзяржаўных сялян і некаторае павышэнне таварна-грашовых адносін у вёсцы.

Аднак памешчыцкія сяляне не былі ахоплены дадзенай рэформай. Спробай рэгуляцыі адносін паміж памешчыкамі і іх прыгоннымі з’явілася ўвядзенне абавязковых інвентароў (гаспадарчага апісання памешчыцкіх маёнткаў) на падставе спецыяльнага закона 1844 г. Інвентары павінны былі змяшчаць фіксіраваныя нормы сялянскіх надзелаў і павіннасцяў, якія выконваліся за карыстанне імі. Аднак правядзенне дадзенай рэформы праходзіла марудна. Да 1857 г. інвентары былі ўведзены толькі ў 1/10 частцы памешчыцкіх маёнткаў. Да таго ж нормы інвентароў складаліся камісіямі, галоўная роля ў якіх належыла самімі памешчыкам. Таму істотных вынікаў інвентатная рэформа не прынесла.

Такім чынам, у сельскай гаспадарцы Беларусі у першай палове 19 ст. назіраецца паступовае развіццё капіталістычных таварна-грашовых адносін. Аднак панаванне прыгоннага права істотна тармазіла дадзены працэс. Супярэчнасць паміж аб’ектыўнымі працэсамі паступовага ўваходжання сельскай гаспадаркі ў сістэму капіталістычных таварна-грашовых адносін і захаваннем феадальных вытворчых адносін прывяла да крызісу прыгонніцкай сістэмы.

 







Дата добавления: 2014-12-06; просмотров: 947. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

Классификация ИС по признаку структурированности задач Так как основное назначение ИС – автоматизировать информационные процессы для решения определенных задач, то одна из основных классификаций – это классификация ИС по степени структурированности задач...

Внешняя политика России 1894- 1917 гг. Внешнюю политику Николая II и первый период его царствования определяли, по меньшей мере три важных фактора...

Оценка качества Анализ документации. Имеющийся рецепт, паспорт письменного контроля и номер лекарственной формы соответствуют друг другу. Ингредиенты совместимы, расчеты сделаны верно, паспорт письменного контроля выписан верно. Правильность упаковки и оформления....

Ученые, внесшие большой вклад в развитие науки биологии Краткая история развития биологии. Чарльз Дарвин (1809 -1882)- основной труд « О происхождении видов путем естественного отбора или Сохранение благоприятствующих пород в борьбе за жизнь»...

Этапы трансляции и их характеристика Трансляция (от лат. translatio — перевод) — процесс синтеза белка из аминокислот на матрице информационной (матричной) РНК (иРНК...

Условия, необходимые для появления жизни История жизни и история Земли неотделимы друг от друга, так как именно в процессах развития нашей планеты как космического тела закладывались определенные физические и химические условия, необходимые для появления и развития жизни...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия