Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Усталяванне таталітарнага палітычнага рэжыму ў БССР





Аднапартыйная сістэма ў БССР усталявалася пасля разгрому асноўных небальшавіцкіх сіл на пачатку 1920-х гг. У 1923 г. савецкія улады абвесцілі амністыю дзеячам антысавецкіх рухаў і арганізацый, многія з якіх занялі пачэсныя пасады ў сферы навукі і культуры БССР.

Аднак у 1930-я гг. адбылася эвалюцыя аўтарытарнага палітычнага рэжыму ў СССР і БССР да таталітарнага. Адметнай рысай таталітарызму з’яўляецца жорсткі дзяржаўны кантроль над усімі сферамі жыцця грамадства. У СССР таталітарны рэжым атрымаў у гістарычнай і палітычнай літаратуры назву сталінізму, паколькі фарміраванне рэжыму суправаджалася ўстанаўленнем асабістай дыктатуры і культу асобы І. Сталіна.

Фармальна ў СССР і БССР дэклараваліся дэмакратычныя прынцыпы грамадска-палітычнага жыцця. У 1936 г. была прынята новая Канстытуцыя СССР, а ў 1937 г. у адпаведнасці з ёй новая Канстытуцыя БССР. Згодна з ёй, вышэйшым органам дзяржаўнай улады абвяшчаўся Вярхоўны Савет БССР, які выбіраўся на 4 гады. Ён фарміраваў урад – СНК БССР. Усе вышэйшыя і мясцовыя органы ўлады ствараліся на аснове ўсеагульнага, роўнага, прамога выбарчага права пры тайным галасаванні. Былі адменены выбарчыя абмежаванні для пэўных катэгорый насельніцтва. У канстытуцыі дэклараваліся шматлікія грамадзянскія і палітычныя правы і свабоды, якія не выконваліся ў рэальным жыцці.

У 1930-я гг. была праведзена адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа, згодна з якой замест акруг у БССР ствараліся вобласці, што адлюстравала тэндэнцыю да ўніфікацыі адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу ў межах СССР.

Характэрнымі з’явамі, якія адлюстроўвалі фарміраванне таталітарызму ў грамадска-палітычнай сістэме БССР, як і ў цэлым у СССР, з’яўляюцца:

1) Зрошчванне партыйнага і дзяржаўнага апарату кіравання. На ўсіх узроўнях цэнтральнага і мясцовага кіравання дзейнасць дзяржаўнай адміністрацыі рэгулявалася і кантралявалася камітэтамі бальшавіцкай партыі. Фарміраванне Саветаў і іх выканаўчых камітэтаў адбывалася на аснове безальтэрнатыўных выбараў; кандыдаты загадзя вызначаліся адпаведнымі партыйна-дзяржаўнымі органамі ўлады.

2) Пераўтварэнне ВКП(б)-КП(б)Б з палітычнай партыі ў масавую структуру, для кіраўніцтва якой стваралася вялікая бюракратычная іерархія, падначаленная непасрэдна І.Сталіну. У дадзеных умовах прыналежнасць да партыі з’яўлялася абавязковым атрыбутам дзяржаўнай кар’еры і крыніцай атрымання сацыяльных прывілеяў. З мэтай умацавання партыйнага адзінства перыядычна праводзіліся “чысткі” шэрагаў партыі. Выключаліся “старыя” бальшавікі і былыя дзеячы іншых рэвалюцыйных арганізацый, якія маглі стварыць ідэйную апазіцыю ўладзе, а моладзь, якая прыходзіла на іх месца, была асабіста ўдзячная за сваю кар’еру, пазбаўленая палітычнай волі і сувязяў. Самая вялікая хваля чыстак КП(б)Б адбылася ў 1933 – 1937 гг., калі колькасць камуністаў у БССР скарацілася з 65 тыс. да 24, 5 тыс., але ўжо ў 1941 г. у шэрагах КП(б)Б знаходзілася звыш 72 тыс. чалавек.

3) Фарміраванне і развіццё масавых дзяржаўных грамадскіх арганізацый, якія ахоплівалі практычна ўсё насельніцтва: прафсаюзы, камсамол, абаронныя таварыствы і г.д. Іх дзейнасць строга кантралявалася і рэгламентавалася з боку партыйна-дзяржаўных органаў улады; структура будавалася на ўзор ВКП(б)-КП(б)Б. Галоўнай задачай гэтых арганізацый было забеспячэнне кантролю над рознымі сацыяльнымі групамі насельніцтва (ідэалагічная апрацоўка, стварэнне атмасферы ўсеагульнай падазронасці).

4) Згортванне палітыкі беларусізацыі. Адлюстраваннем гэтага стала правядзенне працэсу па сфабрыкаванай справе “Саюзу вызвалення Беларусі” (1930-1931), у ходзе якога былі асуджаны вядучыя дзеячы беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі (В. Ластоўскі, С. Некрашэвіч, Я. Лёсік і інш.), абвінавачаныя ў імкненні да звяржэння савецкага ладу. Далейшым вынікам сталі рэпрэсіі 1930-х гг., накіраваныя супраць беларускай інтэлігенцыі і часткі партыйна-дзяржаўных дзеячаў, якія праводзілі палітыку беларусізацыі, пад лозунгам барацьбы з т.зв. “ нацыянал-дэмакратызмам ”. У 1933 г. была праведзена рэформа правапісу беларускай мовы, якая наблізіла яе нормы да рускай мовы. Пануючы статус беларускай мовы ў афіцыйным справовдстве, друку, сферы адукацыі ў 1930-я гг. яшчэ захоўваўся, аднак, пераважнай становіцца тэндэнцыя павольнай русіфікацыі адміністрацыйнай і адукацыйнай сістэмы.

5) Культ асобы І. Сталіна, звязаны з гіпербалічным ухваленнем яго дзейнасці ў афіцыйнай прапагандзе і недапушчэнні крытыкі ў яго адрас.

6) Масавыя рэпрэсіі ў адносінах прадстаўнікоў розных сацыяльных груп насельніцтва, уключаючы прадстаўнікоў партыйна-дзяржаўнага апарату, западозраных у нелаяльнасці да існуючага рэжыму. Ажыццяўленне рэпрэсій ускладалася на спецыяльныя карныя органы, назва якіх некалькі разоў змянялася: ЧК, ОГПУ, НКВД. Ахвярамі рэпрэсій станавіліся ў першую чаргу прадстаўнікі былых пануючых сацыяльных груп (дваранства, буржуазіі), сяляне, якія супраціўляліся ўваходжанню з калгасы, інжынерна-тэхнічныя кадры, інтэлігенцыя, духавенства розных канфесій. Пасля 1934 г. следства па палітычных справах спрашчалася і перадавалася нарадам з 3-5 асоб мясцовых кіраўнікоў партыі і НКВД. “Тройкі” без прысутнасці абвінавачаных завочна выносілі прысуды, уключаючы смяротныя. Найбольш масавы характар рэпрэсіі набылі ў 1937-1938 гг. У гэтыя гады былі рэпрэсіраваны большасць кіраўнікоў партыйна-дзяржаўнага апарату БССР, шматлікія кіраўнікі гаспадарчых і грамадскіх арганізацый, вышэйшыя ваенныя кадры, вядомыя навукоўцы і дзеячы культуры. Для абгрунтавання рэпрэсій НКВД праводзілася фабрыкаванне спраў розных “шпіёнска-дыверсійных”, “тэрарыстычных”, “шкодніцкіх” арганізацый, якія нібыта імкнуліся да звяржэння існуючага ладу і супрацоўнічалі з разведкамі замежных дзяржаў. Сярод іх справы “Саюза вызвалення Беларусі”, “Працоўнай сялянскай партыі”, беларускага філіяла “Прампартыі”, беларускага філіяла “Саюзнага бюро РСДРП (меншавікоў)”, “Аб’яднанага антысавецкага падполля”, “Беларускай аўтакефальнай царквы”, “Беларускага нацыянальнага цэнтра” і інш. Усяго ахвярамі сталінскіх рэпрэсій у 1920-1950-я гг. стала каля 600 тыс. чалавек. Большасць рэпрэсіраваных накіроўваліся ў лагеры ГУЛАГ; значная частка была пакарана смерцю: толькі на працягу другой паловы 1930-х гг. было расстраляна каля 30 тыс. чалавек.

Галоўнымі мэтамі палітычных рэпрэсій з’яўляліся папярэджанне і знішчэнне магчымага супраціўлення таталітарнаму рэжыму, забеспячэнне таннай паднявольнай працоўнай сілай буйных будоўляў індустрыялізацыі.

Такім чынам, на працягу 1930-х гг. на тэрыторыі БССР сфарміраваўся сталінісцкі таталітарны рэжым. Стварэнне строга цэнтралізаванай іерархічнай партыйна-дзяржаўнай сістэмы ўлады, а таксама масавыя рэпрэсіі абумовілі стабільнасць дадзенага рэжыму і немагчымасць існавання істотнага антыўрадавага руху.

 







Дата добавления: 2014-12-06; просмотров: 2620. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...


Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...


Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...


Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Тема: Изучение приспособленности организмов к среде обитания Цель:выяснить механизм образования приспособлений к среде обитания и их относительный характер, сделать вывод о том, что приспособленность – результат действия естественного отбора...

Тема: Изучение фенотипов местных сортов растений Цель: расширить знания о задачах современной селекции. Оборудование:пакетики семян различных сортов томатов...

Тема: Составление цепи питания Цель: расширить знания о биотических факторах среды. Оборудование:гербарные растения...

Прием и регистрация больных Пути госпитализации больных в стационар могут быть различны. В цен­тральное приемное отделение больные могут быть доставлены: 1) машиной скорой медицинской помощи в случае возникновения остро­го или обострения хронического заболевания...

ПУНКЦИЯ И КАТЕТЕРИЗАЦИЯ ПОДКЛЮЧИЧНОЙ ВЕНЫ   Пункцию и катетеризацию подключичной вены обычно производит хирург или анестезиолог, иногда — специально обученный терапевт...

Ситуация 26. ПРОВЕРЕНО МИНЗДРАВОМ   Станислав Свердлов закончил российско-американский факультет менеджмента Томского государственного университета...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2025 год . (0.014 сек.) русская версия | украинская версия