Елена Семёнова
2Неабходна выбраць на свой густ адзін твор В.Быкава 70-90-х гг., другі – А.Адамовіча, параўнаць іх на прадмет асэнсавання тэмы вайны (паказаць час і падзеі, якія адлюстроўваюцца ў творах; тып героя і абставіны, у якія герой ставіцца, падыходы да раскрыцця характару героя; якім чынам ствараецца псіхалагізм у творах розных аўтараў; як выяўляецца трагізм вайны; як звязаны дакументальны факт і мастацкі пачатак у творах пісьменнікаў). СЕМІНАРСКІЯ ЗАНЯТКІ ПА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ (ФІДК, І курс, ІІ семестр)
ТЭМА 3. “ФІЛАЛАГІЧНАЕ” ПАКАЛЕННЕ Ў БЕЛАРУСКАЙ ПАЭЗІІ
1. Зборнік “Веча славянскіх балад” Янкі Сіпакова як наватарская з’ява ў беларускай паэзіі 70-х гг. ХХ ст. Аўтарская канцэпцыя сусветнай і нацыянальнай гісторыі. 2. Шматграннасць таленту Ніла Гілевіча. Грамадзянска-публіцыстычны змест лірыкі 80–90-х гг.(зб. “На высокім алтары”, “Любоў прасветлая мая”, інш.). Мастацкі аналіз твораў на выбар студэнта (раман у вершах “Родныя дзеці”, паэмы “Лодачкі”, ”Сказ пра Лысую гару” ці інш.). 3. Тэматычныя абсягі і жанравая разнастайнасць лірыкі Р.Барадуліна. Гістарызм мыслення паэта. Аналіз вершаў са зб. “Босая зорка”, “Евангелле ад мамы”, “Ксты” Р.Барадуліна (творы на выбар).
Літаратура Асноўная: 3. Гісторыя беларускай літаратуры (акадэмічнае выданне). У 4 т. – Мн., 2002. – Т. 3 (адпаведныя раздзелы).
Дадатковая: Бельскі А.І. Магія радка: Рыгор Барадулін // Бельскі А.І. Краса і смутак. – Мінск. – 2000. – С. 125-131. Валошка М. Спавядайце Евангелле ад Мамы // Полымя. – 1995. – № 6. – С. 276-278. Гарэлік Л. На высокім алтары: Да 70-годдзя народнага паэта Ніла Гілевіча // Роднае слова – 2001. – № 9. – С. 5-10. Конан У. На прасветлым алтары Радзімы // Полымя. – 2001. – № 9. – С. 232 – 260. Конан У. “Мой усім вам паклон зямны...”: Ніл Гілевіч // Нёман. – 2001. – № 9. – С. 176-196. Ламека Л. Боль і сумленне Бацькаўшчыны: штрыхі да партрэта Н.Гілевіча // Роднае слова. – 1999. – № 9. – С. 59-75. Мішчанчук М.І. “Так цяжка шлях нам церабіць да Беларусі…”: Пра зб. паэзіі Н.Гілевіча “На высокім алтары” // Роднае слова. – 1995. - № 9.
СЕМІНАРСКІЯ ЗАНЯТКІ ПА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ (ФІДК, І курс, ІІ семестр)
ТЭМА 4. АСОБА У.КАРАТКЕВІЧА І СУЧАСНАЯ ГІСТАРЫЧНАЯ ПРОЗА
1. Мастацкае асэнсаванне праблемы паўстання У.Караткевічам і сучаснымі аўтарамі (“Каласы…” і “Літоўскі воўк” А.Наварыча або “Золата забытых магіл” Л.Рублеўскай).
2. Вобраз асобы ў кантэксце часу паводле твораў гістарычнага жанру (параўнаць тып героя ў творах У.Караткевіча і цэнтральных персанажаў, напрыклад, раманаў Л.Дайнекі ці аповесці У.Арлова “Дзень, калі ўпала страла”).
3. У.Караткевіч як аўтар гістарычнага дэтэктыва. Прыгодніцка-дэтэктыўны жанр на сучасным этапе развіцця (выявіць элементы прыгодніцкай літаратуры ў аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха” ці рамане “Чорны замак Альшанскі” – інтрыга, містыка, экстрэмальная сітуацыя і інш., вызначыць іх ролю, супаставіць з функцыяй такіх жа сюжэтных элементаў у творах В.Іпатавай, Л.Рублеўскай ці А.Бутэвіча).
4. Рамантызм і спосабы яго выяўлення ў творах У.Караткевіча і ў сучаснай гістарычнай прозе.
Заўвага: 1. Студэнтам 130, 130а, 130б груп можна выбраць з чатырох пытанняў любыя два. 2. Студэнтам 150-х груп чытаць тэкстаў як мага больш.
Літаратура Асноўная: Гісторыя беларускай літаратуры (акадэмічнае выданне). У 4 т. – 2002. – Т. 4. Кн. 1. – С. 361 – 391. Верабей А. Абуджаная памяць: нарыс жыцця i творчасцi Уладзiмiра Караткевiча / А. Л. Верабей. — Мн., 1997. — 256 с.; Дадатковая: Русецкі А. Уладзімір Караткевіч: праз гісторыю ў сучаснасць / А. У. Русецкі. — Мн., 2000. −300 с. Шынкарэнка В.К. Нястомных пошукаў дарога: Прабл. сучас. бел. гіст. прозы. – Мн., 2002. – 208 с. Бугаёў, Дз. Беларускі дэтэктыў Людмілы Рублеўскай / Дз. Бугаёў // Полымя. − 2008. – № 5. – С. 207–212. Алейнік, Л. Дэтэктыў: баланс і баласт / Лада Алейнік // Полымя. − 2005. – № 9. – С. 205 – 213. Электронны рэсурс: http://www.uladzimir-karatkevich.com/krit/verabei2.html СЕМІНАРСКІЯ ЗАНЯТКІ ПА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ (ФІДК, І курс, ІІ семестр)
ТЭМА 5. САЦЫЯЛЬНЫЯ І МАРАЛЬНА-ФІЛАСОФСКІЯ ПРАБЛЕМЫ Ў СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ ПРОЗЕ
Літаратура Асноўная: 1. Бельскі А.І. Сучасная беларуская літаратура: Станаўленне і равіццё творчых індывідуальнасцяў (80-90-я гг. ХХ ст.). – Мн., 1997. – С. 83 – 188.
Дадатковая: 1. Сучасны літаратурны працэс: тэндэнцыі і праблемы развіцця / І.М.Гоўзіч, Т.К.Грамадчанка, А.С.Гурская і інш.; Пад аг. рэд. Т.К.Грамадчанкі. – Мінск, 2010. – С. 41 - 50. 2. Друк Г.М. У храме слова: Міфатворчасць В.Казько: Манаграфія. – Мінск, 2005. – 184 с. 3. Шавлякова И. Странный космос: О прозе Юрия Станкевича // Неман. – 2001. – № 9. – С. 241–254.
Елена Семёнова
|