ХРАНАЛОГІЯ
1801 г., верасень Утварэнне Гродзенскай губерні (замест скасаванай Літоўскай) 1802г. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа ў Беларусі 1803 г. Адкрыццё Віленскага універсітэта і арганізацыя Віленскай навучальнай акругі 1805 г. Адкрыццё ў Свіслачы гімназіі - першай на Беларусі 1806 –1868 гг. Жыццё і дзейнасць К.Тышкевіча – аднаго з заснавальнікаў археалогіі на Беларусі 1807 – 1883 гг. Жыццё і дзейнасць беларускага мастака і кампазітара Н.Орды 1810 – 1885 гг. Жыццё і творчасць беларускага мастака І.Хруцкага 1810 г. Узнікненне ваенных пасяленняў ў Віцебскай і Магілёўскай губернях 1810 – 1820 гг. Будаўніцтва Бабруйскай крэпасці 1812–1820 гг. Дзейнасць Полацкай езуіцкай Акадэміі. 1812 г, 24 чэрвеня Пачатак вайны Францыі супраць Расіі. 1812г., 1 ліпеня Утварэнне Часовага ўрада Вялікага княства Літоўскага-органа адміністрацыйнага кіравання на акупіраваннай вайскамі Напалеона тэрыторыі Літвы і Беларусі 1812 г., 22-23 ліпеня Бой рускіх войск з напалеонаўскімі каля в. Салтанаўка (Магілеўская губ.) 1812 г., 17-18 жніўня Бітва рускіх войск з напалеонаўскімі каля г. Полоцка і 17-23 кастрычніка 1812 г., 26-28 лістапада Разгром напалеонаўскіх войск на р. Бярэзіна ў час пераправы каля вёскі Студзёнка 1814 – 1873 гг. Жыццё і дзейнасць Я.Тышкевіча – беларускага археолага, гісторыка, краязнаўца 1817-1823 гг. Дзейнасць тайных студэнцкіх таварыстваў ў Віленскам універсітэце 1824 –1839 гг. Будаўніцтва Аўгустоўскага канала 1818 г. – 1820 гг. Выданне часопіса «Полацкі штомесячнік» 1820 гг. Забарона дзейнасці ордэна іезуітаў у Расійскай імперыі 1821-1825 гг. Дзейнасць дзекабрысцкіх арганізацый у Беларусі 1822 г. Заснаванне ў Гродне тытунёвай фабрыкі 1825 – 1826 гг. Дзейнасць тайнага таварыства “Ваенныя сябры” ў Літоўскім корпусе 1826-1841 гг. Дзейнасць Беларускага вольнага эканамічнага таварыства 1829 -1850 гг. Утварэнне і дзейнасць Беларускай навучальнай акругі 1830-1831 гг. Польскае нацыянальна-вызваленчае паўстанне ў Літве і Заходняй Беларусі 1831 г. Скасаванне Статута ВКЛ 1588 г. у Віцебскай і Магілёускай губернях 1831 – 1834 гг. Існаванне Мінскага генерал-губернатарства 1831-1848 гг. Дзейнасць Камітэта па справах заходніх губерняў 1832 г. Закрыццё Віленскага ўніверсітэта 1833 1842 гг. Будаўніцтва Брэсцкай крэпасці 1836 г Перавод навучання ва ўсіх установах Беларусі на рускую мову замест польскай 1836 г. Утварэнне Ф. Савічам нелегальнага студэнцкага “Дэмакратычнанага таварыства” 1838 – 1917 гг. Выданне “Губернских ведомостей» у Беларусі 1839 гг. Полацкі царкоўны Собор 1840 гг. Адкрыццё земляробчай школы ў м.Горы-Горкі 1840 г. Скасаванне Статута Вялікага княства Літоўскага ў Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях 1842 г. Заснаванне ў Лагойску першага на Беларусі гісторыка-археалагічнага музея 1844 г Пачатак інвентарнай рэформы на Беларусі 1844 – 1857 гг. Перавод дзяржаўных сялян на аброк 1845 – 1847 гг. Дзейнасць у Віцебску балетнай трупы П.Піёна 1846-1849 гг. Дзейнасць на Беларусі падпольнай арганізацыі “Саюза свабодных сяброў” 1848 – 1864 гг. Дзейнасць Горы-Горацкага земляробчага інстытута 1857 г., Адрас на імя Аляксандра II памешчыкаў Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губерній, дзе выказвалася згода на вызваленне сялян ад прыгона без зямлі 1857 г., 20 лістапада (2 снежня) Рэскрыпт імператара Аляксандра II віленскаму генерал-губернатару У.І.Назімаву аб стварэнні губернскіх камітэтаў па сялянскаму пытанню 1857 – 1897 гг. Жыццё і дзейнасць Янкі Лучыны (І.Неслухоўскага) 1859 г. Увод у эксплуатацыю першай на Беларусі тэлеграфнай лініі Мінск – Бабруйск 1861 г., 19 лютага (3 сакавіка) Маніфест аб адмене прыгоннага права 1861 – 1917 гг Жыццё і дзейнасць Ігната Буйніцкага 1862 г. Пачатак ваеннай рэформы. Утварэнне Віленскай ваеннай акругі 1862 г., чэрвень – 1863 г., май Выданне газеты “Мужыцкая праўда” – першай нелегальнай рэвалюцыйна-дэмакратычнай беларускай газеты 1862 г., лета Стварэнне Камітэта руху (Літоўскага правінцыяльнага камітэта) у Вільні 1863 г., студзень – 1864 г. Паўстанне ў Польшчы, Беларусі і Літве 1863 г.,студзень Адозва Літоўскага правінцыяльнага камітэта да паўстання. Маніфест Часовага правінцыяльнага ўрада аб надзяленні сялян зямлёй 1863 г., люты Захоп “белымі” кіраўніцтва ў ЛПК 1863 г., 1 (13) сакавіка Указ аб увядзенні абавязковага выкупу сялянскіх надзелаў у Віленскай, Гродзенскай, Мінскай губернях і інфляндскіх паветах Віцебскай губерні 1863 г., 24 красавіка Захоп паўстанцамі г. Горкі 1863 г., 22 мая Бітва паміж паўстанцамі і ўрадавымі войскамі каля в. Мілавіды 1863 г., 18 (30) кастрычніка Цыркуляр М.М.Мураўёва аб прадастаўленні трохдзесяціннага сямейнага надзелу сялянам, абеззямеленым ў 1846 – 1856 гг., і аб вяртанні надзелаў сялянам, пазбаўленым зямлі пасля 1857 г. 1863 г., 2 (14) лістапада Указ аб абавязковым выкупу сялянскіх надзелаў у Магілёўскай губерні і беларускіх паветах Віцебскай губерні 1864 г., 10 (22) сакавіка пакаранне смерцю К.Каліноўскага ў Вільні 1864 г., 5 (17) сакавіка Палажэнне аб ільготах і перавагах асобам рускага паходжання пры куплі зямлі ў Заходніх губернях 1864 г, май Зацверджаны “Часовыя правілы” для народных вучылішч Заходняга краю, распрацаваныя М.М.Мураўевым 1864 г., ліпень – 1920 г. Дзейнасць Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі 1864 г., 10 (22) ліпеня Забарона яўрэям купляць зямлю па-за гарадамі і мястэчкамі заходніх і паўднёва-заходніх губерняў 1864 г., 14 (26) ліпеня Прыняты “Палажэнне аб пачатковых народных вучылішчах” і новы статут гімназій і прагімназій. Пачатак школьнай рэформы 1865 г. Прыняцце новага цэнзурнага статута. Пачатак цзнзурнай рэформы 1865 г., 10 (22) снежня Забарона палякам купляць і арэндаваць зямлю ў заходніх і паўднёва-заходніх губернях 1867 г., 16 (28) мая Палажэнне аб пазямельным упарадкаванні дзяржаўных сялян заходніх губерній 1869 – 1878 гг. Будаўніцтва Маскоўска-Брэсцкай чыгункі 1869 – 1894 гг. Жыццё і дзейнасць А.Гурыновіча 1870 г. Выдадзены “Слоўнік беларускай мовы” І.Насовіча 1871 г., лістапад Увод у эксплуатацыю чыгуначнай лініі Смаленск – Мінск – Брэст 1872 –1918 гг. Дзейнасць настаўніцкіх семінарый ў Нясвіжы і Полацку 1872 г. Увядзенне міравых судоў. Пачатак судовай рэформы на Беларусі 1872 г. Заснавана чыгуначная станцыя Асіповічы 1873 – 1875 гг. Узнікненне і дзейнасць першых народніцкіх гурткоў у беларускіх гарадах 1873 г., верасень Пачатак эксплуатацыі чыгуначнай магістралі Маладзечна – Бабруйск – Гомель Лібава-Роменскай дарогі 1873 – 1912 гг. Дзейнасць Мінскага камерцыйнага банка 1874 г., 1 (13) студзеня Увядзенне ўсеагульнай вайсковай павіннасці 1875 г., 29 красавіка (11 мая) Пачатак рэформы гарадскога кіравання ў заходніх губернях 1876 г., сакавік Забастоўка рабочых Мінскіх чыгуначных майстэрань – адно з першых выступленняў рабочых на Беларусі 1876 – 1921 гг. Дзейнасць настаўніцкай семінарыі ў мястэчку Свіслач 1877 г. Дзейнасць у Мінску гурткоў арганізацыі “Зямля і воля” 1878 г. Заснаванне ў Гомелі тэхнічнага чыгуначнага вучылішча 1879 – 1880 гг Прыезды у Мінск Г.В.Пляханава з мэтай арганізацыі выдання газеты “Черный передел” 1879 – 1882 гг. Дзейнасць у Мінску гурткоў арганізацыі “Чорны перадзел” 1881 г. Дзейнасць у Мінску друкарні народніцкай арганізацыі “Черный передел” 1881 г., 1(13) сакавіка Забойства нарадавольцамі імператара Аляксандра II 1882 г. Стварэнне на Беларусі акруговых судоў 1882 – 1889 гг. Дзейнасць у Мінску гурткоў “Народнай волі” 1882 г., 9 студзеня Закон аб абавязковым выкупе зямлі сялянамі і спыненні часоваабавязаных адносін сялян з памешчыкамі з 1883 г. 1882 г., май Заснаванне Сялянскага пазямельнага банка 1882 г.,чэрвень Выданне рабочага заканадаўства. Закон аб забароне выкарыстоўваць на фабрыках, заводах і мануфактурах працы дзяцей да 12 гадоў, абмежаванне рабочага дня падлеткаў (12 – 15 гадоў) і вызваленне іх ад працы ў начны час і святочныя дні 1882 г. Забарона яўрэям пражываць па-за межамі гарадоў на тэрыторыі яўрэйскай аселасці 1884 г. Выданне ў Пецярбургу нелегальнага часопіса “Гоман” – органа беларускіх нарадавольцаў 1884 г. Пачатак эксплуатацыі чыгуначнай лініі Вільня - Мінск 1884 – 1889 гг. Дзейнасць у г. Мінску першых рабочых гурткоў марксісцкага кірунку 1885 г., 3 чэрвеня Закон аб забароне начной працы жанчын і падлеткаў (да 17 гадоў) 1886 г. Заснаванне ў Мінску музычнага таварыста 1886 – 1902 гг. Выданне грамадска-палітычнай і літаратурнай газеты “Минский листок” 1886 г., чэрвень Закон аб увядзенні на прадпрыемствах разліковых кніжак 1890 г., 5 чэрвеня Адкрыццё ў Мінску гарадскога тэатра 1892 г. Заснаванне мастацкай школы ў Віцебску 1895 г. Увядзенне ў эксплуатацыю электрастанцыі ў Мінску 1895 г., студзень і сакавік Забастоўкі рабочых Мінскіх чыгуначных майстэрань 1895 г., красавік (май) Першае святкаванне рабочымі Мінска 1 Мая 1896 г., красавік З’езд прадстаўнікоў літоўска-беларускіх сацыял-дэмакратаў у Вільні. Утварэнне Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі 1896 г., май Утварэнне Рабочага саюза Літвы пад кіраўніцтвам С.Трусевіча 1897 г. Першы ўсеагульны перапіс насельніцтва ў Расійскай імперыі 1897 г., 2 чэрвеня Закон аб абмежаванні рабочага дня на фабрыках і заводах 11,5 гадзінамі 1897 г, верасень Першы з’езд прадстаўнікоў яўрэйскіх сацыял-дэмакратычных арганізацый у Вільні. Утварэнне БУНДа 1898 г, 103 (13-15) сакавіка З’езд дэлегатаў Пецярбургскага, Маскоўскага, Кіеўскага, Екацерынаслаўскага “Саюза барацьбы за вызваленне рабочага класа”, кіеўскай “Рабочай газеты” і БУНДа. Утварэнне РСДРП 1898 г. Увод у эксплуатацыю трамвая ў Віцебску
|