Тэматычная і жанра-стылёвая разнастайнасць паэзіі Ул. Караткевіча.
Уладзімір Караткевіч — арыгінальны і непаўторны паэт. Сапраўдны і смелы. Шчыры і адкрыты. Майстар слова, тропа, дэталі. Філосаф, які мог узняцца думкай да неба. Бытавіст, у полі зроку якога аказваліся найдрабнейшыя дэталі звычайнага чалавечага жыцця. Рамантык, здольны ўбачыць рэальнасць не толькі такой, якая яна ёсць, але і іншай, незвычайнай, экзатычнай, яркай. Ды над усімі названымі адзнакамі яго творчасці стаіць адна, галоўная адзнака — сынава шчырая, пякельная, абвостраная любоў да Беларусі. Не проста да Радзімы, а менавіта да Радзімы з канкрэтным імем, якое ён не аднойчы называв, якое паэтызуе на ўсе лады. Мне запомніліся чатыры радкі, што склалі «Эпітафію пакараным смерцю ў 1882 годзе»: Сякуць, краіна, карак твайму сыну, Пад ім дата —29.1.1980 г., 21 гадзіна 38 хвілін. I я задумалася, чаму такая дакладнасць і навошта. Відаць, паэт перажываў дэпрэсію, што здаралася з ім у застойны перыяд нашага жыцця. Баяўся за здароўе і пакідаў запавет нашчадкам. Каб не забываліся берагчы свой край, шанавалі яго свабоду. Да смерці заставалася чатыры гады і сем месяцаў. Радкі верша — пругкія, звонкія, катэгарычныя. Вымаўляць іх цяжка: не захоўваецца адзін і той жа вершаваны памер, ямб перакрыжоўваецца з анапестам, у пачатку радкоў ідуць кароткія стопы. Звярнула я ўвагу таксама і на тое, што верш не аздоблены метафарамі, эпітэтамі і іншымі слоўнавыяўленчымі сродкамі, як гэта было ў яго ранняй рамантычнай паэзіі. Пра самае галоўнае, пра любоў да свайго краю і народа паэт выказваўся адкрыта, немудрагеліста, публіцыстычна. Абяцаюць нам новы раскошны дом, Яны аддалі нам меч і касу, Чытаю такія Караткевічавы творы і схіляю голаў перад мужнасцю песняра. Я назвала б яго нязломным. Зламаліся ў суровыя часы многія старэйшыя за яго пісьменнікі. Адмовіліся ад прызнання суровай праўды і пачалі дагаджаць уладам. А Караткевіч не зламаўся. У паэзіі і прозе ён паслядоўна прытрымліваўся думкі пра трагічны лёс Беларусі, пра тое, што мы яшчэ не ведаем яе жывой, сапраўднай гісторыі. Каб ведалі, думалася яму, Дык не чынілі б над ёю здзек, не хавалі б ад народа яе слаўныя, гераічныя старонкі. Вось за гэта і не любілі яго партыйныя чыноўнікі, ахоўнікі ідэалагічных догмаў. I на іншых вяршынях суровых Паэзія Караткевіча, як і іншых прадстаўнікоў яго пакалення (Барадуліна, Сербантовіча, Сіпакова, Гаўрусёва), рамантычная ў аснове. Калі многія яго равеснікі адмовіліся ад рамантычных рысаў і прыкметаў пазней, дык ён застаўся рамантыкам да канца дзён сваіх. Адсюль і ўзнёслы характар яго лірычнага героя-летуценніка, і кантрастнасць настрою, і буйнакветнасць фарбаў і тропаў, і нечаканы пераход ад радасці да гора, ад плачу да смеху (хоць смяецца Караткевіч увогуле вельмі рэдка, часцей — плача), і экзатычнасць невядомых беларускай паэзіі ранейшай пары усходніх і горных пейзажаў, і, нарэшце, аздобленасць наватворамі, прафесіяналізмамі, іншаземнымі словамі. Чытаеш вершы паэта і пераконваешся ў тым, якія яны незвычайныя, арыгінальныя, не падобныя на апісальную, прыземленую лірыку, заснаваную на капіраванні рэчаіснасці. Хіба можна, напрыклад, заставацца раўнадушнымі да такіх вось радкоў,тропаў, мастацкіх дэталяў: «Брусок спявае ціхую малітву», «Маўчаў, як нож. Маўчаў, як крыж на полі» («Паэт»); «труны змрочныя скал», «Над светам і над табою Светаносна кружляюць арлы», «Бэзавы спеў сірэнаў», «ашаломлены змрок» («Усход»); «Замест сумлення — дубінка, I замест сэрца — касцет» («Балада пра архангелаў»). Прыклады можна працягваць. Але напаслед хочацца прывесці цалкам верш пейзажны, светлы. Поўны замілавання роднай прыродай, ён прыйшоўся мне да душы: Страціў лес свой зімні чуб, Дуб-мярзляк, скупеча-дуб Вецер вые ў сотні труб, Я не ведаю, ці ёсць многа падобных твораў у нашай нацыянальнай літаратуры, у якіх так дакладна перададзена канкрэтная сітуацыя. Позняя восень ці нават зіма, усе дрэвы: бярозкі, асіны, вольхі — голыя, сіратлівыя нейкія. А дуб ніяк не хоча, насуперак вятрам і завеям, іншым змрочным сілам скінуць з сябе апошняе адзенне. I аўтару здаецца, што гэта ён сагравае шмоццем лісцёвага адзення сваё голле. А глядзіце, які падбор колераў у творы: двойчы дуб называецца ржавым і адзін раз — жоўтым. Я прыглядалася, як магла, да зімовага дуба і прыйшла да высновы, што толькі стары, спрадвечны дуб захоўвае на сваёй магутнай постаці ржавае лісце, а маладыя дубкі хутчэй за ўсё ганарацца жоўтым адзеннем. Паэт убачыў дуб у двухколернай вопратцы, у двухколерным свячэнні.
|