Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Камедыя Андрэя Макаёнка «Выбачайце, Калі Ласка!». Характарыстыка вобразаў і праблем, узнятых у творы





 

Сатырычная камедыя Андрэя Макаёнка «Выбачайце, калі ласка!» была напісана і пастаўлена на сцэне тэатра імя Я. Купалы ў 1953 г. Твор меў вялікі поспех, амаль 150 тэатраў СССР паставілі гэтую п'есу. Вялікі поспех твора можна растлумачыць вастрынёй пестеўленых у ім маральных праблем. Сатырык выкрыў паказуху і падман, якімі было прасякнута жыццё ў краіне.

У гэтым творы ярка вызначыўся наватарскі характер таленту драматурга. Перш за ўсё ў стварэнні канфлікту ў п'есе.

Сцяпан Васільевіч Калібераў — галоўны герой п'есы — у нечым падобны да Гарлахвацкага з камедыі К. Крапівы «Хто смяецца апошнім». Героя «панізілі», накіравалі ў раён. Раней была пасада ў Мінску, а цяпер... Няма былых выгодаў, няма машыны, няма былой пашаны. Фактычна гісторыю з падманам афіцыйных улад Калібераў распачынае пад уздзеяннем жонкі, якая патрабуе вяртання ў сталіцу.

Напорыстасць Каліберава падмацоўваецца яго становішчам, бо Сцяпан Васільевіч камандуе цэлым раёнам. Ён любіць казыраць: мой раён, «у маім раёне я за ўсё адказваю». На самой жа справе старшыня райвыканкома — пусты і нікчэмны балбатун, уся бурная дзейнасць якога па кіраўніцтву раёнам зводзіцца да пасяджэнскай мітусні і адміністрацыйнага націску.

Яго любімыя выразы: «Не зробіш — дух вон, жылы на телефон!», «Я цябе ў парешок сатру!», «Такі себентуй арганізую, што моташне стане», «Гайкі требе тужэй зекручвець свеім реботнічкем».

Гісторыя з ліпавымі квітанцыямі тлумачыцца тым, што, згодна тагачасных дзяржаўных патрабаванняў, самай галоўнай задачай лічылася не сама ўборка ўраджаю, а датэрміновае выкананне абавязковых паставак.

Падштурхнуў Каліберава на махінацыі дзялок Моцкін. Спачатку ён толькі намякае Калібераву на магчымасць афёры з квітанцыямі, а потым, зразумеўшы, што Сцяпан Васільевіч зацікавіўся, усё болын насядае на субяседніка.

Моцкін у махінацыях пераўзыходзіць свайго непасрэднага начальніка, хоць пасаду займае намнога ніжэйшую — ён толькі раённы ўпаўнаважаны па нарыхтоўках. Але, як і Калібераў, не збіраецца заседжвацца на гэтай пасадзе — ужо наглядзеў базу ў Бабруйску. Вось і стараецца паказаць сябе, каб прыехаць на новае месца з трыумфам, рэпутацыяй перадавіка і добрага арганізатара.

Жонка Каліберава паказана ў п'есе як недалёкая, але ўладарная мяшчанка і хабарніца. У Печкурова яна «за так» бярэ спірт, у старшыні калгаса Гарошкі — агуркі. Калгасніца да яе прыязджае з цэлым кошыкам прадуктаў. Многа значыць і чучала любімага ката Антаніны Цімафееўны. Гэта сімвал мёртвай душы гаспадыні.

Дырэктар Печкуроў зацікаўлены ў падтрымцы Каліберава. Яму патрэбна і ад ваенных збораў адкруціцца, і дом ён будуе для сябе за дзяржаўны кошт. Таму і згаджаецца на махінацыі. Старшыня калгаса Гарошка, які мусіць дагаджаць і Калібераву, і яго жонцы, іншым раённым начальнікам, таксама мае нешта болынае, акрамя афіцыйнай аплаты. За бясплатны печкуроўскі спірт ён аддзячвае калгаснымі агуркамі. У адрозненне ад Каліберава і Моцкіна, Гарошка яшчэ цалкам сумленне не страціў. У ім яшчэ жыве гаспадарская жылка селяніна, які не можа абыякава ставіцца да здзеку з хлебаробскай працы. Яму не даюць разумна гаспадарыць каліберавы, моцкіны і іншыя паганяльшчыкі, якія дзеля ўласнай кар'еры гатовы на ўсё. Такая двухпланавасць у наказе Гарошкі тлумачыцца дваістасцю становішча, у якім персанаж знаходзіцца. 3 аднаго боку, на яго ціснуць калгаснікі, патрабуючы самай мінімальнай аплаты працадня, а з другога — навальваюцца паганяльшчыкі, якім праўдамі і няпраўдамі трэба як мага больш узяць з Гарошкі для выканання агульнараённага плана паставак, не спыняючыся і перад знарочыстым завышэннем той долі, што выпадае не на самы бедны, паводле п'есы, кал гас.

Вось і круціцца чалавек, як можа, спрабуючы, каб выйграць час, хавацца ад разгневанага начальства на гарышчы ўласнай хаты. У п'есе гэты сюжэтны ход абыграны з добрым камедыйным майстэрствам. Але сама сітуацыя не выдумана драматургам. Яна народжана калгаснай практыкай тых гадоў. Толькі рэальным удзельнікам такіх сітуацый, як і самому Гарошку, было не да смеху.

Таму і ў вобразе Гарошкі так важны быў для аўтара драматычны пачатак, які падкрэсліваецца бліскучай моўнай знаходкай — прыгаворкай персанажа: «Хоць круць-верць, хоць верць-круць». Гэтая прыгаворка надзвычай трапна выяўляе яго становішча ў пэўным сэнсе зацюканага старшыні, які, як ні круціцца, дык усё роўна не можа ўсім дагадзіць, а найчасцей робіць насуперак свайму гаспадарскаму пачуццю і чалавечаму разуменню.

Любімымі слоўцамі Гарошкі камедыя і завяршаецца, прычым вельмі эфектна. Цяпер яны чуваць ужо з вуснаў Ганны Чыхнюк і адрасуюцца Калібераву і Моцкіну: «Хоць круць-верць, хоць верць-круць, адкажуць!». Маецца на ўвазе, што арганізатары махлярства і паказухі павінны трымаць адказ за свае дзеянні і цяпер ужо не выкруцяцца.







Дата добавления: 2015-08-17; просмотров: 1403. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...


Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...


Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...


Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Понятие о синдроме нарушения бронхиальной проходимости и его клинические проявления Синдром нарушения бронхиальной проходимости (бронхообструктивный синдром) – это патологическое состояние...

Опухоли яичников в детском и подростковом возрасте Опухоли яичников занимают первое место в структуре опухолей половой системы у девочек и встречаются в возрасте 10 – 16 лет и в период полового созревания...

Способы тактических действий при проведении специальных операций Специальные операции проводятся с применением следующих основных тактических способов действий: охрана...

Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Краткая психологическая характеристика возрастных периодов.Первый критический период развития ребенка — период новорожденности Психоаналитики говорят, что это первая травма, которую переживает ребенок, и она настолько сильна, что вся последую­щая жизнь проходит под знаком этой травмы...

РЕВМАТИЧЕСКИЕ БОЛЕЗНИ Ревматические болезни(или диффузные болезни соединительно ткани(ДБСТ))— это группа заболеваний, характеризующихся первичным системным поражением соединительной ткани в связи с нарушением иммунного гомеостаза...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2025 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия