Студопедия — Па абавязковым модулі для ўсіх спецыяльнасцяў
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Па абавязковым модулі для ўсіх спецыяльнасцяў






 

Факультэт тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі

Кафедра «Гісторыя, сусветная і айчынная культура»

Курс 1, 2

 

Семестры 1, 2, 3, 4

Лекцыі – 18 гадзін    
Практычныя (семінарскія) заняткі – 16 гадзін   Дыферанцаваны залік – 1, 2, 3, 4семестр
   
Усяго аўдыторных гадзін па дысцыпліне – 34   Форма атрымання вышэйшай адукацыі – дзённая
Усяго гадзін па дысцыпліне – 72    

 

Складальнікі: д.г.н., прафесар Бажанаў У.А., д.г.н., прафесар Сямёнава Л.М., к.г.н., дацэнт А.І.Багдановіч, к.г.н., дацэнт А.М.Кукса, к.г.н., дацэнт А.В.Лепеш, к.г.н., дацэнт М.Б.Шчаўлінскі, к.г.н., прафесар К.І. Баландзін, к.г.н., дацэнт А.В. Давідовіч, к.г.н., дацэнт Т.В. Лойка, к.г.н., дацэнт Мыцько В.Г., к.г.н., дацэнт Сервачынскі І.Ю., к.г.н., дацэнт Хромчанка Дз. М., к.г.н., дацэнт Якубінская А.Дз., ст. выкладчык Кісялёва С.А, ст. выкладчык Кедрык Т.В., выкладчык Млечка А.М.

 

 

Мінск 2014 г.


Вучэбная праграма складзена на аснове тыпавой вучэбнай праграмы па абавязковым модулі для ўстаноў вышэйшай адукацыі, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 30.06.2014 г., рэгістрацыйны № ТД-СГ.023/тып. у адпаведнасці з вучэбнымі планамі БНТУ.

 

Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння на пасяджэнні кафедры «Гісторыя, сусветная і айчынная культура» Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (пратакол № 12 ад 01.07.2014 г.)

 

Загадчык кафедрай

_______________ У.А. Бажанаў

 

Адобрана і і рэкамендавана да зацвярджэння метадычнай камісіяй факультэта тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (пратакол № 1 ад

 

Старшыня

______________ А.Г. Багдановіч

 


ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПIСКА

 

Тыпавая вучэбная праграма па абавязковым модулі «Гісторыя» (Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі) прызначана для рэалізацыі на першай ступені вышэйшай адукацыі ў рамках цыкла сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. Яна скіравана на авалоданне студэнтамі асноўнымі тэарэтычнымі дасягненнямі гістарычнай навукі, апрацоўку, асэнсаванне і сістэматызацыю вучэбнай інфармацыі, набыццё практыкаарыентаваных уменняў. Вызначальнымі асаблівасцямі дадзенай праграмы ў параўнанні з папярэднімі з’яўляюцца: удасканаленне зместу абавязковага модуля, выкарыстанне прафесійнага, кампетэнтнаснага падыходу ў навучанні, значнае павялічэнне ролі і ўдзельнай вагі самастойнай работы студэнтаў, магчымасць выкарыстання сучасных інавацыйных тэхналогій.

Месца вучэбнай дысцыпліны «Гісторыя Беларусі» у сістэме сацыяльна-гуманітарных ведаў вызначаецца тым, што прадметам яе вывучэння з’яўляюцца найбольш важныя пытанні дзяржаўна-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага, канфесійнага, культурнага і духоўнага развіцця беларускага народа ў кантэксце ўсходнеславянскай і заходнееўрапейскай гісторыі з улікам цывілізацыйных характарыстык.

Актуальнасць вывучэння гісторыі Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі абумоўлена неабходнасцю выпрацоўкі аб’ектыўнага навуковага погляду на гісторыю беларускага народа, які сфарміраваўся ў працэсе ўзаемадзеяння разнастайных сацыяльна-эканамічных, этнакультурных, геапалітычных і культурна-цывілізацыйных фактараў. Гэта з’яўляецца абавязковай умовай, якая забяспечвае падрыхтоўку не толькі спецыяліста-прафесіянала, але і фарміраванне ў асобы якасцей грамадзяніна і патрыёта.

 

Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобасных кампетэнцый выпускніка

 

Асноўнымі мэтамі сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі студэнтаў ва ўстановах вышэйшай адукацыі, як вызначана ў адукацыйным стандарце «Вышэйшая адукацыя. Першая ступень. Цыкл сацыяльна-гуманітарных дысцыплін», выступаюць фарміраванне і развіццё сацыяльна-асобасных кампетэнцый, заснаваных на гуманітарных ведах, эмацыянальна-каштоўнасным і сацыяльна-творчым вопыце, якія забяспечваюць рашэнне і выкананне грамадзянскіх, сацыяльна-прафесійных, асобасных задач і функцый.

Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобасных кампетэнцый выпускніка вызначаюцца наступнымі прынцыпамі:

• гуманізацыі як прыярытэтнага прынцыпу адукацыі, што забяспечвае асобасна-арыентаваны характар адукацыйнага працэсу і творчую самарэалізацыю выпускніка;

• фундаменталізацыі, што садзейнічае арыентацыі зместу дысцыплін сацыяльна-гуманітарнага цыкла на выяўленне сутнасных асноў і сувязей паміж разнастайнымі працэсамі навакольнага свету, прыродазнаўчымі і гуманітарнымі ведамі;

• кампетэнтнаснага падыходу, што вызначае сістэму патрабаванняў да арганізацыі адукацыйнага працэсу, накіраваных на павышэнне ролі самастойнай працы студэнтаў, мадэліруючага сацыяльна-прафесійныя праблемы і шляхі іх вырашэння, што забяспечвае фарміраванне ў выпускнікоў здольнасці дзейнічаць у зменлівых жыццёвых абставінах;

• сацыяльна-асобаснай падрыхтоўкі, што забяспечвае фарміраванне ў студэнтаў сацыяльна-асобаснай кампетэнтнасці, заснаванай на адзінстве набытых гуманітарных ведаў і ўменняў, эмацыянальна-каштоўнасных адносін і сацыяльна-творчага вопыту з улікам інтарэсаў, патрэбаў і магчымасцей навучэнцаў;

• міждысцыплінарнасці і інтэгратыўнасці сацыяльна-гуманітарнай адукацыі, рэалізацыя якога забяспечвае цэласнасць вывучэння гуманітарных ведаў і яго ўзаемасувязь з сацыяльным кантэкстам будучай прафесійнай дзейнасці выпускніка.

У адпаведнасці з вышэйазначанымі мэтамі і прынцыпамі сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі выпускнік установы вышэйшай адукацыі пры падрыхтоўцы па адукацыйнай праграме першай ступені павінен набыць наступныя сацыяльна-асобасныя кампетэнцыі (САК):

САК-1. Валодаць якасцямі грамадзянскасці.

САК-2. Быць здольным да сацыяльнага ўзаемадзеяння.

САК-3. Валодаць здольнасцю да міжасобасных камунікацый.

САК-4. Быць здольным да крытыкі і самакрытыкі (крытычнае мысленне).

САК-5. Умець працаваць у камандзе.

У працэсе сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі выпускнік установы вышэйшай адукацыі павінен развіць наступныя акадэмічныя кампетэнцыі (АК):

АК-1. Валодаць і ўжываць базавыя навукова-тэарэтычныя веды для вырашэння тэарэтычных і практычных задач.

АК-2. Валодаць сістэмным і параўнальным аналізам.

АК-3. Валодаць даследчымі навыкамі.

АК-4. Умець працаваць самастойна.

АК-5. Быць здольным інтэграваць новыя ідэі (крэатыўнасць).

АК-6. Валодаць міждысцыплінарным падыходам пры вырашэнні праблем.

АК-7. Умець вучыцца, павышаць сваю кваліфікацыю на працягу ўсяго жыцця.

 

Мэты і задачы абавязковага модуля «Гісторыя »

Асноўнымі мэтамі сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі з’яўляюцца фарміраванне і развіццё сацыяльна-асобасных кампетэнцый і практычных навыкаў, неабходных і дастатковых для вырашэння і выканання грамадскіх, сацыяльна-прафесійных і асобасных задач і функцый.

Задача вывучэння вучэбнай дысцыпліны «Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі» ва ўстановах вышэйшай адукацыі заключаецца ў набыцці студэнтамі практычных навыкаў аналізу гістарычных фактаў і падзей, што забяспечвае фарміраванне сацыяльна-асобасных кампетэнцый студэнта, заснаваных на сістэме каштоўнасцяў, якая сфарміравалася ў працэсе гістарычнага развіцця беларускага народа і эвалюцыі яго дзяржаўнасці, што з’яўляецца тэарэтыка-метадалагічнай асновай, неабходнай для якаснай сацыяльна-прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў.

У адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйнага стандарта студэнт павінен ведаць:

• асаблівасці фармацыйнага і цывілізацыйнага падыходаў да вывучэння і разумення гісторыі Беларусі ў кантэксце ўсходнеславянскай і заходнееўрапейскай цывілізацый;

• змястоўныя характарыстыкі працэсу этнічнага і нацыянальнага фарміравання беларускага народа на розных гістарычных этапах;

• сутнасныя характарыстыкі гістарычных форм дзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі Беларусі і станаўлення беларускай дзяржаўнасці ў ХХ-пачатку ХХІ ст.;

• характэрныя рысы і вынікі рэалізацыі гістарычных мадэлей мадэрнізацыі беларускага грамадства, у тым ліку савецкай;

• месца і ролю беларускіх земляў у геапалітычных працэсах у асобныя гістарычныя перыяды, уклад беларускага народа ў перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, значэнне і месца суверэннай Рэспублікі Беларусь у сучасным свеце;

• дасягненні беларускага народа ў развіцці духоўнай і матэрыяльнай культуры;

умець:

• выкарыстоўваць фармацыйны і цывілізацыйны падыходы пры характарыстыцы асаблівасцяў гістарычнага развіцця беларускага народа;

• характарызаваць умовы і вынікі этнічнага і нацыянальнага фарміравання беларускага народа ў розныя гістарычныя перыяды;

• аналізаваць працэс паслядоўнай змены гістарычных форм дзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі Беларусі, афармлення і замацавання суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;

• ажыццяўляць параўнальны аналіз рэформ і рэвалюцый у працэсе мадэрнізацыі беларускага грамадства, ацэньваць вынікі дзейнасці савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР;

• характарызаваць геапалітычнае становішча беларускіх зямель у асобныя гістарычныя перыяды, уклад беларускага народа ў Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне; аналізаваць месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь ва ўмовах еўрапейскай інтэграцыі і сусветнай глабалізацыі;

• тлумачыць уплыў розных культурна-цывілізацыйных фактараў на гістарычнае развіццё беларускага народа і выкарыстоўваць гісторыка-культурную спадчыну Беларусі ў сваей дзейнасці.

Для рэалізацыі вышэй азначаных мэтаў неабходна вырашэнне наступных задач:

- фарміраванне ў студэнтаў ведаў, уменняў, вопыту аналізу заканамернасцяў і асаблівасцяў дзяржаўна-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага, канфесійнага, культурнага, духоўнага развіцця беларускага народа, якія ўвасоблены ў калектыўнай гістарычнай памяці і служаць асновай для нацыянальнай самасвядомасці пры ўспрыманні гісторыі як свайго мінулага;

- засваенне студэнтамі сістэмы духоўных, культурных, матэрыяльных каштоўнасцяў беларускага народа, і развіццё на гэтай аснове здольнасці да самарэалізацыі ва ўмовах сучаснай сацыякультурнай сітуацыі з асэнсаваннем сваёй ідэнтычнасці і перспектыў будучага развіцця;

- гатоўнасць выпускніка вышэйшай школы як грамадзяніна Рэспублікі Беларусь у аб’ёме сваіх кампетэнцый, сфарміраваных у выніку ўсвядомленага засваення і выкарыстання вучэбнай гістарычнай інфармацыі, садзейнічаць дальнейшаму развіццю сваёй краіны.

 

Структура зместу абавязковага модуля «Гісторыя»

 

Структураванне зместу абавязковага модуля «Гісторыя» ажыццяўляецца пры дапамозе вылучэння ў ім узбуйненых дыдактычных адзінак (раздзелаў, тэм).

Тыпавыя вучэбныя праграмы па абавязковых модулях сацыяльна-гуманітарнага цыкла адлюстроўваюць спецыфіку профілю ўстановы вышэйшай адукацыі, спецыяльнасці, уласных навукова-метадычных напрацовак і прафесійнага вопыту прафесарска-выкладчыцкага складу.

На вывучэнне абавязковага модуля «Гісторыя» вылучаецца 72 гадзіны, у тым ліку 34 аўдыторныя гадзіны і 38 гадзін самастойнай працы студэнтаў.

 

Тэматычны план по абавязковым модулі «Гісторыя»

(Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі)

 

Назва раздзелаў і тэм Колькасць аўдыторных гадзін СРС
Усяго з іх
Лекцыі Семінары
Тэма 1. Уводзіны ў вучэбную дысцыпліну«Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі»        
Раздзел І.Фарміраванне беларускага этнасу і дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях        
Тэма 2. Гістарычныя этапы фарміравання беларускага этнасу        
Тэма 3. Дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях у IХ – ХVIII стст.        
Тэма 4. Становішча беларускіх зямель у складзе Расійскай дзяржавы (канец XVІІІ ст. – кастрычнік 1917 г.)        
Раздзел ІІ.Станаўленне беларускай дзяржаўнасці і ўмацаванне яе суверэнітэту ў ХХ-пачатку ХХІ ст.        
Тэма 5. Савецкая грамадска-палітычная сістэма ў Беларусі (кастрычнік 1917 – чэрвень 1941 гг.)        
Тэма 6. Беларусь у гады Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны        
Тэма 7. БССР: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа ў пасляваенны перыяд (1945 – 1991 гг.)        
Тэма 8. Рэспубліка Беларусь у канцы ХХ – пачатку ХХІ ст.        
Усяго:        

 


ЗМЕСТ

АБАВЯЗКОВАГА МОДУЛЯ «ГІСТОРЫЯ»

 

Тэма 1. Уводзіны ў вучэбную дысцыпліну «Гiсторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі»

 

Метадалагічныя асновы вывучэння гісторыі. Перыядызацыя сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі. Цывілізацыя як стадыя развіцця грамадства і як лакальны культурна-гістарычны тып. Прадмет вывучэння гісторыі Беларусі ў кантэксце цывілізацыйнага развіцця агульнарускай і еўрапейскай гісторыі. Гістарыяграфічныя школы. Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі.

 

Раздзел І

ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАГА ЭТНАСУ I ДЗЯРЖАЎНЫЯ ЎТВАРЭННІ НА БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯХ

 

Тэма 2. Гістарычныя этапы фарміравання беларускага этнасу

 

Найстаражытнае насельніцтва на тэрыторыі беларускіх зямель. Пачатак рассялення славян (VI ст.) і славянізацыя балтаў. Старажытнаруская народнасць як аснова фарміравання рускага, беларускага і ўкраінскага этнасаў.

Паходжанне назвы Беларусь “Белая Русь”). Эканамічныя і палітычныя фактары фарміравання беларускага этнасу ў XIV – XVIII стст. Усходнеславянскі этнічны падмурак Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойскага (ВКЛ). Роля праваслаўнай царквы ў кансалідацыі беларускага этнасу. Уплыў каталіцтва і уніяцтва. Этнічная самасвядомасць і менталітэт беларусаў. Трансфармацыя ідэнтычнасці і саманазвы беларускага этнасу: рускія, русіны, “тутэйшыя”, беларусы. Духоўнае жыццё беларускіх зямель у IX – XVIII стст.

Далейшае развіццё беларускага этнасу ва ўмовах складвання рынкавых адносін у XIX ст. Нацыянальная самасвядомасць беларусаў. Зараджэнне і развіццё беларусазнаўства. Тэорыя «заходнерусізму». Ідэі беларускага нацыянальнага адраджэння ў пачатку XX ст.

 

Тэма 3. Дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях
у IX – XVIII стст.

 

Еўропа ў сярэднявеччы. Станаўленне ранніх дзяржаўных утварэнняў на беларускіх землях. Кіеўская Русь. Полацкае і Тураўскае княствы і іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам. Феадальная раздробленасць. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойскага. Роля заходнерускіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва ВКЛ. Асаблівасці фарміравання дзяржаўнага і сацыяльна-эканамічнага ладу на беларускіх землях ВКЛ.

Асноўныя тэндэнцыі развіцця сусветнай гісторыі ў Новы час. Эпоха Адраджэння, Рэфармацыя, Асветніцтва. Развіццё капіталізму. Першыя буржуазныя рэвалюцыі ў Заходняй Еўропе.

Люблінская унія. Уваходжанне ВКЛ у склад Рэчы Паспалітай. Войны XVII – XVIII стст. і іх наступствы для беларускіх зямель. Узмацненне феадальнай анархіі. Паглыбленне крызісу і тры падзелы Рэчы Паспалітай паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй. Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі.

 

Тэма 4. Становішча беларускіх зямель у складзе Расійскай дзяржавы (канец XVIII ст. – кастрычнік 1917 г.)

 

Значэнне ўключэння Беларусі ў склад Расійскай імперыі ва ўмовах фарміравання індустрыяльнага грамадства. Цывілізацыйнае адзінства Беларусі і Расіі. Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі. Беларускія землі ў перыяд Айчыннай вайны 1812 г. Польскае паўстанне
1830 – 1831 гг. і яго наступствы.

Расійскі шлях палітычнай і эканамічнай мадэрнізацыі. Адмена прыгоннага права. Рэформы 60 – 70-х гг. XIX ст. і асаблівасці іх здзяйснення на Беларусі. Спецыфіка прамысловага перавароту ў Беларусі. Месца эканомікі Беларусі ва ўсерасійскім рынку. Змены ў сацыяльнай структуры насельніцтва.

Грамадска-палітычныя рухі і аб’яднанні ў Беларусі. Паўстанне
1863 – 1864 гг. яго ўплыў на палітыку ўладаў у Беларусі і грамадска-палітычную думку. Ідэалогія лібералізму, народніцкія і сацыял-дэмакратычныя плыні. Узнікненне агульнарасійскіх і беларускіх партый. Рэвалюцыя 1905 – 1907 гг. і пачатак расійскага парламентарызму. Сталыпінская аграрная рэформа і асаблівасці яе здзяйснення ў Беларусі. Першая сусветная вайна і яе наступствы для Беларусі.

Лютаўская рэвалюцыя і фарміраванне новых улад. Стратэгія і тактыка палітычных партый у адносінах да ўлады, праблемы выбару шляхоў далейшага грамадскага развіцця. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і расстаноўка палітычных сіл на Заходнім фронце і ў Беларусі восенню 1917 г. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе і ў Беларусі.

 

РаздзелIІ

СТАНАЎЛЕННЕ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ I ЎМАЦАВАННЕ ЯЕ СУВЕРЭНІТЭТУ Ў XX ПАЧАТКУ XXI СТ.

 

Тэма 5. Савецкая грамадска-палітычная сістэма ў Беларусі

(кастрычнік 1917 чэрвень 1941 гг.)

Роля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў гістарычным лёсе беларускага народа. Устанаўленне савецкай улады ў Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні. Барацьба супраць германскіх акупантаў.

Праблемы фарміравання беларускай дзяржаўнасці на нацыянальна-дэмакратычнай і рэвалюцыйна-класавай асновах. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі ва ўмовах германскай акупацыі. Утварэнне беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове. Польска-савецкая вайна. Барацьба беларускага народа з польскімі інтэрвентамі. Роля і месца БССР у складзе СССР.

Савецкая мадэль мадэрнізацыі грамадства. Усталяванне савецкай аднапартыйнай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР. Сканцэнтраванне функцый заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады ў руках дзяржаўна-партыйнага апарату. Дэфармацыі ў грамадска-палітычным жыцці БССР. Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі (асаблівасці нэпа, індустрыялізацыя, калектывізацыя). Палітычныя рэпрэсіі 30-х гг. XX ст.

Геапалітычнае становішча Беларусі ў 20 – 30-я гг. ХХ ст.: вынікі Першай сусветнай вайны; беларускае пытанне пры афармленні Версальска-Вашынгтонскай сістэмы; Рыжская мірная дамова 1921 г. у гістарычным лёсе беларускага народа. Грамадска-палітычнае, эканамічнае і нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі
ў 20 – 30-я гг. ХХ ст.

Уздзеянне савецкага фактару на фарміраванне беларускай нацыі. Станаўленне беларускай савецкай культуры. Палітыка беларусізацыі. Дасягненні і супярэчнасці развіцця культуры і навукі ў 30-я гг. ХХ ст. Стаўленне савецкай улады да царквы.

 

Тэма 6. Беларусь у гады Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны

 

Прыход фашыстаў да ўлады ў Італіі і Германіі. Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў 30-я гг. XX ст. Правал палітыкі калектыўнай бяспекі. Пачатак Другой сусветнай вайны. Вызваленне Чырвонай Арміяй Заходняй Беларусі. Аб’яднанне беларускага народа ў складзе БССР.

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі. Устанаўленне акупацыйнага рэжыму і яго мэты. Рабаванне гітлераўцамі гаспадарчых і культурных каштоўнасцяў Беларусі. Фашысцкі генацыд народа. Калабаранцкія арганізацыі і іх дзейнасць на карысць акупантаў.

Вызначальныя перамогі Чырвонай Арміі (бітвы пад Масквой, Сталінградам, Курскам), іх уплыў на ўздым партызанскага руху і падпольнай барацьбы. Баявая дзейнасць партызан і падпольшчыкаў. Пачатак вызвалення Беларусі. Аперацыя «Баграціён». Завяршальныя пераможныя аперацыі Чырвонай Арміі.

Ураджэнцы Беларусі на франтах вайны і ў еўрапейскім руху Супраціўлення. Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад у Перамогу над фашызмам. Захаванне памяці аб гераізме савецкага народа.

 

Тэма 7. БССР: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа ў пасляваенны перыяд (1945 – 1991 гг.)

 

Геапалітычныя змены на міжнароднай арэне пасля Другой сусветнай вайны. Пачатак «халоднай вайны». Супрацьборства дзвюх сацыяльна-палітычных сістэм. Крызіс сусветнай сацыялістычнай сістэмы і яе распад. Заканчэнне «халоднай вайны».

Аднаўленне прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў першае пасляваеннае пяцігоддзе. Калектывізацыя ў Заходняй Беларусі. Эканамічнае развіццё БССР ва ўмовах навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. Эканамічная рэформа 1965 г. і яе вынікі. Спецыялізацыя прамысловасці і сельскай гаспадаркі БССР ва ўмовах адзінага народнагаспадарчага комплексу СССР. Зніжэнне тэмпаў вытворчасці і нарастанне крызісных з’яў у эканоміцы. Палітыка перабудовы, курс на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця. Чарнобыльская аварыя і яе наступствы. Паглыбленне эканамічнага крызісу ў СССР і БССР у канцы 80-х гг. XX ст.

Грамадска-палітычнае жыццё ў СССР і БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе. Барацьба з антысавецкімі групоўкамі. Ідэалагічныя кампаніі і палітычныя рэпрэсіі ў другой палове 1940-х – пачатку 1950-х гг. Асуджэнне культа асобы І.В.Сталіна. Спробы дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў другой палове 1950-х – 1964 гг. Нарастанне кансерватызму ў грамадска-палітычным жыцці ў 1970-я – першай палове 1980-х гг. Першыя крокі па рэфармаванні палітычнай сістэмы ў гады перабудовы. Змяненні ў Канстытуцыях СССР і БССР. Крызіс савецкага федэралізму. «Парад суверэнітэтаў рэспублік», барацьба за суверэнітэт Беларусі.

Адукацыя, навука і культура БССР у пасляваенны перыяд: дасягненні і праблемы. Дзяржаўная рэлігійная палітыка і становішча канфесій.

 

Тэма 8. Рэспубліка Беларусь у канцы XX – пачатку XXI ст.

 

Жнівеньскія падзеі 1991 г. у СССР. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь. Пачатак фарміравання органаў улады і кіравання рэспублікі на прынцыпах суверэнітэту. Распад СССР і ўтварэнне СНД. Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.

Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. Выбары прэзідэнта і фарміраванне новай сістэмы ўлады. Рэспубліканскія рэферэндумы 1995 і 1996 гг., іх вынікі. Дапаўненні і змяненні ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Эвалюцыя «вертыкалі» улады і кіравання.

Крызісны стан прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў пачатку
90-х гг. XX ст. Стварэнне перадумоў пераходу да рынкавай эканомікі, напрацоўка прававой базы, вызначэнне метадаў і накірункаў рэфармавання эканомікі. Распрацоўка і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага інавацыйнага развіцця краіны. Дасягненні і праблемы беларускай эканомікі. Сусветны эканамічны і фінансавы крызіс і яго наступствы для краін Усходняй Еўропы. Сучасны стан прамысловасці, сельскай гаспадаркі і сацыяльнай сферы Беларусі.

Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь ва ўмовах сусветных глабалізацыйных працэсаў. Міжнароднае прызнанне Рэспублікі Беларусь і змены ў знешнепалітычным механізме краіны. Выпрацоўка стратэгіі і прынцыпаў знешняй палітыкі, яе шматвектарнасць. Беларуска-расійскія адносіны, стварэнне Саюза Беларусі і Расіі, Беларусь і СНД, фарміраванне мытнага саюза і адзінай эканамічнай прасторы.

Адукацыя, навука і культура Рэспублікі Беларусь. Нацыянальная сістэма адукацыі. Страты і здабыткі беларускай навукі. Стан гісторыка-культурнай спадчыны. Асноўныя накірункі развіцця літаратуры і мастацтва. Узаемаадносіны дзяржавы і царквы, адраджэнне рэлігійна-канфесійнага жыцця.


ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА па «Гісторыі Беларусі» для студентаў усіх факультэтаў
Номер раздзела, тэмы, занятка Назва раздзела, тэмы, занятка; пералік вывучаемых пытанняў Колькасць аўдыторных гадзін Матэрыяльнае забеспячэння занятку (наглядныя, метадычныя дапаможнікі і інш.) Літаратура Формы кантролю ведаў
лекцыі практычныя (семінарскія) заняткі Лабараторныя заняткі кіроўная самастойная работа студэнта (СРС)
  Лекцыя 1. Уводзіны ў дысцыпліну “Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі” 1. Гісторыя як вучэбная дысцыпліна: прадмет, функцыі, метады і задачы 2. Перыядызацыя сусветнай гісторыі. Асноўныя падыходы да вывучэння гісторыі. 3. Класіфікацыя гістарычных крыніц. 4. Вядомыя беларускія гісторыкі і гістарыяграфічныя школы.           Камп’ютэрная прэзентацыя [1-9, 17, 18, 20, 25] Апытанне, рэфераты, тэсты
  Раздзел I. Фарміраванне беларускага этнасу і дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях              
  Лекцыя 2. Гістарычныя этапы фарміравання беларускага этнасу 1. Старажытнае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. Каменны век. 2. Індаеўрапейскі перыяд у гісторыі Беларусі. Асаблівасці развіцця беларускіх зямель у бронзавым і жалезным вяках.. Славянізацыя беларускіх зямель. 3. Трансфармацыя ідэнтычнасці і саманазвы беларускага этнасу: рускія, русіны, "тутэйшыя", беларусы. 4. Развіццё беларускага этнасу ва ўмовах складвання рынкавых адносін у XIX ст. 5. Ідэі беларускага нацыянальнага адраджэння ў пачатку XX ст.             [1-9] Апытанне, прэзентацыі
  Семінар 1. Асаблівасці фарміравання беларускай народнасці і этнасу 1. Гісторыя Беларусі як састаўная частка ўсходнеславянскай і агульнаеўрапейскай гісторыі. 2. Асноўныя падыходы да вывучэння гісторыі. Перыядызацыя айчыннай гісторыі. 3. Найстаражытнае насельніцтва на тэрыторыі беларускіх зямель. 4. Пачатак рассялення славян (VI ст.) і славянізацыя балтаў. 5. Паходжанне назвы "Белая Русь".           [1-9] Апытанне, прэзентацыі
  Лекцыя 3-4. Дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях у IX - XVIII ст.ст. 1. Кіеўская Русь. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі (VIII – перш. пал. XIII стст.). Полацкае и Тураўскае княствы ў IX—першай полове XIII стст. 3. Феадальная раздробленасць. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойскага. 4. Асноўныя тэндэнцыі развіцця сусветнай гісторыі ў Новы час. Эпоха Адраджэння, Рэфармацыя, Асветніцтва. 5. Беларускія землі пасля Люблінскай уніі. Уваходжанне ВКЛ у склад Рэчы Паспалітай. 4. Паглыбленне крызісу і тры падзелы Рэчы Паспалітай паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй. Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі.             Камп’ютэрная прэзентацыя [1, 4–9, 16, 17, 35, 42] Апытанне, рэфераты, кантрольныя работы
  Семінар 2. Палітычная гісторыя беларускіх зямель у IX - XVIII ст.ст. 1. Станаўленне і развіццё феадальных адносін на беларускіх землях (VIII –перш. пал. XIII стст.). 2. Беларускія землі ў складзе Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага: палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё (сяр. XIII – перш.пал. XVI стст.). 3. Беларускія землі ад Люблінскай уніі (1569 г.) да падзелаў Рэчы Паспалітай (канец XVIII ст.) 4. Духоўная спадчына Беларусі IХ-ХVІІІ стст.         Камп’ютэрная прэзентацыя [1, 6, 7, 10, 17, 18, 20, 25] Апытанне, рэфераты, тэсты
  Лекцыя 5. Становішча беларускіх зямель у складзе Расійскай дзяржавы (канец XVIII ст. -кастрычнік 1917г.) 1. Беларускія землі ў вайне 1812 г. 3. Шляхецкія паўстанні 1830-1831 гг. і 1863-1864 гг. 4. Эканамічныя рэформы 30-50-х гг. XIX ст. Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы 60-70-х гг. XIX ст.; асаблівасці іх правядзення ў Беларусі. 5. Асаблівасці развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці. Транспарт, фінансы, гандаль. 5. Грамадска-палітычнае развіццё. Народніцкі і сацыял-дэмакратычны рух у беларускіх губернях. Утварэнне Беларускай Сацыялістычнай Грамады (БСГ). Рэвалюцыя 1905-1907 гг. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г.         Камп’ютэрная прэзентацыя з электроннымі версіямі картаў, ілюстраваны матэрыял, схемы, табліцы [1–9, 11, 13–18, 26, 21] Кантроль­ныя работы, апытанне, рэфераты, тэсты
  Семінар 3. Палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII – пач. XX стст.) 1.Этапы і змест палітыкі расійскага ўрада на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – пачатку XX стст. 2.Грамадска-палітычны рух на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – пачатку XX стст. (філаматы, філарэты, дзекабрысты, Дэмакратычнае таварыства, народнікі, група “Гоман”, марксізм, рабочы рух, сацыял-дэмакраты, рэвалюцыя 1905-1907 гг., Лютаўская рэвалюцыя 1917 г.) 3.Спробы гаспадарчых рэформаў XIX ст. – пачатку XX стст. і асаблівасці іх правядзення на беларускіх землях (рэформы ў дзяржаўнай і памешчыцкай вёсцы П.Дз. Кісялёва, адмена прыгоннага права 1861 г., Сталыпінская аграрная рэформа). 4.Буржуазныя рэформы 1860-1870-х гг.у Расійскай імперыі. Асаблівасці іх правядзення ў беларускіх губернях. 5.Культурнае развіццё беларускіх губерняў у складзе Расійскай імперыі.         Камп’ютэрная прэзентацыя з электроннымі версіямі картаў, ілюстраваны матэрыял, схемы, табліцы [1–9, 16, 21, 24, 26] Апытанне, рэфераты, тэсты
  Раздзел II. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці і ўмацаванне яе суверэнітэту ў XX - пачатку XXI ст.              
  Лекцыя 6. Савецкая грамадска-палітычная сістэма ў Беларусі (кастрычнік 1917 – чэрвень 1941 гг.) 1.Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу ў Расіі. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. 2.Фарміраванне беларускай дзяржаўнасці на нацыянальна-дэмакратычнай і рэвалюлюцыйна-класавай асновах (БНР, Літбел, ССРБ). 3.Беларусь у гады савецка-польскай вайны (1919 – 1920 гг.). Рыжскі мірны дагавор як частка Версальска-Вашынгтонскай сістэмы пасляваеннай пабудовы свету.         Камп’ютэрная прэзентацыя з электроннымі версіямі картаў, ілюстраваны матэрыял, схемы, табліцы [1, 4–9, 11–18, 20, 21, 22–25] Апытанне, рэфераты, тэсты
  Семінар 4-5. Фарміраванне і ўмацаванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў Беларусі (кастрычнік 1917-чэрвень 1941 гг.) 1. Сбробы стварэння беларускай дзяржаўнасці на дэмакратычнай аснове. 2. Стварэнне беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове. 3. Савецка-польская вайна і яе вынікі. 4. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы. 5. Удзел БССР у стварэнні СССР. Павелічэнне тэрыторыі рэспублікі. 6. Новая эканамічная палітыка, яе сутнасць і значэнне. 7.Беларусізацыя як аснова нацыянальна-дзяржаўнай палітыкі ССРБ ў 1920-я гг. Яе галоўныя напрамкі, метады ажыццяўлення і вынікі. Культурнае развіццё БССР у 1920-1930-я гг. 8.Адметнасці індустрыялізацыі і калектывізацыі ў БССР. 9.Савецкае грамадства ў канцы 1920–х – 1930-я гг. Усталяванне рэжыму “дзяржаўнага сацыялізму” ў БССР.         Камп’ютэрная прэзентацыя; вучэбны фільм «Советская Белоруссия». Фильм 1-2. [1-9, 18, 19, 28, 29] Апытанне, рэфераты, тэсты, кантрольныя работы
  Лекцыя 7. Беларусь у гады Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны 1. Перадваенны крызіс і пачатак Другой сусветнай вайны. 2. Нападзенне фашысцкай Германіі на СССР. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі. 3. Вызваленне Беларусі. Заканчэнне вайны         Камп’ютэрная прэзентацыя з электроннымі версіямі картаў, ілюстраваны матэрыял, схемы, табліцы [3] Апытанне, рэфераты, тэсты
  Семінар 6. Беларусь у гады Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны (верасень 1939 г. – верасень 1945 г.) 1. Устанаўленне акупацыйнага рэжыму і яго мэты. 2. Станаўленне і развіццё партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 3. Падпольная барацьба ў населеных пунктах Беларусі. 4. Вызваленне Беларусі. Уклад беларускага народа ў разгром фашысцкай Германіі.         Камп’ютэрная прэзентацыя з электроннымі версіямі картаў, ілюстраваны матэрыял, схемы, табліцы [3] Апытанне, рэфераты, тэсты
  Лекцыя 8. БССР: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа ў пасляваенны перыяд (1945 – 1991 гг.) 1.БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе. Асаблівасці працэсу аднаўлення народнай гаспадаркі. Удзел БССР у стварэнні ААН. 2.Грамадска-палітычнае жыццё БССР ва ўмовах хрушчоўскай “адлігі”. Спробы рэфармавання эканомікі ў 1950-1960-х гг. 3.Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР ў 1970-1980-х гг. Асаблівасці духоўнага і грамадскага жыцця рэспублікі ў гады “застоя”. 4. Палітыка перабудовы. Ліквідацыя СССР         Камп’ютэрная прэзентацыя; вучэбны фільм «Советская Белоруссия» [1-9, 18, 19, 28, 29] Апытанне, рэфераты, тэсты, кантрольныя работы
  Семінар 7. Асноўныя тэндэнцыі развіцця БССР у др.пал.1940-х – 1980-я гг. 1. Геапалітычнае становішча ў свеце пасля Другой сусветнай вайны. Складванне біпалярнага свету. “Халодная вайна”. 2. Спробы дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў другой палове 1950-х – першай палове 1960-х гг. Характэрныя рысы і асаблівасці развіцця гаспадаркі БССР у 1950-1960-е гг. 3. Развіццё сельскай гаспадаркі і прамысловасці БССР у другой палове 1960-х − першай палове 1980-х гг. Дасягненні і супярэчнасці савецкай сацыяльна-эканамічнай сістэмы. Нарастанне застойных з’яў (1970-ыя – першая палова 1980-х гг.) 4. Спробы эканамічнай і палітычнай мадэрнізацыі СССР, у ты ліку і БССР, у гады “перабудовы”. Пераход да рынку.         Камп’ютэрная прэзентацыя; вучэбны фільм «Советская Белоруссия» [1-9, 18, 19, 28, 29] Апытанне, рэфераты, тэсты, кантрольныя работы
  Лекцыя 9. Рэспубліка Беларусь ў канцы XX -пачатку XXI ст. 1. Распад СССР і стварэнне Рэспублікі Беларусь. Грамадска-палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь у 1990-я - 2012 гг. 2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь у 1990-я - 2011 гг. Пошук, станаўленне і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі. 3. Рэспубліка Беларусь у сусветным супольніцтве ва ўмовах глабалізацыі.           Камп’ютэрная прэзентацыя [1-9, 11, 14, 18, 19, 25]   Апытанне, рэфераты, тэсты, кантрольныя работы
  Семінар 8. Станаўленне і развіццё суверэннай Рэспублікі Беларусь (1990 – 2012 гг.) 1.Распад СССР і прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. 2.Асноўныя тэндэнцыі грамадска-палітычнага развіцця Рэспублікі Беларусь у 1990-х гг. - Пачатку ХХІ ст. 3.Пошук, станаўленне і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна-арыентаванай рынкавай эканомікі (1990-е - 2008 г.). Дзяржаўныя праграмы развіцця Рэспублікі Беларусь. 4. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе. Беларусь у інтэграцыйных працэсах.         Камп’ютэрная прэзентацыя [1-9, 11, 14, 18, 19, 25]   Апытанне, рэфераты, тэсты, кантрольныя работы
Усяго              

 

ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА

 

Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі і выкананні

самастойнай работы студэнтаў

 

Самастойная работа студэнтаў па абавязковых модулях сацыяльна-гуманітарнага цыкла арганізуецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб самастойнай рабоце студэнтаў, зацверджаным Прыказам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь. Кафедры, якія забяспечваюць выкладанне сацыяльна-гуманітарных вучэбных дысцыплін павінны распрацоўваць і ўдаск







Дата добавления: 2015-09-18; просмотров: 2534. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Гносеологический оптимизм, скептицизм, агностицизм.разновидности агностицизма Позицию Агностицизм защищает и критический реализм. Один из главных представителей этого направления...

Функциональные обязанности медсестры отделения реанимации · Медсестра отделения реанимации обязана осуществлять лечебно-профилактический и гигиенический уход за пациентами...

Определение трудоемкости работ и затрат машинного времени На основании ведомости объемов работ по объекту и норм времени ГЭСН составляется ведомость подсчёта трудоёмкости, затрат машинного времени, потребности в конструкциях, изделиях и материалах (табл...

Интуитивное мышление Мышление — это пси­хический процесс, обеспечивающий познание сущности предме­тов и явлений и самого субъекта...

Объект, субъект, предмет, цели и задачи управления персоналом Социальная система организации делится на две основные подсистемы: управляющую и управляемую...

Законы Генри, Дальтона, Сеченова. Применение этих законов при лечении кессонной болезни, лечении в барокамере и исследовании электролитного состава крови Закон Генри: Количество газа, растворенного при данной температуре в определенном объеме жидкости, при равновесии прямо пропорциональны давлению газа...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия