Студопедия — Лекцыя 15. БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ (1939 -1945гг.)
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Лекцыя 15. БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ (1939 -1945гг.)






1.Перадваенны сусветны крызіс і пачатак другой сусветнай вайны.

1 верасня 1939г. Германія напала на Польшчу. Англія і Францыя, звязаныя з Польшчай саюзным дагаворам, 3 верасня 1939 г. аб'явілі вайну Германіі. Так пачалася другая сусветная вайна, ў якую было ўцягнута 4/5 насельніцтва зямнога шара; вайна пазбавіла жыцця каля 55 млн. чалавек, з іх 3 млн. – жыхары Беларусі.

Вайна ўзнікла невыпадкова, не ў сілу нейкіх непрадбачных абставін ці памылак нейкіх джяржаўных дзеячоў. Яе вытокі – у тых глыбокіх супярэчнасцях, якія існавалі між тагачаснымі вядучымі дзяржавамі.Складанае перапляценне многіх фактараў – палітычных, эканамічных, ідэалагічных – вызначыла прычыны і характар гэтай вайны, якая прадаўжалася 6 год і 1 дзень.

Маючы велізарную эканамічную і ваенную перавагу, фашысцкая Германія хутка акупіравала ўсю тэрыторыю Польшчы, яе войскі падступілі да межаў Заходняй Беларусі, занялі некаторыя яе населеныя пункты, у тым ліку Брэст. Больш чым над 4 млн. жыхароў Заходняй Беларусі навісла рэальная небяспека фашысцкага зняволення.

17 верасня 1939 г. па распараджэнню савецкага ўрада войскі Чырвонай арміі перайшлі савецка-польскую граніцу і ўзялі пад абарону жыцце і маёмасць насельніцтва Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. Да 25 верасня Чырвоная Армія цалкам вызваліла Заходнюю Беларусь. Нямецкія войскі адыйшлі на ўзгодненую паміж урадамі Германіі і СССР мяжу.

28 – 30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку адбыўся Народны сход Заходняй Беларусі. Ён аднагалосна прыняў па дакладу С.В.Прытыцкага дэкларацыю аб устанаўленні савецкай ўлады на тэрыторіі Заходняй Беларусі. Аднадушна дэлегаты выказаліся і за ўваходжанне ў БССР. 2 лістапада 1939 г. Нечарговая V сесія Вярхоўнага Савета СССР і 12 лістапада Нечарговая ІІІ сесія Вярхоўнага савета БССР адпаведна прынялі законы аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР і уз'яднанні яе з БССР. У выніку тэрыторія БССР павялічылася са 125,6 тыс.кв. км да 225,6 тыс., а насельніцтва рэспублікі – з 5млн.562 тыс. чалавек да 10млн. 239тыс. На тэрыторыі былой Заходняй Беларусі было створана 5 абласцей - Баранавіцкая, Брэсцкая, Вілейская, Пінская і Беластоцкая.

Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР паскорыла эканамічнае развіццё гэтага рэгіёна. Праз год пасля ўз'яднання ў заходніх абласцях дзейнічала 392 прадпраемствы. Аб'ём прамысловай прадукцыі павялічыўся ў канцы 1940г. амаль у два разы ў параўнанні з 1938 г. За кароткі час была рэканструявана ўся чыгуначная гаспсдарка. Рачны флот папоўніўся новымі самаходнымі судамі і буксірамі. У вёсцы беззямельным і малазямельным сялянам было раздадзяна звыш 1 млн. га зямлі, якая належыла польскім памешчыкам, асаднікам і членам вартаўнічай аховы. Пачалася работа па калектывізацыі. Да сярэдзіны 1940 г. тут было створана 430 калгасаў, якія аб'ядноўвалі звыш 23 тыс. сялянскіх гаспадарак.

Значныя змены адбываліся ў духоўна – культурнай сферы. Так, у 1940/41 навучальным годзе тут дзейнічала 5958 агульнаадукацыйных школ, 12 тэхнікумаў, 5 інстытутаў. Да пачатку 1941 г. было адкрыта 100 кінотэатраў, 92 дамы культуры, 220 бібліятэк. У 1940 г. пачалі працаваць беларускія драматычныя тэатры ў Баранавічах і Пінску, рускі абласны тэатр у Брэсце, Беластоцкі яўрэйскі драматычны тэатр і тэатр мініяцюр, аддзяленне Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў Беластоку. Развівалася мастацкая самадзейнасць і г.д.

У той жа час у грамадска – палітычным жыцці края адкрыта праявіла сябе камандна – рэпрэсіўная сістэма. Па дагавору з Літоўскай рэспублікай ад 10 лістапада 1939 г. кіраўніцтвам СССР быў перададзены Віленскі край з горадам Вільня ў абмен на размяшченне савецкіх войск на тэрыторыі Літвы. Яшчэ раней, 30 верасня 1939г., былі арыштаваны, а потым рэпрэсіраваны многія беларускія дзеячы нацыянальна – вызваленьчага руху. Адпаведна прынятай ў снежні 1939 г. сакрэтнай пастанове СНК СССР аб высяленні асаднікаў і работнікау лясной аховы з Заходней Беларусі было дэпартавана ва ўсходнія раёны СССР 120тыс. чалавек. Гэта вельмі адмоўна адбілася на маральна – псіхалагічнай атмасферы ў краі.

Аднак нягледзячы на гэтыя і іншыя моманты, ўз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР мела, безумоўна, станоўчае значэнне. А галоўнае заключалася ў тым, што ўпершыню ў сваёй шматвякавой гісторыі, практычна ўсё насельніцтва беларускага этнасу атрымала магчымасць жыць разам, працаваць і сумесна адстойваць свае інтарэсы. Акрамя гэтага, ўз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР, як і Заходняй Украіны з УССР, пэўным чынам паўплывала на ход і вынікі як другой сусветнай, так і Вялікій Айчыннай вайны савецкага народа супраць фашысцкай Германіі.

 

2.Напад Германіі на СССР. Антыфашысцкая барацьба на тэрыторыі Беларусі.

На досвітку 22 чэрвіня 1941г. германскія войскі вераломна ўварваліся на тэрыторыю СССР, у тым ліку і на Беларусь. Дырэктыва Вярхоўнага камандавання германскіх узброенных сіл №32 ад 11 чэрвіня 1941г. сведчыць аб намеры Гітлера правядзення шырокай каланіяльнай экспансіі ў Еўропе, Афрыцы, на Блізкім Усходзе, Міжземнамор'і і іншых раёнах свету. Неабходнай прадумовай для дасягнення сусветнага панавання быў разгром Савецкага Саюза.

Другая прычына пачатку гітлераўскай агресіі – ідэалагічная. Распачынаючы савецка – германскую вайну, германскі фашызм спадзяваўся знішчыць савецкі дзяржаўны лад, камуністычную ідэалогію, як найбольш варожую і небяспечную для яго палітычную плынь сусветнага маштабу.

Адной з істотных прычын, якія прывялі да савецка – германскай вайны, з'яўляецца так сама знешняя палітыка Англіі, Франціі і ЗША. Яны імкнуліся ўцагнуць Германію і СССР у вайну паміж сабой.

Свой уклад у абвастрэнне адносін паміж СССР і заходнімі краінамі ўнесла кіраўніцтва Камінтэрна. Чацвёрты кангрэс Камінтэрна ў 1936г. паставіў перад кампартыямі галоўную задачу: пры ўсіх абставінах перш за ўсё бараніць «дзяржаву рабочых і сялян», г.зн. Савецкі Саюз. Гэта палітыка вельмі насцярожвала лідэраў ўсіх заходніх дзяржаў, а не толькі Гітлера.

У адпаведнасці з планам «Ост» фашысты меркавалі знішчыць 80 % насельніцтва Беларусі ці выселіць за Урал, 20% анямечыць і заставіць працавць на немцаў- каланістаў. Гітлер і яго кліка паабяцалі немцам «райскае жыццё» пасля перамогі над СССР: кожнаму- аўтамабіль(«фольксваген»), вызваленне ад падаткаў, магчымасць атрымаць на Усходзе зямлю, маёмасць і рабоў – славян.

Асабліва трагічная абстаноўка ў першыя дні вайны склалася для савецкіх войск на Беларусі, дзе германскае камандаванне выкрыстала самую магутную групоўку войск – групу арміі «Центр» (камандуючы генерал-фельдмаршал фон Ф.Бок). Савецкія пагранічнікі, чырвонаармейцы аказвалі рашучае сапраціўленне. Гераічна трымаўся гарнізон Брэсцкай крэпасці. Узначальвалі яго маёр П.М.Гаўрылаў і палкавы камісарЯ.М.Фамін. Цяжкія баі вялі часці Чырвонай Арміі ў раёне Беластока, Гродна, Маларыты, а затым Мінска, Барысава. Асабліва ўпартыя баі вяліся на подступах да Магілёва. Але нягледзячы на гераічнае сапраціўленне часцей Чырвонай Арміі, да пачатку верасня ўся тэрыторыя Беларусі была акупіравана нямецка – фашысцкімі захопнікамі. Часці Чырвонай Арміі цярпелі адно паражэнне за другім у Прыбалтыцы і на Украіне.

У чым жа асноўныя прычыны паражэння савецкіх войск у пачатку вайны, у тым ліку і ў межах Беларусі?

Па - першае, ваенна-эканамічны патэнцыял Германіі, якая да гэтага часу ўжо захапіла амаль усю Заходнюю Еўропу, у 2-3 разы пераўзыходзіў СССР.

Па – другое, гітлераўцы выкарысталі такія часовыя перавагі, як мелітарызацыя эканомікі, працяглая падрыхтоўка да захопніцкай вайны, якасць узброеннасці войскаў.

Па – трэцяе, ў гады сталінскіх рэпрэсій было арыштавана і пакарана больш чым за 42 тыс. камандзіраў і палітработнікаў Чырвонай Арміі. Сярод іх амаль палова персаналу Генштаба, ўсе камандуючыя ваенных акругоў, 80% кіруючага складу карпусоў і дывізій, 91% камандзіраў палкоў, іх намеснікаў і начальнікаў штабоў. Аб гэтым добра ведала гітлераўскае камандаванне, калі прымала рашэнне аб паскарэнні пачатку вайны супраць Савецкага Саюза. «Без трыдцать сёмага года, - сцвярджаў маршал А.М.Васілеўскі, - магчыма, і не было б увогуле вайны».

Па – чацвертае, негатыўную ролю адыгралі пралікі Сталіна і яго бліжэйшага акружэння ў ацэнцы ваенна-стратэгічнай абстаноўкі і вызначэння магчымага тэрміну нападзення Германіі на СССР.

Але нягледзячы на паражэнні Чырвонай Арміі ў першыя месяцы вайны, фашысцкі стратэгічны план «маланкавай вайны» быў сарваны. Цяжкія баі на тэрытроыі Беларусі далі магчымасць арганізаваць абарону Масквы. У канцы 1941 – пачатку 1942 гг. немцам тут было нанесена першае з пачатку другой сусветнай вайны сур'езнае паражэнне.

Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі.

У пачатку верасня 1941 г. на ўсёй тэрыторыі Беларусі ўсталяваўся нямецкі акупацыйны рэжым. Галоўным сродкам падтрымання «новага парадку» былі войскі і розныя службы: СС (ахоўныя атрады); СА (штурмавыя группы); СД (служба бяспекі, галоўны орган разведкі і контрразведкі); гестапа (палітычная паліцыя); жандармерыя і інш. Ужо ў першыя месяцы акупацыі агульная колькасць ваенна – паліцэйскіх сіл на тэрыторыі Беларусі перавышала 160 тыс. чалавек, не лічачы франтавых часцей, якія таксама выкарыстоўваліся ў барацьбе супраць партызан.

Захопнікі стварылі структуры «новай» ўлады, сталі займацца і гаспадарчымі пытаннямі. Усе прадпрыемствы і ўстановы былі ўзяты на ўлік; ужо на працягу ліпеня 1941г. праведзіна рэгістрацыя працаздольнага насельніцтва ў гарадах. Вясной 1942 г. была праведзена зямельная рэформа. Усе калгасы былі ліквідаваны, а іх зямля і інвентар перайшлі да ўжытку сялян у рамках так званых «кааператываў». На тэрыторыі Ўсходняй Беларусі калгасы па-ранейшаму існавалі. Яны, па меркаванню акупацыйных уладаў, з'яўляліся даволі зручным і надзейным сродкам забеспячэння харчовых патрэб Германіі і фронту.

Галоўным сродкам ажыццяўлення генеральнага плана «Ост» з'яўлялася палітыка генацыду – планамернага знішчэння цэлых групп насельніцтва па тых ці іншых матывах: з-за прыналежнасці да савецкіх актывістаў, камуністаў, камсамольцаў, яўрэяў, цыган і г.д. Для рэалізацыі гэтага плана фашысты выкарыстоўвалі наступную сістэму мер: аблавы, заложніцтва, пагромы, турмы, лагеры смерці, карныя аперацыі і інш. У межах Беларусі было арганізавана 260 лагераў смерці, іх філіялаў і аддзяленняў. У Мінску і яго ваколіцах было размешчана 5 такіх лагераў, адзін з якіх - Трасцянецкі – па колькасці знішчаных людзей стаяў на трэцім месцы пасля Асвенцыма і Майданака. На тэрыторыі рэспублікі было больш за 100 гета, ў якіх гітлераўцы знішчылі сотні тысяч яўрэяў, як жыхароў БССР, так і яўрэяў з многіх краін Заходняй Еўропы, ў тым ліку і Германіі.

Пад выглядам барацьбы з партызанамі акупанты правялі больш за 140 карных экспедыцый, ў ходзе якіх цэлыя раёны Беларусі ператварыліся ў пустыні. Так, 22 сакавіка 1943г. былі спалены 149 жыхароў, ў тым ліку 76 дзяцей, вёскі Хатынь Лагойскага раёна Мінскай вобласці.

Палітыка генацыду ўключала і гвалтоўны вываз савецкіх людзей на катаржныя работы ў Германію. Працэс гэты пачаўся з канца 1941г., але найболшь буйныя памеры набыў на пачатку 1943г. Усяго за гады вайны нямецкія акупацыйныя ўлады накіравалі на работу ў Германію звыш 400 тыс. жыхароў Беларусі, з якіх прымусовым шляхам было вывезена каля 380тыс.

 

3. Антіфашысцкая барацьба на тэрыторіі Беларусі.

 

З першых дзён вайны асноўная частка насельніцтва Беларусі стала на шлях барацьбы супраць фашысцкіх акупантаў. Вялася яна ў самых разнастайных формах – ад невыканання мерапрыемстваў акупацыйных улад да ўзброеннага сапраціўлення. Найбольш адчувальным для вермахта і паліцэйскіх сіл былі дзеянні ўзброеных партызанскіх атрадаў і груп.

Арганізатарамі партызанскага руху былі дзяржаўныя і партыйныя органы. Кіруючыя партработнікі, камандзіры і байцы Чырвонай Арміі, якія апынуліся ў тыле ворага, радавыя грамадзяне рэспублікі.

У ліку першых, самастойна ўзнікшых, быў Пінскі партызанскі атрад пад камандаваннем В.З.Каржа. У гэты ж час пачаў дзейнічаць атрад пад кіраўніцтвам Ц.П.Бумажкова і Ф.І.Паўлоўскага ў Кастрычніцкім раёне Палесскай вобласці. У ліпені 1941г. рабочыя фабрыкі ў пасёлку Пудаць Суражскага раёна Віцебскай вобласці стварылі атрад, які ўзначаліў дырэктар фабрыкі М.П.Шмыроў (бацька Мінай).

Важную роль ва ўзмацненні партызанскага рухау на Беларусі адыгралі падпольныя арганізацыі. У канцы 1941 г. у рэспубліцы ўжо актыўна дзейнічалі Мінская, Асіповіцкая, Брэсцкая, Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, Пінская і іншыя падпольныя антыфашысцкія арганізацыі.

Важную ролю ва ўмацаванні партызанскага руху на Беларусі мела забеспячэнне партызан зброяй і боепрыпасамі з савецкага тылу. Гэты працэс пачаўся з лютага 1942 г. З савецкага тылу накіроўваліся арганізатары і спецыялісты па вядзенню дыверсій.

Для кіраўніцтва ўсімі парызанскімі сіламі краіны пастановай Дзяржаўнага Камітэта Абароны СССР ад 30 мая 1942 г. пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху, які ўзначаліў сакратар ЦК КП(б)Б П.К.Панамарэнка. У верасні 1942 г. быў створаны Беларускі штаб партызанскага руху, які ўзначаліў другі сакратар ЦК КП(б)Б П.З.Калінін.

З гэтага часу партызанскі рух, увогуле антыфашысцкая барацьба набывае больш шырокі размах. Калі ў снежні 1941 г. у Беларусі змагаліся 50 партызанскіх атрадаў, то ў лістападзе 1942 г. – 352, а ў час бітвы на Курскай дузе ў ліпені 1943 г. – 658 атрадаў. Партызанскі рух на Беларусі стаў сапраўды ўсенародным: летам 1944 г. на тэрыторыі рэспублікі дзейнічала 1255 партызанскіх артадаў, якія былі аб'яднаны ў 213 брыгад. Агульная колькасць партызан дасягнула 370 тыс.,а падпольшчыкаў - 70 тыс.

За тры гады гераічнай барацьбы ў тыле ворага, з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г., патрыёты Беларусі знішчылі амаль паўмільёна гітлераўцаў і паліцэйскіх. Імі было пушчана пад адхон 11 128 эшалонаў, падарвана і спалена 18 700 аўтамашын, 939 ваенных складоў, збіта 305 самалётаў, падбіта 1355 танкаў і бронемашын, захоплена вялікая колькасць трафеяў і г.д. Значную каштоўнасць для савецкіх войск уяўляла партызанская разведка – збор інфармацыі аб размяшчэнні, перамяшчэнні і планах ворага.

За мужнасць і адвагу больш за 140 тыс. беларускіх партызан і падпольшчыкаў узнагароджаны ордэнамі і медалямі, а 88 з іх, у тым ліку Ц.П.Бумажкову, Ф.І.Паўлоўскаму, М.П,Шмырову, П.М.Машэраву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

 

4.Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Разгром нямецкіх войскаў летам 1943 г. на Курска-Арлоўскай дузе дазволіў Чырвонай Арміі перайсці ў стратэгічнае наступленне і ўжо ў верасні 1943 г. распачаць шырокамаштабную аперацыю вызвалення Ўкраіны і Беларусі. 23 верасня савецкія войскі вызвалілі першы раённы центр Беларусі – г. Камарын. У лістападзе 1943 г. быў вызвалены Гомель, які да выгнання немцаў з Мінска стаў месцам знаходжання ўрада БССР. Усяго ў Беларусі ў выніку асенне – зімовага наступлення (1943-1944 гг.) савецкіх войск было вызвалена 40 раёнаў Магілёўскай, Віцебскай, Гомельскай і Палескай абласцей.

Поўнае вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў звязана з наступальнай аперацыей Чырвонай Арміі, якая ўвайшла ў гісторыю пад кодавай назвай «Баграціён». Яна пачалася 23 чэрвеня 1944 г. У ёй удзельнічалі войскі 1-га Прыбалтыйскага (камандуючы І.Х.Баграмян), 2-га Беларускага (камандуючы Г.Ф.Захараў) і 3-га Беларускага (камандуючы І.Д.Чарняхоўскі) франтоў. На другі дзень да іх далучыліся войскі 1-га Беларускага фронта (камандуючы К.К.Ракасоўскі). У наступленні ўдзельнічалі таксама асобны французскі знішчальны авіаполк «Нармандыя – Нёман» і сфарміраваны на тэрыторыі СССР часці Войска Польскага. Самы актыўны ўдзел у аперацыі «Баграціён» прымалі партызанскія злучэнні. Ўжо 3 ліпеня быў вызвалены Мінск – сталіца БССР.

Бітва за Беларусь увайшла ў гісторыю Вялікай Айчыйнай і другой сусветнай вайн як адна з буйнейшых ваенных аперацый. У выніку аперацыі «Баграціён» была вызвалена не толькі Беларусь, але і большая частка Літвы, частка Латвіі, ўсходнія раёны Польшчы. Савецкія войскі падыйшлі да граніц Усходняй Прусіі, што стварыла спрыяльныя ўмовы для вызвалення шэрага краін Еўропы і разгрому фашысцкай Германіі.

Савецкія войскі разам з амерыканскімі, англійскімі, французкімі, польскімі, чэхаславацкімі і югаслаўскімі, а таксама з войскамі румынскай і балгарскай арміямі, якія далучыліся пазней, наносілі гітлераўскім войскам знішчальныя ўдары. У антыфашысцкую барацьбу шырока уключыліся патрыёты Італіі, Грэцыі, Венгрыі, Албаніі, Нарвегіі, Даніі і іншых краін. Важнай падзеяй ў барацьбе супраць фашызму з'явілася адкрыццё ў чэрвені 1944 г. другога фронта ў Еўропе, пры непасрэдным удзеле ЗША і Англіі. Ў канцы 1944г. гітлераўская Германія апынулася пад пагрозай немінучага разгрому.

Рашаючае значэнне для разгрому фашысцкай Германіі мела берлінская ваенная аперацыя (16 сакавіка – 8 мая), ажыццеўленая савецкімі войскамі. 2 мая Берлін паў. 8 мая 1945 г. у прыгарадзе Берліна Карлсхорсце, ў прысутнасці прадстаўнікоў камандавання саюзных армій. Немцамі быў падпісаны акт аб безагаворачнаі капітуляцыі. 9 мая было аб'яўлена днём Перамогі.

Тысячы беларусаў удельнічалі ў баях на тэрыторыі фашысцкай Германіі. Многія з іх былі ўзнагароджаны медалямі і ордэнамі, а 70-ці з іх было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Заключнай аперацыяй Узброенных Сіл СССР у другой сусветнай вайне былі ваенныя дзеянні на Далёкім Усходзе супраць саюзніцы Германіі мілітарыстскай Японіі, якая пачалася 9 жніўня 1945 г. 2 верасня 1945 г. на борце амерыканскага лінкора «Місуры», быў падпісаны акт аб безагаворачнай капітуляцыі Японіі. Так закончылася другая сусветная вайна, якая пачалася 1 верасня 1939 г.

На ўсіх этапах Вялікай Айчыннай вайны беларускі народ уносіў свой уклад у перамогу над фашызмам. Звыш 1,3 млн. жыхароў БССР былі мабілізаваны і дабраахвотна ўступілі ў рады Чырвонай Арміі. З ураджэнцаў Беларусі вызначалася многа таленавітых палкаводцаў: начальнік Генеральнага штаба Ўзброенных Сіл СССР, генерал арміі кавалер ордэна «Перамога» А.І.Антонаў; маршалы Савецкага Саюза В.Д.Сакалоўскі і І.І. Якубоўскі; маршал авіяцыі С.А.Красоўскі; генералы арміі І.І. Гусакоўскі, В.П. Маргелаў, І.Я. Шаўроў; віце-адмірал В.П. Дрозд, контр-адміралы В.Е. Ананіч і А.І. Гурын – усяго 217 генералаў і адміралаў

Звыш 300 тыс. воінаў – беларусаў адзначаны ўрадавымі ўзнагародамі, 443 беларусы сталі Героямі Савецкага Саюза.

Сотні тысяч беларусаў самааддана працавалі ў савецкім тыле, ў памысловасці і сельскай гаспадарцы, забяспечвалі Чырвоную Армію зброяй, боепрыпасамі, амуніцыяй, харчовымі прадуктамі і г.д. Многія з іх былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. Пяцёра машыністаў-чыгуначнікаў сталі Героямі Сацыялістычнай Працы: А.В. Глебаў, М.А. Макараў, І.П. Першукевіч, А.М. Чухнюк, А.А. Янкоўскі.

27 красавіка 1945г. Міжнародная канферэнцыя ў Сан-Францыска, скліканая для заснавання Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, прыняла рашэнне аб уключэнні БССР у лік краін-заснавальніц гэтай арганізацыі. Тым самым міжнародная супольнасць прызнала вялікі ўклад народа Беларусі ў разгром фашызма ў Другой сусветнай вайне.

 

Лекцыя 16-17. САЦЫЯЛЬНА–ЭКАНАМІЧНАЕ, ПАЛІТЫЧНАЕ І КУЛЬТУРНАЕ РАЗВІЦЦЁ БССР.БЕЛАРУСЬ НА МІЖНАРОДНАЙ АРЭНЕ.

/1945 -1985 гг./

 

1. Асноўныя рысы грамадска-палітычнага развіцця Беларусі.

У пасляваенныя гады ў СССР і БССР захоўвалася палітычная сітэма, якая склалася ў 20-30 гг. і была замацавна ў Канстытуцыі СССР 1936 г. і Канстытуцыі БССР 1937 г. Дэкларуючы на словах дэмакратычныя свабоды, палітычны рэжым па сутнасці сваёй заставаўся таталітарным.

У пасляваенныя гады на Беларусь прыйшла новая хваля рэпрэсій – чарговыя арышты, дэпартацыя людзей на спецпасяленне і ссылку, абмежавнні на некаторыя віды дзейнасці і г.д. Рэпрэсіі праводзіліся з часу вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў да 1952 г. Зазначым, што галоўны ўдар быў накіраваны супраць інтэлігенцыі, таму што менавіта ў яе асяроддзі нараджаліся ідэі абнаўлення. Пачалася барацьба з т.зв. касмапалітызмам, нізкапаклонствам перад Захадам. Былі ашэльмаваны многія знакамітыя вучоныя, ў тым ліку А.Р. Жэбрак – прэзідент АН БССР. Асабліва цяжка прыходзілася ваеннапалонным, якія вярнуліся на радзіму: большасць з іх падверглася рэпрэсіям. Вострай была палітычная сітуацыя ў заходніх абласцях Беларусі.

Смерць І. В. Сталіна (5 сакавіка 1953 г.) падштурхнула даўно наспеўшы працэс абнаўлення грамадства. Ён закрануў усе сферы жыцця – палітычную, эканамічную, сацыяльную, духоўную. «Хрушчоўская адліга», ХХ з'езд КПСС /1956 г./ з яго выкрываннямі культу асобы выклікалі глыбокія змены ў грамадска-палітычнай свядомасці.

Пасля ХХ з'езд КПСС на Беларусі пачалася рэабілітацыя ахвяр сталінскіх рэпрэсій. З 1956 па 1962г. у рэспубліцы было рэабілітавана 29 012 чалавек. Лінію ХХ з'езда партыі на выкрыццё культу асобы прадоўжыў ХХІІ з'езд КПСС /1961 г./. Але ў свядомасці многіх людзей ідэалогія сталіншчыны яшчэ засталася на доўгія гады.

Рабіліся захады па абнаўленні адміністрацыйна – каманднай сістэмы. Так, у другой палове 50-х гг. былі пашыраны правы саюзных рэспублік. У іх распараджэнне перадаваліся многія прадпраемства і арганізацыі, якія ранней непасрэдна падпарадкоўваліся саюзным міністэрствам. За 1956-1957 гг. у распараджэнне БССР было перададзенна 856 такіх прадпраемстваў. Пашыраліся законадаўчыя правы саюзных рэспублік. У іх кампетэнцыю ўвайшло прыняццё грамадзянскага, крымінальнага і працэсуальнага кодаксаў. Закон Вярхоўнага Савета СССР ад 11 сакавіка 1957 г. даваў права самім рэспублікам вырашаць пытанні абласнога і краявога адміністратыўна – тэрытарыяльнага будаўніцтва.

Знікла дробязная апека рэспублік з боку СССР у пытаннях дзяржаўнага планавання, фінансавання, ў справе рэгулявання бюджэтных сродкаў і некаторых іншых напрамках дзейнасці.

У 1957 г. у СССР была ажыццеўлена перабудова кіравання прамысловасцю и будаўництвам. Змест сістэмы міністэрстваў, арганізаваных па галіновым прынцыпе, для кіраўніцтва народнай гаспадаркай была створана сістэма саўнаргасаў, пабудаваных на тэрытарыяльнай аснове.

У межах рэспублікі быў створаны Саўнаргас БССР. Саўнаргас выступаў як орган дзяржаўнага кіравання гаспадаркай. У 1965 г. саўнаргасы былі скасаваны. Замест іх зноў пачалі стварацца агульнасаюзныя, саюзна – рэспубліканскія і рэспубліканскія галіновыя міністэрствы і ведамствы.

Шмат блытаніны ўнесла рэарганізацыя партыйных і савецкіх органаў па гаспадарчаму прынцыпу. Ў Беларусі яна прайшла ў снежні 1962 – студзені 1963 гг. у выніку была скарочана колькасть сельскіх раёнаў (з 123 да 77), ствараліся калгасна – саўгасныя ўпраўленні. Сельскія райкомы партыі ператварыліся ў парыйныя камітэты вытворчых калгасна – саўгасных упраўленняў. Для кіраўніцтва партыйнымі арганізацыямі прадпрыемстваў і будоўляў, размешчаных у сельскай мясцовасці, былі створаны 23 занальныя прамыслова-вытворчыя камітэты. Ў выніку раён як адміністратыўна – гаспадарчая адзінка разрываўся на дзве часткі. Стварыліся адпаведныя абласныя камітэты партыі па кіраўніцтву прамысловасцю, будаўніцтвам, а так сама сельскай гаспадаркай. Гэтыя новаўвядзенні М.С. Хрушчова былі скасаваны пасля яго адстаўкі з пасады першага сакратара ЦК КПСС і Старшыні Савета Міністраў СССР у кастычніку 1964 г. З адстаўкай М.С. Хрушчова завяршыўся перыяд рэформ другой паловы 50-х – першай паловы 60-х гг.

У той час, з ліпеня 1956 г. па сакавік 1965 г., партыйную арганізацыю Беларусі ўзначальваў К.Т. Мазураў. Гэта быў палітычны дзеяч, які нярэдка меў сваю пазіцыю па прынцыпова важных пытаннях і не ва усіх новаўвядзеннях падтрымліваў лінію центра.

Кастрычніцкі /1964 г./ пленум ЦК КПСС абраў першым сакратаром партыі Л.І. Брэжнева (з 1966 г. – генеральны сакратар ЦК КПСС). Пры ім партыя ўмацоўвала сябе як вядучае звяно адміністратыўна – каманднай сістэмы. Завяршыла гэту палітыку замацаваная ў 6 –ым артыкуле Канстытуціі СССР, прынятай ў 1977 г.. палажэнне аб кіруючай ролі КПСС у грамадстве. Рэальная паўната ўлады знаходзілася ў руках партыйных органаў. Так, апарат ЦК КПБ рыхтаваў пректы важнейшых рашэнняў у рэспубліцы, аналізаваў і кантраляваў дзейнасць важнэйшіх дзяржаўных органаў, падбіраў і празначаў кадры для работы ў іх.

Першым сакратаром ЦК КПБ з 1965 па 1980 гг. з'яўляўся П.М. Машэраў. Яго высокі аўтарытэт, кампетэнтнасць, уважлівыя адносіны да людзей, іх лёсу, сціплы вобраз асабістага жыцця вызначалі Пятра Міронавіча, нягледзячы на існуючаю тады сістэму кіравання, як чалавека дэмактатычнага складу.

Пэўную ролю ў палітычнай структуры і жыцці грамадства адыгралі прафсаюзы і камсамол. Аднак іх дзейнасць была заарганізавана, цантралізавана і паступова пачала пакідаць усё меньш месца для ініцыятывы асабістага чалавека, актыўнасць іх членаў усё больш і больш фармалізавалася. Колькасць членаў прафсаюзаў узрасла з 350 тыс. у пасляваенны час, да 5 млн. у сярэдзіне 1980-х гг, членаў ЛКСМБ адпаведна з 200 тыс. да 1,5 млн. чалавек.

Адміністратыўныя метады кіравання не спрыялі дынамічнаму развіццю грамдства. Пачатак пошукаў выхаду з такога становішча быў зроблены пасля лістападаўскага (1982г.) пленума ЦК КПСС, які выбраў Ю.У. Андропава генеральным сакратаром ЦК КПСС. Аднак пасля смерці Андропова ў лютым 1964 г. на пасаду генеральнага сакратара ЦК КПСС быў абраны К.У. Чарненка, які стаў звяртаць дзейнасць партыі і савецкіх органаў улады да часоў Л. Брэжнева. Гэтыя змены палітыкі на саюзным узроўні адлюстроўваліся і ў Беларусі.

Такім чынам, грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў другой палове 50-х першай палове 80-х гг. было неадназначным і супярэчным. У сярэдзіне 80-х усё вастрэй адчувалася неабходнасць пераадоляння негатыўных з'яў, маральнага ачышчэння і абнаўлення грамдства.

 

2.Сацыяльна – эканамічнае развіццё Беларусі

 

СССР у цэлым і БССР у прыватнасці ўнеслі важкы ўклад у збаўленне чалавецтва ад фашысцкай пагрозы. Але перамога дасталася вельмі дарагой цаной. У гэтай вайне СССР страціў 27 млн. чалавек. На Беларусі загінуў кожны трэці яе жыхар. Вялікімі былі і матэрыяльныя страты. Так, па агульнаму ўзроўню развіцця БССР была адкінута да 1928 г., поўнасцю альбо часткова разбураны гарады і больш 9 тыс. сельскіх населяных пунктаў.

З чаго трэба было пачынаць працэс аднаўлення народнай гаспадаркі Беларусі? У першаю чаргу з адраджэння тых галін эканомікі і тых прадпрыемстваў, якія садзейнічалі нармалізацыі жыццядзейнасці ўсей гаспадаркі. Гэта, ў першаю чаргу, адраджэнне энергетыкі, транспарта, буйных прадпраемстваў і сельскай гаспадаркі ўвогуле.

За кошт чаго фарміравалася матэрыяльная база аднаўлення народнай гаспадаркі рэспублікі? У першаю чаргу за кошт агульнасаюзных цантралізаваных паставак, а таксама шляхам рээвакуацыі абсталявання беларускіх прадпраемстваў і марэрыяльна-тэхнічнай каштоўнасці з савецкага тылу, якія былі вывезены ў пачатау Вялікай Айчыннай вайны, за кошт дапамогі савецкіх рэспублік.

Так, у 1944г. урад СССР выдзеліў Беларусі каля 491 млн. рублёў, а ў 1945 г. - 1 200 млн. У 1944-1945 гг. у рэспубліку было заезена больш 38 тыс. адзінак тэхнічнага абсталявання, ў тым ліку 12 тыс. металарэжучых станкоў, будаўнічыя матэрыялы і г.д. Працоўныя многіх абласцей і рэспублік Савецкага Саюза бралі шэфства над гарадамі і раёнамі Беларусі.

У жніўні 1946 г. VІІІ сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла план 4-й пяцігодкі на 1946-1950 гг. Галоўныя задачы пяцігодкі зводзіліся да наступнага: аднавіць разбураную вайной народнаю гаспадарку і пераўзайсці ўзровень прамысловай вытворчасці 1940 г.; стварыць новыя галіны прамысловасці – трактарнай, аўтамабільнай, веласіпеднай; аднавіць традыцыйныя для Беларусі галіны прамысловасці,якія базіруюцца на мясцовай сыравіне (дрэваапрацоўчаю, будматэрыялаў, лёгкую, харчовую); поўнасцю аднавіць калгасы, саўгасы, МТС і ажыццявіць калектывізацію сельскай гаспадаркі ў заходніх абласцях Беларусі; аднавіць і далей развіваць сферу народнай адукацыі і культуры, аховы здароўя і г.д.

Як выконваўся гэты план? За чацвёртую пяцігодку машынабудаванне і металаапрацоўка пераўтварыліся ў вядучую галіну эканомікі рэспублікі. Ўжо ў 1950 г. яе валавая прадукцыя перавысіла ўзровень 1940 г. у 2,4 раза. Аўтамабільныя і трактарныя заводы ў Мінску былі буйнейшымі новабудоўлямі Беларусі. Ў будаўніцтве гэтых гігантаў прымала ўдзел уся краіна.

Вялікія поспехі былі дасягнуты ў стварэнні энергетычнай і паліўнай базы народнай гаспадаркі. Былі адноўлены і пабудавны БелДРЭС, электрастанцыі ў Гомелі, Маладзечне, Гродне, Бабруйску, Брэсце і г.д. К 1950 г. выраб электраэнергіі па БССР перавысіў даваенны ўзровень на 47%. Прычым 80% электраэнергіі было выпрацавана на мясцовым тарфяным паліве. За пяцігодку ў 10 разоў павялічылася вытворчасць будаўнічых матэрыялаў. Далейшае развіццё атрымала лёгкая і харчовая прамысловасць.

Працэс аднаўлення прамысловасці ажыццяўляўся пераважна на новай тэхнічнай аснове. Ўсяго за пяцігодку было адноўлена, перабудавана і ўведзена ў эксплуатацію каля 6 тыс. прадпраемстваў, у тым ліку 180 буйных.

Па розных прычынах больш складаным і супярэчным было адраджэнне сельскагаспадарчай вытворчасці. Адной з найбольш істотных праблем, з якой сытыкнулася сельскагаспадарчая вытворчасць Беларусі, стаў недахоп людскіх рэсурсаў.

Катастрафічна не хапала і цяглавай сілы. Аграрная палітыка сталінскага рэжыму, скіраваная на выцягванне ўсіх рэсурсаў і сродкаў з вёскі, разбурала вытворчыя сілы сельскай гаспадаркі, вяла да нізкай прадукцыйнасці працы, скарачэння сельскагаспадарчай вытворчасці. Нарыхтоўкі для патрэб дзяржавы ажыццяўляліся як пры харчраскладцы ў час «ваеннага камунізму»: забіралі амаль усё.

Вялікім тормазам у развіцці вёскі і сельскагаспадарчай вытворчасці была таксама антысялянская падатковая палітыка. Падаткамі абкладаліся пладовыя дрэвы, вуллі, жывёла і нават птушка, якія належылі калгаснікам. На абавязковыя пастаўкі з калгасаў вызначаліся малыя цэны, ў выніку чаго калгасны працадзень аплачваўся вельмі нізка. Практыка жорсткага планавання сельскагаспадарчай вытворчасці з цэнтра, без уліку мясцовых умоў, стрымлівала ініцыятыву калгасаў і калгаснікаў. У правядзенні калектывізацыі ў заходніх абласцях Беларусі былі дапушчаны грубыя перагібы. Перш за ўсё гэта ігнараванне прынцыпу добраахвотнасці ў стварэнні калгасаў, рэпрэсіўныя меры супраць так званых кулакоў, у якія былі залічаны многія серадняцкія гаспадаркі. Горкі вопыт 30-х гадоў быў праігнараваны.

Увогуле сельскагаспадарчая вытворчасць Беларусі на пачатку 1950-х гадоў была ў крызісным стане. Паказчыкі развіцця і ў раслінаводстве і ў жывёлагадоўлі былі ніжей, чым ў першы пасляваенны 1946 год.

У 4-м пяцігадовым плане аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі заяўлялася аб тым, што на аснове росту вытворчасці да 1950 г. даваенны ўзровен добрабыту народа будзе не толька дасягнуты, але і перавышаны. Але на практыцы гэтага не атрымалася. Пакупная здольнасць беларускіх грамадзян да пачатку 1950-х гг. не падымалася вышэй мяжы гараджан у другой палове 1920-х гг. Адной з асноўных праблем на вёсцы і ў горадзе быў недахоп жылля. У гэтым напрамку была праведзяна вялікая работа. Толкі ў 1946-1950 гг. з зямлянак і неўпарадкованых памяшканняў перасяліліся ў адбудаваныя дамы каля 2 млн. грамадзян рэспублікі.Але жыллёвае пытанне востра адчувалася ў цэлым па рэспубліцы.

Аднаўляліся і будаваліся новые школы, тэхнікумы, вышэйшыя навучальныя ўстановы. Да 1949 г. поўнсцю аднавілася сетка медыцынскіх устаноў.

Для сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі 50-х – першай паловы 80-х характэрны дзве асаблівасці: спосабы рэфарміравання эканамічнай сістэмы краіны ў 50-60-я гг. і паступовае запавольванне тэмпаў сацыяльна – эканамічнага развіцця ў 70-80-я гг.

Першая спроба рэфармавання эканомікі СССР былі зроблена ў 1953-1955 гг. У цэнтры ўваг былі пытанні, звязаныя з пашыреннем прагрэсу ў вытворчасці. У гэты працэс была уключана і эканоміка Беларусі. У рэспубліцы абнаўляліся і мадарнізаваліся асноўныя вытворчыя фонды, ўдасканальвалася тэхнічнае аснашчэнне, старая тэхніка замяналася новай. Толькі за 1955-1958 гг. на прадпраемствах рэспублікі было ўстаноўлена каля 200 паточных ліній. Да 1961 г. былі мадэрнізаванаы 3544 металарэзныя станкі і кузнечна-прэсавыя агрэгаты. Ўстаноўлена звыш 500 аўтаматычных, паўаўтаматычных, механізаваных паточных канвеерных ліній, тысячі аўтаматаў і паўаўтаматаў.

Быў узяты курс на актыўнае супрацоўніцтва навукі з вытворчасцю. Вучоныя АН БССР, ВНУ і іншых навукова-даследчых устаноў аказвалі прадпрыемствам канкрэтную дапамогу па пытаннях укаранення навейшых дасягненняў навукі і тэхнікі. Былі ўведзяны ў строй новыя буйныя прадпрыемствы: Беларускі аўтазавод у Жодзіне, паліграфічны камбінат і завод аўтаматычных ліній у Мінску, Васілецкая ДРЭС, а ўсяго за 1956-1960 гг. - 157 буйных прадпрыемстваў. У 1960 г. агульны аб'ём прадукцыі прамысловасці БССР павялічыўся ў адносінах да 1940г. у 4,2 раза. Удзельная вага прамысловасці ў валавым грамадскім прадукце рэспублікі ў 1960 г. дасягнула 52% - у 4 разы больш, чым у даваенныя гады. Такім чынам, рэспубліка з аграрна-індустрыяльнай ператварылася ў індустрыяльную.

У 1950-я гг. былі зроблены захады па рэфармаванню кіравання сельскай гаспадаркай. У жніўні і верасні 1953 г. сесія Вярхоўнага Савета СССР і Пленум ЦК КПСС прынялі рашэнне, накіраваныя на ўздым сельскай гаспадаркі. Упершыню былі вызначаны меры па эканамічным умацаванні сельскагаспадарчай вытворчасці, пашырэнні самастойнасці калгасаў і саўгасаў, матэрыяльнай зацікаўленасці сялян. У 1958 г. была праведзяна рэарганізацыя МТС.

К канцу 50-х гг. сельская гаспадарка рэспублікі дасягнула пэўных поспехаў. У 1960 г. валавы збор збожжа ў рэспубліцы ў параўнанні з 1953 г. павялічыўся на 36%, вытворчасць малака і мяса – на 70%. Але гэты ўзровень не запяспечваў патрэб рэспублікі і быў ніжэй таго, які вызначаўся пяцігадовымі планамі.

Другая спроба рэфарміравання кіравання эканомікі была зроблена у 1965г. Так, сакавіцкі Пленум ЦК КПСС разгледзіў пытанне «Аб неадкладных мерах па далейшым развіцці сельскай гаспадаркі СССР», вераснёўскі – «Аб паляпшэнні кіравання прамысловасцю, ўдасканаленні планавання і ўмацаванні эканамічнага стымулявання прамысловай вытворчасці».

Правядзенне ў адпаведнасці з рашэннем сакавіцкага (1965 г.) Пленума ЦК КПСС такіх мер, як давядзенне цвёрдых планаў дзяржаўных закупак прадуктаў, павілічэнне закупачных цэн на іх, правядзенне меліярацыі зямелі за кошт дзяржавы, права калгасаў і саўгасаў ствараць падсобныя промыслы, ўстанаўленне гарантаванай грашовай аплаты працы калгаснікаў, увядзенне іх пенсійнага забеспячэння, ўмацаванне падсобных гаспадарак – усё гэта сведчыць аб тым, што былі зроблены спробы выкарыстаць эканамічныя стымулы і павялічыць матэрыяльную зацікаўленасць працоўнікоў вёскі, пашырыць самастойнасць калгасаў і саўгасаў.

Галоўнай асаблівасцю развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі ў гады восьмай пяцігодкі (1966-1970 гг.) стала будаўніцтва буйных адкормачных комплексаў у жывёлагадоўлі. Было асушана 957 тыс. га зямельных плошчаў. Пастаўкі мінеральных угнаенняў узраслі больш чым у два разы. Узрасла механізацыя ўсіх сельскагаспадарчых работ.

Даныя меры значна ажывілі гаспадарчую дзейнасць і сацыяльнае развіццё вёскі. Так, за пяцігоддзе ўраджайнасць збожжавых у рэспубліце ўзрасла з 11,5 ц да 17 ц з гектара, а валавы збор збожжа павялічыўся ў 1,5 раза. Прадукцыя жывёлагадоўлі ўзрасла за гэты ж час на 34%.

Значныя поспехі былі дасягнуты ў прамысловасці. За восьмую пяцігодку ў рэспубліцы ўвайшло ў строй 78 буйных прамысловых прадпрыемстваў. Сярод іх электалямпавы завод у Брэсце, маторарамонтны ў Гомелі, фабрыка верхняга трыкатажу і панчошна-шкарпэткавы камбінат у Брэсце, малочныя заводы ў Бабруйску і Гродна, мясакамбінат у Барысаве і г.д. У цэлым валавая прадукцыя прамысловасці за пяцігодку павялічалася на 79% пры плане 70%. Пры гэтым аб'ем прадукцыі хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці за 1966-1970 гг. узрос у 2,3 раза, а паліўнай 1,8 раза.

Але поспех пачатковага этапа эканамічнай рэформы 1965 г. быў не працяглым. Стары гаспадарчы механізм рэформа не ламала, старую адміністрацыйна-камандную сістэму не зжывала. Не было зроблена нават спробы адмовіцца ад старых догмаў аб рынку, рыначных адносінах, таварна-грашовых адносінах, законе вартасці і г.д. У грамадстве, дзе эканоміка была цесна зрошчана з палітыкай і







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 715. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Уравнение волны. Уравнение плоской гармонической волны. Волновое уравнение. Уравнение сферической волны Уравнением упругой волны называют функцию , которая определяет смещение любой частицы среды с координатами относительно своего положения равновесия в произвольный момент времени t...

Медицинская документация родильного дома Учетные формы родильного дома № 111/у Индивидуальная карта беременной и родильницы № 113/у Обменная карта родильного дома...

Основные разделы работы участкового врача-педиатра Ведущей фигурой в организации внебольничной помощи детям является участковый врач-педиатр детской городской поликлиники...

Постинъекционные осложнения, оказать необходимую помощь пациенту I.ОСЛОЖНЕНИЕ: Инфильтрат (уплотнение). II.ПРИЗНАКИ ОСЛОЖНЕНИЯ: Уплотнение...

Приготовление дезинфицирующего рабочего раствора хлорамина Задача: рассчитать необходимое количество порошка хлорамина для приготовления 5-ти литров 3% раствора...

Дезинфекция предметов ухода, инструментов однократного и многократного использования   Дезинфекция изделий медицинского назначения проводится с целью уничтожения патогенных и условно-патогенных микроорганизмов - вирусов (в т...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия