Студопедия — АПЛІКАЦЫЯ З БЯРОСТЫ
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

АПЛІКАЦЫЯ З БЯРОСТЫ

План

1. Мастацкая апрацоўка бяросты

2. Падрыхтоўка бяросты

3. Інструменты, прыстасаванні і вучэбнае абсталяванне

4. Тэхналогія аплікацыі з бяросты

 

 

  1. Мастацкая апрацоўка бяросты

Бярозавая кара – бяроста – як матэрыял для розных вырабаў бытавога і мастацкага прызначэння вядомая, бадай, усім народам лясной паласы Еўропы, у тым ліку і беларусам. У змешаных лясах, якія пераважаюць у Беларусі, бяроза – дрэва досыць пашыранае, нарыхтоўка бяросты – занятак не надта працаёмкі, ён не патрабуе ні значнага майстэрства, ні спецыяльнага інструментарыю ці прыстасаванняў для яе апрацоўкі.

Трывалы, прыгожы, лёгкі ў апрацоўцы матэрыял шырока скарыстоўваўся для вырабу разнастайных бытавых рэчаў, у тым ліку і паўсюдна вядомых лапцяў. Улічваючы слабую цеплаправоднасць і адносную стойкасць матэрыялу да вільгаці, берасцяныя стужкі падкладвалі пад ніжні вянец зруба для засцярогі яго ад гніення, імі апляталі гліняны посуд (Паазер’е). Аднак часцей за ўсё бяроста выкарыстоўвалася для вырабу разнастайнага гаспадарчага начыння: сумак, сальнічак, каробак, табакерак, берасцянак і інш.

Вырабы з бяросты, нават і без якога-небудзь дэкору, вызначаюцца прыгожым натуральным колерам і адмысловым малюнкам паверхні. Свежая бяроста – прыемнага зеленавата-ружаватага колеру, з часам яна цямнее, набывае охрыстае адценне, нібыта старажытная косць. Бяроста лёгка рэжацца ў любым напрамку, на ёй можна выціскаць разнастайныя ўзоры простымі штампамі – цвіком, трубачкай, металічнай пласцінкай.

Начынне чыста гаспадарчага прызначэння выраблялі з берасцяных стужак досыць шчыльным шахматным пляценнем. Сярод такіх вырабаў найбольшае пашырэнне мелі плоскія канвертападобныя заплечныя кашалі з адкідным клапанам-вечкам і крыху меншыя плоскія сумкі з дзвюх устаўленых адна ў адну палавінак (вярэнькі), найбольш тыповыя для Беларуска-Украінскага Палесся. Па спосабе пляцення, прызначэнні (зберажэнне і пераноска прадуктаў), знешнім выглядзе такія вырабы практычна не адрозніваліся ад аналагічных у іншых народаў. Напрыклад, дакладна такія ж заплечныя і наплечныя сумкі шырока бытавалі ў комі-пермякоў, карэлаў, на рускай Поўначы і інш.

 

 
Рысунак 1 — Табакерка. Канец XIX ст. Случчына. РЭМ Рысунак 1 — Табакерка. Пачатак XX ст. Заходняе Палессе. НГМ

Многія рэчы выраблялі з цэлых кавалкаў бяросты, знятых са ствала ў выглядзе цыліндрычнай загатоўкі. Яе краі злучалі ў замок: фігурныя выразы аднаго краю ўстаўлялі ў гэткія ж выразы другога. Атрымлівалася не толькі трывалае, але і досыць дэкаратыўнае злучэнне, відаць, вядомае на ўсёй тэрыторыі Еўропы, дзе бытавалі берасцяныя выра6ы. 3 дошчачак рабілі дно і вечка, у апошняе ўстаўлялі дужку-ручку з дубчыка ці тоўстай лучыны. Такія цыліндрычныя пасудзіны розных памераў (кадобчык, берасцянка), лёгкія, трывалыя і прыгожыя, шырока выкарыстоўваліся для захавання розных сыпкіх і нават вадкіх прадуктаў – напрыклад мёду.

Нярэдка такі посуд, а таксама дробныя вырабы ўтылітарна-дэкаратыўнага прызначэння (каробкі, табакеркі, сальнічкі) аздаблялі рознымі відамі дэкору. Роспіс па бяросце, пашыраны на рускай Поўначы, на Беларусі не бытаваў. Вырабы аздаблялі цісненнем – старажытным відам дэкору. Узоры простыя, скамбінаваныя з колцаў, кропак, рысачак, якія набівалі цвічкамі, трубачкай, металічнай пласцінкай. Выкарыстоўвалі і спецыяльныя штампы, набраныя з гэтых жа прадметаў. Яны давалі такі ж, але больш раўнамерны і ўпарадкаваны ўзор, які выразна вылучаўся на гладкай берасцянай паверхні.

Пра старажытнасць такога дэкору сведчыць не толькі прастата яго выканання, але і ў першую чаргу ярка выяўлены геаметрычны характар. Найбольш пашыраны матыў – колца з кропкай у цэнтры – шырока вядомы па розных драўляных і касцяных вырабах часоў Кіеўскай Русі, па знаходках з сярэднявечных гарадоў XI—ХІІІ стст. Вядомы ён яшчэ з часоў жалезнага веку і з’яўляецца адным з самых пашыраных элементаў салярнай арнаментыкі. Відаць, не менш старажытны і косасеткавы арнамент, які трапляецца на касцяных вырабах з першабытных часоў.

Шырока бытавала аздабленне дробных вырабаў (сальнічак, табакерак) нарэзкай зубчыкаў па краях берасцяных стужак. Кожны наступны слой бяросты з зубчастымі краямі рабілі вузейшым, таму выраб набываў выпуклыя сценкі, суцэльна аздобленыя радкамі зубчастага арнаменту. Відаць, гэта таксама досыць старажытны і пашыраны від дэкору, ён вядомы многім народам, яія захавалі яго старажытныя праявы, – карэлам, комі і інш.

Такія прыёмы дэкаравання берасцяных вырабаў хоць і былі найболыш папулярнымі, але не адзінымі. Ёсць цікавыя звесткі пра работы магілёўскіх майстроў канца XIX ст. ў галіне праразной бяросты: «Майстар узнаўляе на бярозавай кары ўзор, затым, паклаўшы яе на гладкую дошку, выразае гэты ўзор сцізорыкам; малюнак узору залежыць ад фантазіі саматужніка: у большасці выпадкаў паказваюцца птушкі, звяры, дрэвы. Работа атрымліваецца надта выразная і нярэдка досыць тонкая. Матэрыялам для промыслу служыць чыстая бярозавая кара... і, акрамя гэтага, фольга і сталярны клей». Асартымент вырабаў быў досыць разнастайны: чайніцы, цукарніцы, партабакі, скарбонкі, каробкі для запалак, табакеркі, ігольніцы і інш.

   
Рысунак 1 — Сальнічка. Канец XIX ст. Чэрвеньскі раён. РЭМ Рысунак 1 — Сальнічкі. 1930-я гады. Альманы Столінскага раёна Рысунак 1 — Берасцянка. Пачатак XX ст. Лунінецкі раён

Такі від дэкаравання берасцяных вырабаў найбольш папулярны ў сучасных майстроў. Куфэркі, каробкі, скарбонкі, пудраніцы, дэкаратыўныя талеркі майстры аздабляюць суцэльным адмысловым дэкорам прасечкі па бяросце ў спалучэнні з цісненнем. Яшчэ вырабы з бяросты ўпрыгожваюць выпаленымі малюнкамі, фігурнымі берасцянымі накладкамі, часам – распісным дэкорам.

 

  1. Падрыхтоўка бяросты

 

Перш чым прыступіць да вырабу прац з бяросты, трэба навучыцца яе збіраць і апрацоўваць. Кару бярозы рэкамендуецца здымаць з паваленых ці спілаваных дрэў. Самай добрай бяростай лічыцца тая, якая мае роўную паверхню (таўшчынёй 1 мм), з невялікімі рыскамі (чечевичками). Збіраць бяросту лепш за ўсё ўвесну ці напачатку году – з 10 траўня па 15 чэрвеня.

Здымаць бяросту са ствала дрэва можна некалькімі спосабамі. Найболей распаўсюджаныя з іх – пластавы, стужачны і нарыхтоўка сколаценя.

Пластавы спосаб. Са ствала дрэва зразаецца пласт вызначанай даўжыні. Ствол надразаецца ў трох месцах: уздоўж на неабходную даўжыню і зверху і знізу папярок. Нажом злёгку адгінаюцца краі разрэзу, а затым здымаецца ўся бяроста вакол. Лягчэй і чысцей бяроста здымаецца ў вільготнае надвор'е.

Падрыхтаваную бяросту можна выкарыстоўваць як аснову для аплікацыі ці карціны.

Стужачны спосаб. Са ствала здымаецца стужка па спіралі. Даўжыня стужкі можа быць рознай – ад некалькіх сантыметраў да аднаго метра. З падрыхтаваных стужак выконваюць сумкі, корабы.

Сколацень (берасцяны цыліндр). Бяроста здымаецца са ствала дрэва трубкай. Такія берасцяныя трубкі служаць асновай для берасцянак.

Знятую бяросту чысцяць ад камбію, прасушваюць. Калі бяроста тоўстая, то яе можна расшчапіць з дапамогай нажа на некалькі пластоў. Адразу ж пасля здымання з дрэва бераста лёгка распластоўваецца. Высахшую ж берасту трэба спачатку распарыць у гарачай вадзе, затым прамакнуць анучай і расслаіць, пласты пакласці пад прэс.

Сабраная і апрацаваная бяроста можа захоўвацца некалькі гадоў. Для захоўвання вялікія пласты бяросты складаюць у пачкі і прыціскаюць прэсам, каб не скручваліся. Берасцяныя стужкі захоўваюць у рулонах.

 

  1. Інструменты, прыстасаванні і вучэбнае абсталяванне
Рысунак 1 — нож-разак Рысунак 1 — пробойнік Рысунак 1 —

Для выканання аплікацый з бяросты спатрэбіцца падкладная дошка, каб не прарэзаць працоўны стол. Лепш за ўсё падыходзяць для гэтай мэты дошкі з ліпы і асіны.

Асноўныя прылады для працы з бяростай – нажніцы, нож-разак.

Для выканання аднолькавых элементаў (круг, пялёстак, трыкутнік) выкарыстоўваюць прабойнікі. Выразаныя з бяросты кавалачкі зручней браць і раскладваць на фоне з дапамогай пінцэта. Неабходна ў працы і шыла. Асабліва там, дзе трэба вырабіць пункцірны малюнак ці правесці лінію. Каб шыла не драпала бяросту, яго трэба злёгку падтупіць.

Для прыклейвання бяросты выкарыстоўваюць клей ПВА. Галінкі, буйныя фрагменты бяросты (таўшчынёй 1 мм і больш) рэкамендуецца замацоўваць густым клеем ПВА ці клеем "Момент", "Глобус". Магчыма прышыванне элементаў аплікацыі. А калі гаворка ідзе пра дэталі для ўпрыгожвання – моху, насенні, пілавінні, то перавага аддаецца вадкаму клею ПВА.

Для падрыхтоўкі элементаў аплікацыі запатрабуецца калька.

 

  1. Тэхналогія аплікацыі з бяросты

Багатая палітра і разнастайная фактура кары дазваляе ствараць з яе (з нязначным выкарыстаннем іншых прыродных матэрыялаў) кампазіцыі розных жанраў: сюжэтныя карціны, пейзажы, нацюрморты. Асабліва натуральна выглядаюць старадаўнія хаты, крэпасці з вежамі, замкі. Фактура і колер старой бярозавай кары са зваротнага боку нагадвае цагляныя сцены. З белай бярозавай кары на карціне можна зрабіць украінскія хаты і сучасныя шматпавярховыя хаты. Берасту ружаватых, блакітнаватых, шэрых адценняў у пейзажах можна выкарыстоўваць для малюнка неба, мора, снегу. З цёмнай кары розных адценняў можна зрабіць раллю, яры, з абломкаў хваёвай кары – экзатычныя скалы, горы.

Аплікацыя з бяросты ствараецца з улікам кірунку яе рысак, колеру, таўшчыні яе пласцін.

Для далёкага плану працы (часцей за ўсё пейзажу) ужываюцца мяккія, прыглушаныя тоны. Блізкі план мяркуе выкарыстанне насычаных, інтэнсіўных фарбаў. Канчатковы пераход ад першых да другіх павінен быць плаўным, паступовым.

У непасрэднай залежнасці знаходзяцца колер і таўшчыня пласцін бяросты. Прыглушаная, мяккая афарбоўка часцей за ўсё бывае ў тонкіх напаўпразрыстых пласцін. Менавіта іх зручней усяго ўжываць у тых фрагментах карціны, якія адлюстроўваюць глыбіню, перспектыву пейзажу. Па меры набліжэння фрагментаў работы да пярэдняга плану таўшчыня пласцін павялічваецца. Безумоўна, як і любая іншая творчасць, аплікацыя з бяросты не можа быць ахарактарызавана толькі наборам правіл – ёсць выключэнні. Напрыклад, ваду на пярэднім плане, лепш намаляваць тонкімі пласцінкамі бяросты са складанай цікавай афарбоўкай.

Зараз звернем ўвагу на ролю рысак бяросты ў карцінах. Неба і далёкі план набіраем пласцінкамі з гарызантальнымі рыскамі. Паміж сабой гэтыя два фрагмента работы падзелены тонкай карычневай паласой, бяроста ў гэтай паласе размешчана вертыкальна. Палосы пры гэтым могуць быць нябачнымі, але прынцып застаецца. Кожны фрагмент пейзажу патрабуе абсалютна вызначанага кірунку рысак: стромкі абрыў – бяроста размешчана пад вуглом больш 90° да гарызонту, гарызантальна кладуць бяросту для малюнка зямлі.

Што ж дакранаецца каларыту (сукупнасці ўсіх колераў карціны, каляровага ладу), то заўважым, колеры карціны павінны быць аб'яднаны, злучаны.

Аплікацыі з бяросты выйграюць, калі мы будзем пазбягаць падфарбоўвання матэрыялу і лакіравання працы. Што ж дакранаецца магчымага падфарбоўвання матэрыялу, то тут цікава заўважыць: бяроста для карціны выдатная не толькі сваёй структурай і мяккімі пастэльнымі фарбамі, але і дзіўнай уласцівасцю выпраменьваць свячэнне. Яно аказвае дабратворны ўплыў на чалавека, дзівіць і цешыць яго. Калі на пласціну бяросты нанесці фарбу, свячэнне знікае. Працы становяцца яркімі, але, у іх знікае галоўнае – іх цеплыня, мяккасць, дыханне.

Аплікацыі могуць быць некалькіх відаў: прадметныя; дэкаратыўныя; сюжэтныя.

Прадметныя – гэта найболей простая аплікацыя, якая выкарыстоўваецца пры перадачы нескладаных малюнкаў, яна носіць сілуэтны характар, развівае ўменне бачыць і перадаваць форму малюнка, суадносіны вышыні і шырыні, падабенства і адрозненне малюнкаў, блізкіх па форме, правільна вызначаць на вока прапорцыі.

Дэкаратыўныя – спосаб стварэння малюнкаў, якія адрозніваюцца арнаментальнасцю, абагульненасцю формаў, каляровай насычанасцю.

Сюжэтныя аплікацыі – яны могуць быць нескладанымі па зместу, кампазіцыі і складанымі, дынамічнымі па дзеянні, з вялікай колькасцю персанажаў, прадметаў, дэталяў.

Тэхналогія выканання аплікацыі такая ж, як і пры працы з саломкай:

- задумка, выкананне эскіза;

- падрыхтоўка фону; перавод малюнка на аснову;

- падрыхтоўка бяросты, выразанне дэталей малюнка;

- раскладанне і наклейванне дэталей малюнка на фон, сушка пад грузам;

- аздабленне і афармленне работы.

Распрацоўка эскіза вядзецца з улікам таго, што дробныя дэталі цяжэй выразаць і наклейваць, таму трэба імкнуцца як мага радзей іх выкарыстоўваць. Пасля таго, як эскіз выкананы графічна, яго неабходна зрабіць у колеры з выкарыстаннем адценняў самай бяросты.

Далей падрыхтоўваем фон. Фонам для аплікацыі можа служыць кардон, фанера, ДВП, мешкавіна, суровае палатно і т. д. Выкананы эскіз пераводзім на фон з дапамогай капіравальнай паперы. Потым падбіраем бяросту патрэбных колераў і выразаем дэталі.

Існуе як і пры працы з саломкай два спосабы вырабу дэталей.

Першы спосаб. Гатовы эскіз пераводзім праз капіравальную паперу, размячаем яго на асобныя элементы і паэтапна выконваем шаблоны. Асобныя дэталі дэкору пры дапамозе шаблонаў пераводзім на бяросту, нажніцамі выразаем іх і прыклейваем клям ПВА, на падрыхтаваную паверхню ў адпаведнасці з распрацаванай кампазіцыяй.

Другі спосаб. Кожную асобную дэталь эскіза пераносім на кальку, на якую наклейваем бяросту. Дэталь нажніцамі абразаем па контуры са сподняга боку.

Гатовыя дэталі малюнка раскладваем на фоне і наклейваем. Працу сушым пад грузам. Сюжэтная аплікацыя, дзе нароўні з буйнымі дэталямі шмат дробных, наклейваецца ў некалькі прыёмаў. Груз накладваюць таксама ў некалькі прыёмаў, па меры наклейвання дэталей, і не здымаюць да поўнага завяршэння працы.

Адзначым, што ў нескладаных кампазіцыях можна выразаць частку дэталяў і адразу наклейваць іх на фон і так паслядоўна выконваць аплікацыю.

Дарэчным у афармленні працы будзе роспіс, цісненне, шматпластавае праразанне, выпальванне, ужыванне моху.

Аформіць працу можна ў берасцяную рамачку ці рамачку з дрэва.

 

 

 

.

 




<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
РАЗРАБОТКА ЦЕЛЕВОГО МЕХАНИЗМА | Аппликация силуэтная. Стайка дельфинов

Дата добавления: 2015-09-07; просмотров: 2198. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Конституционно-правовые нормы, их особенности и виды Характеристика отрасли права немыслима без уяснения особенностей составляющих ее норм...

Толкование Конституции Российской Федерации: виды, способы, юридическое значение Толкование права – это специальный вид юридической деятельности по раскрытию смыслового содержания правовых норм, необходимый в процессе как законотворчества, так и реализации права...

Значення творчості Г.Сковороди для розвитку української культури Важливий внесок в історію всієї духовної культури українського народу та її барокової літературно-філософської традиції зробив, зокрема, Григорій Савич Сковорода (1722—1794 pp...

Индекс гингивита (PMA) (Schour, Massler, 1948) Для оценки тяжести гингивита (а в последующем и ре­гистрации динамики процесса) используют папиллярно-маргинально-альвеолярный индекс (РМА)...

Методика исследования периферических лимфатических узлов. Исследование периферических лимфатических узлов производится с помощью осмотра и пальпации...

Роль органов чувств в ориентировке слепых Процесс ориентации протекает на основе совместной, интегративной деятельности сохранных анализаторов, каждый из которых при определенных объективных условиях может выступать как ведущий...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия