Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Кантрольныя пытанні да тэмы №5. 2. Якую стратэгію вайны супраць СССР выбрала камандаванне вермахта?





1. Як кіраўніцтва Германіі абгрунтавала свой напад на Савецкі Саюз 22 чэрвеня 1941 г.?

2. Якую стратэгію вайны супраць СССР выбрала камандаванне вермахта? Дзе рыхтаваўся галоўны ўдар германскай арміі?

3. Як складваліся ваенныя мерапрыемствы па абароне сталіцы БССР – горада Мінска?

4. Як адбывалася эвакуацыя матэрыяльных і культурных каштоўнасцяў з тэрыторыі БССР? Якія рэгіёны СССР прымалі прадпрыемствы з БССР?

5. Якімі паўнамоцтвамі валодаў Дзяржаўны Камітэт Абароны?

6. Якую ролю адыгрывалі дывізіі народнага апалчэння ў першы этап вайны?

7. Што вы можаце сказаць пра баі на тэрыторыі ўсходняй Беларусі?

8. Якія прычыны паражэнняў Чырвонай Арміі метам
1941 г. Вы можаце пералічыць?

9. Якія вынікі мела перамога Чырвонай арміі ў бітве пад Масквой?

10. Як складвалася антыгітлераўская кааліцыя ў 1941-
1942 гг.? Якія інтарэсы мелі яе галоўныя ўдзельнікі?


ТЭМА 6. АКУПАЦЫЙНЫ РЭЖЫМ

Лекцыя 7. Акупацыйны рэжым

Асноўныя паняцці:

буферныя дзяржавы; план «Ост»; Міністэрства акупіраваных усходніх тэрыторый; Інструкцыі аб асобных абласцях да дырэктывы №21; «Ольдэнбург»; «Зялёная папка»; ваеннае праўленне; палявыя камендатуры; гаспадарчыя службы; дапаможны адміністрацыйна-паліцэйскі апарат; Генеральная акруга «Беларусь»; Генеральная акруга «Літва»; генеральны камісарыят; галоўныя камісарыяты; акруговыя камісарыяты; бургамістры; біржы працы; зямельная рэформа; абшчынныя гаспадаркі; дзяржаўныя маёнткі; палітыка генацыду; ахоўныя дывізіі; паліцэйскі апарат; Літоўскі батальён; сістэма лагераў і турмаў; гета; калабарацыяністы; Беларуская народная самапомач; Беларускі корпус самааховы; Саюз беларускай моладзі; Беларуская цэнтральная рада; Беларуская краёвая абарона.

Планы нямецкіх захопнікаў па выкарыстоўванню акупіраваных тэрыторый

Праекты новага палітычнага рэжыму на Усходзе ў Берліне розныя нацысцкія ўстановы распрацоўвалі ўжо з красавіка 1941 г., але яны ўсе мелі характар праектаў, бо не былі зацверджаны Гітлерам. Асноўная схема, якую прапаноўвалі Гітлеру была наступная: «буферныя дзяржавы без сваёй інтэлігенцыі». Але Гітлер і некаторыя яго паплечнікі схіляліся да іншай думкі аб будучым акупіраваных тэрыторый – летам 1941 г. галоўны нацыст адмовіўся ад пераўтварэння ўсходніх абшараў у васальныя тэрыторыі і вырашыў цалкам іх каланізаваць. Аднак планы гэтыя знаходзіліся ў прамой залежнасці ад падзей на фронце і па сведчанню генеральнага камісара Беларусі Вільгельма Кубе, ён нават летам 1943 г. не ведаў, які лёс прызначаны быў зямлі, якой ён кіраваў.

За падставу ў гаспадаранні на ўсходніх землях быў узяты адзін з праектаў выкарыстання захопленых тэрыторый. У адпаведнасці са спецыяльным планам «Ост» прадугледжвалася пасля перамогі над СССР высяленне 2/3 насельніцтва за Урал на працягу 30 гадоў (у тым ліку, 75% з Беларусі), 10-15% падлягалі анямечанню, частка насельніцтва падлягала вынішчэнню (галоўным чынам яўрэі і камуністы). Пакінутаму мясцоваму насельніцтву адводзілася адзіная роля – быць таннай рабочай сілай. Для рэалізацыі плана 17 ліпеня 1941 г. было створана асобнае Міністэрства акупіраваных усходніх тэрыторый (Reichsministerium fűr die besetzten Ostgebiete) на чале з А.Розенбергам. Практычныя мерапрыемствы па ўсталяванню «новага парадку» былі выкладзены ў «Інструкцыі аб асобных абласцях» да дырэктывы №21 (план «Барбароса»), выдадзенай 13 сакавіка 1941 г., і шэрагу іншых дакументаў, якія сведчаць аб тым, што немцы старанна і загадзя рыхтаваліся да ажыццяўлення рабавання захопленых тэрыторый.

На нарадзе вышэйшых службовых асоб 16 ліпеня 1941 г. Гітлер заявіў, што савецкія тэрыторыі павінны быць навечна далучаны да Рэйху. Была выпрацавана праграма каланізацыі ўсходніх тэрыторый, якая прадугледжвала мерапрыемствы па панаванню акупантаў, кіраванню тэрыторыяй і эксплуатацыі яе рэсурсаў – «...как сподручнее разделить гигантский пирог, чтобы мы во-первых, господствовали, во-вторых, управляли, в-третьих, могли эксплуатировать». Што цікава – непасрэдна ў склад Рэйху павінны былі ўвайсці Прыбалтыка і Крым.

Асноўнай часткай планаў з’яўлялася гаспадарчае выкарыстанне СССР у інтарэсах эканомікі Германіі. За выкананне гэтых задач адказвала спецыяльная арганізацыя пад кодавай назвай «Ольдэнбург», якая з пачаткам вайны дзейнічала як эканамічны штаб «Ост». Галоўныя мэты і задачы германскай эканамічнай палітыкі ў СССР былі адлюстраваны ў спецыяльных дырэктывах ці ў так званай «Зялёнай папцы». За тыдзень да пачатку вайны з СССР у ваенна-эканамічным ведамстве рэйхсмаршала Г.Герынга былі выдадзены «Дырэктывы па вядзенні гаспадаркі на новазанятых усходніх тэрыторыях». З іх вынікала, што выключнае значэнне для далейшага вядзення вайны будзе мець неадкладная і поўная эксплуатацыя захопленых абласцей у інтарэсах ваеннай эканомікі Германіі, у асаблівасці ў вобласці харчавання і нафтавай галіны.







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 532. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...


Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...


Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...


Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Этапы и алгоритм решения педагогической задачи Технология решения педагогической задачи, так же как и любая другая педагогическая технология должна соответствовать критериям концептуальности, системности, эффективности и воспроизводимости...

Понятие и структура педагогической техники Педагогическая техника представляет собой важнейший инструмент педагогической технологии, поскольку обеспечивает учителю и воспитателю возможность добиться гармонии между содержанием профессиональной деятельности и ее внешним проявлением...

Репродуктивное здоровье, как составляющая часть здоровья человека и общества   Репродуктивное здоровье – это состояние полного физического, умственного и социального благополучия при отсутствии заболеваний репродуктивной системы на всех этапах жизни человека...

Внешняя политика России 1894- 1917 гг. Внешнюю политику Николая II и первый период его царствования определяли, по меньшей мере три важных фактора...

Оценка качества Анализ документации. Имеющийся рецепт, паспорт письменного контроля и номер лекарственной формы соответствуют друг другу. Ингредиенты совместимы, расчеты сделаны верно, паспорт письменного контроля выписан верно. Правильность упаковки и оформления....

БИОХИМИЯ ТКАНЕЙ ЗУБА В составе зуба выделяют минерализованные и неминерализованные ткани...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2025 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия