Восеньскія
(в соответствии с «Руководством ООН по оценке показателей в области правосудия в отношении несовершеннолетних»)
[1] С 1981 по 2003 г. работала в органах прокуратуры Ростовской области (старшим следователем, прокурором отдела по надзору за следствием и дознанием в органах МВД следственного управления Ростовской областной прокуратуры, начальником отдела по надзору за исполнением законов о несовершеннолетних прокуратуры Ростовской области, старший советник юстиции). [2] Журнал «Судья», №1/2013, С.55. [3] Руководство ООН по оценке показателей в области правосудия в отношении несовершеннолетних (издано ЮНИСЕФ, М.:- 2010 г. www.juvenilejustice.ru [4] Справка по результатам обобщения информации судов субъектов РФ об использовании ювенальных технологий судами общей юрисдикции. [5] Постановление Президиума Совета судей РФ «О результатах обобщения информации судов субъектов РФ об использовании ювенальных технологий судами общей юрисдикции» от 21 июня 2010 г. №228. [6] Замечания общего порядка №10 (2007) «Права детей в рамках отправления правосудия в отношении несовершеннолетних» / Комитет ООН по правам ребенка, 44 сессия, Женева, 15 января-2 февраля 2007 г. [7] www.juvenilejustice.ru [8] Руководство ООН по оценке показателей в области правосудия в отношении несовершеннолетних (Российская адаптированная версия)/ По научной редакцией В.Н. Ткачева.-Ростов н/Д:ЗАО «Книга», 2011.-148 С. Восеньскія
01) в.Аношкі Лепельскага р-на Віцебскай вобл.
А ці поўна арэхава чашка, ядром наліван(а), А ці поўна? А так поўна, што ні скалыхнецца і ні паліец(ца), А так поўна. А ці поўна [старшынкава] гумно, дабром навязён(а), А ці поўна? А так поўна, што ні ўзыці, ні ўз’ехаць, сакалам ні ўзляце(ць), А так поўна. Толькі сцежка яму пахадзіці, дабра паглядзець, Толькі сцежка.
*************************************
02) Паазер’е
― Чаго ты, лося, чаго ты, дзікі, Так к зямле прылігаіш? (х2) А ці ты, лося, а ці ты, дзікі, Сцідзёну зіму чуйіш? (х2) ― Чую-ня чую, віджу-не віджу ― Не леційка будзіць, Не цёплыя будзіць. Лісточак рыйіць, земельку крыйіць, Сцідзёна зіма будзіць. (х2) ― Ці ты, Манічка, ці ты, молада, Ліхую свякроў чуйіш? (х2) ― Чую-ня чую, віджу-не віджу ― Ні маманька будзіць, Не родная будзіць.
*************************************
03) в.Замошша Ушацкага р-на Віцебскай вобл.
На Дунаёчку, эй, на Дунаёчку(й), Й рано, й рано, Й да й на сіненькём. Млада й дзевачко, млада й дзевачко(й) Й рано, й рано Кубачкі мыла(й). Кубачкі мыла, кубачкі мыла(й), Й рано, й рано В(а) Дунай пусціла(й). ― Плувіце, кубк(і)о(й), плувіце кубк(і)о(й), Й рано, й рано, К майму мілому(й).
***************************************
04) в. Усвят(?), Магілёўская вобл.
Наварыў братка піва, наварыў братка піва, Хоць німнога ― хмяльнога. Як сазваў к сабе гасцей, да ўсё родненькіх сясцёр. Па багатаю сястру пару конікаў паслаў, А па бедну сястрыцу ён людзямі наказаў. Ён багатаю сястру да й віном-півам поіць, Ой, а бедну сястрыцу да ўсё горкай гарэлкай. Ён багатаю сястру начаваць астаўляя, Ой, а бедну сястрыцу ён дамоў адпраўляя. (варыянт: ― Ідзі, сястра, дамовачкі супраціў цёмнай ночкі. ― А нашто ж было, братка, да на пір мяне зваці, Як супроць цёмнай ночкі да дамоў адпраўляці?) Пайшла сястра дамовачкі супраціў цёмнай ночкі. Як сустрэлі сястрыцу да дванаццаць шэрых ваўкоў, Разарвалі сястрыцу на дванаццаць роўных кускоў. Раставалась сястрыца, сваіх дзетачак звала: ― Ой, дзеці мае, дзеці, да сучыце па мне свечы.
*****************************************
05) Ай, звон(ы)ка, звон(ы)ка сасонк(а/ы), Ды звон(-ой)-ка, звон(ы)ка сасонк(а/ы). ― А ні я звонка ― стрыжынь мой: (2х) А ён жа звоніць на ўвесь бор. (2х) А славін, славін Віцічка, Ды сла(-ы-)він, славін Віцічка, А не я славін ― татка мой: 2х, і кожны далейшы радок Пусьціў славочку да бога, Што жэніць мяне малога, Пусьціў славачку на ўвесь сьвет, Што жэніць мяне з малых лет.
******************************************
06) Ці ні закурыўся ціхі дробны дожджак Па чыстаму полю, І зажурыўся мой родны татулька Па маім бяздоллю. (І) ні курыся, ціхі дробны дожджак, Па чыстаму полю, Ні журыся, мой родны татулька, Па майму бяздоллю, І калі буду ды я ў бога годна, Ня буду галодна, І калі буду ды я богу нада, Так буду багата.
******************************************
07) (І) а ў цёмнам лесі, ай, у цёмнам лесі, Ай Раю, мой Раю, Мядзведзь ракаі(ць), ой, мядзведзь ракаі(ць), Ай Раю, мой Раю, Дзевак пужаі(ць), ой дзевак пужаі(ць). Ай Раю, мой Раю, Пужай, ні пужай, ой, пужай, ні пужай ― Ой Раю, мой Раю, Я ні баюся, ой, я ні баюся. Ой Раю, мой Раю, Толькі баюся, ой, госпада бога, Ой Раю, мой Раю, Госпада бога, мужа ліхога. Ой, Раю, мой Раю, Муж пабіваі(ць), ой, муж пабіваі(ць), Ой Раю, мой Раю, Бог пакараіць, ой, бог пакараіць. Ой Раю, мой Раю, Муж бізунамі, ой, муж бізунамі, Ой Раю, мой Раю, Бог пірунамі, ой, бог пірунамі, Ой Раю, мой Раю.
*************************************
08) <Ой, з> зялёнага саду салаўі валіталі, Салаўі валіталі, зязюлю вазавалі: ― Зязюлька шарэнькая, ці палеціш ты з намі, Ці палеціш ты і з намі, і з намі, салаўямі? ― Рада б я паляцеці ― жаль саду пакідаці, А ў маім садочачку ўсякыя выгодачка, Ўсякыя выгодачка, спелая ягодачка.
**********************************
09) в.Нягоўка Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.
Ай, мамачка, да й мамачка восянь, восянь, Прышло ка мне сватов(ы) во(сям), Сватоў восям, прышло ка мне сватов(ы) восям, Дзівятыя багата(я), Багатыя, дзівятыя багатая, Ай, мамачка мыя родна(я), Мая родна, ой, мамачка мая родная, Ні ’ддай міня ні за водна(га), За воднага, ні ’ддай міня ні за воднага, Аддай міня за гожа(га), За гожага, аддай міня за гожага, За гожага, за прігожа(га).
***********************************
10) в. Красавічы Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл., 2010
Ой, кукувала зязюлечка ды ў бор паляцела, Ой, ні ‘ддаў мяне мой татачка за каго я хацела, Ой, а ‘ддаў мяне мой родненькі за каго я нягожа. Ой, трі дні хата ня мяцена, на стале ляжыць рагожа,
[ магчыма, прапушчана накшталт: Ой, а мне, младзе, младзеі панысе глядзець непрыгожа. Ой, як вазьму я мяцёлачку ды вымяту хату,]
Ой, а я тую рагожачку ды пад столічык падкіну, Ой, сваёй белай скацярцёю белы столічык накрыю.
********************************************
11) в. Хадунь Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл., 2010 (тэкст сабраны з двух варыянтаў, вымаўленне перададзена мясцовае)
Як паехыў (х2 кожны пачатак) Мой міленькій й а ў дарогу, Й а ў дарогу, Мой міленькій, й а ў бальшую, Я ўсё пра ўсё З сваім мілым гываріла, На ‘дно верныя Славечка я забыла: “Ці гуляць мне, Мой міленькій, як я гуляла, Ці любіць мне Малойчыкаў, як любіла?” “Гуляй-гуляй, Мыя мілка, як ты гуляла, [Любі-любі Малойчыкаў, як любіла,] Ні сьцялі-ка Пасьцель белу, як ты слала, Ні кажы-ка Хлопцам праўду, як кызала: Яны ж тваю Пасьцель белу пыраськінуць, Яны ж цябе Любіць будуць да й пакінуць”.
************************************
12) в. Свірэль Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл., 2010 (тэкст сабраны з трох варыянтаў, дадзены запіс найдасканалейшы меладычна)
Ой, ліпычка зялёныя Ўсю восінь шумела, (х2 кожны другі радок) Йна шумела, йна гудзела, З лістом гаваріла: “Лісточык мой зялёненькі, Будзіць нам разлука, Разлучуць нас і з табою Снягі ды й марозы, Ні так снягі і марозы, Як буйныя вятры.” Ой, дзевычка малодыя Ўсю ночку ні спала, Йна ні спала, ўсё думала, З маткыю гываріла: “Ой, мамачка радзімыя, Будзіц(і) нам разлука, Разлучуць нас і з табою Князі ды й быярі, Ні так князі і быярі, Як [мальчык] з дружкамі.”
|