Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Зноў пачаліся перамовы і 3 сакавіка 1918 года мір быў падпісаны.





Зноў пачаліся перамовы і 3 сакавіка 1918 года мір быў падпісаны.

Паводле яго ўмоў Расія страчвала тэрыторыі каля 1 млн. км.кв. з насельніцтвам больш за 50 млн. чалавек. Брэсцкі мір навязаў непоўнапраўныя эканамічныя пагадненні, ён быў нясправядлівы і грабежніцкі. Асабліва цяжкімі былі яго вынікі для працоўных Беларусі. Германіі Беларусь уяўлялася толькі як частка тэрыторыі Расіі, як залог пад ваенную кантрыбуцыю, выплаціць якую павінна была Савецкая Расія.

Брэсцкі мір фармальна завяршыў перыяд удзелу Расіі ў Першай сусветнай вайне. Інтарэсы Беларусі не былі прыняты пад увагу ніводным з бакоў. Паводле ўмоў міру тэрыторыя Беларусі была падзелена па лініі Дзвінск-Свянцаны-Ліда-Пружаны-Брэст.

Архіўныя дакументы сведчаць аб тым, што на захопленай тэрыторыі немцы устанавілі жорсткі грабежніцкі каланіяльны рэжым. Паўнаўладным гаспадаром на ўсей акупаванай тэрыторыі Беларусі быў штаб 10-й германскай арміі (галоўнакамандуючы – генерал Э. Фон Фалькенгайн). У кожным захопленым горадзе размяшчаліся германскія гарнізоны. У губернскіх, павятовых цэнтрах безкантрольна распараджаліся розныя ваенныя начальнікі, якія падпарадкоўваліся камандуючаму 10-й арміі.

У Мінску немцы сутыкнуліся з палітычным органам, які называўся беларусім ўрадам. Новыя гаспадары праявілі пэўную нерашучасць, а потым павялі сябе як сапраўдныя гаспадары становішча. Яны занялі будынак Народнага Сакратарыята, знялі з яго бела-чырвона-белы сцяг, зрабілі вобыск памяшкання, забралі касу, пазней пад пагрозай зброі разагналі Раду і Народны Сакратарыят, у пачатку красавіка забаранілі дзейнасць беларускага ўрада. Толькі ў чэрвені паміж нямецкай акупацыйнай уладай і ўрадам БНР была дасягнута пэўная згода.

Органы Савецкай улады паўсюдна былі ліквідаваны, а дэпутаты, актывісты, камуністы, згодна загадам нямецкага камандавання, падвяргаліся арышту або растрэлу.

Разам з акупантамі у Беларусь вярнуліся капіталісты і памешчыкі. Па распараджэнні нямецкага камандавання ім вярталася раней нацыяналізаваная іх маёмасць. Капіталісты і памешчыкі жорстка помсцілі працоўным. Яна арганізоўвалі лакауты, закрывалі прадпрыемствы. Падчас акупацыі ў Мінску не працавалі лесапільныя, гарбарны і дражджавы заводы, тытуневая фабрыка, майстэрні. Аналагічнае становішча стварылася і ў іншых гарадах. На прадпрыемствах рабочы дзень працягваўся 12-14 гадзін. Рабочыя мітынгі, сходы былі забаронены.

Памешчыкі з дапамогай карных атрадаў забіралі ў сялян зямлю, жывелу, сельскагаспадарчы інвентар, спаганялі розныя падаткі.

Народная гаспадарка мэтанакіравана ператваралася ў прыдатак германскай прамысловасці, а насельніцтва – у танную, нярэдка наогул бясплатную рабочую сілу. Дазвалялася працаваць толькі тым прадпрыемствам, прадукцыя якіх магла быць выкарыстана у інтарэсах Германіі. Акупанты вывозілі ў Германію матэрыяльныя каштоўнасці, прымусова адпраўлялі на цяжкія работы найбольш фізічна здаровых людзей. Толькі вясной 1918 года з Мінска было вывезена ў Германію 15 тыс. чалавек. Кошт нарабаваных на Беларусі немцамі матэрыяльных каштоўнасцей у 1918 г. перавышаў 5 млрд марак.

Жорсткі акупацыйны рэжым выклікаў моцнае супраціўленне беларускага народа. З першых дзен акупацыі пачала разгортвацца дзейнасць падпольных патрыятычных арганізацый. Па іх ініцыятыве на фабрыках і заводах пракацілася хваля забастовак. У многіх месцах забастоўкі перараслі ва ўзброеную барацьбу. Узброеныя сутычкі рабочых з акупантамі адбыліся ў Гомелі, Гродне, Жлобіне, Рагачове і інш. гарадах. На барацьбу з акупантамі выступілі і сяляне. Вясной 1918 г. сялянскія паўстанні ўспыхнулі ў Навагрудскім, Слуцкім, Быхаўскім, Рэчыцкім, Бабруйскім і іншых паветах.

Масавы вызваленчы рух патрабаваў каардынацыі дзеянняў, выпрацоўкі адзінай праграмы барацьбы. У жніўні 1918 г. у Смаленску адбылася 1-я канферэнцыя камуністычных арганізацый акупіраванай тэрыторыі Літвы і Беларусі. Галоўнай задачай падпольных арганізацый канферэнцыя прызнала стварэнне партызанскіх атрадаў, узбраенне рабочых і сялян для барацьбы з ворагам. Да восені 1918 г. партызанскі рух разгарнуўся на ўсёй захопленай ворагам тэрыторыі Беларусі. У Бабруйскім павеце была створана так званая Рудабельская рэспубліка.

27 жніўня 1918 г. урады РСФСР і Германіі падпісалі дадатковыдагавор, паводле якога германскія войскі адыходзілі да р. Бярэзіны.

Паражэнне аўстра-германскага блоку ў Першай сусветнай вайне і лістападаўская рэвалюцыя 1918 г. у Германіі дазволілі савецкаму ўраду ануляваць 13 лістапада 1918 года Брэсцкі дагавор. Пачалося вызваленне Беларусі ад нямецка-фшысцкіх захопнікаў.







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 585. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...


Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...


Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...


Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

Тактика действий нарядов полиции по предупреждению и пресечению правонарушений при проведении массовых мероприятий К особенностям проведения массовых мероприятий и факторам, влияющим на охрану общественного порядка и обеспечение общественной безопасности, можно отнести значительное количество субъектов, принимающих участие в их подготовке и проведении...

Тактические действия нарядов полиции по предупреждению и пресечению групповых нарушений общественного порядка и массовых беспорядков В целях предупреждения разрастания групповых нарушений общественного порядка (далееГНОП) в массовые беспорядки подразделения (наряды) полиции осуществляют следующие мероприятия...

Механизм действия гормонов а) Цитозольный механизм действия гормонов. По цитозольному механизму действуют гормоны 1 группы...

Педагогическая структура процесса социализации Характеризуя социализацию как педагогический процессе, следует рассмотреть ее основные компоненты: цель, содержание, средства, функции субъекта и объекта...

Типовые ситуационные задачи. Задача 1. Больной К., 38 лет, шахтер по профессии, во время планового медицинского осмотра предъявил жалобы на появление одышки при значительной физической   Задача 1. Больной К., 38 лет, шахтер по профессии, во время планового медицинского осмотра предъявил жалобы на появление одышки при значительной физической нагрузке. Из медицинской книжки установлено, что он страдает врожденным пороком сердца....

Типовые ситуационные задачи. Задача 1.У больного А., 20 лет, с детства отмечается повышенное АД, уровень которого в настоящее время составляет 180-200/110-120 мм рт Задача 1.У больного А., 20 лет, с детства отмечается повышенное АД, уровень которого в настоящее время составляет 180-200/110-120 мм рт. ст. Влияние психоэмоциональных факторов отсутствует. Колебаний АД практически нет. Головной боли нет. Нормализовать...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2025 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия