Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Занятие 10. Образ слушающего. Контакт оратора с аудиторией




У 1794 г. адбылося вызваленчае паўстанне ў Польшчы, Літве і на Беларусі. Яно з'явілася непасрэдным адказам перадавой часткі грамадства на інтэрвенцыю Расіі і Прусіі. Прычыны паўстання :

ўздзеянне Французскай рэвалюцыі канца XVIII ст.,

барацьба з феадальнымі парадкамі, супраць рэакцыйнага магнацтва, што захапіла ўладу ў Рэчы Паспалітай у выніку Таргавіцкай канфедэрацыі 1792 г. імкненне да больш справядлівага грамадства на аснове Канстытуцыі 3 мая 1791 г. і рэформ, пачатых Чатырохгадовым сеймам 1788-1792 гг.

У суседніх краінах былі рэвалюцыйныя выступленні: паўстанне ткачоў у Сілезіі, Венгрыя выступіла супраць улады Аўстрыйскай імперыі.

На тэрыторыі Рэчы Паспалітай існавалі тайныя патрыятычньія арганізацыі, таварыствы, саюзы.

Паўстанне пачалося на поўдні Полыпчы 24 сакавіка 1794 г., калі ў Кракаве быў абвешчаны "Акт паўстання".У першы ж день паўстання яго кіраўнік Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка быў абвешчаны найвышэйшым і адзіным начальнікам узброеных сілаў. У той жа дзень паўстанне распаўсюдзілася на Кракаўскае, а затым на іншыя ваяводствы Польшчы. 4 красавіка пад Рацлавіцамі паўстанцы разбілі царскія войскі.18 красавіка была вызвалена Варшава.

Паўстанне перакінулася на Заходнюю Беларусь і ў Літву. 16 красавіка ў Шаўляе да яго далучылася літоўскае войска. У ноч на23 красавіка1794г. адбылося паўстанне ўВільні. Яно было ажыццёўлена дзеячамі левага крыла вызваленчага руху. Паўстанцам удалося разбіць атрад царскіх войскаў у 3 тыс. чалавек, захапіць арсенал, узяць у палон начальніка гарнізона і каля 100 расійскіх салдат. Узнік орган кіраўніцтва паўстаннем - Найвышэйшая нацыянальная рада Вялікага княства Літоўскага.Гэта было зроблена па узору створанай у Польшчы Найвышэйшай нацыянальняй рады. У той жа дзень у Вільні быў створаны рэвалюцыйны крымінальны суд, які разгледзеў справу "таргавічаніна" Шымона Касакоўскага і прыгаварыў яго да смяротнага пакарання. 24 красавіка 1794г. Літоўская рада выпусціла маніфест аб далучэнні да польскага паўстання. 3 мая па жнівень 1794 г. у Вільні двойчы на тыдзень выходзіла "Віленская нацыянальная газета", рэдагаваная ксяндзом-піярам Піліпам Галанскім, орган Найвышэйшай Літоўскай Рады. Лозунг паўстання на Беларусі і Літве адрозніваўся ад польскага, хаця і той, і другі грунтаваліся на лозунгах французскай рэвалюцыі. Калі на польскіх землях лозунг утрымліваў такія патрабаванні, як "Воля, цэласць, незалежнасць", то ў Заходняй Беларусі і Літве ён гучаў як "Воля, роўнасць, незалежнасць". Калі польскі лозунг заклікаў да аднаўлення цэласнасці Рэчы Паспалітай, то ў другім выпадку галоўнае - роўнасць грамадзянская, сацыяльная, а таксама роўнасць насельніцтва беларускіх і літоўскіх зямель сярод іншых народаў.

Тэдэвуш Касцюшка ў1745(1746) нарадзіўся ў маёнткуМарачоўшчына каля Брэста, у сям'і шляхціча. Скончыў Варшаўскі кадэцкі корпус, атрымаў званне харунжага. У 1769 г. выехаў у Францыю, дзе вучыўся ў парыжскіх акадэміях - вайсковай, а таксама жывапісу і культуры. На працягу сямі гадоў Т. Касцюшка (1776) ў Паўночнай Амерыцы змагаўся за незалежнасць гэтай краіны. За ваенныя заслугі ён узнагароджаны ордэнам Цынцынаці - вышэйшай узнагародай ЗША, а Кангрэс ЗША ў 1783 г. надаў яму званне брыгаднага генерала. Вярнуўшыся на радзіму, Т. Касцюшка ў 1792 г. паспяхова ўдзельнічаў у ваенных дзеяннях супраць войскаў Таргавіцкай канфедэрацыі. Быў узнагароджаны ордэнам "Віртуці Мілітары" і атрымаў званне генерал-лейтэната. 30 ліпеня 1792 г. ў знак пратэсту супраць пазіцыі караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, Касцюшка падаў у адстаўку і выехаў за мяжу. 26 жніўня таго ж года Канстытуцыйны сход Францыі надаў яму годнасць ганаровага грамадзяніна гэтай краіны.

Т. Касцюшка імкнуўся пашырыць сацыяльную базу паўстання. 7 мая 1794 г. Т. Касцюшка выдаў "Паланецкі універсал", у якім заяўляў аб апецы ўрада сялянамі. Дакумент абвяшчаў іх асабіста вольнымі, але атрымлівалі зямлю пасля таго як, заплацяць падаткі пану і дзяржаве. Непасрэдным кіраўніком паўстання ў Заходняй Беларусі і Літве быў палкоўнік, затым генерал Якуб Ясінскі,які вызначаўся больш радыкальным поглядам на развіццё паўстання. Паўстанцам спадарожнічаў поспех у бітве пад вёскай Паляны, што ў Ашмянскім павеце, якая адбылася 7 мая 1794 г. Характэрнай рысай паўстання на Беларусі было выкарыстанне дыверсійных партызанскіх форм барацьбы. Яны дапамагалі распаўсюджваць паўстанцкі рух. Гэтай жа мэце садзейнічалі рэйды паўстанцкіх атрадаў у цэнтральныя раёны Беларусі. Аднак пасля паспяховых ваенных дзеянняў у пачатку паўстання з лета 1794 г. пачаўся яго спад. Расійскія войскі пачыналі цясніць паўстанцаў з усходу. 12 жніўня яны занялі Вільню. I ўсё ж галоўную ролю ў разгроме паўстання адыграў перакінуты з поўдня пасля прымірэння з Турцыяй корпус пад камандаваннем А. Суворава. 17 верасня пад Крупчыцамі, што ля Кобрына, ён нанёс паражэнне паўстанцкім войскам, якія ўзначальваў К. Серакоўскі. 3 абодвух бакоў у бітве ўдзельнічала каля 20 тысяч чалавек, у тым ліку амаль што 2 тысячы беларускіх сялян-касінераў. Маласпрактыкаваныя ў ваеннай справе, яны панеслі асабліва вялікія страты.

У рашаючай бітве каляМацяёвіцаў(у 60 км ад Варшавы)10 кастрычніка1794 г. войскі пад камандаваннем Т. Касцюшкі былі разбіты рускімі войскамі.Т. Касцюшка быў цяжка паранены і ўзяты ў палон. 4 лістапада А. Сувораў штурмаваў прадмесце Варшавы - Прагу, загінула каля 20 тыс. абаронцаў, у тым ліку і Якуб Ясінскі. 1,5 тыс. было ўзята ў палон. Т. Касцюшка быў вызвалены з турмы ў канцы 1796 г. імператарам Паўлам I і атрымаў дазвол выехаць за мяжу. Ён памёр у 1817 г. у Швейцарыі.

Паражэнне паўстання прыдвызначыла ліквідацыю Рэчы Паспалітай як самастойнай дзяржавы. Перамовы аб яе трэцім падзеле пачаліся летам 1794 г. Пасля доўгіх спрэчак 24 кастрычніка 1795 г. былі ўсталяваны межы падзелаў. Прусія атрымала Мазовію і частку тэрыторыі Літвы да Немана, Аўстрыя атрымала тэрыторыю паўднёвай і цэнтральнай Польшчы з гарадамі Кракавам, Сандамірам, Люблінам і Холмам. Расіі адышла Заходняя Беларусь, Літва, Курляндыя, частка Валыні.

25 лістапада 1795 г. апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі пад прымусам падпісаў у Гродне акт адрачэння ад прастола. Рэч Паспалітая была падзелена такім чынам, што этнічна аднастайныя часткі (Польшча, Украіна) былі разарваны паміж рознымі дзяржавамі.

 

Занятие 10. Образ слушающего. Контакт оратора с аудиторией

Цели:1) Познакомиться с основными особенностями слушателей.

2) Понять зависимость отбора всех средств и способов взаимодействия с адресатом от его особенностей.

3) Научиться составлять прогнозируемый портрет аудитории.

4) Познакомиться с понятием «контакт оратора и аудитории».

5) Освоить приёмы установления и поддерживания контакта со слушателями.

6) Познакомиться с приёмами привлечения внимания слушателей.

7) Научиться использовать самые действенные приёмы привлечения внимания (наглядность, вопросно-ответная форма изложения, примеры).


Поможем в написании учебной работы
Поможем с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой





Дата добавления: 2015-10-12; просмотров: 269. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2022 год . (0.019 сек.) русская версия | украинская версия
Поможем в написании
> Курсовые, контрольные, дипломные и другие работы со скидкой до 25%
3 569 лучших специалисов, готовы оказать помощь 24/7