Студопедия — Мастацкая рэальнасць і мастацкая умоўнасць
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Мастацкая рэальнасць і мастацкая умоўнасць






Спецыфіка пераймання і адлюстравання ў мастацтве і асабліва ў літаратуры такая, што ў мастацкім творы перад намі з’яўляецца быццам бы само жыццё, нейкая рэальнасць. Ілюзія рэальнасці – унікальная ўласцівасць менавіта мастацкіх твораў, якая не ўласціва больш ні адной форме грамадскай сядомасці. Для вызначэння гэтай уласцівасці ў навуцы выкарыстоўваюцца тэрміны “мастацкі свет”, “мастацкая рэальнасць”. Прынцыпова важна зразумець, у якіх адносінах знаходзяцца жыццёвая (першасная) рэальнасць і рэальнасць мастацкая (другасная).

Першае, што звяртае на сябе ўвагу пры параўнанні дзвюх рэальнасцей – першаснай і мастацкай, – гэта умоўнасць апошняй. Мастацкая рэальнасць створана (у адрозненне ад нерукатворнай рэальнасці), і створана дзеля нечага, дзеля нейкай пэўнай мэты. Гэта таксама адрознівае яе ад рэальнасці жыццёвай, якая не мае мэты па-за сабой, чыё існаванне абсалютнае, безумоўнае і не мае патрэбы ў тлумачэннях ці апраўданнях.

У параўнанні з жыццём як такім мастацкі твор уяўляе сабой умоўнасць таму, што яго свет – свет вымышлены. Нават пры самым цвёрдым апірышчы на фактычны матэрыял захоўваецца вялікая творчая роля выдумкі, што з’яўляецца істотнай рысай мастацкай творчасці. Нават калі ўявіць сабе немагчымае, што мастацкі твор будуецца выключна на апісаннях сапраўднага і рэальна здзейсненага, то і тут мастацкі домысел, які разумеецца шырока, як творчая апрацоўка рэчаіснасці, не страціць сваёй ролі. Ён праявіцца ў адборы адлюстраваных ў творы з’яў, ва ўстанаўленні паміж імі заканамерных сувязей, у прыданні жыццёваму матэрыялу мастацкай мэтазгоднасці.

Жыццёвая рэальнасць даецца чалавеку непасрэдна і не патрабуе для свайго ўспрыняцця ніякіх асаблівых умоў. Мастацкая рэальнасць успрымаецца праз прызму духоўнага вопыту чалавека. З дзіцячых гадоў мы паступова вучымся адрозніваць літаратуру і жыццё, прымаць “правілы гульні”, якія існуюць у літаратуры, прымаем сістэму умоўнасцей, уласцівых ёй. Праілюстраваць гэта можна простым прыкладам: слухаючы казкі, дзіця вельмі хутка згаджаецца з тым, што ў іх размаўляюць жывёлы і нават неадушаўлёныя прадметы, хаця ў рэальным жыцці ён з такім не сутыкаецца. Яшчэ большую сістэму умоўнасцей трэба прыняць, каб успрымаць “вялікую літаратуру”. Усё гэта прынцыпова адрознівае мастацкую рэальнасць ад жыццёвай.

Навошта неабходна так падрабязна спыняцца на ўмоўнасці мастацкай рэальнасці і нятоеснасці яе рэальнасці жыццёвай? Справа ў тым, што гэтая нятоеснасць не перашкаджае ствараць ілюзію рэальнасці ў творы, што часам прыводзіць да найбольш распаўсюджаных памылак у аналітычнай працы – да так званага “наіўна-рэалістычнага чытання”. Гэта памылка заснавана на атаясамліванні жыццёвай і мастацкай раэльнасці. Самая звычайная яе праява – успрыняцце персанажаў эпічных і драматычных твораў, лірычнага героя ў лірыцы як рэальна існуючых асоб. Персанажы надзяляюцца самастойным быццём, ад іх патрабуюць асабістай адказнасці за свае ўчынкі, дадумваюць абставіны іх жыцця і інш. Да памылак такой метадалогіі адносяцца даволі папулярныя ў 20-я гг. ХХ ст. у СССР “суды” над літаратурнымі персанажамі – судзілі Дон-Кіхота за тое, што ён змагаецца з ветракамі, а не з прыгнятальнікамі народа; судзілі Гамлета за пасіўнасць і бязволле… Зараз гэта можа выклікаць усмешку, але наіўна-рэалістычны падыход заключае ў сабе наступныя небяспекі:

1) ён прыводзіць да страты эстэтычнай спецыфікі: твор ужо немагчыма чытаць як уласна мастацкі, г. зн. бачыць у ім спецыфічна-мастацкую інфармацыю і атрымліваць ад яго своеасаблівае, нічым не замяняльную асалоду;

2) парушаецца цэласнасць мастацкага твора, што збядняе яго. Акцэнтуючы ўвагу на характарах ці на аб’ектыўным прадмеце адлюстравання, наіўна-рэалістычны падыход забывае пра аўтара, яго сістэму ацэнак і адносінаў, яго пазіцыю, суб’ектыўны бок твора;

3) падыход да героя як да рэальнага чалавека, як да суседа ці знаёмага непазбежна спрошчвае і збядняе сам мастацкі характар.

Асобы, якія намаляваны пісьменнікам у творы, заўсёды па неабходнасці больш значныя, чым рэальна існуючыя людзі, таму што ўвасабляюць у сабе тыповае, уяўляюць некаторае абагульненне, часам грандыёзнае па сваіх маштабах. Прыкладаючы да гэтых стварэнняў маштаб нашай паўсядзённасці, мы не толькі парушаем прынцып гістарызму, але і губляем усякую магчымасць дацягнуцца да ўзроўню героя, таму што здзяйсняем прама супрацьлеглую аперацыю – зводзім яго да свайго ўзроўню. Лёгка лагічна пакрытыкаваць тэорыю Раскольнікава, яшчэ прасцей высмеяць кар’ерызм і недасведчанасць Гарлахвацкага, – куды цяжэй выхаваць у сабе гатоўнасць да маральна-філасофскага пошуку такой напружанасці, якая ўласціва Раскольнікаву, і імкнуцца да самаўдасканалення, чаго быў пазбаўлены Гарлахвацкі. Лёгкасць адносінаў да літаратурных персанажаў, якая часам пераходзіць у фамільярнасць, – зусім не тая ўстаноўка, якая дазваляе засвоіць усю глыбіню мастацкага твора, атрымаць ад яго ўсё, што ён можа даць. Акрамя таго, сама магчымасць судзіць безгалосую асобу, якая не можа вам адказаць, аказвае не самае лепшае ўздзеянне на фарміраванне маральных якасцей.

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 848. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Принципы и методы управления в таможенных органах Под принципами управления понимаются идеи, правила, основные положения и нормы поведения, которыми руководствуются общие, частные и организационно-технологические принципы...

ПРОФЕССИОНАЛЬНОЕ САМОВОСПИТАНИЕ И САМООБРАЗОВАНИЕ ПЕДАГОГА Воспитывать сегодня подрастающее поколение на со­временном уровне требований общества нельзя без по­стоянного обновления и обогащения своего профессио­нального педагогического потенциала...

Эффективность управления. Общие понятия о сущности и критериях эффективности. Эффективность управления – это экономическая категория, отражающая вклад управленческой деятельности в конечный результат работы организации...

Педагогическая структура процесса социализации Характеризуя социализацию как педагогический процессе, следует рассмотреть ее основные компоненты: цель, содержание, средства, функции субъекта и объекта...

Типовые ситуационные задачи. Задача 1. Больной К., 38 лет, шахтер по профессии, во время планового медицинского осмотра предъявил жалобы на появление одышки при значительной физической   Задача 1. Больной К., 38 лет, шахтер по профессии, во время планового медицинского осмотра предъявил жалобы на появление одышки при значительной физической нагрузке. Из медицинской книжки установлено, что он страдает врожденным пороком сердца....

Типовые ситуационные задачи. Задача 1.У больного А., 20 лет, с детства отмечается повышенное АД, уровень которого в настоящее время составляет 180-200/110-120 мм рт Задача 1.У больного А., 20 лет, с детства отмечается повышенное АД, уровень которого в настоящее время составляет 180-200/110-120 мм рт. ст. Влияние психоэмоциональных факторов отсутствует. Колебаний АД практически нет. Головной боли нет. Нормализовать...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия