Студопедия — Катэгорыя аўтара
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Катэгорыя аўтара






Мастацкі твор мае свайго стваральніка. Гэта аўтар (ад лац. аu(c)tor – віноўнік, заснавальнік, творца) – адно з найбольш універсальных ключавых паняццяў сучаснай літаратурнай (шырэй – філалагічнай) навукі. Гэтым паняццем вызначаецца суб’ект любога – часцей за ўсё пісьмова аформленага – выказвання (аўтар філасофскага трактата, навуковай працы, бізнес-плана, літаратурна-крытычнага артыкула, опернага лібрэта, газетнай заметкі, афіцыйнага даклада, школьнага сачынення і да т. п.). У літаратуразнаўстве размова ідзе перш за ўсё пра суб’ект славесна-мастацкага твора.

У айчыннай і замежнай навуцы пра літаратуру гэта слова выкарыстоўваецца ў некалькіх звязаных, але ў той жа час адносна самастойных значэннях. У першую чаргу неабходна правесці мяжу паміж 1) рэальна-біяграфічным аўтарам і 2) аўтарам як катэгорыяй літаратуразнаўчага аналізу (па тэрміналогіі А. Б. Есіна). Аўтар у першым значэнні – пісьменнік, які мае свой жыццёвы лёс, сваю біграфію. Вядомы літаратуразнаўчы жанр навуковай біяграфіі пісьменніка. Выдаюцца спецыяльныя шматтомныя біяграфічныя і бібліяграфічныя слоўнікі пісьменнікаў. Аўтар можа выступаць і ў ролі крытыка сачыненняў, якія належаць яго пабрацімам па пяру. Як правіла, аўтар – карпатлівы чытач. Глыбіня, грунтоўнасць і шматлікасць індывідуальнай жыццёвай і чытацкай памяці аўтара аказвае несумненны ўплыў на яго ўласную творчасць, выяўляючы сябе ў інтэртэкстуальных сувязях, у яўных і прыхаваных цытатах і рэмінісцэнцыях з іншых аўтараў, у паралелях і збліжэннях з іншымі тэкстамі сусветнай і айчыннай славеснасці.

З рознай ступенню ўключанасці аўтар удзельнічае ў літуратурным жыцці свайго часу, уступаючы ў непасрэдныя (сяброўскія, палемічныя і інш.) сувязі з іншымі аўтарамі, з літаратурнымі крытыкамі, з рэдакцыямі часопісаў і газет, радыё і тэлебачання, з кнігавыдаўцамі і кнігагандлярамі. Аўтар часта ўступае ў эпісталярныя і непасрэдныя кантакты з чытачамі і г. д.

Падобнае эстэтычнае светабачанне прыводзіць да стварэння пісьменніцкіх груп, гурткоў, літаратурных салонаў і суполак, іншых аўтарскіх аб’яднанняў (у тым ліку – у самы апошні час – у сетцы Інтэрнет).

У многіх чытачоў значную цікавасць выклікаюць малавядомыя хатнія, любоўныя, сямейна-канфліктныя і іншыя факты біяграфіі пісьменніка. А. Пушкін у лісце П. Вяземкаму ў адказ на смутак свайго адрасата па прычыне “страты нататкаў Байрана” заўважыў: “Мы ведаем Байрана дастаткова. Бачылі яго на троне славы, бачылі яго ў пакутах вялікай душы, бачылі ў труне пасярод уваскрасаючай Грэцыі. Табе ахвота бачыць яго на судне. Натоўп жарсна чытае споведзі, нататкі etc., таму што ў подласці сваёй радуецца прыніжэнню высокага, слабасці магутнага. Пры адкрыцці ўсякай мярзоты ён у захапленні. Ён малы, як мы, ён мярзотны, як мы! Хлусіце, падлюгі: ён малы і мярзотны – не так, як вы – іначай!”

Калі аб аўтары як асобе біяграфічнай ніякіх звестак не захавалася ці калі атрыбуцыя тэксту незразумелая, у літаратуразнаўстве звычайна выкарыстоўваецца тэрміналагічнае клішэ “безымянны аўтар”, “невядомы аўтар”, “неўстаноўлены аўтар” і інш. Так, невядомым застаецца аўтар “Слова пра паход Ігаравы”, неўстаноўленыя аўтары слоў многіх папулярных песень і рамансаў XVIII–XX стст.

У фальклоры катэгорыя аўтара пазбаўлена статуса персанальнай адказнасці за паэтычнае выказаванне. Месца аўтара тэксту тут перадаецца ў вусны выканаўца – спевака, сказіцеля, апавядальніка.

У другім значэнні пад аўтарам разумееца носьбіт ідэйнай канцэпцыі твора. Ён звязаны з аўтарам біяграфічным, але нятоесны яму, таму што ў мастацкім творы ўвасабляецца не ўся паўната асобы аўтара, а толькі яе грані. Больш за тое, аўтар мастацкага твора па ўражанні, якое аказвае на чытача, можа значна адрознівацца ад аўтара рэальнага. Так, яркасць, святочнасць і рамантычны парыў да ідэалу характарызуюць аўтара ў творах А. Грына, тады як сам А. С. Грыневіч (сапраўднае прозішча А. Грына) быў, па сведчанні сучаснікаў, зусім іншы чалавек, хутчэй самотны і змрочны. Вядома, што далёка не ўсе пісьменнікі-гумарысты з’яўляюцца ў жыцці вясёлымі людзьмі. А. Чэхава прыжыццёвая крытыка называла “песімістам”, “халоднай крывёю”, што зусім не адпавядала характару пісьменніка. Тое ж можна сказаць пра спакойную паважлівасць, зацыкленасць на нейкай праблеме, павучальнасць вядомага айчыннага байкапісца Кандрата Крапівы.

Сутнасць аўтара ў другім значэнні – як аўтара-творцы – вызначаецца ў першую чаргу яго асаблівай пазіцыяй “незнаходжанасці” (па тэрміналогіі М. М. Бахціна) ў адносінах як да фармальна-змястоўнага адзінства славесна-мастацкага твора, так і да той першаснай рэальнасці (прыроднай, сацыяльнай, бытавой, гістарычнай і інш.), адштурхоўваючыся ад якой ці пераймаючы якую аўтар стварае вымышлены ім паэтычны свет. Аўтар-стваральнік выступае ўжо як вытворца ўласных тэкстаў. Ён з’яўляецца галоўнай, усё вызначаючай крыніцай новай эстэтычнай рэальнасці, яе дэміургам (па азначэнні У. Празорава).

З аўтарам-творцам, ці носьбітам ідэйнай канцэпцыі твора, спалучаюцца ўяўленні пра творчы працэс нараджэння тэксту твора, з’яўлення твора на свет. Яму належыць задума сачынення (незалежна ад таго, дзе ён яе вынайшаў), ён праходзіць праз усе этапы яе ажыццяўлення да стварэння завершанага тэксту. Аўтар, стварыўшы тэкст, губляе над ім уладу, ён ужо не можа ўплываць на лёс свайго твора, на яго рэальнае жыццё ў свеце, які твор будзе чытаць, на бясконца шматлікія інтэрпрэтацыйныя версіі, на ўзнаўленне мастацкага тэксту чытачамі, крытыкамі, даследчыкамі і інш. Аднак пастаянныя паўсюдныя крокі яго творчай асобы захоўвае твор як мастацкі свет, ім скампанаваны, ім арганізаваны, як нейкая паэтычная структура ў яе канкрэтна-пачуццёвай доказнасці, у яе асаблівым фонаграфічным, славесна-вобразным, сюжэтна-кампазіцыйным здзясненні. Ужо ў працэсе творчасці, па меры нараджэння тэксту, самым разнастайным чынам ва ўнутранай стуруктуры твора, у яго тэкставай тканцы пачынаюць ўладарна і дакладна выяўляць сябе аўтарскія інтанацыі, праяўляюцца аўтарскія лікі, праступаць аўтарская пазіцыя. Суб’ектыўная аўтарская роля, аўтарская задума, аўтарская канцэпцыя (ідэя, воля) знаходзяцца ў кожнай “клетцы” аповеду і ў мастацкім цэлым тэксту.

З аўтарам як біяграфічгныай асобай і з аўтарам як носьбітам канцэпцыі твора не трэба блытаць 3) аўтара ва ўнутрытэкставым увасабленні, імпліцытнага аўтара (яго больш-менш бачныя праявы ў самой структуры славесна-мастацкага тэксту, разнавіднасці яго ўнутрытэкставага быцця (па тэрміналогіі У. Празорава). Сярод формаў прысутнасці аўтара ў тэксце расійскі літаратуразнаўца У. Празораў вылучае наступныя.

1. Аўтарская суб’ектыўнасць яскрава праяўляецца ў рамачных кампанентах тэксту: назве, эпіграфе, пачатку і заканчэнні тэксту. У некаторых творах ёсць таксама прысвячэнні, аўтарскія заўвагі, прадмовы, пасляслоўі, эпілогі, якія ў сукупнасці ўтвараюць метатэкст (ад грэч. meta – пасля, за), ці тэкст, які надбудоўваецца над дадзеным тэкстам і задача якога – тлумачэнне, інтэрпрэтацыя асноўнага тэксту і складанне з асноўным тэкстам аднаго цэлага. Да гэтага кола можна аднесці выкарыстанне псеўданімаў з выразным лексічным значэннем (Саша Чорны, Кузьма Чорны, Кандрат Крапіва, Леся Украінка), што з’яўляецца распаўсюджаным спосабам стварэння вобраза аўтара.

2. Формы жывой прысутнасці аўтара ў тэксце залежаць ад родавай прыналежнасці твора, ад яго жанру. Так, найбольш непасрэдна аўтар заяўляе пра сябе ў лірыцы, дзе выказванне належыць лірычнаму суб’екту, выражаны яго перажыванні, адносіны да “невыражальнага” (В. Жукоўскі), да знешняга свету і свету сваёй душы ў бясконцасці іх пераходаў адно ў другое. Калі цыкл лірычных твораў, лірычная паэма ці ўвесь збор лірычных твораў даюць уяўленне аб асобе паэта, аб устойлівым індывідуальным аўтарскім вобліку, аб аўтарскім жыццёвым і паэтычным лёсе, то ў дачыненні да такіх тэкставых феноменаў ў сучаснай літаратуразнаўчай навуцы звычайна выкарыстоўваеца паняцце лірычны герой, якое падкрэслівае нятоеснаць аўтара і лірычнага суб’екта. Асаблівая, гульнявая разнавіднасць аўтарскай праявы ў лірыцы – акраверш, вядомая са старажытных часоў вершаваная структура, пачатковыя літары якой складаюць імя аўтара ці адрасата.

Аўтарскія інтанацыі яскрава бачны ў аўтарскіх адступленнях (часцей за ўсё – лірычных, гісторыка-філасофскіх, публіцыстычных, літаратурна-крытычных), якія арганічна ўпісваюцца ў структуру ліра-эпічных і эпічных твораў. Яны ўзбагачаюць эмацыянальна-экспрэсіўныя межы аповеду, пашыраюць сферу ідэальнага, заўважна ўдакладняюць аўтарскія інтэнцыі і адначасова чытацкую накіраванасць твора (“Паломніцтва Чайльд-Гарольда” Дж. Байрана, “Яўгеній Анегеній” А. Пушкіна, “Мёртвыя душы” М. Гогаля, “Новая зямля” Якуба Коласа, “Стэпавы воўк” Г. Гессэ).

У драме аўтар у большай ступені аказваецца ў цені сваіх герояў, аднак і тут яго прысутнасць бачная ў назве, эпіграфе, указаннях (напрыклад, у “Тарцюфе” Ж.-Б. Мальера – “Прадмова” і прашэнне-пасланне каралю з нагоды камедыі; у “Рэвізоры” М. Гогаля – “Характары і касцюмы. Заўвагі для паноў актораў”), у сістэме рэмарак, у рэпліках “убок”, якія належаць персанажу і аўтару – адначасова. Аўтарскі намер заяўляе пра сябе ў агульнай канцэпцыі і сюжэце драмы, у размеркаванні дзейных асоб, у прыродзе канфліктнага напружання і да т. п.

Разнастайныя формы прысутнасці аўтара ў эпасе. Жанры аўтабіяграфічнай аповесці і аўтабіграфічнага рамана выяўляюць аўтара да вядомай ступені непасрэдна (у “Споведзі” Ж.-Ж. Русо, “Паэзіі і праўдзе” І.-В. Гётэ, у “Леце Гасподнім” І. Шмялёва і інш.). Значна часцей аўтар выступае як апавядач, які вядзе аповед ад трэцяй асобы. Гэта самая распаўсюджаная, “безасабовая”, ананімная форма аповеду. Суб’ект выказвання тут не выяўлены. Аўтар быццам бы цалкам раствораны ў сваім аповедзе. З часоў Гамера вядома фігура ўсюдыіснага аўтара, які ўсё ведае пра сваіх герояў, падзеі і абставіны іх жыцця, свабодна пераходзіць з адной часавай плыні ў другую, з аднаго месца ў другое. Пры гэтым ствараецца эфект поўнай, несумненнай мастацкай аб’ектыўнасці (раманы І. Ганчарова, Г. Флабера, Дж. Галсуорсі, Г. Джэймса, Э. Хемінгуэя, Кузьмы Чорнага і інш.). У літаратуры Новага часу такі спосаб аповеду, найбольш умоўны (усёведанне апаведача не матывуецца), звычайна спалучаеца з субектнымі формамі, з увядзеннем апавядальнікаў (наратараў), з перадачай у маўленні, якое фармальна належыць аўтару, пункту гледжання таго ці іншага героя (так, у “Вайне і міры” Л. Талстога Барадзінскую бітву чытач бачыць “вачамі” Андрэя Балконскага, П’ера Бязухава).

У эпічных жанрах сістэма аповедных інстанцый можа быць вельмі складанай, шматступенчатай, і формы ўвядзення “чужога маўлення” адрозніваюцца вялікай разнастайнасцю. Аўтар перадавярае свае сюжэты створану ім, падстаўному Апаведачу (удзельніку ці сведку падзей, хранікёру, аўтару дзённікавых матэрыялаў, карэспандэнту галоўнага героя, адрасату яго лістоў, нататкаў, рэдактару і інш.) ці апаведачам, якія могуць быць, такім чынам, удзельнікамі гісторыі, пра якую яны самі апавядаюць.

Апавядач можа паслядоўна весці аповед ад першай асобы (Ech-ErzählungЯ ці Мы). У залежнасці ад яго блізкасці/аддаленасці да аўтарскай канцэпцыі, выкарыстання таго ці іншага славесна-вобразнага раду некаторыя даследчыкі вылучаюць асабовага (ці першаасабовага) апаведача (“Капітанская дачка” А. Пушкіна, “Мадам Бавары” Г. Флабэра) і ўласна персаніфікаванага (ролевага) апаведача, з яго характэрным, узорным, часам мудрагелістым сказам (“Вечары на хутары ля Дзіканькі” М. Гогаля, многія творы М. Ляскова, М. Зошчанкі, М. Гарэцкага).

Такім чынам, у эпічных творах аўтарскі пачатак праступае па-рознаму: гэта аўтарскі пункт гледжання на ствараемую рэальнасць, каментарый па ходу сюжэта, прамая, ускосная або няўласна-прамая характарыстыка персанажаў, апісанне прыроднага і рэчыўанага свету і да т. п.

3. У некаторых творах славеснаці ствараецца вобраз аўтара. Гэта асаблівая эстэтычная катэгорыя, яка ўзнікае тады, калі ўнутры твора з’яўляецца вобраз яго творцы. Гэта можа быць вобраз “самога сябе” (“Яўгеній Анегін” А. Пушкіна, “Што рабіць” М. Чарнышэўскага), ці вобраз вымышленага, фіктыўнага аўтара (Казьма Пруткоў, Іван Пятровіч Белкін у А. Пушкіна). У вобразе аўтара з вялікай яскравасцю праяўляецца мастацкая умоўнасць, нятоенасць літаратуры і жыцця. Так, у “Яўгеніі Анегіне” аўтар можа размаўляць са створаным ім персанажам – сітуацыя, немагчымая ў рэальным жыцці. Вобраз аўтара ўзнікае ў літаратуры даволі рэдка, ён з’яўляецца спецыфічным мастацкім прыёмам, а таму патрабуе абавязковага аналізу, таму што выяўляе мастацкую своеасаблівасць дадзенага твора.

Такім чынам, пры разглядзе катэгорыі аўтара ў літаратуразнаўчым аналізе мы абстрагуемся ад біяграфіі аўтара, яго публіцыстычных і іншых выказванняў і разглядаем асобу аўтара настолькі, наколькі яна праявілася ў дадзеным канкрэтным творы, аналізуем яго канцэпцыю свету, светабачанне. Неабходна таксама памятаць, што аўтара нельга змешваць з апаведачом эпічнага твора і лірычным героем у лірыцы, таму што гэтыя катэгорыі з’яўляюцца вымышленымі, як і ўсе астатнія вобразы твора.

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 1818. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

Меры безопасности при обращении с оружием и боеприпасами 64. Получение (сдача) оружия и боеприпасов для проведения стрельб осуществляется в установленном порядке[1]. 65. Безопасность при проведении стрельб обеспечивается...

Весы настольные циферблатные Весы настольные циферблатные РН-10Ц13 (рис.3.1) выпускаются с наибольшими пределами взвешивания 2...

Хронометражно-табличная методика определения суточного расхода энергии студента Цель: познакомиться с хронометражно-табличным методом опреде­ления суточного расхода энергии...

Седалищно-прямокишечная ямка Седалищно-прямокишечная (анальная) ямка, fossa ischiorectalis (ischioanalis) – это парное углубление в области промежности, находящееся по бокам от конечного отдела прямой кишки и седалищных бугров, заполненное жировой клетчаткой, сосудами, нервами и...

Основные структурные физиотерапевтические подразделения Физиотерапевтическое подразделение является одним из структурных подразделений лечебно-профилактического учреждения, которое предназначено для оказания физиотерапевтической помощи...

Почему важны муниципальные выборы? Туристическая фирма оставляет за собой право, в случае причин непреодолимого характера, вносить некоторые изменения в программу тура без уменьшения общего объема и качества услуг, в том числе предоставлять замену отеля на равнозначный...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия