Студопедия — Сістэма драматычных відаў і жанраў
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Сістэма драматычных відаў і жанраў






 

Творы драматычнага роду (ад ст.-грэч. drama — дзеянне) уз­наў­ляюць (як, дарэчы, і эпічныя) падзеі, учынкі герояў, іх узаема­ад­но­­сіны. Ад­нак разгорнутае апавядальна-апісальнае адлюстраванне ў дра­ме ад­сут­нічае. Уласна аўтарская мова, якую складаюць спісы (пе­ралік) дзе­ю­чых асоб (часам з кароткімі характарыстыкамі), вы­зна­­чэнне часу і месца дзе­яння, апісанне сцэнічнай абстаноўкі ў па­чат­ку актаў і з’яў, ка­мен­та­рыі да рэплік герояў і ўказанні на іх рухі, жэс­ты, міміку, інтанацыі (г. зв. рэ­маркі), тут выконвае дапаможную ро­лю і з’яўляецца эпізадычнай. Асноў­ны тэкст п’есы складае плынь вы­каз­ванняў персанажаў, іх рэплік і ма­налогаў. Дзеянне ў ёй раз­горт­ваецца сваімі сіламі, характары рас­кры­ва­юцца ў непасрэдных су­тыкненнях, без аўтарскага «падштурхоўвання».

Адсюль некаторая абмежаванасць мастацкіх магчымасцей дра­мы. Пісь­меннік-драматург карыстаецца толькі часткай тых вы­яў­­ленчых срод­каў, якія з’яўляюцца даступнымі празаіку. І харак­та­ры дзеючых асоб раскрываюцца ў драме з меншай свабодай і паў­на­той, чым у эпасе. Пры гэтым драматургі, у адрозненне ад аўтараў эпіч­ных твораў, вы­му­ша­ны абмяжоўвацца тым аб’ёмам слоўнага тэк­сту, які патрабуе тэат­раль­нае мастацтва. Час адлюстроўваемага ў дра­ме дзеяння павінен уклас­­ціся ў строгія рамкі часу сцэнічнага.

Разам з тым у аўтара п’есы ёсць сур’ёзныя перавагі перад ства­раль­ні­камі эпічных рэчаў. Адзін момант у драме цесна прымыкае да дру­­гога, су­седняга. Падзеі тут не сціскаюцца і не расцягваюцца. Ак­ра­мя таго, яны ад­люстроўваюцца ў цяперашнім часе. Усё гэта ства­рае эфект мак­сі­маль­най праўдападобнасці, набліжанасці да рэ­аль­на­га жыцця. Ёсць, праўда, у дра­ме ў сувязі з яе тэатральнай пры­на­леж­на­сцю імкненне да знешняй эфек­т­насці, гіпербалізацыі. Аднак яно не павінна ўсё-такі пераходзіць пэў­ную мяжу.

Для драмы характэрны дынамізм, павышаная канцэнтрацыя дзе­ян­ня, якое ад завязкі і да кульмінацыі няўхільна нарастае і ўсклад­­няецца, на­бывае большую змястоўнасць, захопліваючы ў сваю арбіту ўсё новых і но­вых персанажаў.

Драма мае, як правіла, востры і напружаны сюжэт. Вельмі важ­ная (ка­лі не выключная) роля адводзіцца ў ёй канфлікту. Нао­гул, без моц­на­га і жыццёвага ў сваёй аснове (а не надуманага) канф­лік­ту ўявіць дра­ма­тыч­ны твор практычна немагчыма.

Вельмі важная асаблівасць і якасць твораў драматычнага ро­ду — на­яўнасць у іх выразнай, каларытнай і разам з тым лаканічнай мо­вы пер­са­нажаў.

Мы ўжо гаварылі крыху вышэй аб цеснай прывязцы драмы да тэат­ра, сцэны. Пераважная большасць п’ес якраз і ствараецца для сцэ­ны і з улі­кам сцэны. Разам з тым у складзе драматычнага роду ёсць творы, на­пі­саныя з першаснай устаноўкай на чытацкае ўспры­ман­не (гэта, дарэчы, не выключае магчымасць іх сцэнічнага ўвасаб­лен­ня пры адпаведных рэ­жы­сёрскіх захадах і майстэрстве). Гэта Le­se­­drama (драма для чытання ў пе­ракладзе з нямецкай мовы; ёсць яшчэ адзін, таксама нямецкі, тэрмін для абазначэння дадзенай разнавіднасці драмы — Buchdrama, г. зн. кніж­­ная драма). Да яе мож­на аднесці «Фауста» І.В.Гётэ, драматычныя тво­ры Дж. Бай­ра­на, «маленькія трагедыі» А. Пушкіна, некаторыя з тво­раў «дзвін­ска­га цыклу» М. Гарэцкага («Жартаўлівы Пісарэвіч», «Жа­лоб­ная каме­дыя»), аднаактоўкі заходнебеларускага літаратара Ю. Ружанца «Пер­­­­шыя ластаўкі» і «Зорка-ідэя», а таксама некат. інш. творы.

Драматычны род выпрацаваў сваю ўласную відавую і жан­ра­вую сіс­тэ­­му. У ім вылучаюцца тры асноўныя відавыя групы — ка­ме­дыйная, тра­гедыйная і ўласна драматычная, кожная з якіх прад­стаў­лена цэлым шэ­рагам жанраў.

Самай распаўсюджанай і, бадай, самай старажытнай паводле па­ход­жан­ня выступае ў драматычным родзе камедыя — п’еса, у якой па­каз­ва­юц­ца камічныя падзеі і з’явы, высмейваецца не­га­тыў­нае ў жыцці. У кож­на­га з народаў на ранніх этапах развіцця лі­та­ра­ту­ры і тэатральна-сцэ­ніч­на­га мастацтва ўзнікалі свае ўласныя ка­ме­дый­ныя творы — невялічкія п’ескі-сцэнкі, якія разыгрываліся на кір­машах, ігрышчах, святах і г. д. [212] Лі­таратурная ж еўрапейская і су­свет­ная камедыя адштурхоўваецца ад ан­тычнасці, у прыватнасці, ад Ста­ра­жытнай Грэцыі (творы Арыстафана, V ст. да н. э.). Істотны ўклад у сусветную камедыяграфію ўнеслі такія аў­та­ры, як Ж. Маль­ер, У. Шэкспір, Лопе дэ Вега, Б. Шоу і інш. Беларуская лі­­та­ратурная камедыя пачала станавіцца на рубяжы ХVІІ– ХVІІІ стст. на ас­нове як запазычаных (інтэрмедыі школьнага тэатра), так і сваіх улас­ных (камедыйна-сатырычныя сцэнкі народнага, у тым ліку і бат­лей­ка­ва­га, тэатра) узораў. У прынцыпе з уласна камедыі і па­ча­ла­ся беларуская дра­матургія. Здабыткі беларускай камедыяграфіі звя­заны ў першую чар­гу з дзейнасцю В. Дуніна-Марцінкевіча, К. Ка­ганца, Я. Купалы, Л. Ро­дзе­ві­ча, У. Галубка, Ф. Аляхновіча, К. Кра­півы, А. Макаёнка, М. Ма­ту­коў­ска­га, А. Петрашкевіча, А. Дзя­­­­­лендзіка.

Паводле ступені пранікнення драматургамі ва ўнутраную сут­насць пер­санажаў і асаблівасцей мастацкага ўзнаўлення камічнага ў тво­рах вы­лу­чаюць камедыю становішчаў і камедыю характараў.

У жанравым плане камедыя дзеліцца на цэлы шэраг разнавід­на­сцей: са­тырычную, лірычную, сацыяльна-бытавую, фантас­тыч­ную і г. д. Існуюць у камедыйнай групе і ўстойлівыя формы. Гэта ва­дэвіль (як пра­ві­ла, невялікі, аднаактовы твор, заснаваны на анек­да­тычнай, кур’ёзнай ка­лізіі, у якім асноўнае дзеянне спалучаецца з му­зыкай, песнямі-куп­ле­та­мі і танцамі) і фарс (таксама невялікі твор, бліз­кі да вадэвіля па сваёй агуль­най танальнасці, аднак з даволі яск­ра­ва выражанай ка­ры­ка­тур­на­сцю вобразаў, выкарыстаннем грубай на­смешкі, зніжанай лексікі, а ча­сам і фрывольнасцей). Даволі часта гэ­тыя два жанры ў творчай прак­ты­цы пісьменнікаў зліваюцца, аб’яд­­ноў­ваюцца, утвараючы ў выніку адно сін­тэтычнае цэлае («Пін­ская шляхта» В. Дуніна-Марцінкевіча).

Трагедыя — драматычны твор, сюжэт якога засноўваецца на канф­лік­це незвычайнай вастрыні і напружанасці. Падзеі ў трагедыі за­канч­ва­юц­ца ці смерцю галоўнага героя (герояў), ці непапраўнымі стра­тамі ў яго (іх) жыцці. У змесце трагедыі заўсёды прысутнічае эле­мент узвы­ша­на­га, гераічнага. На падзейным полі п’есы-трагедыі су­ты­каюцца моцныя ха­рактары, асобы выключныя, высакародныя, у ду­шах якіх даволі часта ідзе складаная ўнутраная барацьба паміж страс­цю і доўгам, памкненнямі сэр­ца і розумам. У трагедыях ста­вяц­ца, як правіла, пытанні агульна­чала­ве­чага значэння, насычаныя глы­бокім філасофскім сэнсам. Вытокі еў­ра­пей­скай і сусветнай тра­ге­дыі знаходзяцца ў літаратуры Старажытнай Грэ­цыі (п’есы Эсхіла, Са­фокла, Еўрыпіда). Значны ўклад у развіццё жан­ру трагедыі ўнес­лі У. Шэкспір, П. Карнель, Ж. Расін, В. Гюго, А. Пуш­кін. Тра­ге­дый­ныя элементы і матывы прысутнічаюць у такіх творах бе­ла­рускіх дра­матургаў, як «Раскіданае гняздо» Я. Купалы, «Блуднікі» і «Па­­крыў­джаныя» Л. Родзевіча, «Антон» М. Гарэцкага, «Брэсцкая крэ­пасць» К. Губарэвіча, «Маці Урагану» У. Караткевіча і некат. інш.

Драма — трэцяя відавая група ў драматычным родзе. Спецы­фі­ка дра­мы як віду і жанру ў тым, што аб’ектам адлюстравання ў ёй ста­но­вяц­ца тыя з’явы, падзеі і асобы, якія не валодаюць нейкай не­звы­чайнасцю, вы­ключнасцю, але разам з тым пэўным чынам вы­лу­ча­юцца з будзённай жыц­цёвай плыні. Як самастойны від і жанр драма склалася ў ХVІІІ ст. у твор­часці еўрапейскіх пісь­мен­ні­каў-асветнікаў (мяшчанская дра­ма). Асаблівы ўклад у раз­віц­цё дра­мы ўнеслі А. Астроўскі, А. Чэхаў, М. Гор­кі, Г. Ібсан, а на Белару­сі — Я. Купала, К. Каганец, Л. Родзевіч, У. Га­лубок, М. Гра­мыка, Е. Мі­ровіч, К. Крапіва, А. Петрашкевіч, А. Дзя­лен­дзік, І. Чыг­ры­наў, А. Ду­дараў. Жанравая палітра драмы даволі раз­на­стай­ная: вы­лу­ча­юц­ца драмы сацыяльна-бытавыя, псіхалагічныя, гіс­та­рыч­ныя, па­лі­тыч­ныя, гераічныя, філасофскія і інш. Цікавай і свое­асаб­лі­вай раз­на­віднасцю драмы з’яўляецца меладрама — твор, які характа­ры­зу­­ец­ца павышанай эмацыянальнасцю ў падачы і асэнсаванні ма­тэ­ры­я­лу, узбуй­ненасцю і рэзкім супрацьпастаўленнем дабра і зла, гі­пер­ба­лі­за­ва­ным паказам страсцей, адкрытай маральна-дыдактычнай тэн­дэн­цый­на­сцю.

На памежжы трагедыі і камедыі ўзнікла трагікамедыя — твор, за­сна­ваны на трагічных калізіях, але з наяўнасцю выразнага ка­мізму ў іх мас­тацкім асэнсаванні. «Трагікамедыя не прымае мак­сі­малісцкіх этыч­ных пастулатаў трагедыі, адрозніваючыся разам з тым ад камедыі боль­шай строгасцю маральных вывадаў, маш­таб­на­сцю ідэйных аба­гуль­нен­няў» [213]. Адным з першых у еўрапейскай лі­та­ратуры да жанру тра­гі­ка­ме­дыі звярнуўся Лопе дэ Вега («Авечая кры­ніца» і інш.). Можна з упэўне­на­сцю гаварыць аб вытоках улас­на­беларускай трагікамедыі ў такіх тво­рах, як «Тутэйшыя» Я. Ку­па­лы і «Жартаўлівы Пісарэвіч» М. Гарэцкага. Над­звычай вялікі ўклад у рас­працоўку жанру трагікамедыі ўнёс А. Ма­ка­ёнак («Трыбунал», «За­цюканы апостал», «Пагарэльцы» і інш.).

Драматычны род літаратуры (як, дарэчы, і астатнія два ро­ды — эпас і лі­рыка) утрымлівае ў сваім складзе надзвычай вялікую коль­касць тво­раў малой формы. Разам з тым малая драматычная фор­ма валодае, у па­­раў­нанні з такімі ж формамі ў іншых родах лі­та­ра­туры, цэлым шэ­ра­гам ад­метных рыс. Па-першае, яна надзвычай раз­галінаваная і прад­стаў­ле­на цэ­лым кангламератам відаў і жанраў. Так, яе ўтвараюць нацыя­наль­на-эпа­хальныя жанры, якія ўзніклі ў пэў­ны гістарычны (як правіла, ран­ні) пе­рыяд у асобных нацыя­наль­ных літаратурах і культурах. Сюды мож­на ад­несці старажыт­на­грэ­ча­скі мім, старажытнарымскую атэлану, іс­пан­скія і партугаль­скія аў­та і пасас, французскія саці і міракль, ня­мец­кі фаст­­нахтшпіль, анг­лійскую інтэрлюдыю, японскі кёгэн, індыйскую экан­­ку, бела­рус­кія жарт і абразок, а таксама цэлы шэраг іншых жанраў у лі­­­та­ра­ту­рах і культурах свету. Другую групу складаюць міжнародныя ці ін­­тэр­нацыянальныя жанры, да якіх адносяцца інтэрмедыя, вадэвіль (ёсць нямала і шматактовых вадэвіляў, аднак усё-такі пераважная боль­шасць іх грунтуецца на выкарыстанні малой формы), фарс, скетч. Трэ­цяя група твораў малой формы ў драма­тургіі ўтворана не ўлас­на жанрамі ў іх строгім значэнні, а відамі. Многія (у тым ліку і вя­домыя, слынныя) пісь­­меннікі-драматургі свету даволі часта звяр­та­ліся і працягваюць звяр­тац­­ца ў сваёй творчасці да напісання ма­лых камедый, трагедый, уласна драм, трагікамедый і г. д., прычым на самую розную праблематыку і ў са­­мым розным жанрава-сты­ліс­тыч­ным накірунку (лірычным, гераічным, фі­­ласоф­скім, са­ты­рыч­ным і г. д.). Мастацкая спецыфіка малой дра­ма­тыч­­най формы за­клю­чаецца ў надзвычайнай лаканічнасці і сцісласці сю­жэ­­та, а так­са­ма ў гранічнай скандэнсаванасці выяўленчых сродкаў. Да ма­­лой дра­матычнай формы звярталіся ў сваёй творчасці многія слынныя май­­с­тры літаратуры: П. Кальдэрон, Лопе дэ Вега, К. Гальдоні, Б. Шоу, О. Уайльд, Дж. Галсуорсі, Ш. О’Кэйсі, П. Мэры­мэ, Э. Скрыб, Э. Заля, Г. дэ Мапасан, С. Цвейг, М. Метэрлінк, І. Вай­но­віч, А. Фрэдра, Б. Ха­ры­шчан­­дра, Б. Брэхт, Ш. Дэскон, Х. Лавінэску, Ю. О’Ніл, А. Пушкін, М. Го­­галь, Л. Талстой, І. Тургенеў, М. Някра­саў, А. Чэхаў, Л. Андрэеў, А. Блок, В. Брусаў, М. Горкі, А. Купрын, І. Фран­­ко, Л. Украінка і інш. Мно­­гія творы малой драматычнай фор­мы сталі беларускай нацыя­наль­най класікай («Пінская шляхта» В. Ду­ніна-Марцінкевіча, «Модны шлях­цюк» К. Каганца, «Прымакі» Я. Ку­па­лы», «Суд» і «Пісаравы імяніны» У. Га­лубка, «Збянтэжаны Саў­ка», «Пасла­нец» і «Конскі партрэт» Л. Ро­дзе­ві­ча, «Чорт і баба» Ф. Алях­новіча, «Жартаўлівы Пісарэвіч» М. Га­рэц­ка­га і інш.). У прын­цыпе на грунце малой формы вырасла беларуская дра­­ма­тур­гія (як, дарэчы, і нацыянальнае тэатральна-сцэнічнае мас­тац­тва).

 







Дата добавления: 2014-11-10; просмотров: 1268. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Типовые примеры и методы их решения. Пример 2.5.1. На вклад начисляются сложные проценты: а) ежегодно; б) ежеквартально; в) ежемесячно Пример 2.5.1. На вклад начисляются сложные проценты: а) ежегодно; б) ежеквартально; в) ежемесячно. Какова должна быть годовая номинальная процентная ставка...

Выработка навыка зеркального письма (динамический стереотип) Цель работы: Проследить особенности образования любого навыка (динамического стереотипа) на примере выработки навыка зеркального письма...

Словарная работа в детском саду Словарная работа в детском саду — это планомерное расширение активного словаря детей за счет незнакомых или трудных слов, которое идет одновременно с ознакомлением с окружающей действительностью, воспитанием правильного отношения к окружающему...

Механизм действия гормонов а) Цитозольный механизм действия гормонов. По цитозольному механизму действуют гормоны 1 группы...

Алгоритм выполнения манипуляции Приемы наружного акушерского исследования. Приемы Леопольда – Левицкого. Цель...

ИГРЫ НА ТАКТИЛЬНОЕ ВЗАИМОДЕЙСТВИЕ Методические рекомендации по проведению игр на тактильное взаимодействие...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия