Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Сістэма лірычных відаў і жанраў





У лірыцы (ад ст.-грэч. liricó s — той, хто спявае пад гукі ліры; му­зыч­ны, хвалюючы) на першы план выступае ўнутраны свет ча­ла­ве­ка, стан яго свядомасці: эмацыянальна афарбаваныя развагі, ра­зу­мо­выя ім­пуль­сы, душэўныя памкненні, перажыванні, пачуцці. Калі ў лірычным творы і аба­значаецца які-небудзь падзейны рад, дык над­звычай скупа, без дэ­та­лі­зацыі. Прадмет адлюстравання ў ліры­цы — суб’ектыўнае. Разам з тым яно заўсёды мае якасць згустку, квін­тэсенцыі душэўнага вопыту ча­ла­ве­ка. Вельмі важная прыкмета лі­рыкі, ва ўсякім разе, пераважнай боль­ша­сці яе твораў — экс­прэ­сіў­насць, якая выяўляецца і праз падбор слоў, і праз сінтак­січныя канс­трукцыі, іншасказанні, і, галоўнае, праз фанетыка-рыт­міч­ную па­будову тэксту. Экспрэсіўнасць лірыкі надзвычай моцна пра­цуе на та­кую яшчэ адну яе якасць, як сугестыўнасць, што ўказвае на на­­яў­насць у творах максімальнай унушаючай сілы, здольнай прымусіць чы­­тача пранікнуцца ўсім тым, чым жыве аўтар, адчуць і яшчэ раз пе­ра­жыць гэта як нешта сваё, уласнае, глыбока асабістае.

Носьбіта перажывання, выражанага ў лірычным творы, пры­ня­­та імя­наваць (з лёгкай рукі Ю. Тынянава) лірычным героем. Хоць гэ­та і най­больш шырока­ўжывальны тэрмін, аднак ім не перадаюцца ўсе тыпы ўва­саблення аўтарскай свядомасці ў лірыцы. Побач з да­дзе­ным тэрмінам ужы­ваюцца таксама тэрміны лірычны суб’ект і лі­рыч­нае «Я». «Паняцце «лі­рычны суб’ект» — найбольш універ­саль­нае ў гэтым радзе, яно можа быць прыменена ў адносінах да любога лі­рычнага тэксту, аднак у сувязі са сваёй нейтральнасцю часта не вы­ражае ўсёй складанасці ўзаема­ад­но­сін паміж аўтарам і тэкстам. Най­больш слушным гэты тэрмін гучыць у ад­носінах да філа­соф­скай лірыкі. Тэрмін «лірычнае «Я» ўжываецца пе­ра­важна ў тым вы­пад­ку, калі ўзнікае сітуацыя гранічнага збліжэння лі­рыч­нага суб’ек­та і асобы аўтара, часта такая сітуацыя ўзнікае тады, калі тэкст апа­срод­каваны якім-небудзь фактам біяграфіі аўтара. <...> Па адно­сі­­нах да асобы аўтара лірычны герой звычайна захоўвае адносную са­ма­с­той­насць, ён валодае выражанай індывідуальнасцю, якая рэа­лі­зу­ецца ў яго дынаміцы, уласным лёсам. Аб лірычным героі мэ­та­згод­на гаварыць у тым выпадку, калі аналізуемы твор уваходзіць у склад тэксту лірычных кам­пазіцый: лірычнага цыклу, кнігі вершаў, усёй сукупнасці лірыкі, а так­сама, калі размова ідзе аб лірычным вер­шы з выражаным сюжэтам, аб ро­левай лірыцы» [214].

У залежнасці ад ступені праецыравання адлюстраванага ў тво­ры на ду­хоўна-біяграфічны вопыт аўтара лірыку дзеляць на аўта­псі­ха­лагічную і ро­левую. Наогул жа, неабходна памятаць, што поў­на­сцю атаясамліваць аў­тара і лірычнага героя не патрэбна. Па-пер­шае, нельга забываць аб твор­чым вымысле (фантазіі) як аба­вяз­ко­вым складніку мастацкай твор­ча­сці. Па-другое, лірыка не проста ўзнаў­ляе пачуцці аўтара, яна іх транс­фар­муе, узбагачае, узвышае.

Відавая і жанравая сістэма лірыкі надзвычай разгалінаваная. Хоць і бы­туе ў літаратуры жанр лірычнай паэмы, які ўзнаўляе пе­ра­жы­ванні ў іх шмат­планавасці («Яна і я» Я. Купалы, «Паэма без ге­роя» Г. Ахматавай і інш.), лірыка выяўляе сябе ўсё-такі галоўным чы­нам у малой форме. Са­мы­мі распаўсюджанымі відамі лірыкі, у тым ліку і сучаснай, з’яўляюцца верш і песня, вытокі якіх ляжаць у фальк­лоры. Еўрапейская літаратурная тра­дыцыя, з адштурхоў­ван­нем яшчэ ад антычнасці, выпрацавала таксама та­кія віды і жанры лі­рыч­ных твораў, як гімн, ода, элегія, эпіграма, эпі­та­фія, эпіталама, ра­манс, мадрыгал, пасланне, санет, тэрцыны, рандо, ран­дэль, трыя­лет, актава і інш. Апошнія шэсць з прыведзеных намі жан­раў лі­рыкі адносяцца да разраду ўстойлівых альбо цвёрдых форм. Мно­­гія з класічных лірычных жанраў да сённяшняга часу ўжываюцца ў паэ­­тычнай творчасці.

Ана­лізаваць і рабіць спробы класіфікацыі і сістэматызацыі лі­ры­кі пры такой яе надзвычай моцнай відавой і жанравай размаітасці да­волі скла­дана. Таму ў апошні час даследчыкі літаратуры усё больш і больш звяр­таюцца ў дадзеным плане да тэматычнага прын­цы­пу. У залежнасці ад кан­крэтнага зместу твораў адрозніваюць лі­ры­ку грамадзянскую (пат­ры­я­­тычная выступае пры гэтым як адна з яе разнавіднасцей), фі­ла­соф­скую (не зусім тоесная філасофскай, але над­­звычай блізкая да яе лірыка роз­думу альбо медытатыўная лі­ры­­ка), інтымную (асноўную, ледзь не на 99, 9 %, частку яе складае лю­­боў­ная лірыка альбо лірыка кахання), пей­зажную і некат. інш.







Дата добавления: 2014-11-10; просмотров: 1228. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...


Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...


Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...


ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Эндоскопическая диагностика язвенной болезни желудка, гастрита, опухоли Хронический гастрит - понятие клинико-анатомическое, характеризующееся определенными патоморфологическими изменениями слизистой оболочки желудка - неспецифическим воспалительным процессом...

Признаки классификации безопасности Можно выделить следующие признаки классификации безопасности. 1. По признаку масштабности принято различать следующие относительно самостоятельные геополитические уровни и виды безопасности. 1.1. Международная безопасность (глобальная и...

Прием и регистрация больных Пути госпитализации больных в стационар могут быть различны. В цен­тральное приемное отделение больные могут быть доставлены: 1) машиной скорой медицинской помощи в случае возникновения остро­го или обострения хронического заболевания...

Методика обучения письму и письменной речи на иностранном языке в средней школе. Различают письмо и письменную речь. Письмо – объект овладения графической и орфографической системами иностранного языка для фиксации языкового и речевого материала...

Классификация холодных блюд и закусок. Урок №2 Тема: Холодные блюда и закуски. Значение холодных блюд и закусок. Классификация холодных блюд и закусок. Кулинарная обработка продуктов...

ТЕРМОДИНАМИКА БИОЛОГИЧЕСКИХ СИСТЕМ. 1. Особенности термодинамического метода изучения биологических систем. Основные понятия термодинамики. Термодинамикой называется раздел физики...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2025 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия