Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Описание системы Звёздный след


У гадавым коле народных каляндарных абрадаў цэнтральнае месца належыць навагодняму цыклу. Для земляроба сярэдняй еурапейскай паласы час з кастрычніка па снежань — перыяд замірання прыроды. У яго свядомасці зіма асацыіравалася з панаваннем ліхіх сіл, якія знішчаюць усё жывое. Для барацьбы з iмi селянін выкарыстоўваў магічныя дзеянні.

25 снежня ў паўночных шыротах — дзень зімовага сонцавароту. «Адраджэнне» сонца — пачатак новага сонечнага, а разам з iм i аграрнага года (яно абяцала прыход цяпла i святла, прабуджэнне пладаноснай сілы зямлі). Звычай святкаван-ня Новага года таму i з'яўляецца для сялян адным з самых значных каляндарных свят! У гэты перыяд з асаблівай сілай разгортваюцца магічныя абрады урадлівасці, якія суправаджаюцца песнямі, танцамі, забавамі. Паколькі абрад калядавання адбываецца ў перыяд зімовага сонцавароту, выказваецца меркаванне, што ён з'яуляецца часткай старажытнага свя­та, прысвечанага сонцу, у якім прысутнічаюць элементы старажытных салярных культаў. Відаць, пад уплывам стара­жытнага свята зімовага сонцавароту тэолагі розных часоў прымяркоўвалі да 25 снежня «нараджэнне» багоў. Менавіта з гэтай датай звязвалася ў старажытных грэкаў нараджэнне Дыёнica — бога расліннасці, а таксама персідскага бога сонца М1тры, якога паважалі старажытныя рымляне, i iншыx багоў.

Пазней, у IV ст. н. э., царкоўнікі атаясамлівалі міф аб нараджэнні сонца з міфам пра нараджэнне Хрыста, прыстасаваўшы новы культ да старажытнай сонечнай сімволікі. 3 X ст. новая рэлігія ў форме візантыйскага праваслаўя пачала ўкараняцца на Pyci. (Яна імкнулася падпарадкаваць сабе старажытныя народныя каляндарныя звычаі, прымеркаваўшы да ix свае царкоўныя святы, i падмяняла ўсталяваныя аграрныя абрады абрадамі рэлігійнага хрысціянскага культу. Аднак традыцыйныя аграрна-вытворчыя звычаі трывала увайшлі ў быт народаў Еўропы, у тым ліку i славян, зрабіліся неад'емнай часткай грамадска-эканамічных адносін феадальнай Эпoxi ў вёсцы i ў той жа час каштоўным набыткам этнічнай культуры народаў.

Этнаграфічныя назараннi паказваюць, што, калі ў пэўных народаў існуе аналагічнае натуральна-геаграфічнае i сацыяльна-эканамічнае асяроддзе, у ix развіваюцца агульныя рысы гаспадарання i звязаныя з iмi падобныя звычаі i традыцыі, хоць канкрэтныя ўмовы жыцця кожнага народа ствараюць у яго звычаях i традыцыях непаўторную спецыфіку, прыдаючы iм пэўны нацыянальны характар. Гэта палажэнне адносіцца i да усходнеславянскіх народаў, якія маюць цесныя, гістарычна абумоўленыя эканамічныя, палітычныя i культурныя сувязі.

Асновай жа народнага сельскагаспадарчага календара з'яўляецца працоўная дзейнасць селяніна. Каляндарныя звычаі i абрады функцыяніравалі ў адпаведнасці з патрабаваннямі гэтай дзейнасці, г. зн. яны павінны былі забяспечыць паспяховае вядзенне сялянскай гаспадаркі. А таму характар ix у многім быў абумоўлены канкрэтнымі асаблівасцямі пэўнага геаграфiчнaгa асяроддзя, клімату, эканамічнымі i гpaмaдcкiмi адноciнaмi, ва ўмовах якіх ажыццяўлялася вытворчая дзейнасць селяніна. Такім чынам, звычai i абрады ствараліся тым ці іншым народам на ўласнай глебе, знаходзіліся ў пэўнай сувязі з укла­дам яго жыцця i адпавядалі яго вытворчым інтарэсам. Toлькi пры такой умове яны маглі захавацца i перадавацца з пакалення ў пакаленне як традыцыйныя для гэтага народа.

Kaлi звярнуцца да канкрэтных прыкладаў гісторыі нашай Kpaiны, то ўбачым, што ў дарэформеннай Pacii i Беларусі жыццё сялянства характарызавалася эканамічнай адсталасцю i моцным феадальна-прыгонным прыгнётам. Усё жыццё сялян было аблытана забабоннымі абрадамі. Але ўжо тады творчыя сілы народа шукалі сабе выхад.

У перыяд феадалізму i капіталізму навука не з'яўлялася здабыткам шырокіх народных мас, i сяляне вымушаны былі ў сваей вытворчай дзейнасці абапірацца выключна на уласныя нaзipaннi над з'явамі прыроды i свой шматвяковы земляробчы вопыт. Нядзіўна, што пры тaкix умовах каштоўныя вывады з вопыту спалучаліся з памылковымі поглядамі, якiя ў быце станавіліся традыцыяй.

Значная частка традыцыйных народных абрадаў мае рэлігійную аснову. Ф. Энгельс гаварыў, што «ўсялякая рэлігія з'яуляецца не чым іншым, як фантастычным адлюстраваннем у галовах людзей тых знешніх сіл, якія пануюць над iмi ў ix паўсядзённым жыцці, — адлюстраваннем, у якім зямныя сілы прымаюць форму незямных. У пачатку гісторыі аб'ектамі гэтага адлюстравання з'яуляюцца перш за ўсё сілы прыроды, якія пры далейшай эвалюцыі праходзяць у розных народаў праз самыя разнастайныя i стракатыя ўвасабленні».

Што ж датычыцца генезісу, гісторыi i сутнасці звычаяў i абрадаў, то пры вывучэнні апошніх варта памятаць наступнае: «Рэлігійны цi бытавы характар абраду залежаў ад яго прызначэння: здзяйсняўся ён з мэтай магічнага ўздзеяння на навакольны свет або рэгламентаваў нормы бытавых, грамадскіх, сямейных yзaeмааднociн паміж людзьмі... Наяўнасць у абрадзе i абрадавай паэзіі, якая яго суправаджае... міфалагічных вобразаў яшчэ не з'яуляецца сведчаннем pэлiгiйнa-pытyaльнaгa значэння дадзенага абраду. Народжаны існуючым ладам i ўзроўнем эканамічнага развіцця, адлюстроўваючы элементы вераванняў, абрад ці звычай мог ў шэрагу выпадкаў мець адзіны сэнс: паставіць чалавека ў пэўную ўзаемасувязь з сельскай i сямейнай абшчынай, замацаваць нормы i правілы паводзін людзей, даць кіраўніцтва для працоўнай дзейнасці». Taкiм чынам, вытокам усёй абрадавай паэзіі было жыццё, працоўная i грамадская дзейнасць чалавека, да якой далучылася імкненне выкарыстаць сілы, створаныя ўяўленнем чалавека.

Абрадавая паэзія адлюстравала ў слове асноўныя этапы жыцця чалавека, яго прыродапазнавальную i працоўную дзейнасць. Яна практычна спадарожнічае чалавеку ад калыскі да магілы. Зарадзілася абрадавая творчасць у глыбокай старажытнасці, у эпоху першабытнаабшчыннага ладу i свaiмi абрадамі, песнямі, мудраслоўем была скіравана на забеспячэнне прадаўжэння роду, перадачы ад пакалення да пакалення вопыту пазнання акаляючага свету, працоўных i маральна-этычных ведаў. Абрадавая паэзія арганічна ўпляталася ў cicтэмy абрадавых дзеянняў, сімвалічных захадаў, нагараваных на прадаўжэнне жыцця чалавека, забеспячэнне дабрабыту, працягу асобнайэтнічнай супольнасці, роду чалавечага ў цэлым. Аб-радавы фальклор, такім чынам, адыграў у мінулым вялікую практыч-ную ролю. Не выпадкова, прынамci ў беларусаў, ён так магутна развіўся i добра захаваўся, складае сапраўдную скарбніцу нацыянальнай культуры.

Абрадавая паэзія падзяляецца на два вялікія раздзелы — сямейна-абрадавую i каляндарна-абрадавую творчасць. Сямейна-абрадавая паэзія звязана з трыма самымі важнымі этапамі ў жыцці чалавека: нараджэннем, жаніцьбай (выхадам замуж) i смерцю. Каляндарна-абрадавая, або фальклор гадавога круга,— гэта ў асноўным песні земляробчых свят, палявых работ селяніна.

Багатая векавечная традыцыя i высокая эстэтычная вартасць абрадавай паэзіі забяспечылі ей доўгае жыццё. Яна асобнымі жанрамі бытуе i сёння, застаючыся духоунай повяззю пакаленняў, крыніцай радасці i сродкам далучэння да прыроды, яе жыватворнай сілы.

 

Описание системы Звёздный след




<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Сістэма святаў беларускага народнага календара. | Комплексні сполуки

Дата добавления: 2015-12-04; просмотров: 224. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...


Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...


Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...


Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

Опухоли яичников в детском и подростковом возрасте Опухоли яичников занимают первое место в структуре опухолей половой системы у девочек и встречаются в возрасте 10 – 16 лет и в период полового созревания...

Способы тактических действий при проведении специальных операций Специальные операции проводятся с применением следующих основных тактических способов действий: охрана...

Искусство подбора персонала. Как оценить человека за час Искусство подбора персонала. Как оценить человека за час...

Ученые, внесшие большой вклад в развитие науки биологии Краткая история развития биологии. Чарльз Дарвин (1809 -1882)- основной труд « О происхождении видов путем естественного отбора или Сохранение благоприятствующих пород в борьбе за жизнь»...

Этапы трансляции и их характеристика Трансляция (от лат. translatio — перевод) — процесс синтеза белка из аминокислот на матрице информационной (матричной) РНК (иРНК...

Условия, необходимые для появления жизни История жизни и история Земли неотделимы друг от друга, так как именно в процессах развития нашей планеты как космического тела закладывались определенные физические и химические условия, необходимые для появления и развития жизни...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2025 год . (0.014 сек.) русская версия | украинская версия