Студопедия — Развіцце гарадоу Беларусі . Арганізація рамяства і гандлю.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Развіцце гарадоу Беларусі . Арганізація рамяства і гандлю.






Становішча і роля гарадоу у дзяржаве і іх уплыу на палітычную і эканамічную сітуацыю зауседы з’яуляуся паказчыкам аугльнага эканамічнага стану. Гарады канцэнтравалі у сабе рамяство і гандаль, аказвалі дзейнасны уплыу на развіцце культуры.Першая палова XVII стагоддзя з’явілася у Беларусі часам хуткага развіцця гарадоу. У сярэдзіне XVII стагоддзя на тэрыторіі Беларусі налічвалася не менш як 462 гарадскія паселішчы (у другой палове XVI ст.- 382).У гэты перыяд гарады выконвалі наступныя функцыі: гаспадарчая, адмістрацыйная, культурная, ваенная.Развіццё гарадоу Беларусі у другой палове XVIII ст. праходзіла пад знакам пераадолення глыбокага крызісу, які быу вынікам ваенных катаклізмау сярэдзіны XVII—пачатку XVIII ст. Значныя спусташэнні беларускім гарадам прыносіла i барацьба магнацкіх груповак.Асновай эканамічнага жыцця гарадоу былі рамёствы i гандаль. У крыніцах таго часу упамінаецца каля 200 прафесій i спецыяльнасцей: па апрацоуцы металу — 41, дрэва - 27, скураной i футравай вытворчасці — 25 i г.д. Беларускія майстры былі добрымі знауцамі сваей справы, ix вырабы вызначаліся дакладнасцю, трываласцю, тонкасцю апрацоукі. Была прыкметнай спецыялізацыя асобных гарадоу. Для Гродна, напрыклад, былі характэрны будаунічыя прафесіі, Віцебск i Полацк мелі добрых спецыялістау па абслугоуванню рачных партоу, Мінск i Слуцк славіліся гарбарнымі i кушнерскімі прафесіямі.Гарадкія рамеснікі жылі пад пастаяннай пагрозай беззаконня, самавольства i вымаганняу шляхты. З дургой паловы XVI стагоддзя рамеснікі для абароны сваіх інтарэсау аб’ядноуваюцца у так званыя цэхі. Звычайна у цэхі уваходзіла 60 - 70 чалавек, але былі цэхі i па 130 — 150 рамеснікау якія дзяліліся на майстроу, чалядшкау i вучняу, паміж iмi таксама бесперапынна была барацьба.Майстры мелі ва уласнасці прылады працы і майстэрні, дасканала валодалі прафесіяй. Цаxi былі трох тыпау: спецыялізаваныя (адной прафессі), аб'яднаныя (дзвюх i больш блізкіх прафессій), зборныя (розных прафесій). Цэхавыя статуты не толью рэгламентавалі вытворчую дзейнасць цэха, але i імкнуліся ахоуваць cвaix рамеснікау ад канкурэнцыі на рынку.3 другой паловы XVIII ст. узрасла таварнасць рамяства, што у сваю чаргу садзейшчала выкарыстанню наёмных ратботнікау, што сведчыць аб пачатку развіцця капіталістычных адносін. У гэты перыяд пачанаецца разлажэнне цэхавай сістэмы рамяства. Колькасць цэхау прыкметна зменшылася да канца XVIII ст. Калі у Магілёве, напрыклад, раней налічвалася 17 цэхау, то У 80-я гг. XVIII ст. ix было толькі 9. У той жа час колькасць рамеснікау, якія не уваходзяць у цэхавую арганізацыю, значна узрасла. Такое становішча павялічвала канкурэнцыю i садзейшчала разбурэнню сярэдневяковай арганізацыі вытворчасці.Новай з'явай у эканамічным жыцці Беларусі было зараджэнне у XVIII ст. мануфактурнай вытворчасці, заснаванай на раздзяленні працы i ручной тэхніцы. Мануфактура садзейшчала павышэнню прадукцыйнасці працы i паглыбленню яе грамадскага раздзялення, падрыхтавала да машыннай вытворчасціПачатак стварэнню на Беларусі мануфактурнай прамысловасці паклалі буйныя феадалы, яюя валодалі багаццямі i танную рабочую сілу – прыгонных сялян. Першым прадпрыемствам мануфактурнага тыпу на тэрыторыі Беларусі лічацца шкляны завод у Налібоках. Завод быу пабудаваны у пачатку 20-х гг. XVIII ст. жонкай канцлера Вялікага княства Літоускага Ганнай Радзівіл. У канцы XVIII ст. на заводзе працавалі некалькі дзесяткау чалавек i выраблялі больш за 100 назвау розных вырабау.

Другой мануфактурай на Беларусі па часе стварэння быу Урэцкі шкляны завод, які пачау дзейшчаць у канцы 30-х гг. XVIII ст. На гэтым прадпрыемстве галоуную увагу звярталі на вытворчасць дарагой крыштальнай пасуды, дэкаратыуных шкляных вырабау.Асабліва славіся завод cваімі люстэркамі.У 1751 г. князь Міхаіл-Казімір Рдзівіл заснавау у Слуцку фабрыку паясоу, якія карыствліся вялікім попытым. На фабрыцы было 24 станкі, якія абслугоувалі слуцкія мяшчане i прыгонныя сяляне. У канцы XVIII ст. слуцкія паясы экспанаваліся у Парыжы на сусветнай выставе i атрымалі высокую адзнаку.Мануфактуры Беларусі у XVIII ст. у сваей аснове былі феадальнымі прадпрыемствамі. Большасць з ix работнікау складалі прыгонныя сяляне. Аднак некаторыя мануфактуры мелі асаблівасці, характэрныя для капіталістычнай вытворчасці — параунальна высокі узровень вытворчага абсталявання, тэхтчнае раздзяленне працы, аплата працы з улікам кваліфікацыі, а у асобных выпадках - здзельная аплата.Купцы, як і рамеснікі стваралі свае аб’яднанні – брацтвы ці гільдыі. купецкія супольнасці імкнуліся да манаполіі у межах свайго горада і яго пераферыі. Члены купецкіх таварыствау прыносілі прысягу на вернасць гораду і свайму цэху, карысталіся пэунымі прывелеямі, мелі на утрыманні адзі ці некалькі культавых будынкау. З атым як купцы вядуць гандаль наглядалі “інстыгатары”, якія разглядалі скаргі на купцоу, правяралі гандлевыя аперацыі, купецкія і агульна гарадскія вагі, бязмены, якасць таварау і г. д.Гандлёвыя сувязі Беларусі у сярэднявеччы былі разнастайныя, але найбольш трывалыя i працяглыя былі сувязі з Расіяй, Польшчай, Левабярэжнай Украінай, Рыгай, з крашамі Заходняй Еуропы. У Заходнюю Еуропу з Беларусі вывозілся жыта, пянька, лес i іншыя тавары сельскай i лясной гаспадаркі. Значны зрух адбыуся у накірунку знешняга гандлю, якім займалася гарадское купецтва 3 Pacii на Беларусь завозілася футра i саматканае сукно, грубае палатно, абутак, кажухі, ніткі, мыла i г.д., з Польшчы - сукно, палатно, жалеза, сталь, свінец, медзь, волава i г.д. На пачатку XVII ст. замежным гандлем займалася каля 800 купцов з 30 гарадоу Беларусі Пастаяннай пагрозай для купецтва, як i для рамеснікау, было самавольства магнатау i шляхты, якія рабавалі купцоу, разганялі кірмашы i гандлёвыя арганізацыі У барацьбе з самавольствам феадалау з мэтай аховы cваix гандлярскіх інтарэсау у шэрагу гарадоу (Магілёу, Пінск i інш.) ствараліся цэхі купцоу, якія рэгулявалі парадак куплі i продажу таварау, адносіны паміж купцамі i іншыя справы.У дрогой палове XVIII стагоддзя гандаль ажывіуся. Гэтаму садзейнічала аднауленне сельскай гаспадаркі, развіцце мануфактуры, паляпшэнне сродкау зносін. На унутраным рынку значную ролю адыгрываюць кірмашы, найбольш буйныя у Мінску, Шклове, Бешанковічах, Зэльве. Ажыуленню гандлю садейнічау шэраг мер, прынятых дзяржавай у гэтым напрамку. У 1766г. на Варшаускім сейме была прынята пастанова аб усталяванні у ВКЛ адзіных мер і вагі. Парушальнікам пагражау штраф.У наступны перыяд, менавіта у XVII - XVIII стагоддзях беларускія гарады увайшлі у стан страшэннага разбурэння, што прынесла дваццацігадовая смута 1648-1667 гг. Значна скарацілася колькасць гарадскога насельніцтва. Так напрыклад у Наваградскім ваяводстве было знішчана 42,8% дамой, ад 50 да 70% дамау стрцілі за гадывойнау Полацкае, Віцебскае, Мсціслаускае ваяводствы. Сеймавымі пастановамі 60-х гадоу XVII ст. 20 беларускіх гарадоу, у тым ліку i самыя буйныя, былі вызвалены на 4 гады амаль ад ycix дзяржауных павіннасцей. Аднауленне гарадоу тармазілася палітычнымі i эканамічнымі умовамі тагачаснага жыцця: палітычным ладам Рэчы Паспалітай, самавольствам шляхты, пашырэннем фальварачна-паншчыннай сістэмы.Перш за усё пасля ваеннага спусташэння краіны пачалі аднауляцца мястэчкі, а з буйных гарадоу - Магілёу, Віцебск i Гродна. Большасць гарадоу i мястэчак да сярэдзшы XVIII ст. заставалася яшчэ у заняпадзе, які быу выкарыстаны феадаламі i каталіцкай царквой для пашырэння свaix уладанняу. У пачатку 70-х гадоу 18 стагоддзя на захадзе і у цэнтры Беларусі у прыватнай уласнасці знаходзілас 58 гарадоу і мястэчак. Напрыклад Раздівілы валодалі Слуцкам, Нясвіжам, копылем, Грэскам, Цімкавічамі, Смаргонню. Нягледзячы на барацьбу магістратау за зварот пад сваю юрысдыкцыю гвалтам захопленых гарадскіх зямель, зямельныя уладанні феадалау у гарадах да сярэдзіны XVIII ст. былі большыя за магістрацкую.Будаваліся новыя шляхі зносін. У 1784 г. было завершана будауніцтва канала Агінскага, які злучыу Неман з Прыпяццю. У 1781 г. пачалося будауніцтва Днепра-Бугскага канала.3 пачатку XVIII ст. цэхі змагаюцца за манапольнае права на крыніцы сыравіны, на вытворчасць i продаж прадукцыі рамяства. У цэхах паглыбляецца маёмасная дыферэнцыяцыя, узмацняецца пануючае становішча багатай групы рамеснікау.Да новых рысау эканамічнага жыцця можна аднесці узнікненне мануфактунай выіворчасці. Узнікненн манаполіі цэхау нарынках гарадоу абумовіла канцэнтрацію мануфактур у мястэчка, малых гарадах, якія складалі частку магнацкіх уладанняу. У 30-х гадах 18 стагодззя узнікла мануфакту ра шкляных вырабау у мястэчку Урэчча Бабруйскага павета, у 1751, 1753 гг. Заснаваны у Слуцку мануфактуры, на якіх вырабраліся шауковыя паясы і суконныя тканіны. Удругой палове 18 стагоддзя мануфактурная вытворчасць пачала набываць рысы маштабнасці. Усягож на 53 мануфактурах таго перыяду працавала 2400 рабочых, большая частка з якіх прыгонныя.

У гарадскім жыцці, як i у жыцці усёй краіны, пануюць подкуп i карупцыя. Напрыклад, за пэуную плату можна было атрымаць цэхавае старшынства, выбранне членау магістрата часам замянялася прызначэннямі войта i г.д. Здаралася штогараджане адстойвалі свае правы са зброяй у руках. Так было, напрыклад, у Полацку у 1667 г., у Гародні у 1670 г. i у 1726 г., у Менску у 1700 г., у Маплёве у 1733 г.Вярхоуная улада, yлiчвaючы значэнне гарадоу у процідзеянні магнацкаму самавольству i феадальнай анархіі, аказвала садзейшчанне гараджанам у аднауленш poлi самакіравання у арганізацыі жыцця гарадоу. Так, за мяшчанамі Маплёва у 1661 г. i пазней за мяшчанамі Гародні было замацавана права выбіраць войта горада. На пра-цягу 60-ых гадоу XVII ст. члены магістратау Магілёва, Віцебска, Гародні атрымалі шляхецкія правы. У 1764 г. сейм прыняу рашэнне аб ліквідацыі у гарадах судовай юрысдыкцыі шляхты i духавенства, i гараджане, якія жылі на юрыдыках феадалау, падлягалі перадачы пад уладу магістратау. У 1776 г. сейм naстанавіу адмяніць магдэбургскае права у гарадах, якія не з'яуляліся цэнтрамі ваяводствау i паветау. Тут устанаулівауся спецыяльнай камісіяй асобны парадак, які павінен быу гарантаваць мяшчанам ix уласнасць, свабоду займацца рамяством, гандлем, права куши-продажу дамоу i другой маёмасці, свабоду змены месца пражывання.Шляхецкая культура была паноўнай на тэрыторыі Беларусі з канца ХVІ да другой паловы ХІХ ст. Яна вызначалася полілінгвістычнасцю (польская, беларуская, руская, лацінская, француская мовы) і, да значнай ступені, элітарнасцю. Менавіта дзякуючы ёй, у Беларусь прыйшлі агульнаеўрапейскія стылі — барока, класіцызм, сентыменталізм і рамантызм. Ідэалагічнымі выразнікамі шляхты з'яўляліся Контррэфармацыя і Асветніцтва.Вытокі шляхецкай культуры трэба шукаць у ХІV—XV стст., калі беларускія землі цалкам яшчэ заставаліся ў арэале ўсходняй, праваслаўна-візантыйскай культурнай мадэлі. І хаця на хвалі Рэнесансу і Рэфармацыі ўзмацніліся заходнееўрапейскія ўплывы, толькі падчас Контррэфармацыі каталіцка-раманская культура пачала дамінаваць (у значнай ступені дзякуючы прыняццю ўніяцтва).Контррэфармацыя аказала выразны ўплыў на беларускую шляхецкую культуру наагул, і асабліва на літаратуру і мастацтва. Уплыў гэты быў больш плённы, чым у ідэалагічнай сферы. Справа ў тым, што, адрозна ад Рэфармацыі, якая, змагаючыся за “танную царкву”, адмаўлялася ад вонкавага і ўнутранага ўпрыгожання храмаў, Контррэфармацыя імкнулася да пышнасці і пампезнасці, да ўздзеяння на пачуцці вернікаў сінтэзам розных (у тым ліку “паганскіх”) відаў мастацтва — архітэктуры, жывапісу, скульптуры, музыкі, публічных тэатралізаваных відовішчаў. Падчас урачыстых набажэнстваў, тэатралізаваных шэсцяў (прыгадаем макабрычныя пахавальныя працэсіі ў Нясвіжы) і прадстаўленняў усё было падпарадкавана адзінай мэце — схіліць чалавека да думкі пра марнасць зямнога жыцця на карысць жыцця нябеснага.Паноўным мастацкім стылем эпохі контррэфармацыі было пышнае і вытанчанае барока. Але як сінтэтычны мастацкі напростак, з'яўлены на скрыжаванні рэнесансавых і сярэдневечных традыцый, барока, вядома, значна шырэйшае за саму Контррэфармацыю. Яно развівалася не толькі ў каталіцкім, але і ў пратэстанцкім, праваслаўным ды уніяцкім асяродках. Барока было здольна выказваць не адно містычныя ідэі, але і абслугоўваць самыя розныя ідэалагічныя сістэмы. Другасны (адносна Рэнесансу), і таму вельмі фармалізаваны, барочны стыль лёкга пераступаў сацыяльныя і нацыянальныя бар'еры. Эстэтыка барока — істотны крок наперад у развіцці тагачаснага мастацтва. Яна несла новае, больш рознабаковае (“стэрэаскапічнае”) і дыялектычна супярэчлівае, параўнальна з рэнесансавым, бачанне свету і чалавека. Узрасло імкненне да сінтэтычных жанраў (опера, трагікамедыя). У розных краінах, у тым ліку на Беларусі, агульнаеўрапейскія барочныя тэндэнцыі лёгка спалучаліся з рэгіянальнымі і нават народнымі традыцыямі.Найбольш поўна барока праявілася ў манументальнай архітэктуры Беларусі. Пачынаючы з езуіцкага касцёлу ў Нясвіжы, узведзенага ў канцы ХVІ ст. вядомым італьянскім архітэктарам Д.Бернадоні, у беларускіх гарадах і вёсках будаваліся пампезныя касцёлы, кляштары, магнацкія рэзідэнцыі. Дынамічныя формы іхніх фасадаў, хвалістыя, неспакойныя лініі дэкору, кантрасныя спалучэнні мусілі сімвалізаваць зменлівасць і хуткаплыннасць чалавечага жыцця.Рысы барока выявіліся таксама ў праваслаўных і ўніяцкіх храмах (Мікалаеўская царква ў Магілёве, базыльянская царква і іканастас у Супраслі, комплекс у Жыровіцах, уніяцкія цэрквы ў Барунах і Княжыцах). Заходнееўрапейскія ўплывы тут сышліся з візантыйскімі і мясцовымі традыцыямі, што надало непаўторнасць асобным помнікам. Самабытна выглядае драўлянае культавае дойлідства на Беларусі.Залежна ад культавага дойлідства развівалася выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Творы жывапісу і скульптуры нібы дапаўнялі і падкрэслівалі архітэктурныя формы (касцёл аўгустынаў у Міхалішках, аформлены італьянскім скульптарам Перці каля 1653 г.) Манументалісты ў стылі барока выраблялі для цэркваў іканастасы (выразаны з дрэва іканастас Мікалаеўскай царквы ў Магілёве), распісвалі фрэскамі касцёлы (у Мсціславе). У пашыраным тады партрэтным жывапісе праявіліся ўласцівыя барока параднасць, пампезнасць, панегірызм, ідэалізацыя магнацтва і вышэйшага духавенства (партрэты Радзівілаў). Адначасна барока прыўнесла ў жывапіс і скульптуру новыя якасці: статычнасць паволі змяняецца дынамічнасцю, плоскаснасць — аб'ёмнасцю. На змену роўнаму прамяністаму святлу прыходзяць неспакойны кантрасны светлацень, эфектнае спалучэнне колераў.Гэткага кшталту тэндэнцыі праглядаюцца і ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. Найбольш заўважнымі сягненнямі тут паўстаюць налібоцкае і ўрэцкае шкло, слуцкія паясы, карэліцкія габелены.З мастацкімі тэндэнцыямі барока звязаны значныя дасягненні тэатральнага і музычнага мастацтва Беларусі. З прыходам на нашыя землі езуітаў пачаў развівацца школьны тэатар, у касцёлах і калегіях зарганізоўваліся пышныя прадстаўленні. У другой палове ХVІІ — першай палове ХVІІІ стст. школьныя тэатры дзейнічалі ў Брэсце, Віцебску, Гродні, Жодзішках каля Смаргоні, Магілёве, Мінску, Мсціславе, Наваградку, Нясвіжы, Пінску, Полацку і Слуцку. Рэпертуар переважна складаўся з лацінскіх (зрэдку — польскіх) драм-маралітэ, якія пісаліся (або перарабляліся з заходніх узораў) выкладчыкамі калегій і выконваліся вучнямі падчас рэлігійных свят, візітаў высокапастаўленых асоб ці ў сувязі з заканчэннем школьнага году. Асабліва цікавымі нам падаюцца беларускія інтэрмедыі, што зрэдку ўстаўляліся ў лацінскія і польскія творы. Школьныя спектаклі часта суправаджаліся музыкай, спевамі і танцамі (сальтамі), у ХVІІІ ст. на змену школьнаму тэатру прыйшоў прыдворны (прыгонны). Дастаткова прыгадаць тут Нясвіж Радзівілаў, Слонім Агінскіх, Гродна Тызенгаўза, Шклоў Зорыча.У ХVІІ ст. пагоршыліся ўмовы развіцця літаратуры. На тое было некалькі прычын. Па-першае, не спрыяў агульны клімат Контррэфармацыі. Калі рэфарматары арыентаваліся на жывыя народныя мовы, то контррэфарматары ўсюды насаджалі мёртвую латынь, якая ў часы барока ўжо не адыгрывала ў Беларусі той станоўчай ролі, што ў эпоху Рэнесансу. Езуіты знішчалі цэнтры беларускай культуры, дабіліся закрыцця брацкіх школ і друкарняў. У выніку рэзка зменшылася колькасць беларускіх кніг.На развіццё літаратуры адмоўна ўплывала і ўзмоцненая паланізацыя беларускіх зямель. Заможная і сярэдняя шляхта масава дэнацыяналізавалася, прымала разам з каталіцызмам польскую мову і польскую культуру. “Руская” мова ўжывалася пераважна ў побытавай сферы, а ў літаратуры — толькі у сатырычных і парадыйных творах, калі трэба было стварыць камічны эфект. Становішча ўскладнялася яшчэ і тым, што польская мова блізкая да беларускай. У тагачаснай Беларусі яе разумелі без перакладчыка, яна не ўспрымалася як мова чужаземных заваёўнікаў (у якасці “чужой” мовы выступала хутчэй незразумелая латынь, якую тады ўжывалі адно касмапалітызаваныя магнаты і каталіцкае духавенства). Беларуска-польская моўная блізкасць істотна замаруджвала развіццё новай беларускай літаратуры.Урэшце, былі і ўнутранныя прычыны крызісу старажытнай беларускай культуры. Яна вычарпала магчымасці свайго ранейшага патэнцыялу. Кніжная мова старажытнага пісьменства ўсё больш адрывалася ад жывой гутарковай мовы, і таму станавілася незразумелай шырокаму чытачу. Пачаўся “распад” “заходнерускай” мовы, шмат чым важнай для беларускай і ўкраінскай літаратур. Новая літаратурная мова не магла скласціся шляхам адраджэння або абнаўлення старажытнай — трэба было распрацоўваць да ўзроўню літаратурнай мовы адзін з дыялектаў. А гэткаму працэсу тады нішто не спрыяла. Да таго ж, наступіў крызіс форм, звязаных з сярэднявечным светаўспрыманнем. Старажытная жанравая сістэма непазбежна мусіла саступіць месца новай літаратуры. У гэтым сэнсе пераходны перыяд быў гістарычнай заканамернасцю. І ўжо зусім неспрыяльна, што, адрозна ад суседніх народаў, у беларусаў гэты перыяд зацягнуўся на празмерна доўга.Характарыстыка беларускай літаратуры часоў барока не будзе поўнай, калі не ўлічваць полілінгвістычнага характару тагачаснага літаратурнага жыцця Беларусі. Многія яе ўраджэнцы пісалі на польскай, лацінскай, стараславянскай і іншых мовах. Таму іхняя спадчына, угрунтаваная часта на мясцовым матэрыяле, належыць адначасова двум, або і тром, суседнім літаратурам. Шматмоўнасць выяўлялася часам у межах аднаго і таго ж твору (беларуска-лацінскія макаранічныя вершы, беларускія інтэрмедыі да лацінскіх і польскіх драм). Такі полілінгвізм спрыяў літаратурнаму ўзаемадзеянню, пранікненню ў беларускую літаратуру мастацкіх здабыткаў суседзяў.Літаратурнае жыццё Беларусі ХVII—XVIII стст. было цесна звязана з літаратурным жыццём Рэчы Паспалітай наагул, і з'яўлялася, да пэўнай ступені, яго складнікам (хоць і дыферэнцыяваным). Праз Варшаву, Кракаў і Вільню прыходзілі новыя заходнееўрапейскія хвалі, новыя густы. З Беларуссю звязаны жыццё і дзейнасць многіх знаных прадстаўнікоў польскага і лацінскага барока. Групаваліся яны пераважна вакол магнацкіх двароў (Нясвіж) і езуіцкіх калегій.Аднак ужо з 60-х гадоў ХVII ст., пасля выгнання з Рэчы Паспалітай арыян, польская літаратура на Беларусі відочна зніякавела. А ў часы панавання саксонскай дынастыі, калі пачаўся заняпад барока, літаратурная культура ўжо апусцілася да самага нізкага, графаманскага ўзроўню. І хаця рыфмаваць для “хатняга ўжытку” ці дзеля ўхвалення магнатаў умеў тады амаль кожны юнак, які праслухаў курс паэтыкі ў езуіцкай калегіі, аднак літаратурнай вартасці такое рыфмаванне не мела.Характэрнай і немалаважнай для беларускай літаратуры асаблівасцю было тое, што ў ХVII ст. яна набывала ўсё больш рэгіянальны характар. Як ужо азначалася, гэтым часам у польска-літоўскай дзяржаве ўзмацніліся дэцэнтралісцкія тэндэнцыі. Шляхта ўсё больш настойліва дабівалася аўтаномнасці і незалежнасці сваіх зямель у дачыненнях з цэнтральнай уладай. Гэтыя тэндэнцыі знайшлі адлюстраванне ў мастацкай творчасці. Калі рэнесансавае літаратурнае жыццё канцэнтравалася пераважна ў Малапольшчы (дакладна — у Кракаве), то за часамі барока атрымоўваюць “права голасу” і іншыя “правінцыі”. Гэта падмагала набліжэнню літаратуры да рэальнага жыцця, прылучэнню да яе мясцовых, у тым ліку і народных, традыцый. Якраз у гэтую пару упершыню перакрыжаваліся шляхі прафесійнай і народнай творчасці, што мела важкае значэнне для фармавання новай беларускай літаратуры.







Дата добавления: 2015-12-04; просмотров: 335. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Потенциометрия. Потенциометрическое определение рН растворов Потенциометрия - это электрохимический метод иссле­дования и анализа веществ, основанный на зависимости равновесного электродного потенциала Е от активности (концентрации) определяемого вещества в исследуемом рас­творе...

Гальванического элемента При контакте двух любых фаз на границе их раздела возникает двойной электрический слой (ДЭС), состоящий из равных по величине, но противоположных по знаку электрических зарядов...

Сущность, виды и функции маркетинга персонала Перснал-маркетинг является новым понятием. В мировой практике маркетинга и управления персоналом он выделился в отдельное направление лишь в начале 90-х гг.XX века...

Репродуктивное здоровье, как составляющая часть здоровья человека и общества   Репродуктивное здоровье – это состояние полного физического, умственного и социального благополучия при отсутствии заболеваний репродуктивной системы на всех этапах жизни человека...

Случайной величины Плотностью распределения вероятностей непрерывной случайной величины Х называют функцию f(x) – первую производную от функции распределения F(x): Понятие плотность распределения вероятностей случайной величины Х для дискретной величины неприменима...

Схема рефлекторной дуги условного слюноотделительного рефлекса При неоднократном сочетании действия предупреждающего сигнала и безусловного пищевого раздражителя формируются...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия