Студопедия — Спробы рэформаў і падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне 1794 г. пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Спробы рэформаў і падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне 1794 г. пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі.






Першы падзел Рэчы Паспалітай

Паводле першага падзелу Рэчы Паспалітай усходняя частка Беларусі ў 1772 годзе была ўключаная ў склад Расейскай імпэрыі. 5 жніўня 1772 году Расеяй і Прусіяй у Санкт-Пецярбургу была падпісаная канвэнцыя, паводле якой да Расеі пераходзілі цалкам Амсьціслаўскае і Інфлянцкае ваяводзтвы, усходнія землі Менскага ваяводзтва і большая частка Віцебскага і Полацкага ваяводзтваў. Прусія атрымала паўночна-заходнюю частку Польшчы і частку Заходняй Украіны са Львовам.]Канстытуцыя 3 траўня 1791 годуПасьля першага падзелу адбыўся Чатырохгадовы Сойм (1788—1792), на якім была прынятая першая ў Эўропе канстытуцыя, праведзеныя эканамічныя, палітычныя ды сацыяльныя рэформы.

Другі падзел Рэчы Паспалітай

У 1793 годзе адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай паміж Расеяй і Прусіяй. Да Прусіі адышлі Данцыг і Вялікая Польшча, а да Расеі — частка Полацкага ваяводзтва, рэшткі Віцебскага і Амсьціслаўскага, Менскае і ўсходнія часткі Наваградзкага і Берасьцейскага ваяводзтваў.У 1794 годзе пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай грымнула паўстаньне супраць расейскай акупацыі ды прускай інтэрвэнцыі. Кіраўніком паўстаньня стаў Тадэвуш Касьцюшка. Вынікам паразы гэтага кароткага ўсплёску грамадзянскай актыўнасьці стала канчатковае зьнікненьне Рэчы Паспалітай з мапы Эўропы.

Трэці падзел Рэчы Паспалітай

У 1795 годзе адбыўся апошні падзел Рэчы Паспалітай. Расея атрымала Заходнюю Беларусь і Ўсходнюю Летуву, а таксама Ўкраіну да Заходняга Буга. Аўстрыя і Прусія захапілі карэнныя землі, частку ўкраінскіх і літоўскіх зямель.Утварэнне асобнага вышэйшага органа кіраўніцтва паўстаннем у ВКЛ, а таксама той факт, што ў Віленскім акце імя Т. Касцюшкі як кіраўніка паўстання ў Рэчы Паспалітай чамусьці не было ўпамянута, прывялі на кароткі час да пэўнага непаразумення паміж Вільняй і Варшавай.Па Кракаўскаму акту ва ўсёй Рэчы Асноўнага свайго ворага апошнія бачылі ў асобе непрымірымага рэспубліканца Ясінскага. Да Т. Касцюшкі неаднаразова накіроўваліся пасланнікі «ўмеркаваных» з прапановамі замяніць, адклікаць з «Літвы» Я. Ясінскага. Чаго ў рэшце рэшт яны і дабіліся.Падзеі, звязаныя з паўстаннем Т. Касцюшкі на Беларусі, ахопліваюць час з красавіка па канец верасня. Для першага перыяду (красавік — чэрвень) характэрныя найбольш актыўныя дзеянні паўстанцаў і, наадварот, нерашучасць і асцярожнасць у дзеяннях расійскага войска. Гэта было выклікана поспехамі паўстанцаў і перамогай Т. Касцюшкі пад Рацлавіцамі (4 красавіка), поспехам паўстання ў Варшаве (18 красавіка) і ў Вільні. У гэты перыяд расійскія войскі, пазбаўленыя агульнага плана дзеянняў, атачоныя з усіх бакоў паўстанцамі ў чужым краі, манеўруючы, адступалі. Так, атрад князя Цыцыянава 9 мая пакідае Гародню і адыходзіць унапрамку Нясвіжа. Урэшце расійскія войскі займаюць пазіцыю прыкладна ўздоўж мяжы падзелу Рэчы Паспалітай 1793 г. 7 мая пад в.Таляны ля Ашмян Я. Ясінскі разбівае расійскія атрады пад камандаваннем палкоўніка Дзеева, прымушае іх адступіць да Смаргоні, паказаўшы сілу і моц паўстанцаў.А ў Гародню 14 мая перабіраецца павятовая «парадкавая камісія», утвораная 9 мая ў Саколцы. Яна пачынае актыўную працу па фарміраванні паўстанцкага войска. На 7 чэрвеня ў Гарадзенскім павеце было мабілізавана на паўстанне да 5 тысяч рэкрутаў.9 мая ў Берасці ўтвараецца ваяводская «парадкавая камісія», афіцыйна ўхваляецца рашэнне аб далучэнні ваяводства да паўстання. У склад берасцейскай камісіі ўвайшло 8 чалавек праваслаўнага веравызнання, з якіх ігумен Грыгароўскі праз некаторы час стаў нават яе старшынёй (рэч дагэтуль нечуваная ў Рэчы Паспалітай). 15 мая Т. Касцюшка звярнуўся да сваіх землякоў са спецыяльнай адозвай. Адначасова паведамляе аб падазроных з'ездах шляхты, пашырэнні паўстанцкай агітацыі і збіранні зброі нават сялянамі. Пачынаецца тэрміновае ўмацаванне фарты фікацыйных збудаванняў у Нясвіжы. Сучаснікі адзначаюць атмасферу агульнай панікі сярод адміністрацыі ў Менску. Былі зроблены захады да магчымага пераводу ў Слуцк у выпадку небяспекі менскіх кас і архіваў. Справа даходзіла да таго, што ад афіцэраў, якія прыбывалі з ахопленых паўстаннем тэрыторый Рэчы Паспалітай, пад прысягай патрабавалі, каб маўчалі аб усім, што там адбываецца.1 чэрвеня Я. Ясінскі выдае загад павятовым органам кіравання паўстаннем аб утварэнні 300 асабовых конных атрадаў з усіх прыдатных трымаць зброю людзей. Гэтыя атрады павінны былі, перайшоўшы межы другога падзелу, распачаць партызанскія дзеянні ў тыле расійскага войска. Для лепшай арганізацыі гэтай справы Ясінскім была складзена спецыяльная «Інструкцыя для ўваходзячых у кардон расійскі». Апрача арганізацыйных вайсковых пытанняў у «Інструкцыі» асаблівая ўвага звярталася на ўздзеянне на мясцовае насельніцтва, каб «заахвочваць шляхту і люд» да паўстання. Гэтая ініцыятыва была ўхвалена Т. Касцюшкам, які сам праз два тыдні выдаў аналагічны ўніверсал.Найбольш буйнымі рэйдамі на тэрыторыі Беларусі I і II падзелаў былі выправы атрадаў паўстанцаў пад кіраўніцтвам М.К. Агінскага (на Дынабург) і С. Грабоўскага (на Меншчыну) у жніўні 1794 г. Атрад М. Агінскага налічваў каля 2,5 тыс. чалавек, з іх да 1 тыс. конных. Пяхоты было каля паўтары тысячы чалавек, з якіх толькі 300 чалавек мелі стрэльбы. Астатнія 1200 чалавек былі ўзброены толькі пікамі і косамі. Гэта пераважна былі сяляне. Пакінуўшы асноўную частку свайго атрада на Браслаўшчыне, М. Агінскі з трымястамі найбольш падрыхтаванымі і ўзброенымі паўстанцамі накіраваўся да Дынабурга. Але ўзяць горад не ўдалося. Было толькі спалена яго прадмесце.







Дата добавления: 2015-12-04; просмотров: 229. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

Броматометрия и бромометрия Броматометрический метод основан на окислении вос­становителей броматом калия в кислой среде...

Метод Фольгарда (роданометрия или тиоцианатометрия) Метод Фольгарда основан на применении в качестве осадителя титрованного раствора, содержащего роданид-ионы SCN...

Потенциометрия. Потенциометрическое определение рН растворов Потенциометрия - это электрохимический метод иссле­дования и анализа веществ, основанный на зависимости равновесного электродного потенциала Е от активности (концентрации) определяемого вещества в исследуемом рас­творе...

Плейотропное действие генов. Примеры. Плейотропное действие генов - это зависимость нескольких признаков от одного гена, то есть множественное действие одного гена...

Методика обучения письму и письменной речи на иностранном языке в средней школе. Различают письмо и письменную речь. Письмо – объект овладения графической и орфографической системами иностранного языка для фиксации языкового и речевого материала...

Классификация холодных блюд и закусок. Урок №2 Тема: Холодные блюда и закуски. Значение холодных блюд и закусок. Классификация холодных блюд и закусок. Кулинарная обработка продуктов...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия