Студопедия — Шляхецкая культура другой паловы ХVIII — пачатку ХІХ ст. Эпоха асветніцтва
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Шляхецкая культура другой паловы ХVIII — пачатку ХІХ ст. Эпоха асветніцтва






Новы этап развіцця беларускай шляхецкай культуры — другая палова ХVIII ст. і пачатак ХІХ ст., калі на змену ідэям Контррэфармацыі прыйшло Асветніцтва, а на змену барока — класіцызм і сентыменталізм.Эпоха Асветніцтва нарадзіла новага чалавека, новыя ідэалы, якія ўвасобіліся ў грамадска-філасофскай думцы і мастацтве, у шматмоўнай літаратуры Беларусі і ўласна беларускай літаратуры.Рацыяналістычная ідэалогія Асветніцтва прынцыпова рознілася ад суб'ектыўнага ідэалізму часоў Контррэфармацыі. Асветнікаў звязвала не рэлігія, а культ розуму. Ідэолагі гэтай эпохі аперавалі такімі ацэначнымі катэгорыямі, як чалавек, грамадства, прагрэс, адукацыя, навука, вопыт, праца, карысць, шчасце, свабода, роўнасць, умеранасць, гармонія.Асветніцкія ідэі вызначылі асноўныя рысы тагачаснай эстэтыкі. Крыніцай прыгожага абвяшчалася аб'ектыўная рэчаіснасць. Перад стваральнікам катэгарычна ставілася задача актыўна ўмешвацца ў жыццё, адкрываць чалавеку “праўду”, вызначаць яму “норму паводзін”. Асветніцкай эстэтыцы характэрны пазнавальны аптымізм і апафеоз творчых магчымасцяў чалавечага розуму.Асноўнымі мастацкімі стылямі эпохі Асветніцтва сталіся класіцызм і сентыменталізм. Першы з іх апеляваў да чалавечага розуму, другі — да сэрца, пачуццяў. Але і класіцысты і сентыменталісты падзялялі асветніцкі пастулат пра дзейснасць мастацкага слова, ягоную здольнасць навучыць і пераканаць чалавека. І для тых, і для іншых паэт, творца — гэта “настаўнік”. У шматмоўнай літаратуры Беларусі ён спалучаўся з сентыменталісцкімі (з 80-х гадоў) і барочнымі тэндэнцыямі. Барочныя традыцыі мелі працяг у паэзіі (Ю.Бака, К.Беніслаўская), школьнай драматургіі, архітэктуры. У другой палове ХVIII ст. барока перарасло ў вытанчанае ракако, прадстаўнікі якога (С.Кулбліцкі ды інш.) лічылі, што галоўная мэта мастака не павучаць, а забаўляць, цешыць. Мастацка-стылёвае аблічча эпохі Асветніцтва было куды багацейшым, дый больш шматгранным, чым раней, калі амаль непадзельна панавала барока.Да таго ж, азначым, што мастацтва Беларусі другой паловы ХVIII ст. мела ярка выяўлены сацыяльны характар. Творчасць народных нізоў знаходзіла адлюстраванне ў фальклоры, у прадметах дэкаратыўна-прыкладнога характару, а элітарнае мастацтва паноўных класаў, заможнай і сярэдняй шляхты пераважна выяўлялася ў пышных тэатралізаваных шэсцях, ілюмінацыях. Але пад уплывам асветніцкіх ідэй сярод шляхты ўсё часцей сталі з'яўляцца асобы з радыкальнымі поглядамі і тонкім эстэтычным густам. Іх ужо не здавальнялі прымітыўныя падробкі пад мастацтва. Грошы, якія раней марнаваліся на дарагое замежнае віно і пышныя ўпрыгожанні, цяпер сталі растрачвацца на прыдворныя тэатры, жывапіс, скульптуру. Мецэнацтва адпавядала запатрабаванням часу, станавілася рэальнай сілай у палітычнай барацьбе — не аднойчы перад шляхецкімі выбарамі або іншымі грамадскімі падзеямі прысутным паказваліся (асабліва пры гродзенскім двары Тызенгаўза) адмыслова падрыхтаваныя спектаклі.

Прадметы мастацтва, якія ствараліся пры дварах магнатаў, мелі не толькі вузка-сацыяльную, але і агульнанародную вартасць (згадаем слуцкія паясы, карэліцкія габелены). Выраблялі іх зазвычай прыгонныя сяляне. Беларускія прыгонныя танцавалі і спявалі на сцэнах прыдворных тэатраў. Гэткім чынам, элітарнае мастацтва судакраналася з мастацтвам народным.З 70—90-х гадоў, калі Беларусь увайшла ў склад Расіі, узрасло ўздзеянне рускай культуры. Сюды сталі пранікаць руская кніга, руская мастацкая літаратура. Як відаць з вопісаў многіх бібліятэк Беларусі, перадусім паступалі найбольш папулярныя пецярбурскія і маскоўскія выданні.У эпоху Асветніцтва па-ранейшаму актыўна ўжывалася лацінская мова. Веданне латыні было абавязковым для выпуснікоў калегій. У Полацку і Нясвіжы выдаваліся кнігі старажытнарымскіх аўтараў М.Цыцэрона, К.Руфа, К.Непота і інш. — як у арыгінале, так і ў перакладзе на польскую мову, а таксама падручнікі і слоўнікі. З рашэння Камісіі нацыянальнай адукацыі дырэктарам ваяводскай школы ў Мінску быў прызначаны выдатны новалацінскі паэт доктар філасофіі Міхал Карыцкі (1714—1781). Ураджэнец в.Дзітрыкі Лідскага павету, ён вучыўся ў Слуцку і Бабруйску, а затым выкладаў там жа рыторыку і паэтыку. Карыцкаму належаць лацінская паэма “Птушыны сейм”, зборнік “Песні”, выдадзены пасмяротна ў Полацку ў 1817 г. Творам Карыцкага характэрны “прыгожая мова, лёгкасць і багатая фантазія. Напісаны яны ў жанры паэтычных пасланняў да выдатных асоб тагачаснага культурнага і палітычнага свету”. На лацінскай мове пісаліся “Гераічныя песні”, якія падносіліся Кацярыне ІІ і царскім вяльможам ад імя беларускіх калегій.

У другой палове ХVIII ст. на хвалі Асветніцтва ў Беларусі пашырыліся заходнееўрапейскія мовы, асабліва ў дварах магнатаў і шляхты. У друкарнях Полацку і Магілёву выходзілі францускія кніжкі. Лічылася за добры манер вітаць высокіх гасцей вершамі на замежных мовах. Калі ў 1780 г. Кацярына ІІ праяжджала праз Беларусь, полацкія дамініканцы і вучні Талачынскай базыльянскай калегіі дэкламавалі на гонар яе оды на францускай, нямецкай, італьянскай і грэцкай мовах.

Знамянальна, што ў эпоху Асветніцтва амаль дарэшты знікае (і нават парадуецца) беларуская спеўна-інтымная паэзія, так характэрная для часоў барока. І ў гэтым няма нічога дзіўнага. Сфера прыватных, інтымных пачуццяў здавалася асветнікам недастаткова важнай або нават зусім лішняй у чалавечым жыцці. Класіцысцкая паэтыка аддавала перавагу такім “высокім” жанрам, як ода, вершаванае пасланне, апісальная паэма. Таму ў рукапісных зборніках другой паловы ХVIII ст. беларуская лірыка ўжо амаль не сустракаецца. Праўда, творы па-ранейшаму захоўваюцца, нібы кансервуючыся, у рускіх і ўкраінскіх рукапісных спеўніках, а часам нават патрапляюць (пад выглядам “маларускіх”) у рускія друкаваныя зборнікі.

Такі ж паварот да традыцый старажытнай беларускай паэзіі адчуваецца ў віншавальным вершы, напісаным у 1784 г. з нагоды прыезду на Палессе, у Дубою, польскога караля Станіслава Аўгуста — ураджэнца Волчына пад Брэстам, які добра ведаў беларускую мову. Знаходзячыся ў Нясвіжы, кароль палічыў патрэбным выступіць з беларускім вершаваным тостам. А калі ён ездзіў па Палессі, мясцовыя магнаты сустракалі яго віншаваннямі на чатырох мовах — польскай, лацінскай, яўрэйскай і “русінскай”.

Беларускай шляхецкай паэзіі часоў касцюшкавага паўстання быў уласцівы пафас сцвярджэння. З гэтым паўстаннем звязаны адзін з лепшых вершаваных твораў другой паловы ХVIII ст. — “Песня беларускіх жаўнераў 1794 году”. Рукапіс яе за сваім часам быў намі адшуканы сярод матэрыялаў былога Віленскага беларускага музею. У “Песні” гучыць палымяны заклік учыніць “жніва”, пачаць барацьбу з нашэснікамі, якія падзялілі Польшчу — кайзераўскай Прусіяй і царскай Расіяй. Шлях да вызвалення аўтар бачыць у аб'яднанні ўсіх патрыятычных сіл.Пад уздзеяннем Асветніцтва значны крок наперад зрабіў шляхецкі тэатар Беларусі. Калі раней ад тэатру патрабавалася, каб ён здзіўляў гледача, уплываў на эмоцыі, то цяпер чакаюць, каб ён павучаў чалавека, рабіў яго грамадзянінам і патрыётам.Як ужо казалася, у эпоху Асветніцтва побач са школьным і народным з'явіліся прыдворныя і прафесійныя тэатры. Рэпертуар заежджых прафесійных тэатраў цалкам складаўся з польскіх і заходнееўрапейскіх п'ес. Больш абапіраўся на мясцовых аўтараў прыдворны тэатар. Ёсць ускосныя звесткі, што рабіліся спробы ўвесці ў ягоныя пастаноўкі і беларускую мову. Ульрык Радзівіл “у тлумачэнні-пераробцы камедыі Бурселя” аднаго з герояў “пераўтварыў у чыстай крыві беларуса”. Але дагэтуль сама пераробка, прызначаная для нясвіскага тэатру, яшчэ на знойдзена, таму даводзіцца тут абмежавацца толькі канстатацыяй факту.Развіццё школьнай драматургіі часоў Асветніцтва знайшло сваё лагічнае завяршэнне ў творах, пастаўленых на сцэне Забельскай шляхецкай калегіі (каля вёскі Валынцы на Полаччыне). Тут на інтэрмедыйнай аснове нарадзілася першая (у поўным сэнсе гэтага слова) беларуская “Камедыя” Каятана Марашэўскага. Гэта была пераробка на беларускую мову твору іншамоўнага драматурга (“Доктар з прымусу” Міхаіла Цяцерскага).Забельскі школьны тэатар — з'ява выключная, унікальная ў розных сэнсах. Па-першае, гэта быў адзіны школьны тэатар у 80—90-я гады ХVIII ст. Па-другое, гэта быў адзіны ў Беларусі тэатар ордэна дамініканцаў.Па-трэцяе, здзіўляе разнастайнасць рэпертуару забельскіх шкаляроў. Дзецьмі шляхты тут ставіліся трагедыі, камедыі, арыгінальныя “оперы”, выконваліся “судовыя дыялогі”. Зрэшты, амаль усе творы, узніклыя ў забельскім асяроддзі, з'яўляюцца асветніцкімі — з свайго ідэйнага гучання, і класіцысцкімі — са стылю.

 

 

Літаратура

1). Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч.1.-Мн., 2000. С.200-232.

2). Емяльянчык У. Паланез для касінераў: Зпадзейпаўстання 1794 г. пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкіна Беларусі.-Мн., 1994.

 

 







Дата добавления: 2015-12-04; просмотров: 256. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Эндоскопическая диагностика язвенной болезни желудка, гастрита, опухоли Хронический гастрит - понятие клинико-анатомическое, характеризующееся определенными патоморфологическими изменениями слизистой оболочки желудка - неспецифическим воспалительным процессом...

Признаки классификации безопасности Можно выделить следующие признаки классификации безопасности. 1. По признаку масштабности принято различать следующие относительно самостоятельные геополитические уровни и виды безопасности. 1.1. Международная безопасность (глобальная и...

Прием и регистрация больных Пути госпитализации больных в стационар могут быть различны. В цен­тральное приемное отделение больные могут быть доставлены: 1) машиной скорой медицинской помощи в случае возникновения остро­го или обострения хронического заболевания...

Этапы творческого процесса в изобразительной деятельности По мнению многих авторов, возникновение творческого начала в детской художественной практике носит такой же поэтапный характер, как и процесс творчества у мастеров искусства...

Тема 5. Анализ количественного и качественного состава персонала Персонал является одним из важнейших факторов в организации. Его состояние и эффективное использование прямо влияет на конечные результаты хозяйственной деятельности организации.

Билет №7 (1 вопрос) Язык как средство общения и форма существования национальной культуры. Русский литературный язык как нормированная и обработанная форма общенародного языка Важнейшая функция языка - коммуникативная функция, т.е. функция общения Язык представлен в двух своих разновидностях...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.008 сек.) русская версия | украинская версия