Студопедия — Арфаэпія. Нормы беларускага літаратурнага вымаўлення
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Арфаэпія. Нормы беларускага літаратурнага вымаўлення






Арфаэпія — сукупнасць правіл узорнага вымаўлення гукаў і іх спалучэнняў у літаратурнай мове. Абслугоўвае ўсе сферы практычнай дзейнасці людзей. Вымаўленне галосных гукаў залежыць ад месца націску. Пад націскам усе галосныя вымаўляюцца выразна.Не пад націскам галосныя гучаць карацей за націскныя, некаторыя могуць чаргавацца, але ўсе яны вымаўляюцца таксама даволі выразна; скарачэнне іх да непазнавальнасці, «глытанне», выкідванне недапушчальнае. Адпаведна закону акання галосныя [о], [э], калі з іх сыходзіць націск, вымаўляюцца пасля цвёрдых зычных як выразны гук [а], крыху карацейшы за націскны: мост — масты. Згодна з законам якання галосныя [о], [э] пасля мяккіх зычных вымаўляюцца як [а] толькі ў першым складзе перад націскам: [в'о]дры — [в'а]дро. У лічэбніках дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць у першым складзе перад націскам вымаўляецца гук [э]. Падпарадкоўваюцца закону якання часціца не і прыназоўнік без.Вымаўленне галосных [i], [ы], [у] залежыць ад становішча ў слове. Пасля галоснага, а таксама пасля зычнага пры раздзельным вымаўленні да гука [i] далучаецца [й]: вераб[и\]. У пачатку слова, калі папярэдняе слова канчаецца на галосны, замест [і] можа вымаўляцца [й] або [йі]: дарога на [йі]вацэвічы. Пасля цвёрдых зычных (апрача [г], [к], [х]) на стыку прыстаўкі і кораня, частак складаных слоў або двух самастойных слоў пры іх злітным вымаўленні замест [I] гу­чыць [ы]: ад[ы]менны. Ненаціскны галосны [у] пасля галоснага перад зычным у вымаўленні заўсёды замяняецца на [ў]. Беларускаму вымаўленню характэрны працяжныя, а не выбухныя гукі [г], [г'], цвёрды [ч], мяккі [ц'], складаныя гукі [дз], [дз'], [дж], губна-губны [ў], падоўжаныя зычныя [дз'], [з'], [л'], [н'], [с'], [ц'], [ж], [ч], [ш]: горад, герой. Не ўласцівы беларускай арфаэпіі такія тыповыя для рускай мовы гукі, як мяккія [р'], К], [т'], [д'], [й'], [ж']. Свісцячыя зычныя перад мяккімі (апрача [г'], [к'], [х’]) абавязкова памякчаюцца: [з’]вязаць.Губныя [б], [п], [м], [ф] перад мяккімі і на канцы слоў вымаўляюцца цвёрда: сы[п].Свісцячыя перад шыпячымі гучаць як шыпячыя, а шыпячыя перад свісцячымі — як свісцячыя: [ш]шытак.Гукі [д], [т] перад [ч] вымаўляюцца, як [ч], а перад [ц] — як [ц]: лё[ч]чык. Спалучэнні літар зск і дск вымаўляюцца адпаведна, як [ск] і [цк]: гара[цк']і. Вылучаюцца тры асноўныя прычыны адхіленняў ад арфаэпічных норм:уплыў мясцовых гаворак, уплыў рускай мовы, уплыў арфаграфіі, напісання слоў.

 

 

Білет 6

Правапіс галосных

Напісанне о, э, а: літары о і э пішуцца пад націскам у пачатку, у сярэдзіне і канцы слова пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных, у ненаціскной пазіцыі змяняюцца на а. Літара а пішацца пад націскам і не пад націскам.Выключение з правіла складаюць напісанні о, э, якія не адпавядаюць фанетычнаму прынцыпу. Гэта: 1) напісанне о не пад націскам у канцы іншамоўных слоў пасля галосных, заснаванае на традыцыйным прынцыде: імпрэсарыО. 2) Напісанне э не пад націскам у пачатку сярэдзіне іншамоўных слоў, заснаванае на традыцыйным прынцыпе эстэтыка, эвалюцыя. 3) напісанне ы замест э не пад націскам пасля р, л, за­снаванае на традыцыйным прынцыпе,сюды адносяцца некаторыя словы, даўно запазычаныя з неславянскіх моў.

Напісанне е, ё, я на пісьме перадаецца пазіцыйнае чаргаванне фанем <о>, <э> з <а> у першым складзе перад націскам пасля мяккіх зычных.Літара ё пішацца толькі пад націскам у пачатку, сярэдзіне і канцы слова пасля мяккіх зычных. Літара е пішацца пад націскам у пачатку, сярэдзіне і канцы слова пасля мяккіх зычных, а таксама ў любым ненаціскным складзе, ак­рамя першага пераднаціскнога. У першым складзе перад націскам замест е, ё пішацца літара я. Літара я пішацца, такім чынам, у першым складзе перад націскам. Выключение складаюць: 1) напісанне лідеры е ў першым складзе перад націскам у іншамоўных словах. 2) напісанне літары е ў першым складзе перад націскам у словах дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць і вытворных ад іх; 3) напісанне літары е у часціцы не і прыназоўніку без. 4)напісанне каранёвай літары я незалежна ад месца націску. 5) напісанне літары я пасля націску ў канчатках:а) назоўнікаў першага скланення творнага склону адзіночнага ліку б) уканчатках назоўнікаў роднага склону множнага ліку. в) у канчатках прыметнікаў, займеннікаў, парадкавых лічэбнікаў, дзеепрыметнікаў назоўнага склону множнага ліку г) у канчатках прыметнікаў і парадкавых лічэбнікаў ніякага роду назоўнага і вінавальнага склонаў адзіночнага ліку; жаночага роду роднага, давальнага, творнага і меснага склонаў адзіночнага ліку. д) мужчынскага роду роднага і давальнага склонаў адзіночнага ліку,заснаванае на марфалагічным прынцыпе.

Спалучэнне іо: пад націскам: 1) у пачатку слоў іо: іонаабмену, 2) у сярэдзще слоў паміж зычнымі іё, ыё: перыёдыка. не пад націскам: 1) у пачатку слоў іа: іанізацыя, 2) у сярэдзіне слоў паміж зычнымі ія, ыя: кіяскёр 3) у канцы слоў іо, ыо: Токіо. Спалучэнне ія: у сярэдзіне слоў пад націскам ія, ыя: фіялка. Спалучэнне іе: у пачатку слоў іе: іерогліф, у сярэдзіне слоў іе, ые: кліент, гі-гіена, дыета, абітурыент; Спалучэнне ео: пад націскам ідэолаг, не пад націскам еа, эа: ідэалогія; Спалучэнне еа: у сярэдзіне слоў еа, эа: Неапалъ; Спалучэнне йо: пад націскам: 1) у пачатку і сярэдзіне слоў ё: маёр, 2) у пачатку ўласных імён йо: Нью-Йорк не пад націскам: 1) у сярэдзіне слоў: маянэз,) у пачатку ўласных імён иа\ Иашкар-Ала. Спалучэнне [йэ]: незалежна ад націску ў сярэдзіне слоу е: канвеер2)у пачатку уласных імен ue: Йемен.

Напісанне ы, й, і замест каранёвага і пасля прыставак на зычны пішацца ы: пад + ісці = падысці; пасля прыставак на галосны — й: па + й— пайсці. Пасля прыставак, якія заканчваюцца на галосны, каранёвае і захоўваецца, калі яно ўтварае склад: за-і-скрыцца. Што да прыстаўнога і, то пасля прыставак на зычны ён змяняецца на ы: абылгацъ, а пасля прыставак на галосны знікае: па+імчацца.

Напісанне ў-у: ў (нескладовае) пішацца пасля галосных у пачатку, сярэдзіне і на канцы слоў на месцы галоснага у і зычных в, л: была ўпрыгожанай; у (складанае) пішацца: 1) у пачатку сказа: 2) пасля зычных у пачатку, сярэдзіне і на канцы слоў.3) пасля знакаў прыпынку. 4) пасля галосных у сярэдзіне запазычаных слоў, калі ўтварае самастойны склад. Выключэнне складаюць напісанні у: 1) у пачатку ўласных імён і ў абрэвіятурах. 2) у пачатку запазычаных слоў пасля галоснага.

Напісанне галосных у складаных словах залежыць ад месца націску ў другой аснове. Калі націск прыпадае на першы склад у другой аснове складанага слова, то галосныя ў першай і другой асновах пішуцца ў залежнасці ад гэтага націску: палітэхнікум. Калі націск прыпадае не на першы склад у другой аснове складанага слова, а на другі, трэці і г. д., то ў першай аснове ўзнікае свой уласны націск і галосныя ў першай аснове пішуцца ў залежнасці ад свайго ўласнага націску:зернесушылка.Галосныя ў кожнай частцы складанаскарочанага слова, акрамя апошняй, пішуцца так, як у складзе поўнага слова: педсавет (педагагічны савет).У пачатку састаўных частак складанаскарочаныіс слоў галосныя і, е, ё, ю, я захоўваюцца і пасля цвёрдых зычных (апостраф або раздзяляльны мяккі знак паміж імі не пішацца): медінстытут.

 

Білет 7

Правапіс зычных

Напісанне зычных б, д у канцы прыставак пішуцца нязменна як перад санорнымі, звонкімі так і перад глухімі: абвезці.Напісанне зычных з, с у канцы прыставак перад санорнымі і звонкімі зычнымі шшацца з: змайстравацъ, а перад глухімі - с: бескампрамісны.

Літары д iтпішуцца ў пачатку і сярэдзіне слоў перад галосныэдм а, о, у, ы, э, перад цвёрдымі і зацвярдзелымі зычнымі і Ў канцы слоў: дакладны. Перад ь, галоснымі ё, ю, я, і і мяккім [в'] яны змяняюцца на дз, ц: надзея.Выключэнне складаюць:напісанне літар д і т у іншамоўных словах: дыскатэка. напісанне дз і ц у іншамоўных словах перад суфіксамі і спалучэннямі суфіксальнага паходжання -ш-, -ір-і -ёр-, -еец-, ейск, -ік-: каранцін.

Падвоеныя зычныя Перадаюцца на пісьме дзвюма аднолькавымі літарамі:суддзя. Не пішуцца падоўжаныя зычныя:ва ўласных,у словах іншамоўнага паходжання: тона. Пры вымаўленні асобных слоў у беларускай мове адбываецца спрашчэнне спалучэнняу зычных шляхам выпадзення з іх саставу аднаго гука, паколькі збег зычных. Гэтае спрашчэнне адлюстроўваецца на пісьме. Выключэнне складае напісанне спалучэння зычных стн у запазычаных словах. Напісанне спалучэння зычных сч на стыку прыстаўкі і кораня.Напісанне спалучэнняу сс, же, шс, гс, хс на стыку ко­раня і суфікса. Адпаведна з вымаўленнем яны перадаюцца на пісьме літарай с: белорус + ск = беларускі.Выключэнне складае напісанне прыметнікаў, утвораных ад геаграфічных назваў і назваў народнасцей і нацыянальнасцей: зычныя кораня ж, ш, г, х у спалучэнні з суфіксальным с захоўваюцца на пісьме незалежна ад вымаўлення: Нясвіж + ск = нясвіжскі. Зычныя [г], [х] могуць чаргавацца з [ж], [ш]. Як вымаўляюцца, так і пішуцца спалучэнні каранёвых т, ц, ч, к з суфіксальным с; на пісьме яны перадаюцца літарай ц: лабарант + ск =лабаранцкі.Выключэнне складаюць прыметнікі, утвораныя ад назваў народнасцей, нацыянальнасцей, у якіх спалучэнне кс захоўваецца.

Напісаннне прыстаўных зычных: перад націскным [о] у пачатку і сярэдзіне слова.Калі [о] не пад націскам змяняецца на [а], прыстаўны [в] не вымаўляецца і не перадаецца на пісьме; перад каранёвым у незалежна ад націску ў пачатку і сярэдзіне слова.Выключэнне складаюць:напісанне слоў одум, оканне, охаць, наогул; напісанне слоў іншамоўнага паходжання і ўласных назваў;напісанне слоў з прыставачным у. Прыстаўная літара г пішацца перад націскным галосным у пачатку і сярэдзіне слова: у займенщках гэты, гэны, гэтакі; у няпэўнаколькасным лічэбніку гэтулькі; у прыслоўях гэтак, гэтаксама, дагэтулъ, адгэтуль і інш.;у часціцы гэта; у выклічніках гэй, гэ, га, го; у пачатку адзінкавых назоўнікаў іншамоўнага паходжання.

Напісанне слоў разам і праз злучок (дэфіс). Пішуцца разам: складанаскарочаныя словы; словы з прыстаўкамі (уключаючы каранёвыя марфемы з функцыяй прыстаўкі: звыш, пасля, анты, архі, псеўда, інфра, пост, паў і інш.); складаныя словы (назоўнікі, прыметнікі, прыслоўі), першай часткай якіх з'яўляецца лічэбнік, напісаны літарамі. Пішуцца праз злучок (дэфіс):спалучэнні двух аднолькавых слоў, якія паўтараюцца з мэтай узмацнення іх лексічнага значэння; спалучэнні слоў, вытворных ад адной і той жа асновы, але з рознымі марфемамі (прыстаўкамі, суфіксамі, канчаткамі); спалучэнні слоў, блізкіх па лексічным значэнні; складаныя словы (назоўнікі, прыметнікі), першай часткай якіх з'яўляецца лічэбнік, напісаны лічбамі; спецыяльныя тэрміны і назвы, у тым ліку і аб-рэвіятуры, у склад якіх уваходзіць асобная літара ал-фавіта або лічэбнік, што стаіць на другім месцы і напісаны лічбамі. Вялікая літара ўжываецца: 1) для вылучэння сказаў, вершаваных радкоў; 2) для размежавання агульных і ўласных назваў; 3) для стылістычнага выдзялення слоў з пэўнай сімволікай. Усе ўласныя назвы паводле структуры падзяляюцца на аднаслоўныя,простыя і шматслоўныя (састаўныя). 3 вялікай літары пішуцца простыя:імёны, імёны па бацьку, прозвішчы, псеўданімы, мянушкі людзей, клічкі жывёл, а таксама ўласныя імёны, якія ўжываюццй ў значэнні агульнай назвы, але не перайшлі ў разрад агульных назоўнікаў; назвы літаратурных, музычных і іншых твораў мастацтва, газет, часопісаў, вытворчых прадпрыемстваў і калгасаў, марак аўтамабіляў, якія вырабляюцца ў СНД, выдзеленых двукоссем;назвы традыцыйных святаў, пастоў, культавня кніг, гістарычных эпох;прыналежныя прыметнікі, утвораныя ад уласных імён з дапамогай суфіксаў -ев- (-ёв-), -ёў- -оў- (-аў, -ав-), -ін- (-ЫН-);назвы, утвораныя шляхам складання усечаных асноў, калі першае слова ў поўным словазлучэнні пішацца з вялікай літары;абрэвіятуры, утвораныя ад уласнага або агульнага імя, якія чытаюцца па назвах літар: БДУ, ВНУ, МТЗ, а таксама абрэвіятуры, утвораныя ад уласнага імя, якія чытаюцца па гуках;займеннікі Вы і Ваш як форма ветлівасці пры звароце да адной асобы. 3 вялікай літары пішуцца простыя назвы і ўсе словы ў састаўных назвах, калі яны абазначаюць:дзеючых асоб у пэўных, канкрэтных казках, бай­ках, якія звычайна з'яўляюцца агульнымі назвамі;геаграфічныя і тэрытарыяльна-адміністрацыйныя адзінкі, а таксама неафіцыйныя тэрыторыі і мясціны;астранамічныя адзінкі;часткі свету, якія ўваходзяць у тэрытарыяльна-адміністрацыйныя адзінкі; міфалагічных і рэлігійных асоб.3 вялікай літары пішуцца ўсе словы ў састаўных на­звах, калі яны абазначаюць:імя, імя па бацьку і прозвішча чалавека, псеўданімы, мянушкі людзей;імя, у склад якога ўваходзяць лічэбнікі;найвышэйшыя ўрадавыя ўстановы і арганізацыі;найвышэйшыя пасады і ганаровыя званні;асабліва важныя міжнародныя арганізацыі;поўныя назвы ордэнаў, не выдзеленыя двукоссем (акрамя слоў ордэн і ступень).3 вялікай літары пішуцца індывідуальныя назвы гістарычных эпох, падзей.3 вялікай літары пішацца першае слова ў састаўных назвах:сінанімічных назвам са словамі імя, памяць;прэмій увогуле;святаў;гістарычных падзей і розных дакументаў;кангрэсаў, з’ездаў, канферэнцый;устаноў, аб'яднанняў, арганізацый, таварыстваў; газет, часопісаў, літаратурных, музычных і іншых твораў мастацтва, выдзеленых двукоссем;

Білет 8

Правапіс мяккага знака і апострафа. Правапіс ы,і,й пысля прыставак.

Правапіс мяккага знака і апострафа. Мяккі знак пішацца:на канцы слова: дзень, скакаць;у сярэдзіне слова перад цвёрдым зычным;пасля мяккага [л’] перад любым зычным.Мяккі знак пішацца:пасля мяккага н перад суфіксам -к-: вішня – вішанька; пасля мяккага н перад суфіксам -чык, калі слова без гэтага суфікса канчаецца мяккім знакам: рэмень – раменьчык;у дзеясловах загаднага ладу перад канчаткам 1-ай асобы множнага ліку –ма, канчаткам –це ў форме 2-ой асобы множнага ліку, калі ў форме адзіночнага ліку гэтыя дзеясловы канчаюцца на мяккі знак:злазьце;перад суфіксам –ся ў зваротных дзеясловах, калі адпаведны незваротны дзеяслоў канчаецца на мяккі знак:сустрэнься; перад канчаткамі –мі ў назоўніках творнага склону множнага ліку: дзецьмі;перад суфіксам -ск- у прыметніках і ўласных назвах, утвораных ад назваў месяцаў, якія канчаюцца на мяккі н (а таксама слова восеньскі): ліпеньскі;у няпэўных займенніках і прыслоўях: хтосьці, дзесьці, калісьці, а таксама ў слове ледзьве;у складаных лічэбніках: пяцьдзесят, шэсцьдзесят, пяцьсот, шэсцьсот, дзевяцьсот. Правапіс літар і, й, ы.Калі прыстаўка канчаецца на галосную, то замест і пішацца й: знайсці, перайшоў.Калі і ўтварае поўны склад, то пішацца нязменна: заігрываць, заінець. Калі прыстаўка канчаецца на зычную, то замест і пішацца ы: сысці, сыграць. Пасля прыставак і часціц між-, звыш-, пан-, суб-, транс-, контр- галосная і захоўваецца: міжінтэрнацыянальны, звышімгненны, панісламізм, субінстанцыя. Правапіс апострафа: 1) у сярэдзіне слоу пасля цв. зыч.: надвор’е2) пасля прыставак на зыч.:аб’езд3) у складаных словах,дзе 1-ая ч. пачын. словамі ДВУХ,ТРОХ,ЧАТЫРОХ:двух’ярусны

 

Білет 9

Правапіс складаных слоў

Складанае слова – слова, якое складаецца з дзвюх ці больш асноў. Складаныя словы ўтвараюцца шляхам спалучэння пры дапамозе злучальных галосных ці без іх некалькіх слоў ці асноў: трохвугольнік, цёмна-зялёны.У складаных словах могуць быцть два націскі – асноўны і дадатковы- пабочны. Пабочны націск маюць словы, у якіх асноўны націск прыпадае не на першы склад другой часткі: чорнавалосы. Калі ж націск падае на першы склад другой часткі, то ў першай частцы пішацца а: даўганосы. Літара я пішацца ў першым перад націскным складзе: сінявокі; е – у словах, дзе націск падае на любы склад другой часткі, акрамя першага усенародны.Складаныя словы, у якіх першая частка лічэбнік адзін (адна), пішуцца як простыя словы незалежна ад націску ў другой частцы: аднагадовы.Пішуцца разам складанаскарочаныя словы (райком, універмаг); іншамоўныя словы з пачатковымі агра-, аэра-, авія-, вела-, кіна-, фота- і іншыя: аграфірма, аэрастат, авіябаза, велапрабег, кінастужка, фотакамера; складаныя назоўнікі, прыметнікі, прыслоўі, першай часткай якіх з’яўляецца лічэбнік: двухпавярховы; парадкавыя лічэбнікі на –дзесяты, -соты, -тысячны, -мільённы, -мільярдны: пяцідзесяты; пачатковае паў- з агульнымі назоўнікамі: паўфінал; прыслоўі са словамі што: штогод.Пішуцца праз дэфіс словы, якія складаюцца з двух і болей самастойных назоўнікаў ці прыметнікаў: вагон-рэстаран; складаныя адзінкі вымярэння: кілават-гадзіна; складаныя ўласныя імёны: Дунін-Марцінкевіч; складаныя прыметнікі, утвораныя ад напрамкаў свету: паўночна-заходні. Калі ж у складаным прыметніку першая частка ўтворана ад назвы напрамку свету, а другая – ад іншага назоўніка, то праз злучок пішуцца толькі ўласныя назвы: Паўднёва-Афрыканская рэспубліка.Частка слова паў- пішацца праз дэфіс, калі стаіць перад уласным імем: паў-Гродна. З агульнымі назоўнікамі пішацца злітна: паўцукеркі.

 

Білет 10

Ужыванне вялікай літары

З вялікай літары пішуцца імёны, прозвішчы, псеўданімы, мянушкі, геаграфічныя і астранамічныя назвы, назвы кніг, газет, часопісаў, прадпрыемстваў і інш.З вялікай літары пішуцца прыметнікі, утвораныя з дапамогай суфіксаў -ев- (-ёв-, -ёў-), -ов- (-ав-, -аў-), -ін- (-ын-) ад уласных імён людзей і клічак жывёл: Віктаравы рэчы.З вялікай літары пішуцца прыметнікі, утвораныя з дапамогай суфіксаў -аўск-, -еўск-, -інск-, калі яны ўваходзяць у склад назваў, роўных па сэнсу назвам са словамі “імя”, “памяці”: Купалаўская прэмія (прэмія імя Купалы).З вялікай літары пішацца кожнае слова ў назвах вышэйшых дзяржаўных устаноў: Кабінет Міністраў; у назвах вышэйшых пасад: Старшыня Вярхоўнага Суда; у назвах некаторых сусветных арганізацый: Арганізацыя Аб’яднаных Нацый.З вялікай літары пішацца першае слова ў назвах свят і знамянальных дат: Новы год; у назвах навуковых і навучальных устаноў: Міністэрства аховы здароўя.

 

Білет 11

Правапіс не,ня,ні з рознымі часцінамі мовы

Не (ня) як прыстаўка пішацца разам:а) калі слова не ўжываецца без не: ненавідзець;б) калі надае слову супрацьлеглае значэнне, а само слова можна замяніць сінонімам без не: цікавы – нецікавы (сумны);в) з поўнымі дзеепрыметнікамі, калі яны не маюць паясняльных (залежных) слоў: ненапісаны раман;г) з прыметнікамі, дзеепрыметнікамі, прыслоўямі пры наяўнасці слоў вельмі, амаль, зусім, выключна, часткова, надзвычай: выключна непрыгожы;д) у дзеяслоўнай прыстаўцы неда-, якая мае значэнне непаўнаты дзеяння: недакасіць;е) з займеннікамі і прыслоўямі: нехта. Часціца не пішацца асобна:а) з дзеясловамі, дзеепрыслоўямі, кароткімі дзеепрыметнікамі: не напісалі;б) з поўнымі дзеепрыметнікамі, калі пры іх ёсць залежнае слова ці супрацьпастаўленне: не памытая мной падлога;в) з назоўнікамі, прыметнікамі, прыслоўямі, калі ёсць супрацьпастаўленне: не рана, а позна;г) са словамі не варта, не шкада, не супраць, не трэба.Часціца ні пішацца заўсёды са словамі асобна. Прыстаўка ні пішацца разам у адмоўных займенніках і прыслоўях: ніякі, нікуды, нішто.

 

 

Білет 12

Пісьмо ў гісторыі развіцця чалавецтва

Па меркаваннях вучоных, упершыню літарна-гукавое пісьмо было ўведзена ў сярэдзіне II тысячагоддзя да н. э. У IX стагоддзі да н. э. узнікла грэчаскае пісьмо, якое ў сваю чаргу паслужыла узорам для стварэння ў 863 годзе пісьма славянскага. У гонар выдатнага асветніка Канстанціна (у манастве — Кірыла) адна з першых славянскіх азбук атрымала назву кірыліцы. Сучаснае беларускае (а таксама рускае, украінскае, сербскае, бал-гарскае) пісьмо — гэта рэфармаваная і відазмененая на працягу стагоддзяў кірыліца. Напачатку кірыліца налічвала 43 літары, пазней была спрошчана і ўдасканалена. Вялікую ролю ў развіцці кірыліцкага пісьма адыграла кнігадрукаванне, заснавальнікам якога ва ўсходніх славян быў Францыск Скарына (1517). 3 таго часу ў беларускім пісьменстве ўжываюцца і рукапісныя і друкаваныя літары. У шрыфце Ф. Скарыны з'явіліся літары загалоўныя і радковыя. Гэты шрыфт стаў узорам для пазнейшых беларускіх друкароў. У 1708 годзе загадам Пятра I у Расіі была праведзена рэформа кірыліцкага пісьма. Абрысы літар былі спрошчаны, некаторыя літары ліквідаваны. Замест старых назваў (азъ, буки, вЪди) былі прыняты сучасныя (а, бэ, вэ і г. д.). Рэфармаваная кірыліца атрымала назву грамадзянскай азбукі. Узоры літар «грамадзянкі» стварыў для Пятра I беларускі асветнік Ілья Капіевіч. 3 1708 года ў кірыліцкім алфавіце узаконены літары э, я, з 1735 — й, з 1797 — ё. У беларускім варыянце кірыліцы паступова замацаваліся літары і, ў, выпалі и, щ, ъ, у выніку сфарміраваўся алфавіт, якім мы карыстаемся ў наш час. На тэрыторыі Беларусі ўжываліся і іншыя сістэмы пісьма. Так, пасля забароны выкарыстоўваць беларускую мову ў справаводстве (1696) разам з польскай мовай пачынае ўкараняцца лацінская графіка. Лацінка ў яе польскім варыянце шырока выкарыстоўвалася на працягу XVIII—XIX стст. і ў творах, напісаных па-беларуску. У пачатку XX ст. на Беларусі фактычна суіснавалі дзве графічныя сістэмы — лацінка і кірыліца. Аднак паступова перамагла і прыжылася кірыліца як алфавіт, лепш прыстасаваны для перадачы асаблівасцей беларускага вуснага маўлення.

 

Білет 13

З гісторыі беларускай графікі. Беларускі алфавіт

Графіка - гэта раздзел беларускага мовазнаўства, у якім вывучаюцца: 1) сістэма суадносін паміж літарамі і гукамі; 2) сукупнасць усіх сродкаў для абазначэння вуснай мовы на пісьме; 3) напісанне літар і іншых графічных знакаў. Адначасова гэта і сістэма пісьмовых знакаў пэўнай мовы. Асновай беларускай графікі з'яўляюцца літары. Акрамя таго, да сродкаў беларускай графікі адносяцца знакі прыпынку, апостраф, злучок, розныя прыёмы скарачэння слоў, пропускі паміж словамі, абзац, знак націску, лічбы, усе матэматычныя анакі і інш. Галоўная задача графікі — устанаўленне суадносін паміж літарамі і гукамі сучаснай беларускай мовы. Графіка акрэслівае гукавое значэнне кожнай літары, узятай асобна і ў спалучэнні з іншымі літарамі ў слове, займаецца вывучэннем малюнкаў літар, іх абрысаў. Паводле спосабу перадачы і малюнка літар графіка падзяляецца на пісьмовую і друкарскую. Беларуская графіка заснавана на двух прынцыпах — гукавым і складовым. Гукавы прынцып заключаецца ў тым, што літара як графічны знак ужываецца ў залежнасці ад суседніх літар і служыць для абазначэння аднаго пэўнага гука. Складовы прынцып беларускай графікі заключацца ў тым, што літара як графічны знак можа: а) абазначаць два гукі; б) выконваць, акрамя асноўнай функцыі абазначаць гук, дадатковую функцыю. Менавіта дзякуючы складоваму прынцыпу дасягаецца эканомія графічных сродкаў. Беларуская графіка непасрэдна звязана з фанетыкай, таму што яна будуецца ў адпаведнасці з гукавой сістэмай сучаснай беларускай мовы.

Алфавіт. Ф а н е т ы к а — раздзел мовазнаўства, які вывучае ўтварэнне гукаў, іх класіфікацыю, змяненне, чаргаванне, склад і націск.Гук — найменшая непадзельная адзінка мовы. На пісьме гукі мовы абазначаюцца ўмоўнымі графічнымі знакамі — літарамі. Усе літары той або іншай мовы, размешчаныя ў строгім і нязменным парадку, складаюць алфавіт. У аснове сучаснага беларускага алфавіта ляжыць к і р ы л і ц а — старажытная славянская азбука, якая атрымала сваю назву ў гонар першага славянскага асветніка Кірьілы. У славянскім алфавіце было 43 літары, 24 з іх запазычаны з грэчаскага пісьма. Кірылаўскім пісьмом карысталіся на Беларусі да канца XVII cт., калі польскі сейм забараніў ужываць беларускую мову ў афіцыйным справаводстве. 3 канца XVII ст. пачалі пісаць па-беларуску лацінскімі літарамі, выкарыстанне якіх было звязана з уваходам Беларусі ў склад Рэчы Паспалітай, калі афіцыйнай мовай стала польская, у аснове графічнай сістэмы якой ляжыць лацінскае пісьмо. Лацінскі алфавіт для беларускага пісьма выкарыстоўваўся да 30-х гг. XX ст. Беларускія пісьменнікі пісалі свае творы па-беларуску лацінскімі літарамі. У 1708 г. кірылаўскі алфавіт, якім мы карыстаемся зараз, быў рэфармаваны загадам Пятра Першага. 3 яго былі выкінуты некаторыя літары, спрошчаны знешні выгляд літар, набліжаны па форме да літар лацінскага алфавіта. Рэфармаваны алфавіт атрымаў назву «грамадзянка», бо ім друкавалі афіцыйныя паперы — «грамадзянскія акты». У сучасным беларускім алфавіце 32 літары.розныя літары могуць абазначаць адзін гук. Апостраф літарай не з'яуляецца, гэта надрадковы знак, ён паказвае на раздзельнае вымаўленне прыстаўкі, што заканчваецца на зычную, і кораня, што пачынаецца з галоснай е, ё, ю, я або націскной галоснай і. Не ўсе гукі, якія ёсць у сучаснай беларускай мове, абазначаюцца асобнымі літарамі. Гукаў значка больш, чым літар. Дзесяць галосных літар: а, о, у, ы, э, і, е, ё, ю, я; 21 літара: 6, в, г, д, ж, з, й к л, м, н, п, р, с, т, у ф, х, ц,ч,ш. Злітныя зычныя гукі [дж] і [дз*] на пісьме абазначаюцца слалучэннем літар дж і дз. У беларускай мове 45 гукаў. Паміж гукамі і літарамі ўстанаўліваюцца пэўныя суадносіны: а) дзве а то і тры літары абазначаюць адзін гук; б) адна літара абазначае два гукі; в) адна літара можа абазначаць розныя гукі.

 

Білет 14

Лексіка.Лексікалогія.Слова як адзінка мовы.Лексічнае і граматычнае значэнні слова

Л е к с і к а — сукупнасць слоў пэўнай мовы. Раздзел мовазнаўства, які вывучае слоўнікавы склад мовы — лексіку, называецца лексікалогіяй. Лексічнае багацце кожнай мовы адлюстроўваецца слоўнікамі. Так, пяцітомны «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» мае каля 100 000 слоў. Слова — галоўная адзінка мовы, якая называе прадметы, якасці, уласцівасці або паказвае на адносіны паміж імі. Асноўная функцыя слова намінатыўная — называць канкрэтныя прадметы, адцягненыя паняцці, дзеянні, стан, якасці. Словы, якія маюць лексічную самастойнасць, г. зн. называюць прадметы, прыметы, дзеянні або ўказваюць на іх і з'яўляюцца членамі сказа, называюцца с а м ас т о й н ы м і або знамянальнымі. Словы, у якіх лексічнае значэнне аслабленае або зусім адсутнічае, членам сказа не з'яўляюцца, яны выкарыстоўваюцца для сувязі слоў, сказаў або частак сказаў і называюцца службовымі або незнамянальнымі. Лексічнае значэнне слова - яго сэнсавае, семантычнае напаўненне, якое гістарычна замацавалася за пэўным гукавым комплексам і з'яўляецца адлюстраваннем аб'ектыўнай рэальнасці. Лексічнае значэнне складае змест слова, яго ўнутраную, або рэчаўную, сутнасць. Лексічнае значэнне маюць толькі граматычна самастойныя, паўназначныя словы. Граматычныя значэнні— абстрактный значэнні, што выяўляюцца ў прыналежнасці слова да пэўнага класа і выражаюццасадх фармальнымі сродкамі.. Граматычнае значэнне выражаецца канчаткам або канчаткамі і прыназоўнкам адначасова, прыстаўкай, націскам і праяўляецца ў граматычных катэгорыях ро­ду, ліку, склону, трывання, часу, ладу інш. Асновай, назвы прадмета,з’явы магла стаць пэўная характэрная прымета. Такім чынам, слова як галоўная намінатыўная і структурная адзінка мовы суадносіцца з асноўнай катэгорыяй мыслення — паняццем. У аснове значэння самастойных, знямянальных слоў ляжыць паняцце, у якім абагульнена адлюстроўваюцца адпаведныя рэаліі навакольнага свету. Службовыя словы, выклічнікі, займеннікі, а таксама ўласныя назоўнікі паняццяў не называюць, таму што не вызначаюць характэрных прымет, не паказваюць, чым адрозніваецца. Паняцце фарміруецца з дапамогай сло­ва і замацоўваецца за ім. Слова і яго значэнне — катэгорыі лінгвістычныя, а паняцце — катэгорыя лагічная, аднак сувязь паміж імі самая цесная. Паводле словаўтваральнай структуры словы бываюць невытворныя і вытворныя. Невытворныя складаюцца толькі з кораня або з кораня і канчатка. Вытворныя словы апрача кораня маюць іншыя марфемы, афіксы, значэнні такіх слоў матываваныя значэннямі ко­раня і словаўтваральных афіксаў. На працягу існавання ў мове слова можа змяняць лексічнае значэнне, звужаць яго або пашыраць. Паводле лексічнай спалучальнасці слоў адрозніваюць свабодныя і несвабодныя значэнні. Словы са свабодным значэннем маюць найболыпыя спалучальныя магчымасці, адносна шырока ўстулаюць у сувязь з іншымі словамі. Свабоднымі бываюць, як правіла, прамыя значэнні слоў.Несвабодныя значэнні слоў істотна абмежаваныя ў сваёй спалучальнасці. Сярод лексічна несвабодных вылучаюцца дзве групы значэнняў слоў — фразеалагічна звязаныя і сінтаксічна абумоўленыя. Фразеалагічна звязанае — значэнне, якое праяўляецца, рэалізуецца ў адзінкавых ці нешматлікіх устойлівых словазлучэннях. Сінтаксічна абумоўленае значэнне -лексічнае значэнне, якое слова набывае ў пэўным кантэксце, калі ўжываецца не ў прамым значэнні.

 

Білет 15

Адназначныя и мнагазначныя словы. Амонімы,сінонімы,антонімы, паронімы і іх тыпы.

Адназначнымі лічацца тыя словы, якія маюць толькі адно лексічнае значанне. Адназначнасць - адно з асноўных патрабаванняў да тэрмінаў.Словы, якія маюць па некалькі лексічных значэнняў, лічацца мнагазначнымі, а сама гэтая з'ява называецца мнагазначнасцю або полісеміяй.Першаснае, зыходнае значэнне, якое ўзнікае разам са словам і не залежыць ад кантэксту, называецца пря­мым. Значэнні, якія ўзнікаюць у выніку пераносу назвы паводле якога-небудзь падабенства з аднаго прадмета, з'явы, дзеяння, працэсу на іншыя, называюцца пераноснымі. На гэтай аснове развілося і пераноснае, вобразнае зна­чэнне 'вялікая колькасць, мноства'. У залежнасці ад таго, на аснове якой прыметы адбываецца перанос назваў, адрозніваюць тры спосабы ўзнікнення новых значэнняў: метафара, метанімія, сінекдаха. Метафара — выкарыстанне слова ў пераносным значэнні, якое развіваецца на аснове падабенства двух прадметаў або з'яў у выніку ўвасаблення, апрадмечвання, абстрагавання. Метанімія -перанос назвы на іншы прадмет ці на з'яву на падставе пэўнай знешняй ці ўнутранай сувязі паміж імі.Сінекдаха — перанос назвы, замена аднаго паняцця другим на аснове колькасных прымет: адзіночнага і множнага ліку; уласных і агульных імёнаў; назвы цэлага і часткі; родавая назва падмяняе відавую або наадварот. Амонімы. Поўнае гукавое супадзенне розных паводле значэнняў слоў называецца аманіміяй, а самі словы — амонімамі. Амонімы ўзнікаюць у выніку гукавога супадзення этымалагічна розных слоў:а) спрадвечна беларускіх і запазычаных.б) запазычаных з розных моў. в) запазычаных з адной i той жа мовы.У лексікаграфічных даведніках амонімы падаюцца асобнымі слоўнікдвымі артыкуламі, нумаруюцца справа ўверсе арабскзмі лічбамі, забяспечваюцца адпаведнымі тлумачэннямі і ілюстрацыйным матэрыялам. Амонімы падзяляюцца на лексічныя, марфалагічныя, фанетычныя і графічныя.Лексічныя амонімы належаць да адной і той часціны мовы і супадаюць паводле гучання і напісання ва ўсіх уласцівых ім граматычных формах або толькі ў асобных, і ў сувязі з гэтымі асаблівасцямі маюць дзве разнавіднасці. Поўныя лексічныя амонімы супадаюць ва ўсіх граматычных формах. Няпоўныя амонімы супадаюць толькі ў некаторых граматычных формах.Марфалагічныя амонімы, або амаформы маюць аднолькавае гучанне і напісанне ў адной або некалькіх формах той самай або разных часцін мовы. Амаформы ўзнікаюць у сувязі з пераходам слоў з ад­ной часціны мовы ў другую.Фанетычныя амонімы, або амафоны -словы, якія аднолькава гучаць, але па-рознаму пішуцца.Да амафонаў адносяцца сугучныя агульныя і ўласныя назоўнікі. Графічныя амонімы, або амографы — розныя паводле значэння словы, якія аднолькава пішуцца, але маюць розны націск і не супадаюць у вымаўленні.Аманімія — пашыраная і заканамерная моўная з'ява. Амонімы выкарыстоўваюцца як выразны стылістычны сродак для стварэння яркіх вобразаў, дасціпных шаржаў, жартаў, каламбураў, а таксама гумарыстычных і сатырычных твораў. Паронімы. Аднакарэнныя словы, якія маюць знешняе гукавоё падабенства, але не тосныя па марфемнай будове і розныя па лексічных значэннях, называюцца паронімамі.Паронімы — словы адной часціны мовы, якія маюць аднолькавыя граматычныя прыметы і суадносяцца паміж сабою па структуры. Словы-паронімы маюць неаднолькавыя словазлучальныя магчымасці.Паранімічныя адносіны найбольш часта назіраюцца паміж назоўнікамі, прыметнікамі, радзей — паміж дзеясловамі. Пераважная большасць паронімаў утварае пары, а некаторыя аб'ядноўваюцца па тры, чатыры ў адным радзе. Кожны паронім ужываецца ў пэўнай моўнай сітуацыі, характарызуецца семантычнай самастойнасцю і можа мець свае сінонімы і антонімы. Сінонімы. Словы пэўнай часціны мовы, якія абазначаюць тое самае паняцце, маюць аднолькавыя ці падобныя значэнні, але адрозніваюцца гучаннем, адценнямі значэнняў, эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай, спалучальнасцю з іншымі словамі або стылістычным выкарыстаннем, называюцца сінонімамі.Некалькі сінонімаў утвараюць сінанімічны рад, у які могуць уваходзіць не толькі асобныя словы, але і фразеалагізмы з такім жа значэннем. Слова ў сінанімічным радзе з найбольш агульным значэннем, нейтральнае ў экспрэсіўных і стылістычных адносінах, называецца дамінантай.Паводле ўзнікнення і ўжывання сінонімы падзяляюцца на семантычныя і стылістычныя. Семантычнымі, паняційнымі або ідэаграфічнымі называ­юцца такія сінонімы, якія адрозніваюцца сэнсавымі адценнямі і ўжываюцца без абмежаванняў ва ўсіх стылях мовы.Сінонімы, якія адрозніваюцца толькі стылістычнай афарбоўкай, называюцца стылістычнымі. Вызначыць іх можна, параўноўваючы са стылістычна ней­тральным словам. Найбольш у мове сінонімаў, якія адрозніваюцца і сэнсам, і стылістычнай афарбоўкай; іх называюць семантыка-стылістычнымі. Кантэкстуальнйя аўтарскія сінонімы - гэта словы, якія становяцца сінанімічнымі толькі ў пэўным кантэксце ці моўнай сітуацыі, дзе яны набываюць нетрадыцыйныя пераносна-вобразныя значэнні. У сучаснай беларускай літаратурнай мове ў ролі кантэкстуальных сінонімаў часта выступаюць перыфразы — выразы, якія апісальна раскрываюць значэнне слова.Сінонімы, якія не адрозніваюцца ні семантычньий адценнямі, ні стылістычнай афарбоўкай, а выяўляюць поўнае супадзенне значэнняў, называюцца абсалютнымі сінонімамі або лексічнымі дублетамі. Антонімы. Словы адной часціны мовы, якія абазначаюць супрацьлеглыя паняцці, называюцца антонімамі. Суадноснасць антонімаў выяўляецца ў цеснай сувязі іх значэнняў, якія адносяцца да адной і той тэматычнай групы. Антанімічнымі могуць быць як рознакаранёвыя, так і словы з адным і тым жа коранем, якім супрацьлеглае значэнне надаюць прыстаўкі.

 

Білет 16

Устарэлыя словы і неагілізмы

Устарэлыя словы. Устарэлымі лічацца словы, што ў сучаснай беларускай мове выйшлі з актыўнага ўжывання.Сярод іх вылучаюцца гістарызмы — назвы пэўных прадметаў, з'яў мінулых эпох. Не маюць сінонімаў і ўжываюцца як нейтральныя словы ў навуковай, вучэбнай і мастацкай літ. пры апісанні старажытнасці, тлумачэнні гістарычных падзей.Архaізмы — старыя назвы сучасных прадметаў і з'яў. Архаізмы — стылістычны сродак мовы. У мастацкіх і публіцыстычных творах архаізмы дазваляюць больш ярка перадаць гістарычны каларыт эпохі, стылізаваць мову персанажаў, могуць выкарыстоўвацца як сродак стварэння камічнага і сатырычнага. Архаічнае слова заўсёды мае сінонім. Неалагізмы. Кожная мова на працягу свайго існавання няспынна папаўняецца словамі, якія называюць новыя паняцці з розных сфер дзейнасці чалавека. Такія словы называюцца неалагізмамі. Многія з іх сёння ўспрымаюцца ўжо як устарэлыя. Вялікія магчымасці сродкаў масавай інфармацыі садзейнічаюць хуткаму засваенню новых слоў, іх замацаванню ва ўсіх стылях мовы. Акрамя новых слоў, утвораных ад каранёў роднай мовы або запазычаных з іншых моў, сучасная беларуская літаратурная мова папаўняецца аўтарскімі неалагізмамі, якія належаць пісьменнікам, вучоным, грамадскім дзеячам. Роля такіх неалагізмаў у мастацкім творы стылістычная.







Дата добавления: 2015-06-15; просмотров: 1745. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Этапы и алгоритм решения педагогической задачи Технология решения педагогической задачи, так же как и любая другая педагогическая технология должна соответствовать критериям концептуальности, системности, эффективности и воспроизводимости...

Понятие и структура педагогической техники Педагогическая техника представляет собой важнейший инструмент педагогической технологии, поскольку обеспечивает учителю и воспитателю возможность добиться гармонии между содержанием профессиональной деятельности и ее внешним проявлением...

Репродуктивное здоровье, как составляющая часть здоровья человека и общества   Репродуктивное здоровье – это состояние полного физического, умственного и социального благополучия при отсутствии заболеваний репродуктивной системы на всех этапах жизни человека...

Разработка товарной и ценовой стратегии фирмы на российском рынке хлебопродуктов В начале 1994 г. английская фирма МОНО совместно с бельгийской ПЮРАТОС приняла решение о начале совместного проекта на российском рынке. Эти фирмы ведут деятельность в сопредельных сферах производства хлебопродуктов. МОНО – крупнейший в Великобритании...

ОПРЕДЕЛЕНИЕ ЦЕНТРА ТЯЖЕСТИ ПЛОСКОЙ ФИГУРЫ Сила, с которой тело притягивается к Земле, называется силой тяжести...

СПИД: морально-этические проблемы Среди тысяч заболеваний совершенно особое, даже исключительное, место занимает ВИЧ-инфекция...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия