Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Уклад беларускага народа ў Вялікую Перамогу





Восенню 1943 г., пасля разгрому нямецкіх войск пад Курскам, пачалося вызваленне тэрыторыі Беларусі. Сумесна з Чырвонай Арміяй дзейнічалі 1‑я польская дывізія імя Т.Касцюшкі, партызанскія атрады. Было вызвалена 40 раёнаў Магілёўскай, Віцебскай, Гомельскай, Палескай абласцей. У 1944 г. пачаўся завяршальны этап Вялікай Айчыннай вайны. Вызваленне ўсёй тэрыторыі Беларусі ажыццяўлялася па плану “ Баграціён ”. Удзельнічалі войскі 1, 2, 3‑га Беларускіх франтоў, 1‑га Прыбалтыйскага, а таксама Дняпроўская ваенная флытылія, французскі добраахвотніцкі авіяполк “Нармандыя-Нёман”, партызанскія злучэнні. Супраць Чырвонай Арміі вораг сканцэнтраваў групу армій “Цэнтр” колькасцю 1,3 млн.чал., каля 10 тыс. гармат і мінамётаў, каля 1 тыс. танкаў, больш 1300 самалётаў. Нягледзячы на жорсткае супраціўленне, Чырвоная Армія здолела акружыць і знішчыць шматлікія групоўкі войск (Віцебскі, Бабруйскі, Мінскі кацёл). Вялікі ўклад у вызваленне Беларусі ўнеслі партызанскія злучэнні. За месяц наступлення савецкія войскі ачысцілі ад ворага ўсю тэрыторыю Беларусі, большую частку Літвы, частку Латвіі, усходнія раёны Польшчы. Аперацыя “Баграціён” мела гістарычнае значэнне. Была знішчана варожая групоўка армій “Цэнтр” (28 дывізій з 38), забіта 381 тыс., узята ў палон 158 тыс. салдат і афіцэраў. Савецкая армія падыйшла да граніц Усходняй Прусіі, што стварыла спрыяльная ўмовы для вызвалення шэрагу краін Еўропы і разгрому фашысцкай Германіі. Саюзнікі па антыгітлераўскай кааліцыі ўбачылі, што СССР сваімі сіламі знышчыць ворага, і ў 1944 г. адкрылі другі фронт. Вялікая колькасць партызан, падпольшчыкаў, дапрызыўнай моладзі ўліліся ў рады Чырвонай Арміі. Вызваленая Беларусь пачала адраджацца і працаваць на патрэбы фронта і перамогі. Была адноўлена дзяржаўная мяжа СССР.

Дзякуючы паспяховым дзеянням Савецкай арміі (савецка-германскі фронт галоўны) фашысцкая Германія была разгромлена. 8 мая Германія падпісала акт аб безагаворачнай капітуляцыі. 9 мая было аб’яўлена Святам Перамогі. 9 жніўня 1945 г. Чырвоная Армія і флот пачалі баявыя дзеянні супраць мілітарысцкай Японіі, была ліквідавана галоўная сіла – Квантунская армія. Ужо пасля гэтага адбыліся атамныя бамбардзіроўкі ЗША Хірасімы і Нагасакі. 2 верасня 1945 г. Японія падпісала акт аб безагаворачнай капітуляцыі.

Многія дзяржавы і народы ўнеслі свой уклад у перамогу над фашызмам (саюзнікі ЗША, Англія, Францыя і інш.). Аднак, галоўны, рашаючы ўклад унёс СССР; савецкі народ, у тым ліку і беларускі. На алтар Перамогі Беларусь прынесла мільёны жыццяў. У полымі вайны загінуў кожны чацвёрты жыхар Беларусі. На франтах вайны, у дзеючай арміі змагаліся 1 млн. 300 тыс. беларусаў і ураджэнцаў рэспублікі. Звыш 300 тыс. салдат і афіцэраў – ураджэнцаў Беларусі атрымалі ордэны і медалі, 44 воіны ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. На акупіраванай тэрыторыі партызаны і падпольшчыкі знішчылі амаль паўмільёна гітлераўцаў і паліцэйскіх. Шмат ураджэнцаў з Беларусі ўдзельнічала ў еўрапейскім руху Супраціўлення. На абарону радзімы працавала больш 60 эвакуіраваных беларускіх прадпрыемстваў, прыкладна 1,5 млн. жыхароў. Вялікі ўклад у перамогу ўнеслі інтэлігенцыя, работнікі навукі, культуры, мастацтва. Подзвіг беларускага народа ў барацьбе з фашысцкімі захопнікамі прызнаны сусветным супольніцтвам. За вялікі ўклад у разгром фашысцкай Германіі, вялізныя страты панесеныя ў вайне Беларусь у 1945 г. атрымала права стаць адной з краін, стваральніц ААН – самай аўтарытэтнай і ўплывовай арганізацыі, якая і сёння ахоўвае мір і бяспеку народаў.

 


31. Аднаўленне народнай гаспадаркі Беларусі пасля
Вялікай Айчыннай вайны (1946–1950 гг.)

Вялікая Айчынная вайна і фашысцкая акупацыя прынеслі беларускаму народу велізарныя бедствы: загінула больш за 2 млн. 200 тыс. чал., толькі прамыя страты склалі 75 млрд.р., былі разбураны гарады, вескі, прамысловыя прадпрыемствы. Аднаўленне эканомікі пачыналася адразу пасля вызвалення – у канцы 1943–1944 гг. Аднак галоўнае было зроблена пасля заканчэння Айчыннай вайны у ходзе рэалізацыі чацвертага пяцігадовага плана аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі 1946–1950 гг.

У галіне прамысловасці адбылося не толькі аднаўленне разбуранага, развіццё тых гаін, якія існавалі да вайны, але і стварэнне новых – аўтамабільнай, трактарнай, дарожных машын і будаўнічых механізмаў і інш. Вялікія поспехі адбыліся у стварэнні энергетычнай і паліўнай базы народнай гаспадаркі – к 1950 г. выраб электраэнергіі перавысіў даваенны ўзровень на 47%.

Ва ўсіх галінах, асабліва ў машынабудаванні, у значных маштабах рабілася тэхнічная рэканструкцыя, уводзілася больш дасканалае абсталяванне, выкарыстоўваліся новыя метады вытворчасці: механізацыя, электрыфікацыя і аўтаматызацыя.

Прадпрыемствы мясцовай прамысловасці наладжвалі вытворчасць тавараў народнага спажывання, абутку, адзення, вырабаў са скуры, будаўнічых матэрыялаў і інш., у тым ліку новых відаў вырабаў: швейных машын, посуду, бытавых электрапрыбораў. Далейшае развіццё атрымала лёгкая прамысловасць: былі пабудаваны Мінскі і Гродзенскі тонкасуконныя камбінаты па вырабу тонкасуконных і шэрсцяных тканін, рэканструяваны гарбарна-абутковыя прадпрыемствы, ільнозаводы, хутка развіваліся швейная, скураная і іншыя галіны лёгкай прамысловасці.

Хуткімі тэмпамі ішло аднаўленне і развіцце прамысловасці ў заходніх раёнах Беларусі, будаваліся новыя прадпрыемствы, а аб’ём прамысловай прадукцыі тут ў 1950 г. перасягнуў даваенны ўзровень амаль удвая.

Усяго за пяцігодку было адноўлена пабудавана і ўведзена ў дзеянне каля 6 тыс. прадпрыемстваў, а агульны рост валавай прадукцыі прамысловасці складаў 115% да ўзроўня 1940 г.

Вельмі цяжкім было аднаўленне сельскай гаспадаркі, і ўсё ж такі ў канцы чацвёртай пяцігодкі агульная пасяўная плошча склала 91,4% даваеннай, а па валаваму аб’ёму прадукцыі сельскай гаспадаркі рэспубліка амаль што дасягнула даваенны ўзровень.

Хуткае аднаўленне і развіццё прамысловасці некаторыя поспехі ў сельскагаспадарчай вытворчасці далі магчымасць палепшыць становішча насельніцтва, будаваць жыллё, аднавіць сістэмы аховы здароўя і адукацыі.

У 1946–1950 гг. былі створаны ўмовы для далейшага развіцця рэспублікі.

 








Дата добавления: 2015-04-19; просмотров: 924. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...


Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...


Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...


Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

В теории государства и права выделяют два пути возникновения государства: восточный и западный Восточный путь возникновения государства представляет собой плавный переход, перерастание первобытного общества в государство...

Закон Гука при растяжении и сжатии   Напряжения и деформации при растяжении и сжатии связаны между собой зависимостью, которая называется законом Гука, по имени установившего этот закон английского физика Роберта Гука в 1678 году...

Характерные черты официально-делового стиля Наиболее характерными чертами официально-делового стиля являются: • лаконичность...

ТЕОРИЯ ЗАЩИТНЫХ МЕХАНИЗМОВ ЛИЧНОСТИ В современной психологической литературе встречаются различные термины, касающиеся феноменов защиты...

Этические проблемы проведения экспериментов на человеке и животных В настоящее время четко определены новые подходы и требования к биомедицинским исследованиям...

Классификация потерь населения в очагах поражения в военное время Ядерное, химическое и бактериологическое (биологическое) оружие является оружием массового поражения...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.007 сек.) русская версия | украинская версия