Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

ТЭМА БОЖАГА НАРАДЖЭННЯ Ў ПЕРАКЛАДНОЙ ЛІТАРАТУРЫ БЕЛАРУСІ ХІV-ХVІ СТАГОДДЗЯЎ


ТЭМА БОЖАГА НАРАДЖЭННЯ Ў ПЕРАКЛАДНОЙ ЛІТАРАТУРЫ БЕЛАРУСІ ХІV-ХVІ СТАГОДДЗЯЎ

Ірына Лобан, магістр філалагічных навук

г. Віцебск

 

Да беларускай перакладной літаратуры XІV-XVІ стст. адносяць “Аповесць пра трох каралёў”, “Жыціе трох віленскіх пакутнікаў”, “Жыціе Аляксея, чалавека Божага”, “Пакуты Хрыста” і іншыя творы. Усе яны з большага вызначаюцца рэлігійнай тэматыкай, аднак маюць рысы і свецкай літаратуры. І калі жыціі можна аднесці да ўзору перакладной рэлігійнай біяграфіі і жанрава акрэсліць, як агіяграфічная літаратура, то “Аповесць пра трох каралёў” і “Пакуты Хрыста” з’яўляюцца апакрыфічнымі творамі. Як вядома, слова ‘апокрыф’ паходзіць ад грэчаскага слова аpokryphos, што значыць ‘таямнічае’, і сёння разумеецца, як не ўзгодненая з царквою (аднак не лічыцца забароненай) сярэднявяковая аповесць, заснаваная на біблейскім сюжэце. Так, у апакрыфічнай аповесці “Пакуты Хрыста” расказваецца пра апошнія зямныя дні, пакутніцкую смерць і ўваскрашэнне Ісуса Хрыста. У “Аповесці пра трох каралёў” распавядаецца апакрыфічная гісторыя пра згаданых у Бібліі трох усходніх цароў, якія прынеслі дары дзіцяці Ісусу. Паводле падання, тры гэтыя цары, Яспар, Мельхіёр і Валтасар, увасабляюць старажытную мудрасць, якая захоўваецца чалавецтвам на працягу стагоддзяў, і тры расы трох частак свету, а таму яны былі асабліва шанаваныя ў эпоху крыжовых паходаў і Вялікіх геаграфічных адкрыццяў. Існуе меркаванне, што героі аповесці набліжаны да персанажаў агіяграфіі, бо звязаныя з гісторыяй Божага нараджэння і прыбліжаныя да гісторыі Хрыста.

“Аповесць пра трох каралёў” у Беларусі была перакладзена у XV альбо ў пачатку XVI ст. з польскіх рукапісаў, якія, у сваю чаргу, з’яўляліся перакладамі лацінскіх тэкстаў, шырока распаўсюджаных на Захадзе. Арыгінал аповесці пад назваю “Легенда пра трох святых каралёў” напісаны нямецкім манахам-кармелітам, доктарам тэалогіі і прафесарам у Авіньёне Іаанам Хільдэсхеймскім. Героі аповесці ідуць у Віфлеем да Хрыста з аддаленай Індыі, са свету іншых, чым у Віфлееме, звычаяў, іншай прыроды, іншых людзей. У аповесці рэалістычна і дастакова падрабязна апісаецца Нараджэнне Хрыста: з’яўленне анёла пастухам, сімвалічнасць першай зоркі ў небе: “черес малый час звезда с такою великою светлостию и блисканиим се понорила, иже местца у том домку и комаре были освечоны, да опят на поветре за того узгору уступила а над местьцем не рушаючисе стала. Але светлость ее у коморце зостала, яко молвить еванькгелиста. А уступивше, нашли дятятко з Мариею маткою его а, падуче, молилисе ему а, отворивше скарбы свое, дали ему дары – золото, ладан и мирру”[1, 272]. Перад адпраўленнем у дарогу каралі на зорцы бачаць аблічча Дзіцяці і знак святога Крыжа: “А во всих их землях церковах звезду с Дитятком, а на верху – знамя Святого Креста...” [1, 275].

У “Аповесці пра трох каралёў” спачатку дакладна пераказваецца Евангелле ад Мацвея: як каралі сустракаліся і гаварылі з Ірадам, пайшлі зноў за зоркай у Віфлеем, адшукалі дом, дзе была Марыя з Дзіцем, і паднеслі Яму дары. Але безумоўна, гэты твор адносіцца да мастацкага, таму пераважае фантазійнае асэнсаванне рэчаіснасці, адсюль уласная трактоўка некаторых эпізодаў аўтарам. Ён не адразу вядзе сваіх герояў у Віфлеем, пасля таго, як каралі ўбачылі зорку, яны губляюць яе, трапляюць у Ерусалім, каб там удакладніць у дасведчаных людзей месца нараджэння Ісуса. Падрабязны аповед пра некаторыя падзеі жанрава акрэслівае твор, як аповесць, таму натуральна, што часавая прастора вымагае апісання. Так, з Ерусаліму каралі выходзяць ў дзве гадзіны, потым яны сустракаюць па дарозе пастухоў, якія ўжо наведалі Хрыста, апранаюцца ў каралеўскае ўбранне і ў сем гадзін даходзяць да Віфлеема.

Духовая аповесць насычана жыццёвымі рэаліямі, дэталямі, падрабязнасцямі. Бачна, што, як аўтар, так і перакладчык валодалі талентам апавядальніка, майстэрствам апісання і псіхалагізацыі. Напрыклад, адзначым, што значная ўвага надзяляецца моманту пасля 13 дзён ад нараджэння Ісуса, а менавіта, як за ім даглядае Марыя. Алюзія на звычайнае людское жыццё падаецца проста, але ў той жа момант дасведчаны чытач не павінен аддаваць перавагу прывабліваму мастацкаму апісанню перад біблейнай праўдай. Цікавым момантам з’яўляецца кармленне Марыяй свайго Дзіцяці: “Да у той каплици ещо, кажут, камен, на котором Панна Мариа усегды седела, коли свое Дитятко Исуса кормила. Да одного часу одна кропля молока ис еи святых грудий испритъчей на тот камен упала. Его ж белость на том-то камени аж до нинейшого дня зостала” [1, 276]. Як мастацкі вобраз падаецца вобраз Багародзіцы, дакладна вымалёўваецца яе партрэт, як партрэт простай жанчыны: “А Мариа, матка его, была у парсуне телиста а маленко смеда; да пред обличностию трех королев плащем синим а велми убогим была ся опрянула. Которого затвореного перед собою рукою левою держала, да ее голова наметцем лняным была уся обвинена…” [1, 272].

У эпізодзе, калі каралі адорваюць Дзіцяці Ісуса багатымі дарамі, прывезенымі з розных краін, сімвалічна бачыцца надалейшае распаўсюджванне веры хрысціянскай па ўсіх кантынентах, пакланенне Богу нашаму Ісусу Хрысту. Мельхіёр ахвяруе 30 залатых манетаў і залаты яблык — не большы, чым магла ўзяць рука. Валтасар – ладан, а Яспар са слязьмі падае Дзіцяці трошкі смірны на далоні. Значэнне дароў потым набудзе тэалагічна-літургічнае значэнне, якое, па сутнасці, тлумачыў яшчэ і сам аўтар Іаан Хільдэсхеймскі.

Цяжкім з’яўляецца вяртаннне каралёў дадому на працягу двух гадоў, іх абвінавачваюць паганскія кніжнікі, якія яшчэ не ведаюць пра Божае Нараджэнне і якіх падбухторваюць іўдзеі. Асацыятыўна гэта можна параўнаць са сведчаннем веры хрысціянскай у свеце: чым бліжэй да Хрыста, мабыць, не так складана сведчыць, але усё больш выпрабаванняў і цяжкасцяў сустракаецца на тваім шляху. Вярнуўшыся, каралі загадалі пабудаваць на гары Фус капліцу і намаляваць у ёй абраз Дзіцяці, а потым разышліся па сваіх дамах.

Далей назіраецца ўсё большая некананічнасць і апакрыфічнасць аповеду: Марыя з Дзіцем і Іосіфам сорак дзён хаваюцца ў іншай пячоры. Святая Сям’я ўцякае ў Егіпет і жыве там сем гадоў, да смерці Ірада. На зваротным шляху Марыі, як памяць пра тое, вырастаюць ружы, якія бедуіны збіраюць і мяняюць на хлеб у паломнікаў, а тыя разносяць па ўсім свеце. Цалкам асобная частка прысвечана апісанню бальзамавага саду ў Егіпце паблізу месца, дзе жыла Марыя, і сам працэс збору лекавага бальзаму. Безумоўна, што праз мастацкае асэнсаванне рэчаіснасці аўтар спрабуе, як мага, узвялічыць і ўславіць Багародзіцу, і тут даруецца нават залішняя выдумка. Але зусім неверагоднай здаецца гісторыя пра 30 “пенязех”, якая пачынаецца ад Абрагама, а потым гэтыя грошы разам з ладанам і смірнаю Марыя губляе ў пустыні, дзе іх знаходзіць пастух і прыносіць у храм. У выніку яны трапляюць да Іуды Іскарыёта пад выглядам «сярэбранікаў». Надалей аўтарскі аповед доўжыць місіянерская дзейнасць апостала Мацвея ў Індыі, дзе яго сустракаюць яшчэ здаровыя, хоць вельмі старыя, тры каралі. Ён жа ахрысціў народ той краіны, пасвяціў каралёў у архіепіскапы і накіраваўся ў верхнюю Індыю, дзе быў замучаны. Праз два гады, незадоўга да свята Нараджэння Хрыста, на небе ўзышла новая зорка, і неўзабаве каралі адзін за адным спачылі.

Нагадаем, што прааналізаваная намі “Аповесць пра трох каралёў” адносіцца да перакладной беларускай літаратуры XІV − XVI стст.. Значэнне яе відавочна, бо ў той час выявілася зацікаўленне свецкай тэматыкай, якая ўсё яшчэ перадавалася праз творы рэлігійнага характару. А ўплыў Захаду і заходняга Рэнесансу ў Беларусі выявіўся пераважна праз росквіт хрысціянскай літаратуры на роднай мове − лацінская і царкоўнаславянская мовы саступілі месца беларускай. Сёння рэмінісцэнтныя матывы “Аповесці пра трох каралёў” можна прасачыць і ў сучаснай беларускай паэзіі. Напрыклад, у вершы Валянціна Лукшы “Дары вешчуноў”, у якім таксама апісваецца прыход каралёў да Хрыста пасля Яго Нараджэння, мы чытаем наступнае:

І вось – Хрыстос.

Перад сваёй дарогай,

Нібыта промнік сонца і вясны…

Да Чалавека,

І Цара,

І Бога

Прыйшлі з далёкіх земляў вешчуны.

Прыйшлі сваю любоў Яму засведчыць,

Прыйшлі даніну шчырую аддаць.

Каб Віфлеемскай зорцы вечнай свечкай

Над грэшным чалавецтвам трапятаць.

Схіліўся першы над свяшчэнным сынам

І словы запаветныя сказаў

І золата –

Усім царам даніну –

Перад Хрыстом пакорліва паклаў.

Другі вяшчун схіліўся перад Богам,

Паклаў ля ясляў ладан дарагі,

Бо пах яго ад усяго зямнога

За прывідныя кліча берагі.

А трэці – смірну –

Дар для Чалавека

У прыцемках паклаў перад малым, –

Прадвесце смерці крочыла спрадвеку

Ад нараджэння да труны за ім…[2, 241-242].

Такім чынам, тэма Божага Нараджэння ў перакладной літаратуры Беларусі XІV-XVІ стст. выявілася праз “Аповесць пра трох каралёў”, культурнае і духоўнае значэнне якой і сёння мае адбітак у творчасці сучаснікаў-хрысціянаў.

Літаратура:

1. Анталогія даўняй беларускай літаратуры: ХІ – першая палова ХVІІІ стагоддзя / НАН Беларусі, Ін-т літ. імя Я. Купалы; Падрыхт. А. І. Богдан і інш. Навук. рэд. В. А. Чамярыцкі. – Мінск: Бел. навука, 2003. – 1015 с.

2. Бацькаўшчына: зб. гіст. літ.; уклад., прадм. С. С. Панізніка. – Мінск: Юнацтва, 2000. – 382 с.

3. Ярашэвіч А. Аповесць-легенда пра трох каралёў / А. Ярашэвіч // Наша вера. – 2003. – № 4 (26). – С. 38–42.

 

 




<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Личность и её развитие в организации | Фармацевтический факультет

Дата добавления: 2015-08-17; просмотров: 503. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...


ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...


Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...


Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Значення творчості Г.Сковороди для розвитку української культури Важливий внесок в історію всієї духовної культури українського народу та її барокової літературно-філософської традиції зробив, зокрема, Григорій Савич Сковорода (1722—1794 pp...

Постинъекционные осложнения, оказать необходимую помощь пациенту I.ОСЛОЖНЕНИЕ: Инфильтрат (уплотнение). II.ПРИЗНАКИ ОСЛОЖНЕНИЯ: Уплотнение...

Приготовление дезинфицирующего рабочего раствора хлорамина Задача: рассчитать необходимое количество порошка хлорамина для приготовления 5-ти литров 3% раствора...

Классификация ИС по признаку структурированности задач Так как основное назначение ИС – автоматизировать информационные процессы для решения определенных задач, то одна из основных классификаций – это классификация ИС по степени структурированности задач...

Внешняя политика России 1894- 1917 гг. Внешнюю политику Николая II и первый период его царствования определяли, по меньшей мере три важных фактора...

Оценка качества Анализ документации. Имеющийся рецепт, паспорт письменного контроля и номер лекарственной формы соответствуют друг другу. Ингредиенты совместимы, расчеты сделаны верно, паспорт письменного контроля выписан верно. Правильность упаковки и оформления....

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия