Студопедия — Карусь Каганец — паэт, празаік, драматург, асветнік, грамадска-палітычны дзеяч.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Карусь Каганец — паэт, празаік, драматург, асветнік, грамадска-палітычны дзеяч.






Сапраўднае імя: Казімір Рафаіл Карлавіч Кастравіцкі.

Іпастасі:

-паэт,

-празаік,

-драматург,

-дзіцячы пісьменнік,

-навуковец-мовазнавец,

-мастак,

-скульптар,

-грамадскі дзеяч,

-аўтар першых бел. падручнікаў,

-перакладнік,

-фалькларыст.

Паходзіў са старажытнага разгалінаванага шляхнцкага роду. Нарадзіўся Карусь Каганец у Табольску. Бацька і бліжэйшыя родзічы Каруся прынялі актыўны ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага. Пасля задушэння паўстання іх частка родавага маёнтка Навасёлкі (Менскі павет) была секвестравана, а яны сасланыя ў Сібір. Карусь ужо з дзяцінства, рос у ссылцы, а больш таго, нарадзіўся сасланым.

1874 сям'і дазволена вярнуцца ў Беларусь, жылі ў в. Засулле каля Стоўбцаў. Там неўзабаве памёр бацька Каганца. Сям'і не ставала сродкаў для існавання. Маці засталася з 4 дзецьмі. Калі малому Казіку споўнілася 6 год ён пайшоў у пастушкі і да 11 гадоў прыглядаў за жывёлай. Маці, каб выратаваць сям'ю, узяла ў прымы селяніна Кардзецкага, ад якога нарадзіла яшчэ траіх дзяцей. З Засулля сям'я пераехала ў Прымагілле пад Койданава, дзе сястра маці аддала ёй дзве валокі зямлі. Зажылі лепш. Але Казік - гарбатае, нялюбае дзіця, напаўсірата, нікому не патрэбны. Сыйшоў з дому і наняўся ў суседнім павеце пасвіць статак. Сябраваў з сялянскімі дзецьмі. Казімір вельмі імкнуўся атрымаць веды, таму з дзяцінства займаўся самаадукацыяй, а пасля вучыўся ў Менскай гарадской вучэльні. У 1890-х гадах вучыўся ў Маскоўскай вучэльні жывапісу, скульптуры і дойлідства. Аднак на завяршэнне адукацыі грошай не хапіла.

1893-Казімір Кастравіцкі пачынае літ. дзейнасць. З'яўляюцца псеўданімы. Імя "Карусь Каганец" узята ў памяць бацькі. Карлаў у Беларусі заўсёды звалі Карусямі. Прозвішча - даніна тагачаснай модзе на гучныя, але народныя назвіскі. Каганец - прымітыўная сялянская свяцільня. Паэт збіраўся свяціць народу.

У 30 гадоў ажаніўся па каханні з Ганнай Пракаповіч і асеў ва ўрочышчы Лісія Норы каля Прымагілля. 1901-служыць у Менскай гарбатнай, потым тры месяцы ў мастацкай майстэрні ў Рызе.

к1902 эканом у Менскам таварыстве дабрачыннасці. Арганізуе беларускі хор і аркестр.

У 1890 - п1900-публікаваў апрацоўкі нар паданняў у г"Минский листок" і "Северо-Западный край".

1902 разам з Луцкевічамі, Бурбісам, Цёткай, Ластоўскім стварае Беларускую Рэвалюцыйную Партыю, якая потым змяніла назву на Беларускую Сацыялістычную Грамаду (БСГ). Грамада стала першай бел партыяй, якая мела рэальныя сілы, друкаваныя выданні "Наша Доля" і "Наша Ніва". Карусь Каганец быў кіраўніком Рады БСГ. У 1904 годзе ён распрацаваў праект газеты "Палесьсе". У сакавіку 1905 удзельнічаў у І сялянскім з'ездзе Беларусі.

Падчас рэвалюцыі 1905 г. працаваў дзесятнікам у Лідзе на будаўніцтве чыгункі. Прывёз сюды жонку і двое дзяцей Янку і Мірона. 18.12.1905 г. Карусь Каганец паехаў да братоў пад Койданава і сабралў там шматлюдны мітынг. Назаўтра арыштавалі. 5 месяцаў сядзеў пад следствам у Менскай турме. Па хадатайніцтве сваякоў і сяброў быў адпушчаны да суда на парукі. Пасля выхаду з турмы жыў у Менску з сям'ёй.

1906 -у выдавецкай суполцы “Загляне сонца і ў наша ваконца” выходзіць “Беларускі лемантар, або Першая навука чытання" Каруся Каганца. Гэта першая спроба стварыць ілюстраваны дзіцячы падручнік, калі яшчэ не было ні бел школ, ні бел дзіцячай кнігі.

п1908 -ляснічы на Ігуменшчыне ў графа Патоцкага, пад восень яго пераводзяць у Дулебы. У верасні губляе службу і, пакінуўшы сям'ю ў Бярэзіне (нарадзіліся яшчэ дзве дачкі Галіна і Мілена), едзе ў Вільню. Усю зіму 1909 -1910 працуе ў рамеснай школе пры касцёле Св. Стэфана стварае драўлянае ўкрыжаванне Хрыста і "Моднага шляхцюка" - бытавую камедыю ў адным дзеянні.

1910 -па справе 1905 года быў асуджаны Віленскай судовай палатай на год зняволення і змешчаны ў Менскую турму. Сядзеў там некаторы час з Якубам Коласам. У турме здароўе вельмі пагоршылася... Пасля вызвалення ў 1911 жыве ў Менску ў сваёй сястры Мані,дзе пачаў вельмі хутка згараць ад хваробы. Два гады перабіваўся выпадковымі заробкамі пакуль не атрымаў працу эканома ў фальварку Жартай (Жортаў), дзе і праслужыў апошнія 6 гадоў жыцця.

"Наша ніва" была выдавецкім органам БСГ, Карусь Каганец друкаваў у ёй свае думкі, роздумы. Асобным выданнем выйшаў вадэвіль "Модны шляхцюк", які карыстаўся вялікай папулярнасцю і быў адным з першых твораў нац тэатральнага рэпэртуару. 20.05.1918-памёр ад запалення лёгкіх у Прымагіллі. Пахаваны ў в. Навасёлкі. На яго пахаванне ні жонка, ні дзеці прыехаць не змаглі. Сын Янка стаў капітанам далёкага плавання. Мірон загінуў у 1919 годзе. Дачка Галіна, скончыўшы Горы-Горацкую акадэмію, выйшла замуж і з'ехала ў Маскву. Рагоўскі паклаў на музыку яго верш "О Божэ, спасе наш". М. Багдановіч прысвяціў яму свй верш. Пакінуй шмат казак, апавяданняў. Ніводнай мовазнаўчай працы Карусь Каганец пры жыцці не апублікаваў і нават поўнасцю не завяршыў. Дайшлі чарнавыя паперы. Цікавіўся графікай, правапісам, лексікаграфіяй і граматыкай. Пачынальнік мэтанакіраванай апрацоўкі беларускай навуковай тэрміналогіі. Шэраг граматычных, прапанаваных у лемантары тэрмінаў замацаваліся ў нацыянальным беларускім мовазнаўтве як агульнапрынятыя: літара, склад, кропка, двукроп'е, клічнік, пытальнік. Карусь Каганец верыў у будучыню беларускай мовы і ў меру сваіх здольнасцяў і прафесійнай падрыхтаванасці займаўся яе навуковай распрацоўкай. Упершыню ўвёў у бел графіку матывы, якія надалей будуць успрымацца, як традыцыйна беларускія, нацыянальныя. Гэта быў першы крок у развіцці беларускай графікі. Выкарыстоўваў аловак, пяро, туш, алей. Частка рукапіснай спадчыны К. Каганца пасля яго смерці трапіла да Я. Лёсіка, які апублікаваў яе ў "Беларусі" і "Вольным сцягу". Вялікая частка спадчыны загінула ў гады апошняй вайны.







Дата добавления: 2015-08-17; просмотров: 1453. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Типовые ситуационные задачи. Задача 1.У больного А., 20 лет, с детства отмечается повышенное АД, уровень которого в настоящее время составляет 180-200/110-120 мм рт Задача 1.У больного А., 20 лет, с детства отмечается повышенное АД, уровень которого в настоящее время составляет 180-200/110-120 мм рт. ст. Влияние психоэмоциональных факторов отсутствует. Колебаний АД практически нет. Головной боли нет. Нормализовать...

Эндоскопическая диагностика язвенной болезни желудка, гастрита, опухоли Хронический гастрит - понятие клинико-анатомическое, характеризующееся определенными патоморфологическими изменениями слизистой оболочки желудка - неспецифическим воспалительным процессом...

Признаки классификации безопасности Можно выделить следующие признаки классификации безопасности. 1. По признаку масштабности принято различать следующие относительно самостоятельные геополитические уровни и виды безопасности. 1.1. Международная безопасность (глобальная и...

Индекс гингивита (PMA) (Schour, Massler, 1948) Для оценки тяжести гингивита (а в последующем и ре­гистрации динамики процесса) используют папиллярно-маргинально-альвеолярный индекс (РМА)...

Методика исследования периферических лимфатических узлов. Исследование периферических лимфатических узлов производится с помощью осмотра и пальпации...

Роль органов чувств в ориентировке слепых Процесс ориентации протекает на основе совместной, интегративной деятельности сохранных анализаторов, каждый из которых при определенных объективных условиях может выступать как ведущий...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия