ЖАНР РЭЗЮМЭ I ЯГО АСАБЛIВАСЦI.
ПРАКТЫКАВАННЕ 7. Прачытайце тэкст і напішыце анатацыю. Такія традыцыйныя міжнародныя крымінальныя злачынствы, як падробка грашовых знакаў і гандаль рабамі, пірацтва і іншыя, істотна змяніліся і сталі больш ускладненымі па сваім саставе, а скарыстанне новых тэхнічных сродкаў зрабіла іх больш небяспечнымі. Гэтыя новыя якасці міжнароднай злачыннасці настойліва патрабуюць ад дзяржаў больш актыўных калектыўных намаганняў для папярэджання яе і барацьбы з ёю. Барацьба з міжнароднай злачыннасцю ажыццяўляецца міжнароднай супольнасцю дзяржаў як на міжнародна-прававой аснове (заключэнне міжнародных пагадненняў, супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях), так і на аснове выкарыстання нацыянальнай юрысдыкцыі. Супрацоўніцтва дзяржаў у міжнародных арганізацыях, накіраванае на барацьбу са злачыннасцю, атрымала шырокае распаўсюджванне і мае тэндэнцыю да актывізацыі. Яно ажыццяўляецца як у межах Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, так і ў спецыялізваных міжнародных арганізацыях па барацьбе з міжнароднай крымінальнай злачыннасцю. (ААН: Правы чалавека і барацьба са злачыннасцю: Зб. міжнародных дакументаў / Склад., уступ. арт., камент. да дакументаў Ю. М. Пасельнікава, В. М. Фісенкі. – Мінск: Беларусь, 1990. – 351 с.) ПРАКТЫКАВАННЕ 8. Прачытайце наступныя выказванні-цытаты. Запішыце іх рознымі спосабамі. Які вялікі цяжар нясе на плячах той, за якога хоча трымацца многа людзей (Кузьма Чорны). Покі Юрка не меў чына, быў нішто сабе дзяціна (Янка Купала). Не верце, калі хто скажа, што хоць адна дарога ў жыцці лёгкая (І. Шамякін).
ЖАНР РЭЗЮМЭ I ЯГО АСАБЛIВАСЦI. ПРАКТЫКАВАННЕ 4. Прачытайце рэферат-рэзюмэ па тэксце “Хочаш мець мяккі клімат – беражы балота!”. Вылучыце яго кампазіцыйна-структурныя часткі. Мірон Чараніца. “Хочаш мець мяккі клімат – беражы балота!”, газета “Звязда”, 1998 г. Запіс гутаркі з акадэмікам, загадчыкам лабараторыі біягеахіміі ландўафтаў Інстытута праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, доктарам сельскагаспадарчых навук Мікалаем Бамбалаевым. У навукова-папулярным артыкуле разглядаецца факт пагаршэння клімату на Беларусі, вызначаецца роля ўплыву балот на клімат планеты, прыводзяцца прыклады рацыянальнага выкарыстання выпрацаваных балотных плошчаў, звяртаецца ўвага на неабходнасць змены чалавечай свядомасці ў адносінах да балотаў. Аўтар аналізуе прычыны змены клімату на Беларусі на большкантынентальны (знішчэнне балотных экасістэм, выкіды прамысловым транспартам у атмасферу вуглякіслага газу, паступленне вуглякіслага газу ад натуральна адмерлых раслін), вызначае ролю балотаў у паглынанні вуглякіслага газу, адзначае негатыўныя бакі масавай меліярацыі “асушальнага” тыпу на Беларусі і ў Заходняй Еўропе, прыводзіць прыклады станоўчага ўплыву балотаў на ўраджайнасць раслін у перыяд засухі і рацыянальнага выкарыстання “выпрацаваных” радовішчаў торфу. Аўтар выяўляе ролю балотаў у выкананні такіх агульнапланетных функцый, як пастаўка кіслароду ў атмасферу, захаванне балотных відаў раслін і птушак. Падкрэсліваючы вялікую актуальнасць захавання балотаў, аўтар звяртае ўвагу на тое, што заходнееўрапейцы разглядаюць балотныя абсягі Беларускага Палесся як важны рэгулятар паляпшэння газавага саставу атмасферы на значнай частцы еўрапейскага кантынента, а немцы прапануюць іх буйное фінансаванне. У заключэнне аўтар заклікае суайчыннікаў не быць “глухімі” да найвастрэйшых экалагічных праблем, усвядоміць ролю балотаў у глабальным маштабе, прапаноўвае лічыць балоты сябрам чалавека і адносіцца да іх вельмі асцярожна.
4. ТЫПОВЫЯ ЛЕКСIКА-СIНТАКСIЧНЫЯ КАНСТРУКЦЫI ВЫРАЖЭННЯ КАМПАЗIЦЫЙНА-ЗМЯСТОЎНЫХ, ЛАГIЧНЫХ ЭЛЕМЕНТАЎ РЭФЕРАТА I ТЭЗIСАЎ. Адрозненні паміж рэфератам і анатацыяй: 1. У рэфераце інфармацыя выкладаецца з пазіцый аўтара арыгінала без ацэнкі рэферэнтам выкладаемага, у анатацыі — у фармулёўках рэферэнта. 2. Рэферат знаёміць чытача з асноўнымі пытаннямі, праблемамі і пад., дае адказ на пытанне, менавіта якая інфармацыя змяшчаецца ў тэксце, анатацыя ж толькі павярхоўна дае ўяўленне, аб чым гаворыцца ў арыгінале, аблягчае пошук неабходнай інфармацыі; 3. Рэферат будуецца на аснове ключавых фрагментаў тэксту, анатацыя ж пішацца сваімі словамі.
5. ДАВЕДАЧНА-БIЛIЯГРАФIЧНЫ АПАРАТ НАВУКОВАЙ ЛIТАРАТУРЫ. АФАРМЛЕННЕ ЦЫТАТ. ПРАКТЫКАВАННЕ 5. Прачытайце прыклады бібліяграфічнага апісання друкаваных прац. Якія асаблівасці Вы заўважылі? Вярхоў П.В. Лічэбнік у беларускай мове (параўнальна з рускай і ўкраінскай мовамі) / П.В.Вярхоў. – Мінск: БДУ, 1961. – 36 с. Тэрміналагічны слоўнік па вышэйшай матэматыцы для ВНУ / Т.Сухая, Р.Еўдакімава, В.Траццякевіч, Н.Гудзень. – Мінск: Навука і тэхніка, 1993. – 183 с. Гродно: энцикл. Справ. / Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: И.П.Шамякин (гл. ред.) и др. – Минск: БелСЭ, 1984. – 438 с. Крапіва К. Збор твораў: У 6 т. Т.1 Вершы, байкі, эпіграмы, паэмы / Уклад., прадм., камент. С.Лаўшука; Маст. А.Александровіч. – Мінск: Маст. літ., 1997. – 462 с. Е.Ф.Карский и современное языкознание: Материалы междунар. Карских чтений, 16-17 мая 2005 г., Гродно: В 2 ч. Ч. 1 / Отв. Ред. М.И.Конюшкевич. – Гродно: ГрГу 2005. – 308 с. Лешук С.В. Использование мультимедийных средств при изучении иностранных языков // Актуальныя праблемы выкладання мовы і літаратуры ў сярэдняй і вышэйшай школе: Матэрыялы рэсп. навук. канф., 16 красавіка 2004 г., г.Гродна / Адк. рэд. У.І.Каяла. – Гродна: ГрДУ, 2004. – С. 261 – 263. Більдзюкевіч Л. Асновы беларускай матэматычнай тэрміналёгіі // Школа и культура Советской Белоруссии. – 1921. – № 1 – 2. – С. 23 – 27. http//www.matematik.ru
ПРАКТЫКАВАННЕ 6. Прачытайце наступныя выказванні-цытаты. Запішыце іх рознымі спосабамі (як часткі сказаў, як цэлыя сказы, з указаннем і без указання аўтара). Растлумачце спосабы афармлення цытат. Лепшая памяць аб мёртвых – ваша любоў да жывых (А. Вярцінскі). Па прызванні быццам дворнік, а рыхтуе вершаў зборнік (Кандрат Крапіва). Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш мову сваю, так як той чалавек прад скананнем, катораму мову займе, а потым зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі! (Ф.Багушэвіч).
|