Номер раздела
(темы, занятия)
| Название раздела
(темы, занятия)
| Содержание в соответствии с типовой учебной программой (учебной программой)
|
| Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай
| Гістарыяграфія. Крыніцы.
|
| Лівонская вайна. Люблінская унія 1569 г. і яе наступствы.
| Прычыны Лівонскай вайны і расклад сіл перад яе пачаткам. Пачатак баявых дзеянняў і ўступленне ў вайну Вялікага княства Літоўскага. Захоп маскоўскім войскам Полацка. Бітва на р. Уле. Вызваленне Полацка. Заключны этап вайны і яе вынікі.
Унутры- і знешнепалітычныя прычыны аб'яднання ВКЛ з Польшчай. Падрыхтоўка Люблінскага сейма. Дамаганні шляхты і пазіцыя магнатаў у адносінах да новай уніі. Пачатак работы Люблінскага сейма, спрэчкі аб умовах уніі. Далучэнне да Польшчы Падляшша, Валыні, Падолля і Кіеўшчыны. Падпісанне акта аб утварэнні Рэчы Паспалітай, яго змест і значэнне.
Незадаволенасць пануючага саслоўя ВКЛ вынікамі уніі з Польшчай. Антыпольскія настроі і барацьба за «старыну». Захаванне агульнадзяржаўных сеймаў ВКЛ. «Генрыкавы артыкулы». Стафан Баторый, яго ўнутраная і знешняя палітыка. Распрацоўка і прыняцце Статута 1588 г. Дзейнасць брацтваў. Леў Сапега. Інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай у Маскоўскую дзяржаву ў пачатку XVII ст. Барацьба за Смаленск у 30-я гг. XVII ст.
|
| Эканамічнае і грамадскае жыццё на беларускіх землях
| Колькасны рост гарадоў і гарадскога насельніцтва. Знешні воблік і функцыі гарадоў. Унутраная арганізацыя гарадскога жыцця. Супярэчнасці паміж гарадамі і буйнымі землеўладальнікамі. Сацыяльныя ўнутрыгарадскія канфлікты. Цэхавая арганізацыя працы гарадскіх рамеснікаў. Унутраны і знешні гандаль беларускіх гарадоў.
Феадальнае землеўладанне. Адлучэнне земляроба ад зямельнай уласнасці. З'яўленне і распаўсюджванне фальваркаў. Аграрная рэформа сярэдзіны XVI ст. «Валочная памера» і яе сутнасць. Тыпы, віды і нормы павіннаснага абкладання сялян. Сяляне цяглыя, асадныя, агароднікі, слугі. Працэс запрыгоньвання сялян. Асноўныя формы антыфеадальнага пратэсту сялян.
|
| Царква і рэлігіяў Беларусі
| Прывілеяванае становішча каталіцкай царквы ў ВКЛ. Паступовы крызіс праваслаў'я. Рэфармацыйны рух. Пачатак Рэфармацыі ў Беларусі. Лютэранства і кальвінізм. Антытрынітарызм і сацыніянства. Дзеячы Рэфармацыі (Мікалай Радзівіл Чорны, С. Будны, В. Цяпінскі). Контррэфармацыя. Езуіты і іх дзейнасць у Беларусі. Ідэя царкоўнай уніі. Каляндарная рэформа і яе сутнасць. Прыхільнікі і праціўнікі уніі. Берасцейскі царкоўны сабор, прыняцце уніяцтва і яго сутнасць. Барац-ба вакол уніяцкага пытання ў канцы XVI — першай палове XVII ст.
|
| Беларускае Адраджэнне
| Сувязь беларускага Адраджэння з заходнееўрапейскім. Гуманізм. Філасофскія ідэалы і погляды на жыццё Ф. Скарыны. Дзеячы Адраджэння: М. Гусоўскі, Я. Вісліцкі, Л. Сапега. Кнігадрукаванне. Выданні Ф. Скарыны. I. Фёдараў і П. Мсціславец. Сістэма адукацыі ў ВКЛ. Свецкая і царкоўная літаратура. Летапісы і мемуары. Грамадска-палітычная і філасофская думка. С. і Л. Зізаніі, Л. Карповіч, I. Пацей, П. Скарга, М. Сматрыцкі, А. Філіповіч. Горадабудаўніцтва і архітэктура. Выяўленчае мастацтва. Культура Беларусі ў кантэксце славянскай і еўрапейскай культур.
|
| Казацка-сялянская вайна 1648 – 1651 гг.
| Прычыны, характар i асаблiвасцi. Феномен “казацтва”. Паўстанне на чале з Багданам Хмяльнiцкiм ва Украiне i яго ўплыў на разгортванне антыфеадальнага руху на паўднёва-ўсходнiх землях Беларусi. Казацкiя загоны i iх кiраўнiкi. Арганізацыя абароны ВКЛ. Абарона Пінска і першы рэйд Радзівіла. Бiтвы пад Лоевам 1649 і 1650 гг. Вынікі казацка-сялянскай вайны.
|
| Вайна Рэчы Паспалiтай з Расiяй 1654 – 1667 гг.
| Прычыны i пачатак вайны. Кампанія 1654 г. Контрнаступленне войска ВКЛ і яго няўдача. Ход i характар баявых дзеянняў. Захоп Вiльнi. Перамiр’е ў Нямежы 1656 – 1658 гг. Акупацыйная палiтыка царскiх улад на Беларусi. Пазiцыя шляхты i магнатаў ВКЛ. Антыфеадальныя i антымаскоўскiя выступленнi сялян i гараджан.
І-я Паўночная вайна 1655 – 1660 гг. Прычыны вайны. Ход ваенных дзеянняў. Аліўскі мір. Умяшанне Швецыi ў Вайну 1654 – 1667 гг. Спробы разрыву унii ВКЛ з Польшчай. Палiтычная i вайсковая дзейнасць гетмана Януша Радзiвiла. Кейданская унiя 1655 г.
Ваенныя дзеяннi 1659 – 1666 гг. Вызваленне Вiльнi. Паўстанне ў Магiлёве. Андрусаўскае перамiр’е. Вынiкi вайны для Беларусi. «Вечны мiр» 1686 г. з Расiяй.
|
| ІІ-я Паўночная вайна на Беларусi
| Мiжнародныя адносiны ў Еўропе напярэдадні вайны. Прычыны i пачатак Паўночнай вайны. Асаблiвасцi ўступлення ў яе Вялiкага княства Лiтоўскага. Дамовы антысапегаўскай каалiцыi з Пятром I. Ход баявых дзеянняў. Паводзiны iншаземных войскаў.
Абвяшчэнне манархам Станіслава Ляшчынскага. Дэтранiзацыя Аўгуста ІІ. Сандамiрска-Вiленская канфедэрацыя. Рашэннi першага «нямога» сейма. Узмацненне расiйскiх уплываў ва ўнутранай i знешняй палiтыцы. Вынiкi вайны для Беларусi.
Вайна за «польскую спадчыну» 1733 – 1735 гг.
|
5.
| Эканамiчнае становiшча i сацыяльныя супярэчнасцi
| Эканамiчны заняпад i яго прычыны. Разбурэнні падчас ІІ-й Паўночнай вайны. Магнацкае землеўладанне. Сялянская i панская гаспадарка. Беларускiя гарады i мястэчкi. Рамяство i гандаль. Стан эканомікі ў пачатку ХVІІІ ст. Шляхі пераадолення крызісу. Аднаўленне сялянскай гаспадаркі. Эканамічнае аднаўленне ў дзяржаўных, прыватных і царкоўных уладаннях. Сялянскія павіннасці і землеўладанне. Формы антыфеадальнай барацьбы. Сялянскiя хваляваннi ў Крычаўскiм старостве i на Каменшчыне.
|
| Дзяржаўна-палiтычны крызiс
| Арганiзацыя ўлады i кiравання ў ВКЛ. Аслабленне ўлады манарха. Адсутнасць эфектыўнай цэнтральнай выканаўчай улады ў дзяржаве. Недзеяздольнасць вальных сеймаў. Ваяводскiя i павятовыя сеймiкi. Сацыяльна-палiтычнае дамiнаванне магнатаў. Становiшча дробнай i сярэдняй шляхты.
Узмацненне феадальнай анархii. Сапернiцтва памiж ВКЛ i Каронай. Грамадзянская вайна 1696 – 1700 гг. у ВКЛ. Узвышэнне Сапегаў. Фарміраванне антысапегаўскай апазіцыі. Ашмянскі з’езд і пазіцыя Аўгуста ІІ Моцнага. Праграма «каэквацыi правоў». Бiтва пад Алькенiкамi. Вiленская пастанова. Чарговая спроба разрыву уніі ВКЛ з Каралеўствам Польскiм.
Рэлiгiйныя праблемы ў дзяржаве. Замацаванне верхавенства каталiцкага касцёла. Поспехi унiяцтва. Становiшча пратэстантаў i праваслаўных. Яўрэi i мусульмане ў Беларусi.
|
| Культура
| Гiстарычныя ўмовы развiцця культуры беларускага народа. Паланiзацыя шляхты i наступствы гэтага працэса. Пераход справаводства ў ВКЛ на польскую мову. Сарматызм як палітычная ідэалогія шляхты ВКЛ. Сарматызацыя каталіцызму. Уплыў сарматызму на культуру Беларусі.
Стан школьнай асветы i выхавання. Езуiцкiя калегiумы. Вiленская акадэмiя i яе роля ў распаўсюджваннi навуковых ведаў. «Вялiкае мастацтва артылерыi» К. Семяновiча. Развiццё фальклору. Тэатр. Iнтэрмедыi. Батлейка. Свецкая i духоўная лiтаратура. Кнiгадрукаванне. Грамадска-палiтычная думка. Сімяон Полацкi i яго дзейнасць. А. Белабоцкi, К. Лышчынскi, I. Капiевiч, С. Шчука i планы сацыяльна-палiтычных рэформ.
Архiтэктура, скульптура i жывапiс. Стыль барока. Развiццё прыкладнога мастацтва.
|
| Беларусь у другой палове ХVІІІ ст.
| Гістарыяграфія. Крыніцы.
|
| Cацыяльна-эканамічнае развіццё
| Фальварковая вытворчасць і промыслы. Рыначныя сувязі. Аграрная рэформа А. Тызенгаўза. Становішча гарадоў. Рост гарадскога насельніцтва. Мяшчанскае саслоўе. Крызіс цэхавай арганізацыі. Вотчынныя мануфактуры. Развіццё гандлю. Актывізацыя знешняга гандлю. Ганндлёвыя функцыі гарадоў. Гандаль і феадальная гаспадарка.
|
| Спробы дзяржаўных рэформ. Першы падзел Рэчы Паспалітай
| Паглыбленне дзяржаўна-палітычнага крызісу. Праекты рэформы Чартарыйскіх («фаміліі»). Змены ў ладзе і кіраванні на пачатку панавання Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Рашэнні сеймаў 1764 і 1766 гг. Умяшанне замежных дзяржаў ва ўнутраныя справы. Дысідэнцкае пытанне. Надзвычайны сейм 1767 – 1768 гг. «Кардынальныя правы». Барская канфедэрацыя ў ВКЛ (1768 – 1771 гг.).
Роля Прусіі, Аўстрыі і Расіі ў першым падзеле Рэчы Паспалітай. Рашэнні сейма 1773 г. Апазіцыя на сейме на чале з Т. Рэйтанам, С. Корсакам і С. Багушэвічам. Усталяванне Пастаяннай Рады. Арганізацыя Адукацыйнай камісіі. Далучэнне ўсходняй часткі Беларусі да Расійскай імперыі.
|
| Чатырохгадовы (Вялікі) Сейм. Другі падзел Рэчы Паспалітай
| Грамадска-палітычныя супярэчнасці. Кодэкс А. Замойскага. Спыненне рэформ і расійская гарантыя. Складванне шляхецка-буржуазнага блоку. Скліканне і рэформы Чатырохгадовага сейма. Павелічэнне войска. Ліквідацыя Пастаяннай Рады і разрыў саюза з Расійскай імперыяй. Рэформа мясцовага шляхецкага самакіравання. Змены ў становішчы мяшчан. Пінская кангрэгацыя. Канстытуцыя 3 мая 1791 г. Статус ВКЛ. Барацьба ўнутраных і знешніх сіл супраць Канстытуцыі. Таргавіцкая канфедэрацыя. Рашэнні Гарадзенскага сейма 1793 г. Другі падзел дзяржавы і далучэнне цэнтральнай часткі Беларусі да Расійскай імперыі.
|
| Паўстанне 1794 г. Трэці падзел Рэчы Паспалітай
| Прычыны, падрыхтоўка і пачатак паўстання. Уплывы французскай буржуазнай рэвалюцыі. «Віленскія якабінцы». Грамадска-палітычныя погляды Т. Касцюшкі, Я. Ясінскага, Т. Ваўжэцкага. Перамога паўстання ў Вільні. Асаблівасці паўстання ў Беларусі. Ход баявых дзеянняў. Бітвы пад Палянамі, Соламі, Крупчыцамі. Партызанска-дыверсійныя рэйды Міхала-Казіміра Агінскага і Стэфана Грабоўскага. Адносіны да паўстання сялян. Паланецкі універсал. Палітыка расійскага ўрада. Карныя аперацыі царскіх войскаў. Значэнне і прычыны паражэння паўстання.
Трэці падзел Рэчы Паспалітай і далучэнне да Расійскай імперыі заходняй часткі Беларусі. Прычыны ліквідацыі Рэчы Паспалітай.
|
| Культура
| Асветніцтва. Своеасаблівасць і супярэчлівасць эпохі асветніцтва на Беларусі. Школьная рэформа 1740 – 1760 гг. Дзейнасць Адукацыйнай Камісіі. Галоўная школа ВКЛ. Гарадзенская медыцынская школа. Дасягненні ў прыродазнаўчых навуках. М. Пачобут-Адляніцкі, Ж. Жылібер.
Ідэі Асветніцтва ў літаратуры. К. Марашэўскі, М. Цяцэрскі. Грамадская думка. С. Майман, К. Нарбут, І. Яленскі, С. Шадурскі, М. Карповіч. Фізіякраты. Мецэнацтва. Тэатр. Музычнае мастацтва. Друк, першыя газеты. Мяшчанская і сялянская культура. Побыт сялян і мяшчан. Светапогляд і абраднасць жыхароў вёскі і горада.
Архітэктура і жывапіс. Барока. Класіцызм.
|