Гістарычныя асобы.
Альгерд – вялікі князь ВКЛ. Кіраваў cумесна з братам Кейстутам. Павялічыў тэрыторыю дзяржавы ў 2,5 разы. Вёў войны з татарамі і Масквою. Вітаўт – вялікі князь ВКЛ. Праводзіў цэнтралізатарскую паліты-ку. Пры кіраванні Вітаўта ВКЛ дасягнула найбольшай магутнасці. Віцень – вялікі князь ВКЛ. У 1293 г. сеў на вялікакняжацкі трон. Веў барацьбу з крыжакамі. Праводзіў цэнтралізатарскую палітыку. Пачаў выкарыстоўваць “пагоню” як дзяржаўны герб ВКЛ. Войшалк – старэйшы сын Міндоўга, князь Новагародка. Выдае сястру замуж за валынскага князя Шварна, а сам прымае праваслаўе і становіцца манахам. Пасля забойства Міндоўга пачаў барацьбу супраць змоўшчыкаў. Разам з новагародцамі і саюзнымі пінянамі заваяваў удзелы сваіх ворагаў і пачаў княжыць у Вялікім княстве Літоўскім. У 1267 г. годзе быў забіты галіцка-валынскімі князямі. Гедымін – вялікі князь ВКЛ. У 1323 г. перанёс сталіцу ВКЛ у горад Вільню. Пачаў будаўніцтва каменных замкаў, абараняўшых землі ВКЛ ад крыжакоў. Пры Гедыміне ў склад ВКЛ увайшла большая частка зямель сучаснай Беларусі. Іван ІІІ – вялікі князь маскоўскі. Аб’яднаў землі Паўночна-Усходняй Русі ў адзіную дзяржаву. Пачаў серыю войн з ВКЛ за гегемонію ва Усходняй Еўропе. Канстанцін Астрожскі – вялікі гетман ВКЛ, удзельнік войн ВКЛ з Масквою. Перамог войскі вялікага князя маскоўскага Васіля ІІІ пад г. Орша ў 1514 г. З’яўляўся мецэнатам і падтрымліваў праваслаўную царкву ў ВКЛ. Міндоўг – першы вялікі князь ВКЛ, з’яўляўся адначасова і князем Новагародка, які ён зрабіў сваёй сталіцай. У 1253 г. прыняў каталіцтва і каранаваўся каралеўскай каронай. Вёў барацьбу з галіцка-валынскімі князямі і крыжакамі. Быў забіты ў выніку змовы. Ягайла – вялікі князь ВКЛ, кароль Польшчы. У 1385 г. заключыў з Польшчай Крэўскую ўнію. Па выніках Востраўскага пагаднення 1392 г. вымушаны быў саступіць вялікакняжацкі стол Вітаўту. Галоўна- камандуючы аб’яднанай арміі Польшчы і ВКЛ пад час Вялікай вай- ны з Тэўтонскім ордэнам (1409 – 1411).
|