Важнейшыя падзеі. 1558 – 1583 гг. – Лівонская (Інфлянцкая) вайна паміж ВКЛ, Лівоніяй, Польшчай і Швецыяй, з аднаго боку
1558 – 1583 гг. – Лівонская (Інфлянцкая) вайна паміж ВКЛ, Лівоніяй, Польшчай і Швецыяй, з аднаго боку, і Рускай дзяржавай, з другога, за Прыбалтыку, Беларусь і выхад да Балтыйскага мора. 1569 г., 1 ліпеня – падпісанне Люблінскай уніі – пагаднення аб дзяржаўна-палітычным саюзе ВКЛ з Польшчай, паводле якога ўтварылася федэратыўная дзяржава – Рэч Паспалітая. 1588 г. – ІІІ Статут ВКЛ. 1596 г. – Берасцейская царкоўная ўнія, стварэнне ўніяцкай царквы на тэрыторыі Беларусі і Украіны. 1632 – 1634 гг. – вайна паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай. 1648 – 1651 гг. – антыфеадальная вайна на Беларусі, якая разгарнулася ў сувязі з пачаткам паўстання Б. Хмяльніцкага на Украіне. 1654 – 1667 гг. – вайна паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай за Беларусь і Украіну (Невядомая вайна). 1655 г., 31 ліпеня – захоплена маскоўскімі войскамі сталіца ВКЛ Вільня. 1667 г. – Андрусаўскае перамір’е, якім скончылася вайна 1654 – 1667 гг., тэрмінам на 13,5 год. Руская дзяржава пакідала за сабой захопленае Смаленскае ваяводства, Северскія землі з Чарнігавам і Старадубам. Рэч Паспалітая пагаджалася з адыходам да Расіі Левабярэжнай Украіны і перадавала на два гады Кіеў. 1696 г. – пастанова ўсеагульнай канферэнцыі саслоўяў Рэчы Паспалітай аб забароне пісаць дзяржаўныя дакументы на беларускай мове ў ВКЛ. 1700 – 1721 гг. – Паўночная вайна. 1768 г. – пастанова сейма Рэчы Паспалітай аб ўраўнаванні ў правах пратэстантаў з католікамі і праваслаўнымі. 1772, 1793, 1795 гг. – падзелы Рэчы Паспалітай. Уключэнне тэры- торый Беларусі ў склад Расійскай імперыі. 1788 – 1792 гг. – чатырохгадовы сейм, прыняцце рашэнняў аб правядзенні рэформаў у Рэчы Паспалітай. 1791 г., 3 мая – прыняцце Канстытуцыі Рэчы Паспалітай. 1794 г., сакавік – верасень – паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Кас-цюшкі.
|