Пытанні для самакантролю. 1. Растлумачце прычыны, якія спрыялі ўтварэнню Рэчы Паспалітай.
1. Растлумачце прычыны, якія спрыялі ўтварэнню Рэчы Паспалітай. 2. На якіх умовах ВКЛ увайшло ў склад Рэчы Паспалітай? 3. У чым выяўляўся федэратыўны характар Рэчы Паспалітай як дзяржавы? 4. Якая асноўная мэта Берасцейскай уніі? Як яна паўплывала на рэлігійнае і сацыяльнае жыццё беларусаў? 5. Акрэсліце асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Рэчы Паспалітай у другой палове ХVІ – ХVІІ стст. 6. Якія страты насельніцтва панесла Беларусь у гады вайны 1654 – 1667 гг.? 7. Якую бітву на тэрыторыі Беларусі Пётр І назваў «Маці Палтаўскай бітвы»? 8. Чаму падзеі войнаў XVII ст. называюць “крывавым патопам”? 9. Назавіце прычыны эканамічнага і сацыяльнага крызісу, што прывялі да падзелаў Рэчы Паспалітай? 10.Якія існавалі напрамкі рэфармавання палітычнага ладу Рэчы Паспалітай у другой палове XVIII ст. і якія прычыны прывялі да няўдач падобных спроб? 11.У выніку якіх падзей тэрыторыя Беларусі была ўключана ў склад Расійскай імперыі? 12.Якія былі галоўныя мэты паўстання 1794 г. у Польшчы, Беларусі і Літве? 13.Якія падзеі нагадваюць вам імёны: В.Вашчыла, Т. Касцюшка, М. Агінскі? 14.Наколькі абгрунтаванымі, з пункту гледжання еўрапейскай гісторыі і міжнароднага права, выглядалі прычыны, па якіх Прусія, Аўстра-Венгрыя і Расія прымалі лёсавызначальныя рашэнні ў дачыненні да Рэчы Паспалітай? Тэма 5. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII ст. – люты 1917 г.). БАРАЦЬБА ЗА ДЭМАКРАТЫЮ І НАЦЫЯНАЛЬНАЕ АДРАДЖЭННЕ
|