Важнейшыя падзеі. 1828 г. – стварэнне уніяцкай семінарыі ў Жыровічах.
1828 г. – стварэнне уніяцкай семінарыі ў Жыровічах. 1831 г., 1 студзеня – скасаванне Статута Вялікага княства Літоўс-кага ў Віцебскай і Магілёўскай губерніях. 1832 г. – стварэнне “Асабовага камітэта па справах Заходніх губер-няў”. 1832 г. – закрыццё Віленскага універсітэта. 1839 г., 12 лютага – скасаванне Полацкім царкоўным саборам Берасцейскай царкоўнай уніі і далучэнне уніятаў да Рускай праваслаўнай царквы. 1840 г., 18 чэрвеня – указ аб выкарыстанні ў афіцыйных дакумен-тах назвы “Северо-Западный край”. 1840 г. – адкрыццё Горыгорацкай земляробчай школы (з 1848 г. – земляробчы інстытут; дзейнічаў да 1864 г.). 1840 г., 25 чэрвеня – адмена дзейнасці Статута ВКЛ на тэрыторыях Мінскай, Віленскай, Гродзенскай губерняў і Беластоцкай вобласці. 1857 г., студзень – стварэнне Сакрэтнага камітэта “для абмер-кавання мер па ўладкаванню быту памешчыцкіх сялян”. 1861 г., 19 лютага – адмена прыгоннага права ў Расійскай імперыі. 1862 г. – на тэрыторыі Беларусі пракладзена першая чыгунка – Пецярбургска-Варшаўская. 1862 г. – пачатак ваеннай рэформы ў Расійскай імперыі. 1864 г. – земская рэформа. На Беларусі рэформа пачалася ў 1911 г. 1864 г. – судовая рэформа. На Беларусі пачалася ў 1872 г. 1864 г. – пачатак школьнай рэформы ў Расійскай імперыі. 1865 г. – пачатак цэнзурнай рэформы ў Расійскай імперыі. 1870 г. – пачалася рэформа гарадскога самакіравання. На Беларусі праведзена ў 1876 г. 1893 г. – 1899 г. – прамысловы ўздым у Расіі. 1897 г. – Усерасійскі перапіс насельніцтва. 1898 г. – увядзенне ў эксплуатацыю першага трамвая ў Віцебску. 1917 г., 27 лютага – перамога Лютаўскай буржуазна-дэмакра-тычнай рэвалюцыі ў Расіі.
|