Важнейшыя падзеі. 1917 г., 25 кастрычніка (7 лістапада) – перамога ўзброенага паўстання рабочых і сялян у Петраградзе.
1917 г., 25 кастрычніка (7 лістапада) – перамога ўзброенага паўстання рабочых і сялян у Петраградзе. 1917 г., 25 кастрычніка (7 лістапада) – загад № 1 выканкама Мінскага Савета аб пераходзе ўлады ў Мінску і яго наваколлі да Саветаў. 1917 г., 26 лістапада – утварэнне Аблвыкамзаха і Савета Народных Камісараў (СНК) Заходняй вобласці. 1917 г., 15 – 17 снежня – І Усебеларускі з’езд прадстаўнікоў беларускіх партый і арганізацый. 1917 г., 17 (30) снежня – роспуск І Усебеларускага з’езда ў адпа- веднасці з пастановаю СНК Заходняй вобласці і фронту. 1918 г., 21 лютага, 9 сакавіка, 25 сакавіка – прыняцце 1, 2 и 3 Устаўных грамат – афіцыйных дакументаў, выдадзеных Выканкамам Рады Усебеларускага з’езда і Рады БНР, у якіх былі абвешчаны ідэі незалежнасці Беларусі, формы арганізацыі ўлады, а таксама правы і свабоды ўсіх народаў Беларусі. 1918 г., 21 – 23 снежня – канферэнцыя беларускіх секцый РКП(б) у Маскве, якая прыняла пастанову аб стварэнні Рабоча-сялянскага ўрада і абвяшчэнні БССР. 1918 г., 30 – 31 снежня – VI Паўночна-заходняя абласная канферэнцыя РКП(б) у Смаленску. Прынята рэзалюцыя аб неабходнасці абвяшчэння самастойнай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь. 1918 г., 3 сакавіка – заключэнне Брэст-Літоўскага мірнага дагавора (Брэсцкі мір) паміж Савецкай Расіяй і дзяржавамі германскага блока. 1918 г., 31 снежня – стварэнне Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі на чале з З. Жылуновічам. 1919 г., 1 студзеня – апублікаванне “Маніфеста Часовага Рабоча-сялянскага Савецкага ўрада Беларусі” аб абвяшчэнні Беларускай Савецкай незалежнай Рэспублікі. 1919 г., 15 студзеня – ліквідацыя беларускіх секцый РКП(б). 1919 г., 2 – 3 лютага – I Усебеларускі з’езд Саветаў Беларусі. Прыняцце першай Канстытуцыі БССР. 1919 г., 27 лютага – першае аб’яднанае паседжанне УВК ЛітБел ССР. 1919 г., люты – 1920 г., кастрычнік – польска-савецкая вайна. 1919 г., 7 красавіка – адноўлена дзейнасць Горацкага сельска-гаспадарчага інстытута. 1920 г., 31 ліпеня – прыняцце “Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці ССРБ”. 1921 г., 18 сакавіка – падпісанне ў Рызе мірнага дагавора паміж РСФСР, УССР і Польшчай, паводле якога Заходняя Беларусь адышла да Польшчы.
|