Важнейшыя падзеі. 1921 г., сакавік – дэкрэт УЦВК “Аб замене харчовай разверсткі натуральным падаткам”
1921 г., сакавік – дэкрэт УЦВК “Аб замене харчовай разверсткі натуральным падаткам”. Пачатак нэпа. 1921 – 1937 гг. – дзейнасць у Заходняй Беларусі “Таварыства беларускай школы” (ТБШ). 1922 г., люты – адкрыцце Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта). 1922 г., 30 снежня – І Усесаюзны з'езд Саветаў. Прыняцце Дэкларацыі і дагавору аб утварэнні СССР. 1923 – 1938 гг. – гады дзейнасці Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. 1924 г., сакавік – дэкрэт УЦВК аб перадачы БССР паветаў Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў з пераважна беларускім насельніцтвам. 1924 г., ліпень – афіцыйны пачатак правядзення беларусізацыі ў БССР. 1925 г., жнівень – пастанова ЦВК і СНК БССР аб утварэнні Беларускай дзяржаўнай акадэміі сельскай гаспадаркі. 1926 г., снежань – пастанова Прэзідыума УЦВК аб перадачы Рэчыцкага і Гомельскага паветаў у склад БССР. 1927 г., красавік – VIII з'езд Саветаў БССР. Прыняцце новай Канстытуцыі БССР. 1929 г., студзень – ХII з'езд КП(б)Б выказаўся за падрыхтоўку да новай масавай калектывізацыі вескі. 1928 – 1932 гг. – гады першай пяцігодкі. 1929 – 1930 гг. – хваля рэпрэсій у БССР супраць прадстаўнікоў так званага нацыянал-дэмакратызму. 1932 г., снежань – пастанова ЦВК і СНК БССР “Аб аб'яўленні БССР краінай суцэльнай калектывізацыі”. 1937 г., люты – ХII (надзвычайны) з'езд Саветаў БССР. Прыняцце 3-й Канстытуцыі БССР (“перамогшага сацыялізму”). 1939 г., 2 лістапада – прыняцце нечарговай V сесіяй Вярхоўнага Савета СССР закона аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР і аб уз'яднанні яе з Беларускай ССР.
|