Пытанні для самакантролю. 1. Прасачыце, як мяняліся погляды расійскіх манархаў: Кацяры- ны II, Мікалая I, Паўла I, Аляксандра I у адносінах да Беларусі і мясцовага насельніцтва.
1. Прасачыце, як мяняліся погляды расійскіх манархаў: Кацяры- ны II, Мікалая I, Паўла I, Аляксандра I у адносінах да Беларусі і мясцовага насельніцтва. 2. Якія прынцыпы судавытворчасці былі пакладзены ў аснову судовай рэформы? Ці былі недахопы ў судовай рэформе? 3. Якія пытанні не былі вырашаны буржуазнымі рэформамі 70-х га-доў ХІХ ст., якія перажыткі феадальнага ладу былі захаваны? Параўнайце, як ажыццяўлялася правядзенне рэформаў у Расіі і на Беларусі, з чым звязана ўвядзенне “рэжыму выключных законаў” у адносінах да Беларусі. 4. Прывядзіце прыклады буйнейшых прамысловых прадпрыемст-ваў на Беларусі. Ахарактарызуйце сярэдні памер прадпрыемстваў Беларусі ў параўнанні з Расіяй і асаблівасці тэрытарыяльнага размяшчэння прамысловых прадпрыемстваў. 5. Растлумачце, з чым была звязана слабасць эканамічных пазіцый беларускай нацыянальнай буржуазіі. 6. Ахарактарызуйце працэс фарміравання пралетарыяту на Беларусі ў другой палове XIX ст., яго колькасны і нацыянальны склад. 7. Вызначце спецыфіку рассялення, заняткаў і сацыяльнай струк- туры беларускага, рускага, польскага і яўрэйскага насельніцтва. 8. Растлумачце, што такое амерыканскі і прускі шляхі развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы. Абгрунтуйце, чым быў абумоўлены выбар “прускага” шляху развіцця капіталізму на Беларусі. 9. Вызначце змены, якія унёс аграрны крызіс 80-х гадоў у сельскую гаспадарку Беларусі. 10. Вызначце ўклад у развіццё беларускага нацыянальнага руху гурткоў беларускіх народнікаў? 11. Дзе, калі і як узніклі першыя Саветы на Беларусі? Хто быў ініцыятарам іх стварэння? 12. Вызначце перадумовы Лютаўскіх падзей у Расійскай імперыі. Што было прычынай хуткай і адносна лёгкай перамогі рэвалюцыі? 13. У чым заключалася сутнасць двоеўладдзя? Чаму У.І. Ленін назваў Саветы “сілай без улады”, а Часовы урад – “уладай без сілы”?
|