Пытанні для самакантролю. 1. Якія сілы адыгралі галоўную ролю ва ўсталяванні савецкай улады на Беларусі?
1. Якія сілы адыгралі галоўную ролю ва ўсталяванні савецкай улады на Беларусі? 2. Якія погляды на будучыню Беларусі існавалі сярод бальшавікоў? 3. З якімі падзеямі звязаны імены: Я. Лёсік, Я. Варонка, Т. Грыб, А. Мяснікоў, К. Ландар, А. Луцкевіч? 4. У якіх дакументах і калі была абвешчана БНР? Якую тэрыторыю згодна з імі павінна была займаць Беларуская Народная Рэспубліка? 5. Як ставіліся германскія акупацыйныя ўлады да БНР? Якія дзяржавы прызналі незалежнасць рэспублікі? 6. З прадстаўнікоў якіх арганізацый быў створаны Часовы ўрад БССР? 7. У чым галоўная прычына стварэння ЛітБел? 8. Што азначала нота Керзана ад 7 ліпеня 1920 г.? 9. Чаму на Версальскай канферэнцыі Беларусь не была прызнана як суб’ект міжнароднай палітыкі? 10.Як вырашаўся лёс Беларусі па ўмовах Рыжскага мірнага дагавору? Якія наступствы для Беларусі мела гэта пагадненне? Тэма 7. Беларусь у міжваенны перыяд (1921 – 1939 гг.) Заняткі 1. 1. Стан Беларусі пасля грамадзянскай вайны. Пераход да новай эканамічнай палітыкі: яе сутнасць і вынікі. 2. Згортванне НЭПа і стварэнне дзяржаўна-манапалістычнай эканомікі. Вынікі індустрыялізацыі і асноўныя наступствы калектывізацыі. 3. Грамадска-палітычнае жыццё на Беларусі ва ўмовахадна-партыйнай сістэмы(канец 20-х гадоў – 1939 г.). Палітычныя рэпрэсіі 30-х гадоў.
|